|  | |
| Навигация 
 Новые документы Реклама Ресурсы в тему | Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 26.02.2010 № 292 "Аб выдзяленнi сродкаў з рэспублiканскага бюджэту"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 2 марта 2010 г. N 5/31366 У адпаведнасцi з падпунктам 1.2 пункта 1 артыкула 27 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 29 снежня 2009 года "Аб рэспублiканскiм бюджэце на 2010 год" Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Мiнiстэрству фiнансаў выдзелiць у I квартале 2010 г. з рэспублiканскага бюджэту са сродкаў фонду фiнансавання расходаў, звязаных са стыхiйнымi бедствамi, аварыямi i катастрофамi, Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях 6,994 млрд. рублёў на набыццё спецыяльных тэхнiкi i абсталявання згодна з дадаткам. 2. Дазволiць Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях: набыццё за кошт выдзеленых сродкаў iмпартных спецыяльных тэхнiкi i абсталявання без узгаднення з рабочай групай, створанай у адпаведнасцi з распараджэннем Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь ад 17 студзеня 2007 г. N 6р; карэкцiроўку пры неабходнасцi пералiку спецыяльных тэхнiкi i абсталявання ў межах выдзеленых сродкаў. 3. Мiнiстэрству па надзвычайных сiтуацыях i Мiнiстэрству фiнансаў забяспечыць кантроль за мэтавым выкарыстаннем выдзеленых у адпаведнасцi з дадзенай пастановай сродкаў. 4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе падпiсання. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi  Дадатак  ПЕРАЛIК СПЕЦЫЯЛЬНЫХ ТЭХНIКI I АБСТАЛЯВАННЯ(рублёў) ------------------------------------------------------+---------+----------
                        Назва                         ¦Колькасць¦   Кошт
------------------------------------------------------+---------+----------
1.  Судна на паветранай падушцы ўмяшчальнасцю не менш      3      930000000
    за 6 месцаў
2.  Лодка з надзiманымi бартамi з алюмiнiевым днiшчам     15      375000000
    (з лафетам для перавозкi)
3.  Лодка надзiманая з цвёрдым днiшчам (з лафетам для     38      380000000
    перавозкi)
4.  Матор лодачны (магутнасцю не менш за 30 к.с.)         15      300000000
5.  Матор лодачны (магутнасцю не менш за 20 к.с.)         38      380000000
6.  Пажарная помпавая станцыя прадукцыйнасцю не менш       1     1595420000
    за 300 л/с
7.  Мотапомпа гразевая плывучая                           35      630000000
8.  Мотапомпа гразевая пераносная                         35      210000000
9.  Электрагенератар перасовачны магутнасцю 100 кВт        6      396000000
10. Электрагенератар пераносны магутнасцю не менш за 5     8       48000000
    кВт
11. Камплект нафтазборнага абсталявання                    1       70000000
12. Воданапаўняльная ахоўная дамба (у камплекце 25         2      350000000
    секцый па 5 м)
13. Моталёдабур                                            8       72000000
14. Бензапiла з максiмальнай даўжынёй шыны (для           14       98000000
    пiлавання лёду)
15. Вяроўкакiдальнiк                                       8       40000000
16. Круг выратавальны                                     50        9500000
17. "Канец Аляксандрава"                                  70       24500000
18. Камiзэлька выратавальная                              280      25200000
19. Дошка выратавальная                                   17      153000000
20. Насiлкi надзiманыя                                     8      136000000
21. Асвятляльная вежа з генератарам                       10      300000000
22. Сродкi iнiцыiравання выбуху (дэтанатары)             1500       3000000
23. Выбуховае рэчыва, тон                                  5       31000000
24. Пульт для правядзення выбуховых работ                  1        1500000
25. Сiстэма тыпу VRS 2000 для падымання з вады             7      105000000
    аўтамабiляў
26. Рукавы ўсмоктвальныя
    у тым лiку дыяметрам:
    200 мм                                                107      10400000
    125 мм                                               1312     118080000
    75 мм                                                2530     202400000
---------------------------------------------------------------------------
    Усяго                                                        6994000000 | Новости законодательства Новости Спецпроекта "Тюрьма" Новости сайта Новости Беларуси Полезные ресурсы 
 
 Счетчики |