Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Мемарандум аб супрацоўнiцтве памiж Канстытуцыйным Судом Рэспублiкi Беларусь i Канстытуцыйным Судом Украiны"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 января 2009 г. N 3/2200



--------------------------------

<*> Вступил в силу 22 июня 2008 года.


Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь i Канстытуцыйны Суд Украiны (далей - Бакi),

прызнаючы iмкненне канстытуцыйных судоў абедзвюх дзяржаў развiваць супрацоўнiцтва ў галiне канстытуцыйнага правасуддзя з мэтай далейшага пашырэння ўсебаковых добрасуседскiх узаемавыгадных адносiн i наяўнасць дастатковых падстаў для далейшага развiцця супрацоўнiцтва памiж двума Бакамi,

адзначаючы важную ролю органаў канстытуцыйнага кантролю ў зацвярджэннi вяршэнства права i абароны асноўных правоў i свабод грамадзян,

дзейнiчаючы ў мэтах абмену вопытам органаў канстытуцыйнай юрысдыкцыi абедзвюх дзяржаў у галiне забеспячэння абароны i рэалiзацыi канстытуцый,

дамовiлiся аб наступным.



Артыкул 1

Бакi падтрымлiваюць адносiны на аснове прынцыпаў узаемнай павагi, незалежнасцi, даверу i супрацоўнiцтва.



Артыкул 2

Бакi праводзяць двухбаковыя сустрэчы, садзейнiчаюць арганiзацыi навуковых мерапрыемстваў па актуальных пытаннях канстытуцыйнага правасуддзя, якiя ўяўляюць агульны iнтарэс.



Артыкул 3

Бакi ажыццяўляюць абмен актамi, прынятымi канстытуцыйнымi судамi ў межах iх кампетэнцыi, а таксама iншымi матэрыяламi прававога характару, выконваючы заканадаўства Бакоў.



Артыкул 4

Бакi садзейнiчаюць арганiзацыi ўзаемных вiзiтаў прадстаўнiкоў судоў з мэтай вывучэння вопыту дзейнасцi органаў канстытуцыйнай юрысдыкцыi абедзвюх дзяржаў.



Артыкул 5

Бакi садзейнiчаюць абмену iнфармацыяй i вопытам работы на ўзроўнi апаратаў, у прыватнасцi iх структурных падраздзяленняў.



Артыкул 6

Бакi на рэгулярнай аснове ажыццяўляюць абмен навуковымi публiкацыямi, якiя друкуюцца ў афiцыяльных выданнях Бакоў.



Артыкул 7

Бакi могуць назначаць адказных асоб за арганiзацыю мерапрыемстваў па рэалiзацыi гэтага Мемарандума.



Артыкул 8

Перапiска i зносiны памiж Бакамi могуць ажыццяўляцца на рускай мове.



Артыкул 9

Любыя разыходжаннi ў iнтэрпрэтацыi тэксту гэтага Мемарандума вырашаюцца шляхам правядзення кансультацый i сяброўскiх перагавораў.



Артыкул 10

Гэты Мемарандум заключаецца тэрмiнам на пяць гадоў. Яго дзеянне аўтаматычна прадаўжаецца на такi ж тэрмiн, калi нi адзiн з Бакоў не паведамiў пiсьмова, не менш чым за тры месяцы да заканчэння адпаведнага перыяду, аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.


Здзейснена ў г. Мiнску 22 лiпеня 2008 года ў двух экзэмплярах, на беларускай i украiнскай мовах для кожнага з Бакоў, пры аўтэнтычнасцi абодвух тэкстаў.



Старшыня                                               Старшыня
Канстытуцыйнага Суда                                   Канстытуцыйнага Суда
Рэспублiкi Беларусь                                    Украiны
Пётр Мiклашэвiч                                        Андрэй Стрыжак





Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList