Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Указы Президента РБ

Указ Президента Республики Беларусь от 17.06.2008 № 340 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб аб'яўленнi Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i ўзору спецыяльнага лiста аб аб'яўленнi Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 19 июня 2008 г. N 1/9806



У мэтах удасканалення парадку прадстаўлення да аб'яўлення Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮ:

1. Зацвердзiць прыкладзеныя:

Палажэнне аб аб'яўленнi Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь;

узор спецыяльнага лiста аб аб'яўленнi Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь <*>.

--------------------------------

<*> Не рассылаецца.


2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 17 сакавiка 1998 г. N 133 "Об утверждении Положения об объявлении Благодарности Президента Республики Беларусь и образца специального листа об объявлении Благодарности Президента Республики Беларусь" (Собрание декретов, указов Президента и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1998 г., N 8, ст. 188);

абзац чацвёрты пункта 1 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 30 жнiўня 2002 г. N 470 "О внесении изменений в некоторые указы Президента Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 100, 1/4004).

3. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго афiцыйнага апублiкавання.



Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка



                                                 ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                 Указ Прэзiдэнта
                                                 Рэспублiкi Беларусь
                                                 17.06.2008 N 340


1. Дадзеным Палажэннем устанаўлiваецца парадак прадстаўлення грамадзян Рэспублiкi Беларусь, калектываў работнiкаў арганiзацый, воiнскiх часцей, падраздзяленняў, злучэнняў Узброеных Сiл Рэспублiкi Беларусь, iншых войскаў i воiнскiх фармiраванняў, Следчага камiтэта, органаў унутраных спраў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, органаў фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржаўнага кантролю, органаў дзяржаўнай бяспекi (далей - воiнскiя часцi i iншыя падраздзяленнi) да аб'яўлення Падзякi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь (далей - Падзяка).

2. Падзяка грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, калектывам работнiкаў арганiзацый, воiнскiм часцям i iншым падраздзяленням аб'яўляецца за:

шматгадовую плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў i iншыя дасягненнi ў рабоце;

высокiя паказчыкi ў службовай дзейнасцi;

праяўленыя мужнасць i знаходлiвасць;

выдатную вучобу;

высокае прафесiйнае майстэрства i выдатныя дасягненнi ў галiне адукацыi, культуры, спорту, аховы здароўя;

плённую вытворчую, навуковую i грамадска-палiтычную дзейнасць;

значныя дасягненнi ў гаспадарчым, сацыяльна-эканамiчным развiццi, ва ўмацаваннi абараназдольнасцi i правапарадку;

iншыя заслугi перад Рэспублiкай Беларусь.

3. Падзяка грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, калектывам работнiкаў арганiзацый, воiнскiм часцям i iншым падраздзяленням аб'яўляецца па iнiцыятыве Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

Падзяка можа аб'яўляцца таксама па iнiцыятыве Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

Падзяка дэпутатам Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, членам Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь i работнiкам iх сакратарыятаў, суддзям Канстытуцыйнага Суда i работнiкам яго Сакратарыята, суддзям агульных i гаспадарчых судоў, работнiкам апаратаў гэтых судоў, работнiкам Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных (падсправаздачных) Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i падпарадкаваных яму арганiзацый, Камiтэта дзяржаўнага кантролю, яго тэрытарыяльных органаў, органаў пракуратуры, Следчага камiтэта, Нацыянальнага банка, яго арганiзацый, членам Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў i работнiкам яе апарату, а таксама калектывам работнiкаў гэтых арганiзацый можа аб'яўляцца па iнiцыятыве адпаведна Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйнага Суда, Вярхоўнага Суда, Вышэйшага Гаспадарчага Суда, Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь, Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь, Камiтэта дзяржаўнага кантролю, Генеральнай пракуратуры, Следчага камiтэта, Нацыянальнага банка, Цэнтральнай камiсii Рэспублiкi Беларусь па выбарах i правядзенню рэспублiканскiх рэферэндумаў.

Кiраўнiкi дзяржаўных органаў, названых у частках другой i трэцяй дадзенага пункта, уносяць прадстаўленне Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь для аб'яўлення Падзякi:

грамадзянам Рэспублiкi Беларусь - згодна з дадаткам 1;

калектывам работнiкаў арганiзацый, воiнскiм часцям i iншым падраздзяленням - згодна з дадаткам 2.

4. Хадайнiцтвы аб аб'яўленнi Падзякi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, акрамя хадайнiцтваў, што прадугледжаны ў пункце 6 дадзенага Палажэння, узбуджаюцца па месцы працы (вучобы) грамадзян кiраўнiком арганiзацыi i накiроўваюцца (за выключэннем хадайнiцтваў аб аб'яўленнi Падзякi асобам, якiя названы ў частцы трэцяй пункта 3 дадзенага Палажэння) па падпарадкаванасцi ў адпаведныя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання або абласны (Мiнскi гарадскi) выканаўчы камiтэт, для арганiзацый, якiя не маюць падпарадкаванасцi, - у абласны (Мiнскi гарадскi) выканаўчы камiтэт, а затым уносяцца для разгляду ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

5. Хадайнiцтвы аб аб'яўленнi Падзякi калектывам работнiкаў арганiзацый узбуджаюцца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання або абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчымi камiтэтамi i ўносяцца для разгляду ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (за выключэннем хадайнiцтваў аб аб'яўленнi Падзякi калектывам работнiкаў арганiзацый, якiя пералiчаны ў частцы трэцяй пункта 3 дадзенага Палажэння).

6. Парадак узбуджэння хадайнiцтваў аб аб'яўленнi Падзякi воiнскiм часцям i iншым падраздзяленням, ваеннаслужачым, асобам начальнiцкага i радавога складу або грамадзянскага персаналу воiнскiх часцей i iншых падраздзяленняў вызначаецца адпаведнымi дзяржаўнымi органамi, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца гэтыя воiнскiя часцi i падраздзяленнi.

7. Хадайнiцтвы аб аб'яўленнi Падзякi, якiя ўносяцца для разгляду ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, павiнны ўключаць:

для аб'яўлення Падзякi грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь - прадстаўленне згодна з дадаткам 1, падпiсанае кiраўнiком рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання або старшынёй абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, i даведку-аб'ектыўку, падпiсаную кiраўнiком арганiзацыi, якая узбуджае хадайнiцтва аб аб'яўленнi Падзякi;

для аб'яўлення Падзякi калектыву работнiкаў арганiзацыi - прадстаўленне згодна з дадаткам 2, падпiсанае кiраўнiком рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання або старшынёй абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, i даведку аб асноўных эканамiчных паказчыках работы арганiзацыi, якая вядзе гаспадарчую дзейнасць, за апошнi год работы i справаздачны перыяд бягучага года ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года на дату прадстаўлення да аб'яўлення Падзякi, узгодненую з адпаведным органам дзяржаўнай статыстыкi i падпiсаную кiраўнiком гэтай арганiзацыi.

Хадайнiцтвы аб аб'яўленнi Падзякi разглядаюцца ў Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь i ў выпадку прыняцця станоўчага рашэння ўносяцца Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь праз Адмiнiстрацыю Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

8. Прадстаўленнi запаўняюцца на беларускай мове машынапiсным спосабам або з выкарыстаннем камп'ютэрных тэхналогiй. Усе пазначаныя графы прадстаўлення павiнны быць запоўнены i змяшчаць пэўную iнфармацыю.

9. Падзяка аб'яўляецца распараджэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. Грамадзянам Рэспублiкi Беларусь уручаюцца спецыяльныя лiсты аб аб'яўленнi Падзякi i каштоўныя падарункi (у памеры да 15 базавых велiчынь кожны). Калектывам работнiкаў арганiзацый, воiнскiм часцям i iншым падраздзяленням уручаюцца толькi спецыяльныя лiсты аб аб'яўленнi Падзякi.

Узор спецыяльнага лiста аб аб'яўленнi Падзякi зацвярджаецца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

10. Праекты распараджэнняў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь аб аб'яўленнi Падзякi падрыхтоўваюцца ў Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.

11. Спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi i каштоўны падарунак уручаюцца Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь цi па яго даручэнню:

Прэм'ер-мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь або яго намеснiкамi;

Старшынёй Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь або яго намеснiкам;

Старшынёй Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь або яго намеснiкам;

Кiраўнiком Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або яго намеснiкамi;

Дзяржаўным сакратаром Савета Бяспекi Рэспублiкi Беларусь або яго намеснiкамi;

Кiраўнiком спраў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь або яго намеснiкамi;

iншымi асобамi, якiя ўпаўнаважаны Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

12. Спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi i каштоўны падарунак уручаюцца асабiста грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь ва ўрачыстай абстаноўцы не пазней як праз месяц з дня падпiсання Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь распараджэння аб аб'яўленнi Падзякi.

Спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi калектыву работнiкаў арганiзацыi ўручаецца на ўрачыстым сходзе або пасяджэннi указанага калектыву, у воiнскай часцi або iншым падраздзяленнi - перад строем або на ўрачыстым сходзе прадстаўнiкоў гэтых воiнскай часцi або падраздзялення.

Асоба, якая ўручыла спецыяльны лiст i каштоўны падарунак, падпiсвае пратакол аб праведзеным уручэннi.



Дадатак 1
да Палажэння
аб аб'яўленнi
Падзякi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь



                           ПРАДСТАЎЛЕННЕ

1. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку ___________________________
2. Прафесiя, пасада, месца працы (службы) __________________________
____________________________________________________________________
3. Чысло, месяц i год нараджэння ___________________________________
4. Грамадзянства ___________________________________________________
5. Адукацыя ________________________________________________________
6. Цi  аб'яўлялася  раней  Падзяка  Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i
дата аб'яўлення ____________________________________________________
7. Месца жыхарства або знаходжання i тэлефон _______________________
____________________________________________________________________
8. Агульны стаж работы (службы) ____________________________________
Стаж работы (службы) у галiне ______________________________________
Стаж работы (службы) у дадзеным калектыве __________________________
9. Асаблiвыя  заслугi,  за якiя прадстаўляецца да аб'яўлення Падзякi
Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь _____________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________

Кiраўнiк дзяржаўнага органа
(старшыня абласнога (Мiнскага
гарадскога) выканаўчага камiтэта) __________________________________
                                    (подпiс, iнiцыялы, прозвiшча)
                                     М.П.
___ _______________ ____ г.


Дадатак 2
да Палажэння
аб аб'яўленнi
Падзякi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь



                           ПРАДСТАЎЛЕННЕ

1. Назва арганiзацыi, воiнскай часцi, iншага падраздзялення ________
____________________________________________________________________
2. Заслугi,  за якiя прадстаўляецца да аб'яўлення Падзякi Прэзiдэнта
Рэспублiкi Беларусь ________________________________________________
____________________________________________________________________
____________________________________________________________________

Кiраўнiк дзяржаўнага органа
(старшыня абласнога (Мiнскага
гарадскога) выканаўчага камiтэта) __________________________________
                                     (подпiс, iнiцыялы, прозвiшча)
                                      М.П.
____ _______________ ____ г.





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList