Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства статистики и анализа Республики Беларусь от 29.08.2008 № 133 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-вну размеркаванне (Мiнадукацыя) "Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў" i ўказанняў па яе запаўненнi"

Документ утратил силу
< Главная страница


На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 красавiка 2005 г. N 441, Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-вну размеркаванне (Мiнадукацыя) "Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў" перыядычнасцю прадстаўлення адзiн раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 лiстапада 2007 г. па 31 кастрычнiка 2008 г.;

1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-вну размеркаванне (Мiнадукацыя) "Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за перыяд з 1 лiстапада 2007 г. па 31 кастрычнiка 2008 г.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на дзяржаўныя ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, iх фiлiялы.

3. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 28 чэрвеня 2007 г. N 104 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-ВНУ (размеркаванне) "Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў" i ўказанняў па яе запаўненнi";

падпункт 1.10 пункта 1 пастановы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 10 красавiка 2008 г. N 43 "Аб унясеннi змяненняў у формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 105, 8/18654).

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу праз пятнаццаць рабочых дзён пасля яе падпiсання.



Мiнiстр У.I.ЗIНОЎСКI



                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Пастанова
                                                       Мiнiстэрства
                                                       статыстыкi i аналiзу
                                                       Рэспублiкi Беларусь
                                                       29.08.2008 N 133

----------------------------------------------------------------------
¦                 ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ                 ¦
¦--------------------------------------------------------------------------

----------------------------------------------------------------------
¦         КАНФIДЭНЦЫЯЛЬНАСЦЬ ГАРАНТУЕЦЦА АТРЫМАЛЬНIКАМ IНФАРМАЦЫI         ¦
¦--------------------------------------------------------------------------

----------------------------------------------------------------------
¦  Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi,  ¦
¦  несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi  ¦
¦  цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў  ¦
¦        парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь         ¦
¦--------------------------------------------------------------------------

----------------------------------------------------------------------
¦                               СПРАВАЗДАЧА                               ¦
¦     аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў     ¦
¦   адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання   ¦
¦   адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў,  ¦
¦        за перыяд з 1 лiстапада 20__ г. па 31 кастрычнiка 20__ г.        ¦
¦--------------------------------------------------------------------------

-----------------------------------------+--------- -------------
¦                                        ¦   Тэрмiн    ¦ ¦  Форма 1-вну   ¦
¦             Прадстаўляюць              ¦прадстаўлення¦ ¦ размеркаванне  ¦
¦                                        ¦             ¦ ¦ (Мiнадукацыя)  ¦
+----------------------------------------+-------------+ +--------+-------+
¦Дзяржаўныя ўстановы, якiя забяспечваюць ¦10 лiстапада ¦ ¦Код     ¦0613546¦
¦атрыманне вышэйшай адукацыi, iх фiлiялы ¦             ¦ ¦формы   ¦       ¦
¦  установе "Галоўны iнфармацыйна-       ¦             ¦ ¦па ОКУД ¦       ¦
¦  аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi¦             ¦ ¦--------+--------
¦  Рэспублiкi Беларусь";                 ¦             ¦
¦  сваёй вышэйстаячай арганiзацыi;       ¦             ¦ -------------
¦Установа "Галоўны iнфармацыйна-         ¦30 лiстапада ¦ ¦  1 раз у год   ¦
¦аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi  ¦             ¦ ¦-----------------
¦Рэспублiкi Беларусь" - зводныя          ¦             ¦
¦статыстычныя даныя (iнфармацыю) па      ¦             ¦
¦сагласаванай праграме                   ¦             ¦
¦  Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi      ¦             ¦
¦  Беларусь;                             ¦             ¦
¦  Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту  ¦             ¦
¦  Рэспублiкi Беларусь                   ¦             ¦
¦----------------------------------------+--------------

----------------------------------------------------------------------
¦Поўная назва юрыдычнай асобы ____________________________________________¦
¦Поўная назва адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы ________________¦
¦_________________________________________________________________________¦
¦Паштовы адрас (фактычны) ________________________________________________¦
+-------------------------------+-----------------+------------------------
¦Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнта¦  Улiковы нумар  ¦
¦ў статыстычным рэгiстры (ОКПО) ¦  плацельшчыка   ¦
¦                               ¦      (УНП)      ¦
+-------------------------------+-----------------+
¦               1               ¦        2        ¦
+-------------------------------+-----------------+
¦                               ¦                 ¦
¦-------------------------------+------------------

                                 РАЗДЗЕЛ I
             РАЗМЕРКАВАННЕ ВЫПУСКНIКОЎ, ЯКIЯ АТРЫМАЛI ВЫШЭЙШУЮ
                 АДУКАЦЫЮ ЗА КОШТ СРОДКАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАГА
                         I (АБО) МЯСЦОВЫХ БЮДЖЭТАЎ

                                                                  (чалавек)
----------+---------+----------+---------+------------------------------------------------
¦         ¦         ¦          ¦         ¦                        З iх                        ¦
¦         ¦         ¦          ¦Колькасць+---------------------------+----T----------+--------+
¦         ¦         ¦Колькасць ¦ выпуск- ¦  атрымалi накiраванне ў   ¦    ¦прадоўжылi¦        ¦
¦         ¦   Код   ¦ выпуск-  ¦ нiкоў,  ¦      адпаведнасцi з       ¦    ¦ вучобу ў ¦        ¦
¦  Назва  ¦ спецы-  ¦  нiкоў,  ¦  якiя   +----------+--------+-------+    ¦ дзённай  ¦        ¦
¦спецыяль-¦яльнасцi,¦   якiя   ¦атрымалi ¦дагаворамi¦        ¦ дага- ¦    ¦  форме   ¦прызваны¦
¦  насцi  ¦  нумар  ¦падлягаюць¦ накiра- ¦ арганi-  ¦заяўкамi¦ ворам ¦жан-¦атрымання ¦   на   ¦
¦         ¦  радка  ¦размерка- ¦ванне на ¦ зацый аб ¦арганi- ¦  аб   ¦чыны¦ адукацыi ¦воiнскую¦
¦         ¦         ¦ ванню, - ¦работу, -¦ падрых-  ¦зацый на¦мэтавай¦    ¦  больш   ¦ службу ¦
¦         ¦         ¦  усяго   ¦  усяго  ¦  тоўцы   ¦ спецы- ¦падрых-¦    ¦ высокага ¦        ¦
¦         ¦         ¦          ¦         ¦  спецы-  ¦ялiстаў ¦ тоўцы ¦    ¦ ўзроўню  ¦        ¦
¦         ¦         ¦          ¦         ¦ ялiстаў  ¦        ¦       ¦    ¦(ступенi) ¦        ¦
+---------+---------+----------+---------+----------+--------+-------+----+----------+--------+
¦    А    ¦    Б    ¦    1     ¦    2    ¦    3     ¦   4    ¦   5   ¦ 6  ¦    7     ¦   8    ¦
+---------+---------+----------+---------+----------+--------+-------+----+----------+--------+
¦         ¦         ¦          ¦         ¦          ¦        ¦       ¦    ¦          ¦        ¦

¦         ¦         ¦          ¦         ¦          ¦        ¦       ¦    ¦          ¦        ¦
+---------+---------+----------+---------+----------+--------+-------+----+----------+--------+
¦Усяго    ¦   01    ¦          ¦         ¦          ¦        ¦       ¦    ¦          ¦        ¦
¦---------+---------+----------+---------+----------+--------+-------+----+----------+---------

                                РАЗДЗЕЛ II
           ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ ВЫПУСКНIКОЎ, ЯКIЯ АТРЫМАЛI ВЫШЭЙШУЮ
                 АДУКАЦЫЮ ЗА КОШТ СРОДКАЎ РЭСПУБЛIКАНСКАГА
                         I (АБО) МЯСЦОВЫХ БЮДЖЭТАЎ

                                                                  (чалавек)
----------+---------+----------------+---------------+-------------------------
¦         ¦         ¦   Колькасць    ¦               ¦                             ¦
¦         ¦         ¦працаўладкаваных¦               ¦                             ¦
¦         ¦         ¦ выпускнiкоў з  ¦  З графы 1 -  ¦                             ¦
¦         ¦         ¦   колькасцi    ¦працаўладкаваны¦ Колькасць выпускнiкоў, якiя ¦
¦         ¦         ¦  выпускнiкоў,  ¦ па атрыманай  ¦    атрымалi самастойнае     ¦
¦         ¦         ¦   атрымаўшых   ¦ спецыяльнасцi ¦      працаўладкаванне       ¦
¦         ¦   Код   ¦ накiраванне на ¦               ¦                             ¦
¦  Назва  ¦ спецы-  ¦работу (з графы ¦               ¦                             ¦
¦спецыяль-¦яльнасцi,¦ 2 раздзела I)  ¦               ¦                             ¦
¦  насцi  ¦  нумар  +------+---------+------+--------+------------+----------------+
¦         ¦  радка  ¦      ¦         ¦      ¦        ¦            ¦   у сувязi з   ¦
¦         ¦         ¦      ¦         ¦      ¦        ¦     у      ¦адсутнасцю      ¦
¦         ¦         ¦      ¦  з iх   ¦      ¦  з iх  ¦адпаведнасцi¦     месцаў     ¦
¦         ¦         ¦усяго ¦ жанчыны ¦усяго ¦жанчыны ¦з iснуючымi ¦працаўладкавання¦
¦         ¦         ¦      ¦         ¦      ¦        ¦  льготамi  ¦  па атрыманай  ¦
¦         ¦         ¦      ¦         ¦      ¦        ¦            ¦спецыяльнасцi i ¦
¦         ¦         ¦      ¦         ¦      ¦        ¦            ¦  квалiфiкацыi  ¦
+---------+---------+------+---------+------+--------+------------+----------------+
¦    А    ¦    Б    ¦  1   ¦    2    ¦  3   ¦   4    ¦     5      ¦       6        ¦
+---------+---------+------+---------+------+--------+------------+----------------+
¦         ¦         ¦      ¦         ¦      ¦        ¦            ¦                ¦

¦         ¦         ¦      ¦         ¦      ¦        ¦            ¦                ¦
+---------+---------+------+---------+------+--------+------------+----------------+
¦Усяго    ¦   02    ¦      ¦         ¦      ¦        ¦            ¦                ¦
¦---------+---------+------+---------+------+--------+------------+-----------------

Даведачная iнфармацыя:
Колькасць выпускнiкоў, якiя                     Колькасць выпускнiкоў, якiя
дабравольна вярнулi ў бюджэт                    навучалiся за кошт
сродкi, затрачаныя на iх                        уласных сродкаў i атрымалi
падрыхтоўку i атрымалi даведку                  накiраванне на работу
аб самастойным працаўладкаваннi                 (радок 04) ________ чалавек
(радок 03) _______ чалавек

                                РАЗДЗЕЛ III
          ЗВЕСТКI АБ НАКIРАВАННI ВЫПУСКНIКОЎ У СЕЛЬСКIЯ НАСЕЛЕНЫЯ
          ПУНКТЫ, АГРАГАРАДКI I НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ, ЯКIЯ ПАДЛЯГАЮЦЬ
               ПЕРАЎТВАРЭННЮ Ў АГРАГАРАДКI, НАСЕЛЕНЫЯ ПУНКТЫ
              РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ, ПАЦЯРПЕЎШЫЯ АД КАТАСТРОФЫ
                НА ЧАРНОБЫЛЬСКАЙ АЭС, I IХ ПРАЦАЎЛАДКАВАННI

----------+---------+---------------------+---------------------+-----------------
¦         ¦         ¦                     ¦      Колькасць      ¦      Колькасць      ¦
¦         ¦         ¦                     ¦  выпускнiкоў, якiя  ¦  выпускнiкоў, якiя  ¦
¦         ¦         ¦      Колькасць      ¦атрымалi накiраванне ¦атрымалi накiраванне ¦
¦         ¦   Код   ¦  выпускнiкоў, якiя  ¦     на работу ў     ¦     на работу ў     ¦
¦  Назва  ¦ спецы-  ¦атрымалi накiраванне ¦    аграгарадкi i    ¦  населеныя пункты   ¦
¦спецыяль-¦яльнасцi,¦на работу ў сельскiя ¦  населеныя пункты,  ¦Рэспублiкi Беларусь, ¦
¦  насцi  ¦  нумар  ¦  населеныя пункты   ¦   якiя падлягаюць   ¦   пацярпеўшыя ад    ¦
¦         ¦  радка  ¦                     ¦   пераўтварэнню ў   ¦    катастрофы на    ¦
¦         ¦         ¦                     ¦     аграгарадкi     ¦  Чарнобыльскай АЭС  ¦
¦         ¦         +-----+---------------+-----+---------------+-----+---------------+
¦         ¦         ¦усяго¦     з iх      ¦усяго¦     з iх      ¦усяго¦     з iх      ¦
¦         ¦         ¦     ¦працаўладкаваны¦     ¦працаўладкаваны¦     ¦працаўладкаваны¦
+---------+---------+-----+---------------+-----+---------------+-----+---------------+
¦    А    ¦    Б    ¦  1  ¦       2       ¦  3  ¦       4       ¦  5  ¦       6       ¦
+---------+---------+-----+---------------+-----+---------------+-----+---------------+
¦         ¦         ¦     ¦               ¦     ¦               ¦     ¦               ¦

¦         ¦         ¦     ¦               ¦     ¦               ¦     ¦               ¦
+---------+---------+-----+---------------+-----+---------------+-----+---------------+
¦Усяго    ¦   05    ¦     ¦               ¦     ¦               ¦     ¦               ¦
¦---------+---------+-----+---------------+-----+---------------+-----+----------------

Кiраўнiк юрыдычнай асобы,
адасобленага падраздзялення         _____________   _______________________
(неабходнае падкрэслiць)               (подпiс)      (iнiцыялы, прозвiшча)

Асоба, адказная
за складанне дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi _________  ___________  ______________________
                              (пасада)    (подпiс)    (iнiцыялы, прозвiшча)

____________________________                "__" __________________ 20__ г.
(нумар кантактнага тэлефона)                   (дата складання дзяржаўнай
                                              статыстычнай справаздачнасцi)

                                                       ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                       Пастанова
                                                       Мiнiстэрства
                                                       статыстыкi i аналiзу
                                                       Рэспублiкi Беларусь
                                                       29.08.2008 N 133


1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-вну размеркаванне (Мiнадукацыя) "Справаздача аб накiраваннi на работу i працаўладкаваннi выпускнiкоў устаноў адукацыi, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю ў дзённай форме атрымання адукацыi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў" (далей - справаздача) прадстаўляюць дзяржаўныя ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыi, iх фiлiялы (далей - ВНУ) у адпаведнасцi з Положением о распределении выпускников учреждений образования, получивших профессионально-техническое, среднее специальное или высшее образование, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня 2007 г. N 1702 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 303, 5/26372) (далей - Палажэнне).

2. У справаздачу ўключаюцца даныя аб колькасцi выпускнiкоў i накiраваннi iх на работу на падставе наступных дакументаў: журнала рэгiстрацыi i выдачы дыпломаў, ведамасцi персанальнага размеркавання выпускнiкоў, пасведчання аб накiраваннi на работу, паведамлення да пасведчання аб накiраваннi на работу, даведкi аб самастойным працаўладкаваннi, загадаў i iншых дакументаў, якiя маюцца ў ВНУ.

3. У раздзеле I "Размеркаванне выпускнiкоў, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў" у графе 1 прыводзiцца колькасць выпускнiкоў дзённай формы атрымання адукацыi, якiя навучалiся толькi за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў i згодна з Палажэннем падлягаюць размеркаванню.

У графах 2 - 5 паказваецца агульная колькасць выпускнiкоў, якiя атрымалi накiраванне на работу, а таксама ў адпаведнасцi з дагаворамi арганiзацый аб падрыхтоўцы спецыялiстаў, заяўкамi арганiзацый на спецыялiстаў, дагаворамi аб мэтавай падрыхтоўцы. Названыя паказчыкi запаўняюцца на падставе ведамасцi персанальнага размеркавання выпускнiкоў i дагавораў, заключаных памiж студэнтамi, арганiзацыямi i ВНУ. Даныя аб выпускнiках, якiм ВНУ выдадзена паўторнае накiраванне на работу, паказваюцца адзiн раз.

У графе 6 прыводзiцца колькасць выпускнiц-жанчын, якiя атрымалi накiраванне на работу.

З колькасцi выпускнiкоў, якiя атрымалi накiраванне на работу, у графах 7 i 8 паказваецца колькасць выпускнiкоў, якiя прадоўжылi вучобу па дзённай форме атрымання адукацыi больш высокага ўзроўню (ступенi) i прызваны на воiнскую службу, не прыступiўшы да работы.

Даныя па спецыяльнасцях паказваюцца ў адпаведнасцi з Общегосударственным классификатором Республики Беларусь ОКРБ 011-2009 "Специальности и квалификации", зацверджаным пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 2 чэрвеня 2009 г. N 36, i запаўняюцца ў графе А, код спецыяльнасцi паказваецца ў графе Б.

4. Раздзел II "Працаўладкаванне выпускнiкоў, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў" запаўняецца на падставе пацвярджэнняў прыбыцця да пасведчанняў аб накiраваннi на работу i даведак аб самастойным працаўладкаваннi. У графе 1 паказваецца колькасць выпускнiкоў, якiя працаўладкаваны, у графе 2 - з iх колькасць жанчын.

У графе 3 паказваецца колькасць выпускнiкоў, якiя атрымалi работу згодна з атрыманай спецыяльнасцю, у графе 4 - колькасць жанчын.

У графе 5 паказваецца колькасць выпускнiкоў, якiя атрымалi самастойнае працаўладкаванне ў адпаведнасцi з iльготамi (пункты 15 - 18 Палажэння), у графе 6 - колькасць выпускнiкоў, якiм камiсiя не змагла прадаставiць работу ў сувязi з адсутнасцю месцаў працаўладкавання па атрыманай спецыяльнасцi i квалiфiкацыi.

Радок 03 запаўняецца на падставе копiй плацежных дакументаў, аб вяртаннi ў бюджэт сродкаў, затрачаных на падрыхтоўку маладых спецыялiстаў, па жаданнi якiх установай адукацыi выданы даведкi аб самастойным працаўладкаваннi.

Па радку 04 прыводзiцца колькасць выпускнiкоў, якiя атрымалi вышэйшую адукацыю за кошт уласных сродкаў i па iх згодзе накiраваны на работу ўстановай адукацыi.

5. У раздзеле III "Звесткi аб накiраваннi выпускнiкоў у сельскiя населеныя пункты, аграгарадкi i населеныя пункты, якiя падлягаюць пераўтварэнню ў аграгарадкi, населеныя пункты Рэспублiкi Беларусь, пацярпеўшыя ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, i iх працаўладкаваннi" з агульнай колькасцi выпускнiкоў, атрымаўшых накiраванне на работу (з графы 2 па радку 01 раздзела I), выдзяляюцца даныя аб тых, хто атрымаў накiраванне i працаўладкаваўся ў арганiзацыях, якiя знаходзяцца ў сельскiх населеных пунктах, у аграгарадках i населеных пунктах, якiя падлягаюць пераўтварэнню ў аграгарадкi, у населеных пунктах, якiя размешчаны на тэрыторыi, забруджанай радыенуклiдамi ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Пры запаўненнi раздзела III неабходна карыстацца Государственной программой возрождения и развития села на 2005 - 2010 годы, зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 сакавiка 2005 г. N 150 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 52, 1/6339), i мерапрыемствамi па яе выкананнi, якiя зацвярджаюцца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на кожны год.

Заўвага. Тэрмiналогiя, прыведзеная ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення дадзенай справаздачы.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList