Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26.08.2008 № 1231 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 2003 г. № 285"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 августа 2008 г. N 5/28232



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Статут дзяржаўнай установы "Нацыянальная бiблiятэка Беларусi", зацверджаны пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 20 лютага 2003 г. N 285 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 31, 5/12089; 2006 г., N 141, 5/22779), наступныя змяненнi:

1.1. з пункта 1 словы ", рэспублiканскi iнфармацыйны i сацыякультурны цэнтр" выключыць;

1.2. пункт 4 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"4. Бiблiятэка дзейнiчае ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Статутам.";

1.3. пункт 7 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"7. Бiблiятэка з'яўляецца:

рэспублiканскiм iнфармацыйным i сацыякультурным цэнтрам;

рэспублiканскiм цэнтрам аўтаматызаванай iнфармацыйна-бiблiятэчнай сiстэмы;

рэспублiканскiм галiновым цэнтрам iнфармацыi па культуры i мастацтву;

нацыянальным цэнтрам мiжбiблiятэчнага абанемента, цэнтрам унутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў;

каардынацыйным i метадычным цэнтрам рэспублiканскага значэння ў галiне бiблiятэчнай справы;

навукова-даследчай установай у галiне бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства;

мiжгалiновым дэпазiтарыем Рэспублiкi Беларусь, дэпазiтарыем матэрыялаў Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i iншых мiжнародных арганiзацый.";

1.4. у пункце 8:

з абзаца трэцяга словы ", пералiк якiх зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры" выключыць;

з абзаца пятага словы "iнфармацыйных рэсурсаў i" выключыць;

1.5. з пункта 12 словы ", пералiк якiх зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры" выключыць;

1.6. пункты 18 - 20 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"18. Асноўныя задачы бiблiятэкi:

фармiраванне грамадска значных iнфармацыйных рэсурсаў i iх захаванне;

забеспячэнне доступу грамадзян Рэспублiкi Беларусь да нацыянальных i сусветных iнфармацыйных рэсурсаў i задавальненне унiверсальных iнфармацыйных патрэбнасцей грамадства;

навукова-даследчая дзейнасць у галiне бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства;

каардынацыя дзейнасцi бiблiятэк па фармiраванню адзiнай iнфармацыйнай прасторы.

19. У адпаведнасцi з асноўнымi задачамi бiблiятэка выконвае наступныя функцыi:

фармiруе, зберагае, пастаянна захоўвае i прадастаўляе яе карыстальнiкам найбольш поўны збор айчынных дакументаў i беларусiкi, навукова значных замежных дакументаў;

ажыццяўляе збор дакументаў у лiчбавай форме, пры неабходнасцi стварае копii дакументаў у лiчбавай форме з захаваннем правоў на аб'екты iнтэлектуальнай уласнасцi;

арганiзуе доступ да нацыянальных i сусветных баз даных;

арганiзуе бiблiяграфiчны ўлiк публiкацый аб Рэспублiцы Беларусь, удзельнiчае ў арганiзацыi i вядзеннi бiблiяграфiчнага ўлiку нацыянальнага дакумента;

фармiруе абменныя бiблiятэчныя фонды для ажыццяўлення ўнутрырэспублiканскага дакументаабмену i пераразмеркавання дакументаў, мiжнароднага дакументаабмену;

забяспечвае каардынацыю ўзаемадзеяння бiблiятэк i iнфармацыйных арганiзацый па ўзаемавыкарыстанню iнфармацыйных рэсурсаў, вядзенню нацыянальнага зводнага электроннага каталога;

ажыццяўляе метадычнае забеспячэнне дзейнасцi бiблiятэк, накiраванае на ўкараненне новых iнфармацыйных тэхналогiй;

набывае ў першачарговым парадку бiблiятэчныя зборы ў вядомых пiсьменнiкаў, дзеячаў культуры i навукi, iх наследнiкаў (пры ўмове захавання гэтых збораў як унiкальных калекцый), а таксама ў букiнiстычных кнiгарнях i на аўкцыёнах;

ажыццяўляе навукова-даследчую дзейнасць у сферы бiблiятэказнаўства, бiблiяграфазнаўства, кнiгазнаўства;

прадастаўляе дакументы, бiблiяграфiчную i iншую iнфармацыю ў адпаведнасцi з правам грамадзян на бiблiятэчнае, iнфармацыйнае i даведачна-бiблiяграфiчнае абслугоўванне;

праводзiць культурна-асветнiцкую работу, накiраваную на садзейнiчанне духоўнаму развiццю карыстальнiкаў бiблiятэкi;

ажыццяўляе дасугавую, фiзкультурна-аздараўленчую, рэкрэацыйную дзейнасць i вядзе прапаганду здаровага ладу жыцця;

праводзiць мерапрыемствы сацыякультурнай накiраванасцi;

ажыццяўляе выдавецкую i палiграфiчную дзейнасць, накiраваную на падрыхтоўку i выпуск iнфармацыйных (у тым лiку бiблiяграфiчных) i метадычных матэрыялаў, навуковых публiкацый у галiне бiблiятэчнай справы, бiблiяграфii, кнiгазнаўства i сумежных навук;

удзельнiчае ў фармiраваннi i правядзеннi адзiнай дзяржаўнай палiтыкi ў галiне бiблiятэчнай справы.

20. У адпаведнасцi з вызначанымi функцыямi бiблiятэка згодна з Агульнадзяржаўным класiфiкатарам вiдаў эканамiчнай дзейнасцi ажыццяўляе наступныя вiды дзейнасцi:

выдавецкая i палiграфiчная дзейнасць, тыражыраванне запiсаных носьбiтаў iнфармацыi (код 22);

устаноўка i наладка электронна-вылiчальных машын i iншага абсталявання для апрацоўкi iнфармацыi (код 30029);

оптавы гандаль i гандаль праз агентаў, акрамя гандлю аўтамабiлямi i матацыкламi (код 51);

рознiчны гандаль, акрамя гандлю аўтамабiлямi i матацыкламi;

рамонт бытавых вырабаў i прадметаў асабiстага карыстання (код 52);

дзейнасць сухапутнага транспарту (код 60);

турысцкая дзейнасць (код 6330);

сувязь (код 64);

здача ў наём уласнай нерухомай маёмасцi (код 702);

арэнда машын i абсталявання без аператара i пракат бытавых вырабаў i прадметаў асабiстага карыстання (код 71);

дзейнасць, звязаная з вылiчальнай тэхнiкай (код 72);

навуковыя даследаваннi i распрацоўкi (код 73);

рэкламная дзейнасць (код 744);

правядзенне расследаванняў i забеспячэнне бяспекi (код 746);

дзейнасць у галiне статыстыкi (код 75117);

мiжнародная дзейнасць (код 7521);

iншая адукацыя для дарослых i iншая адукацыя, якая не ўключана ў iншыя групоўкi (код 80424);

дзейнасць па арганiзацыi адпачынку i забаў, культуры i спорту (код 92);

дзейнасць бiблiятэк i архiваў (код 9251);

дзейнасць музеяў (код 92521);

прадастаўленне iндывiдуальных паслуг (код 93).";

1.7. частку другую пункта 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"Маёмасць бiблiятэкi з'яўляецца ўласнасцю Рэспублiкi Беларусь i належыць ёй на праве аператыўнага кiравання, за выключэннем даходаў ад прадпрымальнiцкай дзейнасцi, якiя паступаюць у самастойнае распараджэнне бiблiятэкi i выкарыстоўваюцца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.".

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList