Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне аб супрацоўнiцтве памiж Нацыянальным банкам Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальным банкам Польшчы"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 3 ноября 2009 г. N 3/2336 -------------------------------- <*> Вступило в силу 8 октября 2009 года. Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь пр-т Незалежнасцi, 20, 220008, г. Мiнск, у асобе намеснiка Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь Кадушкi Мiкалая Лук'янавiча i Нацыянальны банк Польшчы вул. Сьвентакшыска, 11/21, 00-919, г. Варшава, у асобе члена Праўлення Нацыянальнага банка Польшчы Здзiслава Сокала i Збiгнева Хацкубы Нацыянальны банк Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальны банк Польшчы (далей - Бакi), разглядаючы супрацоўнiцтва ў галiне навучання банкаўскага персаналу як адзiн з найважнейшых фактараў павышэння эфектыўнасцi дзейнасцi абодвух банкаў i iмкнучыся забяспечыць далейшае развiццё i ўмацаванне прафесiйных кантактаў памiж спецыялiстамi Бакоў, выказалi жаданне падпiсаць дадзенае Пагадненне аб супрацоўнiцтве. Бакi зыходзяць з таго, што сумесныя намаганнi па навучаннi персаналу будуць садзейнiчаць рашэнню задач па ўмацаваннi банкаўскiх сiстэм дзвюх краiн. У гэтых мэтах Бакi пагадзiлiся аб наступным: Артыкул 11.1. Супрацоўнiцтва памiж Бакамi ажыццяўляецца ў наступных формах: a) забеспячэнне магчымасцi ўдзелу спецыялiстаў у вучэбных мерапрыемствах, якiя праводзяцца Бакамi; b) абмен iнфармацыяй i вопытам работы, арганiзацыя прафесiйнай стажыроўкi спецыялiстаў Бакоў; c) правядзенне кансультацый па актуальных праблемах дзейнасцi цэнтральнага банка. 1.2. У выпадку, калi iнфармацыя закранае пытаннi нацыянальнай бяспекi, Бакi маюць права адмовiць у яе прадстаўленнi другому Боку, пiсьмова паведамiўшы аб адмове. Артыкул 2Для забеспячэння эфектыўнага супрацоўнiцтва Бакi абавязваюцца арганiзаваць абмен iнавацыйнымi тэхналогiямi ў галiне зместу i методыкi банкаўскай адукацыi, вучэбна-iнфармацыйнымi i метадычнымi матэрыяламi, публiкацыямi ў перыядычных выданнях Бакоў. Артыкул 3У мэтах рэалiзацыi дадзенага Пагаднення Бакi прымуць адпаведныя меры па распрацоўцы метадычных матэрыялаў па банкаўскай справе, арганiзацыi сумесных канферэнцый i кансультацый у форме круглых сталоў. Артыкул 4У перыяд правядзення вучэбных мерапрыемстваў Бок, якi прымае, у адпаведнасцi з заканадаўствам сваёй дзяржавы нясе выдаткi, звязаныя са знаходжаннем спецыялiстаў другога Боку, уключаючы аплату навучання, пражывання, харчавання, забеспячэнне транспартам на тэрыторыi сваёй дзяржавы. Бок, якi накiроўвае, нясе транспартныя выдаткi па праездзе спецыялiстаў да месца правядзення мерапрыемстваў i назад. Артыкул 55.1. Бакi вызначаюць структурныя адзiнкi i канкрэтных асоб, адказных за выкананне дадзенага Пагаднення. Такая iнфармацыя будзе перададзена ў пiсьмовай форме з указаннем кантактных тэлефонаў. 5.2. Бакi не прадбачаць асобых працэдур, звязаных з ажыццяўленнем гэтага Пагаднення. Бакi будуць кiравацца патрабаваннямi заканадаўства сваiх дзяржаў, улiчваючы пры гэтым патрабаваннi дзяржаўнай, службовай i банкаўскай тайны. 5.3. Кiраўнiкi структурных адзiнак Бакоў, адказныя за каардынацыю тэхнiчнага супрацоўнiцтва ў галiне навучання, штогод падводзяць вынiкi навучальнай праграмы, вызначаюць патрэбнасцi i план вучэбных мерапрыемстваў на наступны год. Артыкул 66.1. Любыя змены i дапаўненнi дадзенага Пагаднення павiнны быць зроблены ў выглядзе дадаткаў, што з'яўляюцца iнтэгральнай часткай Пагаднення, i падпiсаны ўпаўнаважанымi прадстаўнiкамi Бакоў - у iншым выпадку змены i дапаўненнi будуць несапраўднымi. 6.2. У выпадку ўзнiкнення спрэчак i разыходжанняў пры тлумачэннi пастаноў дадзенага Пагаднення Бакi будуць вырашаць iх шляхам узаемных кансультацый i перамоў памiж прадстаўнiкамi Бакоў. Артыкул 77.1. Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з дня яго падпiсання i дзейнiчае на працягу пяцi гадоў. 7.2. Пагадненне можа быць скасавана ў пiсьмовай форме ў любы час з двухмесячным тэрмiнам папярэджання. Праекты, пачатыя перад папярэджаннем, тэрмiн рэалiзацыi якiх даўжэйшы за тэрмiн папярэджання, будуць рэалiзаваны да канца на ўмовах i прынцыпах дадзенага Пагаднення. 7.3. Дзеянне Пагаднення аўтаматычна працягваецца на адзiн год у форме дадаткаў, калi нi адзiн з Бакоў у пiсьмовай форме не паведамiць аб намеры яго скасаваць. Артыкул 8Здзейснена ў г. Мiнску 8 кастрычнiка 2009 года ў двух сапраўдных экзэмплярах на беларускай i польскай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую юрыдычную сiлу. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|