Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 16.03.2009 № 322 "Аб колькасцi i складзе праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 18 марта 2009 г. N 5/29446 У адпаведнасцi з пунктам 11 Палажэння аб Фондзе сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 16 студзеня 2009 г. N 40 "О Фонде социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты", Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Устанавiць колькасць членаў праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны 9 чалавек. 2. Зацвердзiць праўленне Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ў складзе У.М.Патупчыка (старшыня), Л.Ц.Бачыла (намеснiк старшынi), У.В.Амарына, I.A.Караля, А.В.Лук'яновiча, B.C.Мацюшэўскага, Ж.К.Тарасевiч, A.M.Тура, Н.М.Шаўлоўскай. 3. Прызнаць страцiўшымi сiлу: пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 13 сакавiка 2002 г. N 326 "Аб складзе праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 34, 5/10122); пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 кастрычнiка 2003 г. N 1407 "Аб змяненнi колькасцi i складу праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 119, 5/13244); пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 5 верасня 2006 г. N 1138 "Аб змяненнi складу праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 146, 5/22864); пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 3 сакавiка 2007 г. N 274 "Аб змяненнi складу праўлення Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 66, 5/24833). Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.СIДОРСКI |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|