Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Дзяржавы Катар аб культурным супрацоўнiцтве"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 7 мая 2009 г. N 3/2257



--------------------------------

<*> Вступило в силу 13 апреля 2009 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Дзяржавы Катар, якiя далей называюцца Бакамi,

упэўненыя ў тым, што культурнае супрацоўнiцтва садзейнiчае ўмацаванню ўзаемаразумення памiж народамi i развiццю дружалюбных адносiн,

кiруючыся iмкненнем развiваць i паляпшаць узаемавыгаднае супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва,

пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным.



Артыкул 1

Бакi будуць iмкнуцца да стварэння спрыяльных умоў для супрацоўнiцтва ў галiне культуры i мастацтва.



Артыкул 2

Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню i развiццю кантактаў у галiне музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi, абмену салiстамi i калектывамi, спрыяць узаемнаму ўдзелу ў мiжнародных конкурсах i фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi сваiх краiн.



Артыкул 3

Бакi будуць падтрымлiваць прамыя кантакты памiж тэатральнымi саюзамi, драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi краiн абодвух Бакоў шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў, а таксама ўдзелу ў тэатральных фестывалях.



Артыкул 4

Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых сувязей памiж бiблiятэкамi дзвюх краiн, уключаючы абмен лiтаратурай, друкаванымi матэрыяламi i спецыялiстамi ў галiне бiблiятэчнай справы.

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу спецыялiстаў у семiнарах i навукова-практычных канферэнцыях, абмену кнiжнымi выстаўкамi, метадычнымi i бiблiяграфiчнымi матэрыяламi.



Артыкул 5

Бакi будуць падтрымлiваць прамое супрацоўнiцтва ў галiне кiнавiдэамастацтва, уключаючы ўдзел у мiжнародных кiнафестывалях, абмен iнфармацыяй, рэкламнымi матэрыяламi, часопiсамi i iншымi публiкацыямi ў гэтай галiне.



Артыкул 6

Бакi будуць супрацоўнiчаць у галiне народнай творчасцi, садзейнiчаць абмену спецыялiстамi ў гэтай галiне, а таксама на ўзаемнай аснове запрашаць фальклорныя калектывы для ўдзелу ў мiжнародных фальклорных фестывалях, якiя праводзяцца ў абедзвюх краiнах.



Артыкул 7

Бакi дамовiлiся, што культурны абмен у рамках гэтага Пагаднення будзе ажыццяўляцца згодна з адпаведнымi палажэннямi заканадаўства дзяржаў Бакоў i наступнымi ўмовамi.

Пры абмене дэлегацыямi, калектывамi i прадстаўнiкамi:

накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi за праезд сваiх прадстаўнiкоў, транспарцiроўку неабходнага вытворчага багажу ў абодва бакi;

прымаючы Бок аплачвае выдаткi па пражываннi i харчаваннi, а таксама транспартныя выдаткi на тэрыторыi краiны прымаючага Боку ў адпаведнасцi з праграмай знаходжання.



Артыкул 8

Гэта Пагадненне не выключае магчымасцi арганiзацыi i правядзення iншых мерапрыемстваў, якiя адпавядаюць мэтам гэтага Пагаднення, па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў.



Артыкул 9

Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэта Пагадненне могуць быць унесены змяненнi ў пiсьмовай форме згодна з адпаведнымi палажэннямi заканадаўства дзяржаў Бакоў.



Артыкул 10

Гэта Пагадненне ўступае ў сiлу з дня падпiсання i дзейнiчае на працягу пяцi гадоў. Яго дзеянне будзе аўтаматычна працягвацца на наступныя пяцiгадовыя перыяды, калi нi адзiн з Бакоў у пiсьмовай форме не паведамiць другому Боку за шэсць месяцаў да заканчэння дзеяння Пагаднення аб сваiм намеры спынiць яго дзеянне.


Здзейснена ў горадзе Мiнску 13 красавiка 2009 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, арабскай i англiйскай мовах.


У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў у тлумачэннi палажэнняў гэтага Пагаднення Бакi будуць кiравацца тэкстам на англiйскай мове.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList