Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 28.05.2008 № 64 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 28 жнiўня 2007 г. № 137"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2008 г. N 8/18939 На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесцi ў пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 28 жнiўня 2007 г. N 137 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9-нк (тэатр) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальнага тэатра" i ўказанняў па яе запаўненнi" наступныя змяненнi i дапаўненнi: 1.1. у назве, пунктах 1, 2 словы "9-нк (тэатр)" замянiць словамi "1-к (тэатр)"; 1.2. у форме дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9-нк (тэатр) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальнага тэатра", зацверджанай дадзенай пастановай: у рэквiзiце "Iндэкс i код формы" словы "9-нк (тэатр)" замянiць словамi "1-к (тэатр)"; у рэквiзiце "Адрасная частка i тэрмiн прадстаўлення" у графе "Прадстаўляюць рэспандэнты:" пасля слоў "сваёй вышэйстаячай арганiзацыi" дапоўнiць словамi "(копiю па яе патрабаваннi)"; у графе А "Назва паказчыкаў" раздзела II "Асноўныя паказчыкi дзейнасцi" назву паказчыка па радку 15 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "з радка 13 - для жыхароў аграгарадкоў i населеных пунктаў, якiя падлягаюць пераўтварэнню ў аграгарадкi"; 1.3. ва Указаннях па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 9-нк (тэатр) "Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальнага тэатра", зацверджаных дадзенай пастановай: у назве, пункце 1 словы "9-нк (тэатр)" замянiць словамi "1-к (тэатр)"; у пункце 3 частку дзевятнаццатую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Па радку 14 паказваюцца даныя аб мерапрыемствах, якiя праведзены ў сельскiх населеных пунктах Рэспублiкi Беларусь."; пасля часткi дзевятнаццатай дапоўнiць часткай наступнага зместу: "Па радку 15 паказваюцца даныя аб мерапрыемствах, якiя праведзены ў аграгарадках i ў населеных пунктах, якiя падлягаюць пераўтварэнню ў аграгарадкi."; частку дваццатую лiчыць часткай дваццаць першай. 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання. Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|