Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Грэчаскай Рэспублiкi аб эканамiчным i навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 27 декабря 2011 г. N 3/2764 Уступiла ў сiлу 3 верасня 2011 года Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Грэчаскай Рэспублiкi, у далейшым - Дагаворныя Бакi, жадаючы садзейнiчаць развiццю эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж iмi ў галiнах, што ўяўляюць узаемны iнтарэс, на аснове роўнасцi i ўзаемнай выгады, прызнаючы важнасць доўгатэрмiновых мер для паспяховага развiцця супрацоўнiцтва i ўмацавання сувязяў памiж iмi на розных узроўнях, i асаблiва на ўзроўнi суб'ектаў гаспадарання, дамовiлiся аб нiжэйпададзеным: Артыкул 11. Дагаворныя Бакi ў рамках заканадаўства сваiх дзяржаў i з улiкам прынятых мiжнародных абавязацельстваў, а таксама пагадненняў памiж Рэспублiкай Беларусь i Еўрапейскай супольнасцю будуць усяляк садзейнiчаць развiццю i ўмацаванню эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва на магчыма шырэйшай аснове ва ўсiх сферах, што ўяўляюць узаемны iнтарэс. Пры выкананнi гэтага Пагаднення Рэспублiка Беларусь будзе выконваць абавязацельствы, якiя вынiкаюць з яе ўдзелу ў рэгiянальных iнтэграцыйных пагадненнях. Пры выкананнi гэтага Пагаднення Грэчаская Рэспублiка будзе выконваць абавязацельствы, якiя вынiкаюць з яе членства ў Еўрапейскай супольнасцi. 2. Супрацоўнiцтва, прадугледжанае пунктам 1 гэтага артыкула, будзе накiравана, у прыватнасцi, на: умацаванне i пашырэнне эканамiчных сувязяў памiж Дагаворнымi Бакамi; адкрыццё новых рынкаў; заахвочванне супрацоўнiцтва памiж суб'ектамi гаспадарання адпаведных дзяржаў; умацаванне навуковых сувязяў памiж навукоўцамi i пашырэнне галiн для сумесных навуковых даследаванняў. Артыкул 21. Супрацоўнiцтва, аб якiм вядзецца гаворка ў артыкуле 1 гэтага Пагаднення, будзе распаўсюджвацца, у прыватнасцi, на: прамысловасць; суднабудаванне i вытворчасць па рамонту суднаў; сельскую гаспадарку, уключаючы аграпрамысловы сектар; будаўнiцтва i жыллёвае будаўнiцтва; транспарт, уключаючы марскi транспарт; банкаўскiя, страхавыя i iншыя паслугi; турызм; iншую дзейнасць у сферы паслуг, якая ўяўляе ўзаемны iнтарэс; навуковыя даследаваннi ў галiне прыкладных i фундаментальных навук; прафесiйную падрыхтоўку i навучанне кiраўнiцкiх кадраў; павышэнне квалiфiкацыi навукоўцаў i спецыялiстаў. 2. Дагаворныя Бакi будуць праводзiць кансультацыi для вызначэння прыярытэтных напрамкаў iх супрацоўнiцтва, а таксама для вызначэння новых галiн эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва. Артыкул 31. Эканамiчнае супрацоўнiцтва, якое прадугледжана гэтым Пагадненнем, будзе ажыццяўляцца, галоўным чынам, на аснове пагадненняў i кантрактаў памiж прадпрыемствамi, арганiзацыямi i фiрмамi Дагаворных Бакоў у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржавы кожнага Дагаворнага Боку. 2. Дагаворныя Бакi прымуць меры для развiцця супрацоўнiцтва шляхам стварэння спрыяльных умоў, у прыватнасцi, праз: стварэнне спрыяльнага iнвестыцыйнага клiмату; абмен камерцыйнай i эканамiчнай iнфармацыяй; абмен i кантакты памiж суб'ектамi гаспадарання iх дзяржаў; правядзенне выстаў, ярмарак, сiмпозiумаў i iншых падобных мерапрыемстваў; развiццё гандлю. Артыкул 41. Дагаворныя Бакi будуць ствараць спрыяльныя ўмовы для развiцця навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва памiж iмi, у тым лiку памiж iх адпаведнымi ўстановамi, арганiзацыямi або фiрмамi, на аснове прыярытэтаў нацыянальнай палiтыкi i ў адпаведнасцi з заканадаўствам сваiх дзяржаў. 2. Супрацоўнiцтва, якое прадугледжана пунктам 1 гэтага Артыкула, можа ажыццяўляцца, у прыватнасцi, праз: распрацоўку сумесных навукова-даследчых праграм; арганiзацыю вiзiтаў i вучэбных паездак для дэлегацый па адпаведных профiлях; распрацоўку вучэбных праграм у галiнах, што ўяўляюць узаемны iнтарэс; правядзенне тэхнiчных i навуковых экспертыз; правядзенне навуковых стажыровак i навуковай працы ў рамках абмену навукоўцамi; правядзенне сiмпозiумаў i сустрэч. Артыкул 51. Для забеспячэння рэалiзацыi гэтага Пагаднення будзе створана Беларуска-Грэчаская сумесная мiжурадавая камiсiя па эканамiчным i навукова-тэхнiчным супрацоўнiцтве (у далейшым - Сумесная камiсiя). 2. Сумесная камiсiя будзе складацца з прадстаўнiкоў Дагаворных Бакоў i будзе збiрацца па просьбе любога з Дагаворных Бакоў. Месца i час пасяджэння Сумеснай камiсii будуць узгадняцца па дыпламатычных каналах. 3. Сумесная камiсiя будзе сачыць за ходам выканання гэтага Пагаднення i пры неабходнасцi выпрацоўваць рэкамендацыi па яго рэалiзацыi. 4. Сумесная камiсiя распрацуе рэгламент сваёй працы. Артыкул 61. Гэта Пагадненне ўступiць у сiлу праз трыццаць дзён з даты апошняга з паведамленняў, праз якiя кожны Дагаворны Бок паведамiць другому ў пiсьмовай форме па дыпламатычных каналах аб выкананнi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу. Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу пяцi гадоў. 2. Калi не пазней чым за шэсць месяцаў да заканчэння тэрмiну дзеяння гэтага Пагаднення нi адзiн з Дагаворных Бакоў не паведамiць аб спыненнi яго дзеяння, Пагадненне будзе заставацца ў сiле на працягу наступных аднагадовых перыядаў да заканчэння кожнага тэрмiну дзеяння. 3. Пагадненнi i кантракты, якiя заключаны памiж суб'ектамi гаспадарання Дагаворных Бакоу на аснове гэтага Пагаднення, будуць заставацца ў сiле на працягу наступнага пяцiгадовага перыяду з даты спынення дзеяння Пагаднення. Здзейснена ў горадзе Мiнску 5 сакавiка 2009 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, грэчаскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку рознагалоссяў перавагу будзе мець тэкст на англiйскай мове. За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Грэчаскай Рэспублiкi Подпiс Подпiс |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|