Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Мiнiстэрствам юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам юстыцыi Украiны аб супрацоўнiцтве ў галiне судовай экспертызы"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 30 марта 2009 г. N 3/2237



--------------------------------

<*> Вступило в силу 23 января 2009 года.


Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства юстыцыi Украiны, надалей - Бакi,

iмкнучыся наладжваць сувязi ў галiне судовай экспертызы i ўлiчваючы, што ўмацаванне наяўных адносiн сяброўства i ўзаемавыгаднага супрацоўнiцтва адпавядае нацыянальным iнтарэсам абедзвюх дзяржаў,

у мэтах далейшага ўмацавання адносiн шляхам развiцця супрацоўнiцтва ў галiне судовай экспертызы i судова-экспертнай дзейнасцi

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

Бакi ажыццяўляюць супрацоўнiцтва ў галiне навуковай работы па праблемах i перспектывах развiцця судовай экспертызы, абмену вопытам па пытаннях экспертнай практыкi.



Артыкул 2

Пры рэалiзацыi палажэнняў дадзенага Пагаднення Бакi ажыццяўляюць супрацоўнiцтва памiж сабой непасрэдна i праз падведамасныя iм установы.



Артыкул 3

Бакi ў рамках кампетэнцыi будуць развiваць супрацоўнiцтва ў галiне судовай экспертызы ў наступных накiрунках:

абмен iнфармацыяй аб навукова-даследчых распрацоўках, новых вучэбных, метадычных i даведачных выданнях па тэарэтычных i метадычных пытаннях, звязаных з правядзеннем судовых экспертыз;

аказанне ўзаемнай дапамогi па пытаннях навуковай i экспертнай дзейнасцi;

рэцэнзаванне экспертных заключэнняў па ўзгадненнi з кiраўнiкамi экспертных устаноў абодвух Бакоў;

падрыхтоўка кадраў i павышэнне квалiфiкацыi шляхам абучэння, правядзення стажыровак спецыялiстаў экспертных устаноў;

правядзенне сумесных семiнараў, курсаў па асвойваннi новых метадаў экспертнага даследавання.



Артыкул 4

Бакi па ўзаемнай дамоўленасцi будуць садзейнiчаць супрацоўнiцтву па накiрунках, якiя не прадугледжаны дадзеным Пагадненнем, але адпавядаюць мэтам развiцця супрацоўнiцтва ў галiне судовай экспертызы памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай.



Артыкул 5

Супрацоўнiцтва па накiрунках, прадугледжаных дадзеным Пагадненнем, рэалiзоўваецца з улiкам iснуючых фiнансавых магчымасцей кожнага з Бакоў.



Артыкул 6

Па згодзе Бакоў у дадзенае Пагадненне ў пiсьмовай форме могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя афармляюцца асобнымi пратаколамi, з'яўляюцца неад'емнай часткай гэтага Пагаднення i ўступаюць у сiлу ў адпаведнасцi з артыкулам 7 дадзенага Пагаднення.

Спрэчкi, якiя датычацца тлумачэння i выканання дадзенага Пагаднення, будуць вырашацца шляхам кансультацый памiж Бакамi.



Артыкул 7

Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты яго падпiсання i дзейнiчае неабмежаваны час.

Дзеянне Пагаднення можа быць спынена кожным з Бакоў шляхам пiсьмовага паведамлення па дыпламатычных каналах.

Пагадненне спыняе дзеянне па сканчэннi шасцi месяцаў з дня атрымання адным з Бакоў пiсьмовага паведамлення iншага Боку аб намеры спынiць дзеянне дадзенага Пагаднення.


Здзейснена ў горадзе Чарнiгаве 23 студзеня 2009 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую сiлу.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList