Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 26.09.2008 № 34 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 17 октября 2008 г. N 8/19650



На падставе пункта 2 артыкула 25 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь.

2. Прызнаць страцiўшым сiлу Палажэнне аб самадзейным калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанае Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь 5 мая 1999 г. (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 45, 8/376).



Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК



УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Мiнiстр працы              Мiнiстр адукацыi
i сацыяльнай абароны       Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь        А.М.Радзькоў
У.М.Патупчык               30.06.2008
25.09.2008

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня Федэрацыi         Старшыня
прафсаюзаў Беларусi        Брэсцкага абласнога
Л.П.Козiк                  выканаўчага камiтэта
24.06.2008                 К.А.Сумар
                           15.10.2008

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк             Старшыня
старшынi                   Гомельскага абласнога
Вiцебскага абласнога       выканаўчага камiтэта
выканаўчага камiтэта       А.С.Якабсон
У.Г.Навацкi                11.07.2008
22.09.2008

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Выконваючы абавязкi старшынi
Гродзенскага абласнога     Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
У.Я.Саўчанка               В.А.Скакун
26.06.2008                 26.06.2008

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Магiлёўскага абласнога     Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
Б.В.Батура                 М.Я.Паўлаў
26.06.2008                 24.06.2008

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      26.09.2008 N 34


1. Палажэнне аб непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь (далей - Палажэнне) вызначае асноўныя прынцыпы дзейнасцi, умовы стварэння i функцыянавання непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, з мэтай падтрымкi, развiцця i папулярызацыi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў).

2. Непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi (далей - аматарскi калектыў) - калектыў мастацкай творчасцi, што складаецца з фiзiчных асоб, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю, як правiла, на грамадскiх пачатках, за выключэннем кiраўнiка аматарскага калектыву, якi працуе на прафесiйнай аснове.

3. Асноўнымi прынцыпамi дзейнасцi аматарскага калектыву з'яўляюцца добраахвотнасць, агульнасць iнтарэсаў, даступнасць, спалучэнне асабiстай iнiцыятывы, арганiзацыi i самакiравання.

4. Асноўнымi мэтамi дзейнасцi аматарскага калектыву з'яўляюцца:

адраджэнне, захаванне, развiццё i распаўсюджванне беларускай традыцыйнай культуры;

далучэнне насельнiцтва да культурных традыцый розных рэгiёнаў Беларусi, лепшых узораў айчыннай i сусветнай культуры, твораў сучаснага мастацтва;

стварэнне, захаванне i распаўсюджванне культурных каштоўнасцей i шырокае далучэнне да ўдзелу ў творчасцi розных сацыяльных груп насельнiцтва;

папулярызацыя твораў прафесiйных i самадзейных аўтараў, стварыўшых творы, якiя атрымалi агульнаграмадскае прызнанне;

набыццё ведаў i навыкаў у розных вiдах мастацкай творчасцi, выяўленне i гарманiчнае развiццё творчых здольнасцей асобы, стварэнне ўмоў для яе сацыялiзацыi i самарэалiзацыi;

арганiзацыя вольнага часу i задавальненне культурных запатрабаванняў грамадзян.

5. Аматарскi калектыў ствараецца, рэарганiзуецца i спыняе дзейнасць па рашэнню заснавальнiка.

6. Заснавальнiкам аматарскага калектыву можа выступаць юрыдычная асоба, у структуры якой ствараецца гэты калектыў.

7. Асаблiвасцi стварэння аматарскiх калектываў у дзяржаўных клубных установах могуць устанаўлiвацца заканадаўствам аб культуры i (або) статутам (палажэннем) адпаведнай клубнай установы.

8. Аматарскi калектыў можа ажыццяўляць сваю дзейнасць на базе дзяржаўных, прафсаюзных, ведамасных устаноў культуры, адукацыi, прадпрыемстваў розных форм уласнасцi, грамадскiх аб'яднанняў, творчых саюзаў i iншых арганiзацый.

9. Аматарскi калектыў можа ажыццяўляць сваю дзейнасць у якасцi структурнага падраздзялення юрыдычнай асобы або ў iншых формах, прадугледжаных заканадаўствам.

10. Аматарскiя калектывы могуць быць розных вiдаў:

10.1. па жанрах (спецыфiкi) дзейнасцi:

тэатральныя (драматычныя, музычныя, лялечныя, прозы i паэзii, пантамiмы, мiнiяцюр i iншыя);

вакальна-харавыя (з акадэмiчнай, народнай, эстраднай манерай выканання i iншыя);

харэаграфiчныя (народнага, класiчнага, бальнага, эстраднага танцаў i iншыя);

музычна-iнструментальныя (народных, ударных, духавых iнструментаў, духавой, старадаўняй, класiчнай, камернай, эстраднай музыкi i iншыя);

фальклорныя, народнай музыкi (розных вiдаў i жанраў фальклору, якi прыстасаваны для сцэнiчных умоў i iснуе ў апрацоўках);

дэкаратыўна-прыкладныя (лозапляцення, саломапляцення, керамiкi, апрацоўкi дрэва, вышыўкi, ткацтва i iншыя);

выяўленчыя (жывапiсу, графiкi, скульптуры i iншыя);

цыркавыя;

фота-, слайд-, кiна-, вiдэамастацтва;

калектывы, якiя дзейнiчаюць на спалучэннi розных жанраў мастацтва (вакальна-iнструментальны, песнi i танца, дэкаратыўна-прыкладнога i выяўленчага мастацтва, тэатр песнi i iншыя);

iншых вiдаў мастацтва;

10.2. па формах (характару) дзейнасцi:

хор;

аркестр;

тэатр;

ансамбль;

студыя;

iншых форм дзейнасцi i складу калектыву мастацкай творчасцi.

11. Поўная назва аматарскага калектыву павiнна адлюстроўваць жанравы напрамак (спецыфiку) дзейнасцi аматарскага калектыву, форму (характар) дзейнасцi аматарскага калектыву, пры наяўнасцi арыгiнальную назву (не павiнна мець аналагаў у межах вобласцi), базавую прыналежнасць (поўная назва базавай арганiзацыi згодна з палажэннем або статутам гэтай арганiзацыi), тэрытарыяльную прыналежнасць.

Поўная назва аматарскiх калектываў, у склад якiх уваходзiць больш за 75% удзельнiкаў, якiя працуюць ва ўстановах культуры, навучальных установах культуры i мастацтва i пры гэтым маюць спецыяльную адукацыю ў пэўных вiдах мастацтва, можа адлюстроўваць якасны склад удзельнiкаў, напрыклад аматарскi калектыў работнiкаў культуры, выкладчыкаў школы мастацтваў, выкладчыкаў i студэнтаў музычнага вучылiшча i г.д.

У выпадках недакладнай фармулiроўкi поўнай назвы аматарскага калектыву ўпраўленнi культуры аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi маюць права ўносiць прапановы па яе змене.

12. Статус аматарскага калектыву пацвярджаецца пашпартам аматарскага калектыву.

13. Пашпарт аматарскага калектыву па форме згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння запаўняецца ў адным экзэмпляры арганiзацыяй, на базе якой дзейнiчае аматарскi калектыў, сумесна з кiраўнiком аматарскага калектыву, зацвярджаецца подпiсам кiраўнiка i пячаткай арганiзацыi - заснавальнiка аматарскага калектыву i захоўваецца арганiзацыяй, на базе якой дзейнiчае аматарскi калектыў.

14. Новыя звесткi i змяненнi ўносяцца ў пашпарт аматарскага калектыву не пазней за 30 дзён з моманту iх узнiкнення шляхам запаўнення новага варыянта пашпарту аматарскага калектыву згодна з пунктам 13 дадзенага Палажэння.

15. Пры спыненнi дзейнасцi аматарскага калектыву пашпарт аматарскага калектыву не захоўваецца.

Пасля ўнясення новых звестак i змяненняў у пашпарт аматарскага калектыву састарэлы варыянт пашпарту аматарскага калектыву не захоўваецца.

16. Пашпарт аматарскага калектыву (яго дакладная копiя) у выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, па запытах дзяржаўных органаў, аргкамiтэтаў фестываляў, конкурсаў, iншых арганiзацый прадстаўляецца арганiзацыяй, на базе якой дзейнiчае аматарскi калектыў.

17. Удзельнiкi аматарскага калектыву ажыццяўляюць сваю дзейнасць у вольны ад асноўнай працы або вучобы час на аснове прыёму (запiсу) у аматарскi калектыў, што праводзiцца на аснове дабраахвотнага волевыяўлення фiзiчнай асобы, у тым лiку па вынiках папярэдняга адбору (конкурсу), якi праводзiцца кiраўнiком аматарскага калектыву.

18. Колькасць удзельнiкаў аматарскага калектыву павiнна адпавядаць жанраваму накiрунку, формам i характару дзейнасцi калектыву мастацкай творчасцi пры фармiраваннi рэпертуару, выкананнi твораў мастацтва, вырашэннi мастацкiх задач, правядзеннi вучэбна-творчай, рэпетыцыйнай, канцэртнай i выставачнай дзейнасцi, садзейнiчаць творчаму развiццю аматарскага калектыву.

Колькасць удзельнiкаў аматарскага калектыву па такой форме (характару) дзейнасцi як студыя па розных жанрах (спецыфiкi) дзейнасцi, якi ажыццяўляе сваю дзейнасць у гарадской мясцовасцi, павiнна быць не менш за 10 чалавек, у сельскай мясцовасцi - не менш за 5 чалавек.

19. Пры скарачэннi колькасцi ўдзельнiкаў аматарскага калектыву да ўзроўню неадпаведнасцi патрабаванням, вызначаным у пункце 18, кiраўнiком аматарскага калектыву пры садзейнiчаннi арганiзацыi, на базе якой дзейнiчае аматарскi калектыў, тэрмiнова прымаюцца меры па дадатковаму прыёму ўдзельнiкаў у склад аматарскага калектыву.

20. Аматарскi калектыў мае права:

самастойна вызначаць жанравы напрамак, форму дзейнасцi, склад удзельнiкаў, рэпертуарную палiтыку;

ажыццяўляць навучальна-творчую, рэпетыцыйную i iншую дзейнасць, накiраваную на падрыхтоўку канцэртаў, спектакляў i iншых публiчных паказаў, выставак i iншых культурных мерапрыемстваў;

ажыццяўляць канцэртную, тэатральную i выставачную дзейнасць, удзельнiчаць у фестывалях, аглядах, конкурсах i iншых культурных мерапрыемствах ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку;

удзельнiчаць у выкананнi сацыяльна-творчых заказаў.

21. Дзяржаўныя органы ва ўзаемадзеяннi з прафсаюзамi i iншымi грамадскiмi аб'яднаннямi ствараюць сiстэму сацыяльных, арганiзацыйна-прававых i эканамiчных гарантый творчай дзейнасцi аматарскiх калектываў.

22. Рэспублiканскiя, абласныя i раённыя метадычныя цэнтры народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) ажыццяўляюць арганiзацыйна-метадычнае забеспячэнне i аказваюць аматарскаму калектыву метадычную дапамогу.

23. Арганiзацыя - заснавальнiк аматарскага калектыву:

ажыццяўляе фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне аматарскага калектыву (забяспечвае памяшканнем, музычнымi iнструментамi, сцэнiчнымi касцюмамi, iнструментарыем, абсталяваннем, iншымi тэхнiчнымi сродкамi, неабходнымi для правядзення вучэбна-творчай, рэпетыцыйнай, канцэртнай i (або) выставачнай дзейнасцi, выраб рэкламнай прадукцыi, набыццё рэпертуарна-метадычнай лiтаратуры);

ажыццяўляе арганiзацыйнае забеспячэнне дзейнасцi аматарскага калектыву (стварае ўмовы для выставачнай, канцэртнай дзейнасцi, удзелу ў святах, аглядах, фестывалях, конкурсах, вядзе ўлiк вучэбна-творчай, рэпетыцыйнай, канцэртнай i выставачнай дзейнасцi i ажыццяўляе адпаведны кантроль, садзейнiчае развiццю творчых здольнасцей i культурнаму адпачынку ўдзельнiкаў аматарскага калектыву);

прымае рашэнне аб матэрыяльным i маральным заахвочваннi кiраўнiка аматарскага калектыву;

садзейнiчае павышэнню прафесiйнага ўзроўню кiраўнiка аматарскага калектыву.

24. Адказнасць за дзейнасць аматарскага калектыву перад дзяржавай, фiзiчнымi i юрыдычнымi асобамi нясе яго заснавальнiк.

25. Кiраванне ў аматарскiм калектыве ажыццяўляецца кiраўнiком аматарскага калектыву ў адпаведнасцi з заканадаўствам, устаноўчымi дакументамi заснавальнiка калектыву.

26. Кiраўнiк аматарскага калектыву назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады заснавальнiкам калектыву. Кiраўнiк аматарскага калектыву нясе адказнасць за дзейнасць калектыву перад заснавальнiкам.

27. У абавязкi кiраўнiка аматарскага калектыву ўваходзiць:

вырашэнне пытанняў арганiзацыйнай, вучэбна-творчай i выхаваўчай работы з аматарскiм калектывам;

ажыццяўленне прыёму (запiсу) удзельнiкаў у аматарскi калектыў, у тым лiку правядзенне пры неабходнасцi папярэдняга адбору (конкурсу);

вядзенне неабходнай арганiзацыйна-тэхнiчнай дакументацыi (запаўненне журнала ўлiку работы, састаўленне планаў i праграм вучэбна-творчай, рэпетыцыйнай, канцэртнай i выставачнай дзейнасцi аматарскага калектыву);

фармiраванне рэпертуару i канцэртных праграм аматарскага калектыву i яго салiстаў;

правядзенне iндывiдуальных, групавых i агульнакалектыўных рэпетыцыйных заняткаў згодна з раскладам;

забеспячэнне падрыхтоўкi i правядзення аматарскiм калектывам канцэртных нумароў, спектакляў, выставак i iншых культурных мерапрыемстваў;

арганiзацыя ўдзелу аматарскага калектыву ў аглядах, конкурсах, фестывалях, святах, iншых культурна-масавых мерапрыемствах;

наладжванне творчых кантактаў з iншымi калектывамi мастацкай творчасцi;

ажыццяўленне фота-, вiдэа-, аўдыёфiксацыi выступленняў аматарскага калектыву;

стварэнне i захаванне архiва матэрыялаў аб аматарскiм калектыве (планы, справаздачы, альбомы, фота-, вiдэа-, аўдыёматэрыялы, праграмы, афiшы, рэклама, буклеты, матэрыялы перыядычнага друку);

вырашэнне пытанняў набыцця сцэнiчных касцюмаў, музычных iнструментаў, рэквiзiту, метадычнай i рэпертуарнай лiтаратуры, iншых матэрыяльных каштоўнасцей, неабходных для творчай дзейнасцi аматарскага калектыву;

удасканальванне асабiстага прафесiйнага ўзроўню;

стварэнне ўмоў бяспекi здароўя ўдзельнiкаў аматарскага калектыву падчас рэпетыцыйных, канцэртных выступленняў i канцэртных паездак, падтрыманне станоўчага маральна-псiхалагiчнага мiкраклiмату, забеспячэнне дысцыплiны i парадку ў калектыве.

28. У аб'ём працоўнага часу кiраўнiка аматарскага калектыву ўлiчваецца правядзенне iндывiдуальных, групавых i агульнакалектыўных рэпетыцыйных заняткаў, вучэбна-творчая, арганiзацыйна-творчая, канцэртна-сцэнiчная работа з калектывам, выставачная дзейнасць, самападрыхтоўка, работа са спецыяльнай лiтаратурай, падбор рэпертуару, музычнага, драматургiчнага матэрыялу, аранжыроўка, апрацоўка, пераклад музычных твораў, выпiска партый, падрыхтоўка партытур, сцэнарыяў, складанне кампазiцый танцаў, удзел у аглядах, конкурсах, фестывалях, выстаўках i iншае.

29. Формай самакiравання ў аматарскiм калектыве выступае мастацкi савет, якi дзейнiчае з мэтай каардынацыi арганiзацыйнай, вучэбна-творчай i канцэртнай дзейнасцi i складаецца з удзельнiкаў гэтага калектыву.

30. Мастацкi савет аматарскага калектыву выбiраецца шляхам галасавання на агульным сходзе членаў аматарскага калектыву большасцю галасоў ад агульнай колькасцi ўдзельнiкаў аматарскага калектыву.

31. Вучэбна-творчая i рэпетыцыйная дзейнасць аматарскага калектыву з'яўляецца неад'емнай часткай яго дзейнасцi як самастойнай мастацка-арганiзаванай сiстэмы. Яна накiравана на падрыхтоўку канцэртных праграм, спектакляў, выставак, iншых культурных мерапрыемстваў i садзейнiчае мастацка-эстэтычнаму развiццю асобы.

32. Вучэбна-творчая i рэпетыцыйная дзейнасць у аматарскiм калектыве будуецца з улiкам спецыфiкi жанру i вiду мастацкай дзейнасцi, ступенi развiцця выканаўчага майстэрства членаў калектыву, узроўню iх творчага патэнцыялу, асаблiвасцей рэпертуару i iншага.

33. Змест вучэбна-творчай i рэпетыцыйнай дзейнасцi аматарскага калектыву носiць планавы характар, вызначаецца мэтанакiраванасцю, спалучэннем розных вiдаў заняткаў (iндывiдуальных, групавых, агульнакалектыўных) i заключаецца ў авалоданнi тэарэтычнымi ведамi i практычнымi навыкамi ў пэўным вiдзе мастацтва.

34. План вучэбна-творчай i рэпетыцыйнай дзейнасцi аматарскага калектыву рыхтуецца, як правiла, на перыяд з верасня па жнiвень.

35. Агульна-калектыўныя рэпетыцыйныя заняткi ў аматарскiм калектыве праводзяцца сiстэматычна, як правiла, не радзей як два разы ў тыдзень i не менш чым па дзве вучэбныя гадзiны (вучэбная гадзiна - 45 хвiлiн).

36. Вынiкам вучэбна-творчай i рэпетыцыйнай дзейнасцi з'яўляецца канцэртная i выставачная дзейнасць, якая складаецца з:

правядзення канцэртных выступленняў, выставак, паказу спектакляў, фiльмаў, удзелу ў iншых мерапрыемствах з мэтай дэманстрацыi творчых дасягненняў удзельнiкаў калектыву;

удзелу аматарскага калектыву ў раённых, гарадскiх, абласных, рэгiянальных, рэспублiканскiх i мiжнародных аглядах, конкурсах, фестывалях i выстаўках.

37. Станоўчым вынiкам вучэбна-творчай, рэпетыцыйнай, канцэртнай i выставачнай дзейнасцi аматарскага калектыву лiчыцца:

37.1. для аматарскiх калектываў першага года iснавання:

актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якiя праводзяцца заснавальнiкам;

правядзенне справаздачнага канцэрта, спектакля, прадстаўлення, дэманстрацыя фiльма, выстаўкi за год;

37.2. для аматарскiх калектываў другога i наступных гадоў iснавання:

актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якiя праводзяцца заснавальнiкам;

правядзенне канцэртнай i выставачнай дзейнасцi не радзей як адзiн раз у два месяцы, пры гэтым для дарослых калектываў працягласць канцэртнага выступлення, спектакля, фiльма, прадстаўлення павiнна быць не менш за 30 хвiлiн, для дзiцячых калектываў - не менш за 15 хвiлiн;

правядзенне справаздачнага канцэрта, спектакля, прадстаўлення, дэманстрацыя фiльма, выстаўкi за год з улiкам аднаўлення рэпертуару або выстаўкi не менш чым на 15 - 20% штогод.

38. Па вынiках канцэртнай i выставачнай дзейнасцi аматарскi калектыў можа ўзнагароджвацца дыпломамi, граматамi, каштоўнымi прызамi, падарункамi, прэмiравацца, вылучацца на прысваенне наймення "народны (узорны) аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь", звання "Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь" у адпаведнасцi з заканадаўствам.

39. Адказнасць за захаванне i рацыянальнае выкарыстанне матэрыяльных каштоўнасцей, якiя выкарыстоўваюцца ў аматарскiм калектыве, нясе кiраўнiк аматарскага калектыву.

40. Умовы аплаты працы кiраўнiка аматарскага калектыву вызначаюцца заканадаўствам.

41. Фiнансаванне дзейнасцi аматарскага калектыву ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

42. У выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, удзельнiкi аматарскага калектыву маюць права на атрыманне ад заснавальнiка аматарскага калектыву ўзнагароды, а таксама кампенсацыi расходаў, звязаных з ажыццяўленнем iмi культурнай дзейнасцi.

43. Для пастановачнай i кансультацыйнай работы ў аматарскiм калектыве кiраўнiк аматарскага калектыву са згоды заснавальнiка аматарскага калектыву мае права запрашаць балетмайстраў, хормайстраў, канцэртмайстраў, рэжысёраў, кампазiтараў, мастакоў i iншых спецыялiстаў.

44. Спыненне дзейнасцi аматарскага калектыву адбываецца ў выпадку неадпаведнасцi патрабаванням дадзенага Палажэння, немагчымасцi далейшага функцыянавання аматарскага калектыву, у iншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам, i ажыццяўляецца па рашэнню заснавальнiка аматарскага калектыву.



Дадатак
да Палажэння аб непрафесiйным
(аматарскiм) калектыве мастацкай
творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь



                                  ПАШПАРТ
        непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi

1. Калектыў:
1.1. назва ________________________________________________________________
                            (поўная назва калектыву)
1.2. жанравы накiрунак ____________________________________________________
1.3. базавая арганiзацыя __________________________________________________
                                  (поўная назва i паштовы адрас)
1.4. заснавальнiк _________________________________________________________
1.5. год стварэння калектыву ______________________________________________
1.6. групы ў складзе калектыву ____________________________________________
                                    (па жанрах, вiдах творчай дзейнасцi
___________________________________________________________________________
  (iнструментальная, вакальная, харэаграфiчная, падрыхтоўчая, канцэртная,
               ансамбль салiстаў, керамiкi, ткацтва i iншыя)
2. Наданне наймення, звання:
2.1. народны (узорны) аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь ______________
                                                             (дата i нумар
                                                               рашэння)
2.2. Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь _____________________
                                                          (дата i нумар
                                                             рашэння)
2.3. дата пацвярджэння наймення, звання ___________________________________
3. Мастацкi кiраўнiк:
3.1. ______________________________________________________________________
                 (прозвiшча, iмя, iмя па бацьку, год нараджэння)
3.2. з якога года кiруе калектывам ________________________________________
3.3. адукацыя _____________________________________________________________
                            (назва ўстановы адукацыi, год заканчэння)
3.4. асноўнае месца працы, пасада _________________________________________
                                       (поўная назва арганiзацыi,
___________________________________________________________________________
               тэлефон, пасада згодна з загадам наймальнiка)
3.5. хатнi адрас, тэлефон _________________________________________________
___________________________________________________________________________
4. Iншыя спецыялiсты ______________________________________________________
                           (хормайстар, балетмайстар, канцэртмайстар,
___________________________________________________________________________
                                 акампанiятар)
5. Мастацкi савет _________________________________________________________
                          (склад (прозвiшча, пасада ў калектыве)
___________________________________________________________________________
6. Характарыстыка складу ўдзельнiкаў:
6.1. агульная колькасць ___________________________________________________
6.2. узрост (ад ___________________ да _______ гадоў);
6.3. сацыяльны статус _____________________________________________________
                          (вучнi, рабочыя, выкладчыкi, пенсiянеры, iншыя)
7. Матэрыяльна-тэхнiчная база:
7.1. памяшканне, займаемая плошча (кв.м) __________________________________
                                           (пастаянна, часова займаецца,
___________________________________________________________________________
                       абсталяванае, прыстасаванае)
7.2. музычныя iнструменты _________________________________________________
                                       (назва, колькасць)
___________________________________________________________________________
7.3. сцэнiчныя касцюмы ____________________________________________________
                             (агульная колькасць, колькасць камплектаў,
___________________________________________________________________________
                                  год вырабу)
7.4. iнструментарый _______________________________________________________
___________________________________________________________________________
7.5. аўдыёвiзуальныя сродкi _______________________________________________
                              (аўдыё-, вiдэа-, гукаўзмацняльная апаратура,
___________________________________________________________________________
                            назва, год набыцця)
7.6. камп'ютэрная i множыльная тэхнiка ____________________________________
                                                   (назва, год набыцця)
8. Удзел у абласных, рэспублiканскiх i мiжнародных аглядах, конкурсах,
фестывалях ________________________________________________________________
                (назва агляду, конкурсу, фестывалю, год, атрыманае званне,
___________________________________________________________________________
                             iншыя ўзнагароды)
___________________________________________________________________________
9. Творчая характарыстыка калектыву _______________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________

                                        Подпiс кiраўнiка
                                        i пячатка арганiзацыi -
                                        заснавальнiка аматарскага калектыву





Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList