Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 31.10.2008 № 115 "Аб унясеннi дапаўнення i змяненняў у Палажэнне аб установе, якая забяспечвае атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 12 декабря 2008 г. N 8/20051 На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 2001 г. N 1554, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесцi ў Палажэнне аб установе, якая забяспечвае атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання, зацверджанае пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 31 снежня 2002 г. N 59 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 16, 8/9037), наступныя дапаўненне i змяненнi: частку першую пункта 1 пасля слоў "якiя забяспечваюць атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання," дапоўнiць словамi "за выключэннем устаноў пазашкольнага выхавання i навучання ў галiне культуры,"; у частцы першай пункта 16 словы "прадпрымальнiцкую дзейнасць" замянiць словамi "дзейнасць, якая прыносiць даходы,"; у пункце 27 словы "медыцынскае заключэнне аб стане здароўя навучэнца" замянiць словамi "даведка аб стане здароўя дзiцяцi"; у пункце 30 словы "санiтарна-гiгiенiчных нормаў" замянiць словамi "санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў"; першы сказ пункта 32 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Арганiзацыя работы павiнна адпавядаць правiлам аховы працы, санiтарным нормам, правiлам i гiгiенiчным нарматывам."; у абзацы трэцiм часткi першай пункта 58 словы "санiтарна-гiгiенiчных правiлаў i нормаў" замянiць словамi "санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў"; пункт 67 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "67. Маёмасць фармiруецца за кошт: сродкаў рэспублiканскага або мясцовых бюджэтаў, а для прыватных - заснавальнiка; iншых крынiц, што не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь."; з пункта 5 дадатку да гэтага Палажэння словы ", вiдах мастацтва" выключыць. 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр А.М.РАДЗЬКОЎ УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Мiнiстр эканомiкi Мiнiстр фiнансаў Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь М.П.Зайчанка А.М.Харкавец 30.10.2008 30.10.2008 УЗГОДНЕНА Мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь У.М.Патупчык 24.11.2008 |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|