Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 06.11.2008 № 38 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб народным (узорным) непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 18 ноября 2008 г. N 8/19882



На падставе пункта 2 артыкула 32 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 4 чэрвеня 1991 года "Аб культуры ў Рэспублiцы Беларусь" у рэдакцыi Закона Рэспублiкi Беларусь ад 18 мая 2004 года Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб народным (узорным) непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь.

2. Прызнаць страцiўшым сiлу Палажэнне аб народным (узорным) самадзейным калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанае Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь 5 мая 1999 г. (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N 44, 8/373).



Мiнiстр У.Ф.МАТВЕЙЧУК



УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк Мiнiстра   Намеснiк Мiнiстра
працы i сацыяльнай        адукацыi
абароны                   Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь       К.С.Фарыно
М.А.Шчоткiна              09.10.2008
04.11.2008

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня Федэрацыi        Першы намеснiк старшынi
прафсаюзаў Беларусi       Брэсцкага абласнога
Л.П.Козiк                 выканаўчага камiтэта
09.10.2008                М.I.Юхiмук
                          04.11.2008

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Вiцебскага абласнога      Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
У.П.Андрэйчанка           А.С.Якабсон
08.10.2008                08.10.2008

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Гродзенскага абласнога    Магiлёўскага абласнога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
У.Я.Саўчанка              Б.В.Батура
06.10.2008                07.10.2008

УЗГОДНЕНА                 УЗГОДНЕНА
Старшыня                  Старшыня
Мiнскага абласнога        Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта      выканаўчага камiтэта
Л.Ф.Крупец                М.Я.Паўлаў
08.10.2008                09.10.2008

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      06.11.2008 N 38


1. Палажэнне аб народным (узорным) непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь (далей - Палажэнне) вызначае парадак прысваення, перыядычнага пацвярджэння, пазбаўлення наймення "народны" ("узорны"), асаблiвасцi прававога становiшча непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi з такiм найменнем з мэтай падтрымкi, развiцця i папулярызацыi народнай творчасцi i народных промыслаў (рамёстваў).

2. Найменне "народны" ("узорны") прысвойваецца пастаянна дзеючым непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь (далей - аматарскi калектыў) пры наяўнасцi адпаведнага мастацкага ўзроўню i творчых паказчыкаў, прадугледжаных дадзеным Палажэннем.

Найменне "народны" прысвойваецца дарослым аматарскiм калектывам, у якiх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост 18 гадоў i болей.

Найменне "ўзорны" прысвойваецца дзiцячым аматарскiм калектывам, у якiх не менш за 80 працэнтаў удзельнiкаў маюць узрост да 18 гадоў.

3. Права на прысваенне наймення "народны" ("узорны") маюць аматарскiя калектывы, якiя займаюцца мастацкай творчасцю, дзейнасць якiх адпавядае прыярытэтам дзяржаўнай культурнай палiтыкi, накiраванай на развiццё беларускай нацыянальнай культуры, аматарскай мастацкай творчасцi, папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый, i якiя маюць адпаведны мастацкi ўзровень i творчыя паказчыкi:

пастаянная творчая дзейнасць аматарскага калектыву, якая адпавядае ўсiм патрабаванням Палажэння аб непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь, зацверджанага пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 26 верасня 2008 г. N 34 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 252, 8/19650), на працягу не менш за тры гады;

сiстэматычнасць i грамадская значнасць творчай дзейнасцi аматарскага калектыву, актыўны ўдзел у мерапрыемствах, якiя праводзяцца заснавальнiкам, культурным жыццi свайго рэгiёна;

засваенне i папулярызацыя лепшых узораў айчыннага i сусветнага мастацтва;

захаванне (у залежнасцi ад жанравай накiраванасцi) рэгiянальных фальклорных музычных, харэаграфiчных, спеўных i iншых стылiстычных асаблiвасцей, манеры выканання, мясцовага касцюма;

творчая дзейнасць, якая вылучаецца своеасаблiвасцю i самабытнасцю;

наяўнасць адпаведнага ўзроўню i разнастайнасцi методык, якiя выкарыстоўваюцца ў вучэбна-творчай, рэпетыцыйнай, канцэртнай i выставачнай дзейнасцi калектыву;

наяўнасць самастойнай канцэртнай праграмы i правядзенне канцэртнай i выставачнай дзейнасцi не радзей як адзiн раз у адзiн - два месяцы (на працягу гадавога плана творчай дзейнасцi аматарскага калектыву), пры гэтым для дарослых калектываў працягласць канцэртнага выступлення, спектакля, прадстаўлення, дэманстрацыi фiльма павiнна быць не менш за 40 хвiлiн, для дзiцячых калектываў - не менш за 20 хвiлiн, выстаўкi (для дарослых i дзiцячых калектываў не менш за 9 кв.м сапраўднай плошчы прадстаўляемых работ);

удзел у зборных канцэртных i выставачных мерапрыемствах, грамадскiх акцыях, урачыстасцях i iншых не радзей як адзiн - два разы ў месяц (на працягу гадавога плана творчай дзейнасцi аматарскага калектыву);

правядзенне справаздачнага канцэрта, спектакля, прадстаўлення, дэманстрацыi фiльма, выстаўкi за год з улiкам аднаўлення канцэртнай праграмы або выстаўкi не менш чым на 20 - 25 працэнтаў штогод;

мастацкi ўзровень i змест рэпертуару, канцэртнай праграмы, выстаўкi, паказу павiнны найбольш поўна адлюстроўваць адпаведны вiд мастацтва, жанр, змест i форму дзейнасцi аматарскага калектыву;

наяўнасць (у залежнасцi ад жанравай накiраванасцi) у рэпертуары твораў беларускiх аўтараў, мясцовых фальклорных твораў;

высокi ўзровень выканальнiцкага майстэрства;

высокi ўзровень сцэнiчнай i выставачнай культуры;

адпаведнасць выконваемых i прадстаўляемых твораў усталяваным традыцыям плыняў, накiрункаў, жанраў мастацтва;

мастацка-эстэтычнае афармленне канцэртных праграм;

наяўнасць звання лаўрэата, дыпламанта раённых, гарадскiх, абласных, рэспублiканскiх, мiжнародных аглядаў, конкурсаў, фестываляў, выставак i iншых творчых мерапрыемстваў, iншых узнагарод, якiя характарызуюць дасягненнi творчай дзейнасцi аматарскага калектыву.

4. Права на вылучэнне аматарскага калектыву на найменне "народны" ("узорны") мае арганiзацыя, якая з'яўляецца заснавальнiкам аматарскага калектыву.

5. Арганiзацыя, якая вылучае аматарскi калектыў на найменне "народны" ("узорны"), накiроўвае хадайнiцтва аб прысваеннi аматарскаму калектыву наймення "народны" ("узорны") у адрас упраўлення культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама.

Да хадайнiцтва дадаюцца:

копiя пашпарта аматарскага калектыву ў 2 экзэмплярах;

копiя першай старонкi статута (палажэння) арганiзацыi, на базе якой дзейнiчае аматарскi калектыў, у 2 экзэмплярах;

узгадненне з органамi рэспублiканскага кiравання згодна з ведамаснай прыналежнасцю аматарскага калектыву;

iнфармацыя аб творчай дзейнасцi аматарскага калектыву за апошнiя тры гады ў 2 экзэмплярах;

творчыя характарыстыкi кiраўнiка аматарскага калектыву, акампанiятара, хормайстра, балетмайстра, канцэртмайстра, рэжысёра i iншых спецыялiстаў, якiя працуюць у калектыве (пры iх наяўнасцi), у 2 экзэмплярах;

поўны спiс твораў рэпертуару аматарскага калектыву або спiс твораў дэкаратыўна-прыкладнога, выяўленчага мастацтва, якiя знаходзяцца ў фондах аматарскага калектыву, у 2 экзэмплярах;

спiс твораў канцэртнай праграмы аматарскага калектыву або спiс твораў выставы дэкаратыўна-прыкладнога, выяўленчага мастацтва аматарскага калектыву ў 2 экзэмплярах;

спiс удзельнiкаў аматарскага калектыву з указаннем даты iх нараджэння, асноўнага месца працы, вучобы, ролi, якую яны выконваюць у складзе аматарскага калектыву, у 2 экзэмплярах;

рэкламна-iнфармацыйная прадукцыя аб творчай дзейнасцi аматарскага калектыву за апошнiя тры гады;

копii водгукаў раённых, гарадскiх, абласных, рэспублiканскiх сродкаў масавай iнфармацыi аб творчай дзейнасцi аматарскага калектыву за апошнiя тры гады;

копii дыпломаў раённых, гарадскiх, абласных, рэспублiканскiх аглядаў, конкурсаў, фестываляў, выставак i iншых узнагарод за апошнiя тры гады;

фота-, аўдыё- i (або) вiдэаматэрыялы аб творчай дзейнасцi аматарскага калектыву на электронных носьбiтах (CD, DVD), а таксама электронны варыянт дакументаў, пералiчаных у абзацах пятым - дзевятым другой часткi дадзенага пункта.

Дакументы, пералiчаныя ў другой частцы дадзенага пункта, завяраюцца кiраўнiком арганiзацыi, якая вылучае аматарскi калектыў на прысваенне наймення "народны" ("узорны"), i пячаткай гэтай арганiзацыi.

6. Упраўленне культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама сумесна з абласным метадычным цэнтрам народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы), дзяржаўнай установай "Мiнскканцэрт" на падставе атрыманых дакументаў, пералiчаных у першай i другой частках пункта 5 дадзенага Палажэння, разглядае адпаведнасць мастацкага ўзроўню i творчых паказчыкаў аматарскага калектыву патрабаванням дадзенага Палажэння.

7. Для ацэнкi мастацкага ўзроўню аматарскага калектыву ўпраўленне культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама вызначае тэрмiн i арганiзоўвае работу членаў рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii з мэтай прагляду аматарскага калектыву на прадмет прысваення наймення "народны" ("узорны").

8. Склад рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii фармiруецца i зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь з улiкам прапаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, упраўленняў культуры аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама.

9. У склад рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii могуць уваходзiць прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, упраўленняў культуры аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама, абласных, гарадскiх метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) i дзяржаўнай установы "Мiнскканцэрт", дзеячы культуры i мастацтва, спецыялiсты розных вiдаў i жанраў мастацтва, iншыя творчыя работнiкi культуры, якiя ўнеслi значны асабiсты ўклад у развiццё аматарскай мастацкай творчасцi.

10. Для прагляду членамi рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii на прадмет прысваення наймення "народны" ("узорны") аматарскiя калектывы ў залежнасцi ад жанравай прыналежнасцi прадстаўляюць:

драматычны, музычна-драматычны тэатр, тэатр лялек - шматактавы спектакль або два аднаактавых працягласцю не менш за 60 хвiлiн;

тэатр оперы, балета, паэзii i прозы, эстрады, мiнiяцюр, музычнай камедыi - аднаактавы спектакль альбо канцэртную праграму ў адным аддзяленнi працягласцю не менш за 60 хвiлiн;

вакальна-харавы, харэаграфiчны, музычна-iнструментальны - канцэртную праграму працягласцю не менш за 60 хвiлiн у адным аддзяленнi;

цыркавы калектыў - прадстаўленне працягласцю не менш за 40 хвiлiн;

фотастудыi, студыi выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва - калектыўную выстаўку работ не менш за 16 кв. м сапраўднай плошчы прадстаўляемых работ;

кiна-, вiдэастудыi - поўнаметражны фiльм працягласцю не менш за 52 хвiлiны, або два кароткаметражныя фiльмы працягласцю па 10 - 52 хвiлiны, або тры мiкраметражныя працягласцю менш чым па 10 хвiлiн, або шэсць рэкламных, сацыяльных фiльмаў працягласцю менш чым па 5 хвiлiн, або ў розным спалучэннi агульным хранаметражом не менш за 30 хвiлiн.

11. Па вынiках прагляду аматарскага калектыву пасля абмеркавання членамi рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii рыхтуецца заключэнне аб мастацкiм узроўнi i творчых паказчыках аматарскага калектыву на прадмет прысваення наймення "народны" ("узорны"), якое завяраецца подпiсамi не менш за пяць членаў рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii.

12. Заключэнне рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii змяшчае вынiкi прагляду аматарскага калектыву на прадмет прысваення наймення "народны" ("узорны"), матываванае заключэнне аб мастацкiм узроўнi i творчых паказчыках, адпаведнасцi аматарскага калектыву патрабаванням дадзенага Палажэння, прапановы па прысваеннi аматарскаму калектыву наймення "народны" ("узорны").

13. Пры станоўчым заключэннi крытычныя заўвагi i прапановы членаў рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii да дзейнасцi аматарскага калектыву выказваюцца кiраўнiку аматарскага калектыву ў вуснай форме.

Пры адмоўным заключэннi i неадпаведнасцi аматарскага калектыву патрабаванням дадзенага Палажэння кiраўнiк аматарскага калектыву азнаямляецца з заключэннем рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii, што пацвярджаецца яго подпiсам.

14. На падставе станоўчага заключэння рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб мастацкiм узроўнi i творчых паказчыках аматарскага калектыву хадайнiцтва аб прысваеннi аматарскаму калектыву наймення "народны" ("узорны") накiроўваецца ў адрас Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або Савет Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi згодна з ведамаснай прыналежнасцю аматарскага калектыву.

Да хадайнiцтва дадаюцца:

заключэнне рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii ў 2 экзэмплярах;

дакументы, пералiчаныя ў першай i другой частках пункта 5 дадзенага Палажэння, у 1 экзэмпляры.

15. Рашэнне аб прысваеннi аматарскаму калектыву наймення "народны" ("узорны") прымаецца:

прэзiдыумам Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi ў адносiнах да аматарскiх калектываў, якiя ўваходзяць у сiстэму прафсаюзаў, а таксама грамадскiх аб'яднанняў, акрамя творчых саюзаў;

калегiяй Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь у адносiнах да аматарскiх калектываў ведамаснай прыналежнасцi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i iншых органаў кiравання, а таксама творчых саюзаў, iншых юрыдычных асоб.

16. Аматарскаму калектыву, якому прысвоена найменне "народны" ("узорны"), ва ўрачыстых абставiнах у прысутнасцi прадстаўнiка ўпраўлення культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама i (або) абласнога, Мiнскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў уручаецца спецыяльнае пасведчанне ўзору згодна з дадаткам да дадзенага Палажэння.

Поўная назва аматарскага калектыву, якому прысвоена найменне "народны" ("узорны"), павiнна пачынацца са слоў "народны" або "ўзорны".

17. У сваёй дзейнасцi аматарскi калектыў з найменнем "народны" ("узорны") кiруецца дадзеным Палажэннем, Палажэннем аб непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь, якое зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, iншым заканадаўствам.

18. Аматарскiя калектывы з найменнем "народны" ("узорны") пацвярджаюць найменне не радзей як адзiн раз у тры гады.

19. Пацвярджэнне наймення "народны" ("узорны") ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пунктамi 2 - 6, 11 - 13 дадзенага Палажэння.

20. Упраўленне культуры, адукацыi аблвыканкама, упраўленне культуры, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарвыканкама, абласное, Мiнскае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў сумесна вызначаюць тэрмiны i формы арганiзацыi праглядаў аматарскiх калектываў на прадмет пацвярджэння наймення "народны" ("узорны"): агляд, конкурс, фестываль, свята, па вiдах мастацтва, жанрах, статусе, асобных катэгорыях арганiзацый i iншае.

Упраўленне культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама арганiзоўвае работу членаў рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii з мэтай прагляду аматарскага калектыву на прадмет пацвярджэння наймення "народны" ("узорны").

21. Рашэнне аб пацвярджэннi аматарскаму калектыву наймення "народны" ("узорны") прымаецца калегiяй упраўлення культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама на падставе заключэння рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii аб мастацкiм узроўнi i творчых паказчыках аматарскага калектыву.

22. Выпiска з рашэння калегii ўпраўлення культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама аб пацвярджэннi аматарскаму калектыву наймення "народны" ("узорны") накiроўваецца адпаведна ў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або Федэрацыю прафсаюзаў Беларусi, якiя прысвоiлi гэта найменне.

23. Умовы аплаты працы кiраўнiка аматарскага калектыву з найменнем "народны" ("узорны") вызначаюцца заканадаўствам.

24. У аматарскiм калектыве з найменнем "народны" ("узорны") можа ўводзiцца дадаткова да трох штатных адзiнак, якiя ўтрымлiваюцца за кошт бюджэтных i (або) iншых сродкаў арганiзацыi, на базе якой дзейнiчае аматарскi калектыў.

25. Неабходная колькасць i склад дадатковых штатных адзiнак аматарскага калектыву з найменнем "народны" ("узорны") вызначаецца заснавальнiкам аматарскага калектыву з улiкам прапаноў кiраўнiка аматарскага калектыву.

26. Пры змене поўнай назвы аматарскага калектыву з найменнем "народны" ("узорны") у выпадку змены базы дзейнасцi, назвы арганiзацыi, на базе якой дзейнiчае аматарскi калектыў, творчага накiрунку, складу ўдзельнiкаў аматарскага калектыву арганiзацыя, якая з'яўляецца заснавальнiкам аматарскага калектыву, не пазней за 30 дзён пасля змены поўнай назвы аматарскага калектыву паведамляе аб гэтым упраўленню культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама або абласному, Мiнскаму гарадскому аб'яднанню прафсаюзаў згодна з ведамаснай прыналежнасцю аматарскага калектыву з мэтай пацвярджэння наймення "народны" ("узорны").

27. Рашэнне аб пацвярджэннi наймення "народны" ("узорны") у сувязi са зменай назвы аматарскага калектыву прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або прэзiдыумам Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi згодна з ведамаснай прыналежнасцю аматарскага калектыву па хадайнiцтве ўпраўлення культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама або абласнога, Мiнскага гарадскога аб'яднання прафсаюзаў.

28. Аматарскi калектыў пазбаўляецца наймення "народны" ("узорны"):

у выпадку, калi яго дзейнасць не адпавядае дадзенаму Палажэнню;

пры адмоўным заключэннi рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii;

у выпадку, калi да 31 снежня года, калi канчаецца тэрмiн пацвярджэння наймення "народны" ("узорны") упраўленнем культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама не прынята рашэнне аб пацвярджэннi наймення "народны" ("узорны") у сувязi з непрадстаўленнем дакументацыi, неабходнай для пацвярджэння наймення "народны" ("узорны") згодна з пунктам 5 дадзенага Палажэння, i (або) аматарскi калектыў з найменнем "народны" ("узорны") не прадставiў творчую праграму на разгляд рэспублiканскай атэстацыйнай камiсii па абставiнах, прызнаных упраўленнем культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама няслушнымi.

29. Рашэнне аб пазбаўленнi аматарскага калектыву наймення "народны" ("узорны") прымае калегiя Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або прэзiдыум Савета Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi згодна з ведамаснай прыналежнасцю аматарскага калектыву.

30. Упраўленне культуры аблвыканкама, Мiнскага гарвыканкама па ўзгадненнi з упраўленнем адукацыi аблвыканкама, камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарвыканкама або абласное, Мiнскае гарадское аб'яднанне прафсаюзаў у залежнасцi ад ведамаснай прыналежнасцi аматарскага калектыву накiроўвае хадайнiцтва аб пазбаўленнi аматарскага калектыву наймення "народны" ("узорны") у адрас Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або Савет Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi, якiя прымаюць адпаведнае рашэнне.

31. Фiнансаванне дзейнасцi аматарскага калектыву з найменнем "народны" ("узорны") ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам.



Дадатак
да Палажэння аб народным
(узорным) непрафесiйным
(аматарскiм) калектыве мастацкай
творчасцi ў Рэспублiцы Беларусь

                 Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь

                                ПАСВЕДЧАННЕ

     За дасягнутыя поспехi ў развiццi аматарскай мастацкай творчасцi,
              папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый,
                         высокi мастацкi ўзровень
               i актыўную канцэртную, выставачную дзейнасць
                            прысвоена найменне
                    НАРОДНЫ (УЗОРНЫ) АМАТАРСКI КАЛЕКТЫЎ
                            РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
     _____________________________________________________________
     _____________________________________________________________
     _____________________________________________________________
                  Рашэнне калегii ад ______________ N ____________

                       Федэрацыя прафсаюзаў Беларусi

                                ПАСВЕДЧАННЕ
     За дасягнутыя поспехi ў развiццi аматарскай мастацкай творчасцi,
              папулярызацыю нацыянальных культурных традыцый,
                         высокi мастацкi ўзровень
               i актыўную канцэртную, выставачную дзейнасць
                            прысвоена найменне
                    НАРОДНЫ (УЗОРНЫ) АМАТАРСКI КАЛЕКТЫЎ
                            РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
     _____________________________________________________________
     _____________________________________________________________
     _____________________________________________________________
          Пастанова прэзiдыума Савета ад _________________ N _____





Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList