Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Указы Президента РБУказ Президента Республики Беларусь от 09.07.2009 № 373 "Аб пераможцах i лаўрэатах рэспублiканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2008 года"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июля 2009 г. N 1/10857 1. Па вынiках правядзення рэспублiканскага конкурсу "Лепшы прадпрымальнiк 2008 года" за дасягненне высокiх паказчыкаў у фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi прызнаць: 1.1. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi спажывецкiх тавараў": пераможцамбеларуска-iтальянскае сумеснае прадпрыемства "РЕЛУI БЕЛ" таварыства з абмежаванай адказнасцю, г. Мiнск (дырэктар - Каташынскi Анатолiй Аляксеевiч); лаўрэатамiтаварыства з абмежаванай адказнасцю "Дусен", Магiлёўская вобласць, Чавускi раён, в. Хацкавiчы (дырэктар - Арбулiеў Адзiль Булатавiч); вытворчае прыватнае унiтарнае прадпрыемства "Вiкторыя", Брэсцкая вобласць, г. Лунiнец (дырэктар - Удавенка Таццяна Дзмiтрыеўна); 1.2. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi прадуктаў харчавання": пераможцампрыватнае гандлёва-вытворчае унiтарнае прадпрыемства "Белмяспрамiнвест", г. Мiнск (дырэктар - Панцялееў Iгар Аляксандравiч); лаўрэатамiвытворчы кааператыў "Моталь", Брэсцкая вобласць, Iванаўскi раён, в. Моталь (старшыня - Шыкалай Мiкалай Сцяпанавiч); сумеснае закрытае акцыянернае таварыства "Сервалюкс", г. Магiлёў (генеральны дырэктар - Баскiн Яўгенiй Рафаiлавiч); 1.3. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне вытворчасцi тавараў прамысловага прызначэння": пераможцамнавукова-вытворчае таварыства з абмежаванай адказнасцю "БЕРЛIО", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Сергiенка Iгар Юр'евiч); лаўрэатамiвытворчае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Кантакт-электра", Гродзенская вобласць, Гродзенскi раён, ст. Аульс (дырэктар - Шчыглiнскi Мiкалай Станiслававiч); таварыства з абмежаванай адказнасцю "ТАСПО-Ф" Дзяржынскага раёна, Мiнская вобласць, Дзяржынскi раён, г. Фанiпаль (генеральны дырэктар - Дзьякаў Iгар Iванавiч); 1.4. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне будаўнiчай дзейнасцi": пераможцамсумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "СБА Стройрэцiклiнг", Брэсцкая вобласць, Брэсцкi раён, в. Вялiкiя Матыкалы (дырэктар - Ярмаловiч Святлана Анатольеўна); лаўрэатамiтаварыства з абмежаванай адказнасцю "Аслябя", г. Мiнск (дырэктар - Казлоў Валерый Аляксандравiч); адкрытае акцыянернае таварыства "Буравая кампанiя "Дэльта", Гомельская вобласць, Рэчыцкi раён, в. Баршчоўка (дырэктар - Чарнашэй Мiкалай Васiльевiч); 1.5. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне грамадскага харчавання": пераможцампрыватнае гандлёва-сэрвiснае унiтарнае прадпрыемства "Навiта", г. Мiнск (дырэктар - Калугiна Ала Вiктараўна); лаўрэатамiтаварыства з абмежаванай адказнасцю "Гандлёвы дом "Радуга-Святло", Мiнская вобласць, г. Салiгорск (дырэктар - Заяц Андрэй Мiхайлавiч); прыватнае гандлёвае унiтарнае прадпрыемства "Гандлёвы дом "Лiпласт-СПб", Гродзенская вобласць, г. Лiда (дырэктар - Сенкевiч Кацярына Iгараўна); 1.6. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне аптовага i рознiчнага гандлю": пераможцамтаварыства з абмежаванай адказнасцю "Iннавацыйная кампанiя "Оптыма-Трэйд", г. Магiлёў (дырэктар - Iўлеў Юрый Уладзiмiравiч); лаўрэатамiвытворча-гандлёвае закрытае акцыянернае таварыства "БелГАЗаутасэрвiс", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Супруновiч Мiхаiл Андрэевiч); таварыства з абмежаванай адказнасцю "Бiяком", г. Гродна (дырэктар - Паўлоўскi Андрэй Паўлавiч); 1.7. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне медыцынскай дзейнасцi": пераможцамзамежнае прыватнае унiтарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства "Медiндустрыя Сэрвiс" кампанii "Бiшоп Медыкал Сэплаiз Лiмiтэд", г. Мiнск (дырэктар - Крупко Мiхаiл Рыгоравiч); лаўрэатамiсумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Лекфарм", Мiнская вобласць, г. Лагойск (дырэктар - Благавешчанскi Сяргей Юр'евiч); iндывiдуальнага прадпрымальнiка Голуба Аляксандра Мiхайлавiча, г. Мiнск; 1.8. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк - арганiзацыя з замежнымi iнвестыцыямi": пераможцамсумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Топ Камфорт", Гродзенская вобласць, Гродзенскi раён, в. Новая Гожа (дырэктар - Шпектараў Канстанцiн Генадзьевiч); лаўрэатамiсумеснае прадпрыемства "КАЛОР" таварыства з абмежаванай адказнасцю, Брэсцкая вобласць, г. Кобрын (дырэктар - Заноўскi Iван Пятровiч); сумеснае прадпрыемства ў форме таварыства з абмежаванай адказнасцю "АГРАФУТУР", Гродзенская вобласць, Гродзенскi раён, в. Падлабенне (дырэктар - Данiлевiч Станiслаў Вацлававiч); 1.9. у намiнацыi "Лепшая сялянская (фермерская) гаспадарка": пераможцамсялянскую (фермерскую) гаспадарку "Канстанцiн" Разумава Васiля Яўгенавiча, Магiлёўская вобласць, Дрыбiнскi раён, в. Карзеева (кiраўнiк гаспадаркi - Разумаў Васiлiй Яўгеньевiч); лаўрэатамiфермерскую гаспадарку "Аграбуг", Брэсцкая вобласць, Брэсцкi раён, в. Вычулкi (кiраўнiк гаспадаркi - Варабей Канстанцiн Кузьмiч); сялянскую гаспадарку "Даманская", Брэсцкая вобласць, Ляхавiцкi раён, в. Нача (кiраўнiк гаспадаркi - Шклянiк Iван Iванавiч); 1.10. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання паслуг": пераможцамiндывiдуальнага прадпрымальнiка Мiронава Iгара Аляксандравiча, г. Магiлёў; лаўрэатамiнавукова-вытворчае прыватнае унiтарнае прадпрыемства "Беларыт", г. Мiнск (дырэктар - Рытус Уладзiмiр Iванавiч); замежнае унiтарнае прыватнае адукацыйнае прадпрыемства "ЕШКО", г. Мiнск (дырэктар - Кiрылаў Сяргей Васiльевiч); 1.11. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне аказання фiзкультурна-аздараўленчых паслуг": пераможцамiндывiдуальнага прадпрымальнiка Аляхновiча Дзмiтрыя Эдуардавiча, Брэсцкая вобласць, Камянецкi раён, в. Абяроўшчына; лаўрэатамiунiтарнае прадпрыемства Нацыянальнага алiмпiйскага камiтэта Рэспублiкi Беларусь "Спартыўна-аздараўленчы комплекс "АЛIМПIЙСКI", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Казлоў Сяргей Сяргеевiч); iндывiдуальнага прадпрымальнiка Лях Алену Юр'еўну, Вiцебская вобласць, г. Наваполацк; 1.12. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк у галiне турызму": пераможцампрыватнае экскурсiйна-турыстычнае унiтарнае прадпрыемства "Саквояж", г. Брэст (дырэктар - Скопец Аляксандр Уладзiмiравiч); лаўрэатамiтаварыства з дадатковай адказнасцю "Амега-тур", г. Магiлёў (дырэктар - Клiмянкоў Леанiд Яўгеньевiч); таварыства з абмежаванай адказнасцю "ТОП-ТУР", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Селiвон Мiхаiл Аркадзьевiч); 1.13. у намiнацыi "Лепшы суб'ект iнфраструктуры падтрымкi i развiцця прадпрымальнiцтва": пераможцамкамунальнае iнфармацыйна-кансультацыйнае унiтарнае прадпрыемства "Наваполацкi цэнтр прадпрымальнiцтва i нерухомасцi", Вiцебская вобласць, г. Наваполацк (дырэктар - Вялiчка Антанiна Аляксандраўна); лаўрэатамiпрыватнае кансалтынгавае унiтарнае прадпрыемства "БелТрастiнфо", г. Гомель (дырэктар - Мiжэвiч Тамара Мiхайлаўна); таварыства з абмежаванай адказнасцю "Бiзнесцэнтр", Гомельская вобласць, г. Мазыр (дырэктар - Змушко Зоя Мiкалаеўна); 1.14. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк-экспарцёр": пераможцамсумеснае закрытае акцыянернае таварыства "ФIДМАШ", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Лапацентава Алена Барысаўна); лаўрэатамiсумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "ЛЛК-НАФТАН", Вiцебская вобласць, г. Наваполацк (генеральны дырэктар - Катульскi Пётр Васiльевiч); беларуска-амерыканскае сумеснае прадпрыемства "Завод шклопакетаў i архiтэктурнага шкла" у форме таварыства з абмежаванай адказнасцю, г. Мiнск (дырэктар - Грыцэль Раман Мiкалаевiч); 1.15. у намiнацыi "Лепшы прадпрымальнiк - арганiзатар новых рабочых месцаў": пераможцамзамежнае прыватнае унiтарнае вытворча-гандлёвае прадпрыемства "ЭПАМ Сiстэмз", г. Мiнск (генеральны дырэктар - Дзiвiн Сяргей Фёдаравiч); лаўрэатамiсумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "ПП Палессе", Брэсцкая вобласць, г. Кобрын (дырэктар - Гольцман Андрэй Мiхайлавiч); таварыства з абмежаванай адказнасцю "Мiлiнда", г. Вiцебск (дырэктар - Дубiнец Людмiла Леанiдаўна); 1.16. у намiнацыi "Лепшы банк па аказанню паслуг прадпрымальнiкам" лаўрэатамiсумеснае беларуска-расiйскае адкрытае акцыянернае таварыства "Белгазпромбанк", г. Мiнск (старшыня праўлення - Бабарыка Вiктар Дзмiтрыевiч); закрытае акцыянернае таварыства Банк ВТБ (Беларусь), г. Мiнск (старшыня праўлення - Iваноў Уладзiмiр Уладзiмiравiч). 2. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.ЛУКАШЭНКА |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|