Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 22.12.2009 № 1681 "Аб выдзяленнi сродкаў з рэспублiканскага бюджэту"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 24 декабря 2009 г. N 5/30949 У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 31 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 13 лiстапада 2008 года "Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2009 год" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у IV квартале 2009 г. з рэспублiканскага бюджэту з фонду фiнансавання расходаў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi, Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях сродкi ў суме 8,991 млрд. рублёў на набыццё спецыяльнай тэхнiкi i абсталявання згодна з дадаткам. 2. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай сродкаў. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi Дадатак ПЕРАЛIК СПЕЦЫЯЛЬНАЙ ТЭХНIКI I АБСТАЛЯВАННЯ(рублёў) ----------------------------------------------------+---------+------------ Назва ¦Колькасць¦ Кошт ----------------------------------------------------+---------+------------ Шасi МАЗ (437043-340-010) 3 242001000 Шасi МАЗ (437043-341-010) 3 240219000 Шасi МАЗ (5337А2) 13 1317329000 Шасi МАЗ (631705-244) 1 215600000 Машынакамплекты 19 190000000 Самазвал МАЗ (5516А5-375) 7 1435000000 Аўтакран КС 55727-7-12 8 3416000000 Аўтамабiль грузавы бартавы МАЗ (437143-331) 6 637824000 Спецыяльны аўтамабiль "Амкадор 9512" на шасi МАЗ (543403) 1 232027000 Абсталяванне для комплекснага вызначэння паказчыкаў пажарнай небяспечнасцi па еўрапейскай класiфiкацыi будаўнiчых i аддзелачных матэрыялаў, у тым лiку: абсталяванне да метаду выпрабавання будаўнiчых матэрыялаў, што выкарыстоўваюцца для вырабу сцен i перакрыццяў, на якiя ўздзейнiчае адна крынiца гарэння (SBI (EН 13823) 1 750000000 устаноўка па вызначэнню распаўсюджвання полымя пры ўздзеяннi выпраменьвальнiка (ЕН ИСО 9239-1) 1 315000000 --------------------------------------------------------------------------- Усяго 8991000000 |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|