Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Уполномоченного по делам религий и национальностей, Министерства информации Республики Беларусь от 18.11.2009 № 5.2/19 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб рэспублiканскiм конкурсе сярод журналiстаў i сродкаў масавай iнфармацыi на лепшае асвятленне пытанняў мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн, мiжкультурнага дыялога ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўнiцтва з суайчыннiкамi за мяжой"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 17 декабря 2009 г. N 8/21712 У адпаведнасцi з абзацам шостым пункта пяць Палажэння аб Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей i яго апараце, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiпеня 2006 г. N 891, i абзацам дваццатым пункта чатыры Палажэння аб Мiнiстэрстве iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 кастрычнiка 2001 г. N 1545, Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей i Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЮЦЬ: 1. Зацвердзiць Палажэнне аб рэспублiканскiм конкурсе сярод журналiстаў i сродкаў масавай iнфармацыi на лепшае асвятленне пытанняў мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн, мiжкультурнага дыялога ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўнiцтва з суайчыннiкамi за мяжой (дадаецца). 2. Мiнiстэрству iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь давесцi дадзеную пастанову да рэспублiканскiх i рэгiянальных сродкаў масавай iнфармацыi. Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей Л.П.Гуляка Мiнiстр iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь У.В.Русакевiч ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей i Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь 18.11.2009 N 5.2/19 1. Рэспублiканскi конкурс сярод журналiстаў i сродкаў масавай iнфармацыi на лепшае асвятленне пытанняў мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн, мiжкультурнага дыялога ў Рэспублiцы Беларусь i супрацоўнiцтва з суайчыннiкамi за мяжой (далей - конкурс) праводзiцца ў мэтах павышэння эфектыўнасцi iнфармацыйнага забеспячэння дзяржаўнай палiтыкi ў сферы мiжнацыянальных i мiжканфесiянальных адносiн i супрацоўнiцтва з суайчыннiкамi за мяжой, папулярызацыi шматвекавых традыцый мiрнага i паважлiвага суiснавання людзей розных нацыянальнасцей i канфесiянальнай прыналежнасцi ў Беларусi, прапаганды каштоўнасцi культурнай разнастайнасцi i мiжкультурнага дыялога ў Рэспублiцы Беларусь. 2. Заснавальнiкамi конкурсу з'яўляюцца Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей (далей - Упаўнаважаны) i Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства iнфармацыi). 3. У конкурсе прымаюць удзел прафесiйныя журналiсты, пазаштатныя аўтары, рэдакцыi сродкаў масавай iнфармацыi (далей - рэдакцыi СМI), iнфармацыйныя агенцтвы. 4. Конкурс праводзiцца штогод. 5. Для разгляду на конкурс прымаюцца матэрыялы, якiя выйшлi ў сродках масавай iнфармацыi (далей - СМI) за перыяд з 1 мая папярэдняга па 20 красавiка наступнага года. 6. Конкурс праводзiцца па наступных намiнацыях: "Друкаваныя СМI i iнфармацыйныя агенцтвы"; "Тэлевiзiйныя i радыёвяшчальныя СМI". 7. Удзельнiкi конкурсу па намiнацыi "Друкаваныя СМI i iнфармацыйныя агенцтвы" прадстаўляюць апублiкаваныя матэрыялы, а ўдзельнiкi конкурсу па намiнацыi "Тэлевiзiйныя i радыёвяшчальныя СМI" - аўдыё-, вiдэазапiсы праграм па вышэйазначанай тэматыцы. 8. Конкурсныя матэрыялы прадстаўляюцца ў апарат Упаўнаважанага па адрасе: 220029, г. Мiнск, вул. Камунiстычная, 11, кантактны тэлефон/факс 284-63-44. Апошнi тэрмiн прадстаўлення матэрыялаў на разгляд журы за разглядаемы перыяд конкурсу - не пазней 20 красавiка (згодна з паштовым штэмпелем). Матэрыялы падаюцца на конкурс з суправаджальным лiстом, у якiм адлюстраваны даныя аб аўтары (прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку, год нараджэння, месца работы, пасада, адрас i тэлефонны кантактны нумар) або аб рэдакцыi СМI (дакладная назва юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыi рэдакцыi, адрас, тэлефонны кантактны нумар). Матэрыялы павiнны быць акуратна апрацаванымi, мець даныя выхаду. Выдаткi на падрыхтоўку i прадстаўленне конкурсных матэрыялаў забяспечваюцца ўдзельнiкамi конкурсу за свой кошт. 9. Для падвядзення вынiкаў конкурсу заснавальнiкамi ствараецца журы, персанальны склад якога зацвярджаецца загадам Упаўнаважанага. 10. Пераможцам конкурсу па кожнай намiнацыi Мiнiстэрствам iнфармацыi ўстанаўлiваюцца наступныя ўзнагароды: Дыплом Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь I ступенi i першая прэмiя ў памеры 20 базавых велiчынь; Дыплом Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь II ступенi i другая прэмiя ў памеры 14 базавых велiчынь; Дыплом Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь III ступенi i трэцяя прэмiя ў памеры 8 базавых велiчынь. Выплата першай, другой i трэцяй прэмii пераможцам конкурсу ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных Мiнiстэрству iнфармацыi на правядзенне мерапрыемстваў у галiне масавай iнфармацыi. 11. Упаўнаважаным засноўваюцца спецыяльныя прызы за высокамастацкае i сiстэмнае асвятленне конкурснай тэматыкi. Разам са спецыяльным прызам пераможцу ўручаецца Дыплом Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей. Колькасць спецыяльных прызоў вызначае журы конкурсу, зыходзячы з колькасцi, актуальнасцi i зместу конкурсных работ. Спецыяльныя прызы конкурсу набываюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных Упаўнаважанаму на рэалiзацыю спецыяльных сацыяльных праграм i мерапрыемстваў. Найбольш актыўныя ўдзельнiкi конкурсу ўзнагароджваюцца пахвальнымi граматамi Упаўнаважанага. 12. Дадатковыя спецыяльныя прызы за асобныя матэрыялы могуць засноўвацца iншымi дзяржаўнымi i грамадскiмi арганiзацыямi, а таксама фiзiчнымi асобамi, якiя пажадаюць далучыцца да арганiзатараў конкурсу. 13. Абвяшчэнне вынiкаў конкурсу i ўзнагароджанне яго пераможцаў па кожнай намiнацыi праводзяцца ў маi - чэрвенi. 14. Iнфармацыя аб пачатку правядзення конкурсу, яго вынiках, месцы i даце ўзнагароджання пераможцаў змяшчаецца на сайтах апарату Упаўнаважанага (http://Belarus21.by) i Мiнiстэрства iнфармацыi (http://mininform.gov.by) дадаткова. 15. Пасля падвядзення вынiкаў матэрыялы конкурсу застаюцца ў архiве апарату Упаўнаважанага i могуць выкарыстоўвацца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства Рэспублiкi Беларусь. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|