Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Праграма культурнага супрацоўнiцтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Лiтоўскай Рэспублiкi на 2010 - 2011 гады"Документ утратил силу
< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 5 апреля 2010 г. N 3/2481 -------------------------------- <*> Вступила в силу 9 марта 2010 года. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Лiтоўскай Рэспублiкi, у далейшым названыя "Бакi", у адпаведнасцi з артыкулам 15 Дагавора аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Лiтоўскай Рэспублiкi ад 22 лiстапада 2001 года склалi гэту Праграму. Артыкул 1У мэтах рэалiзацыi гэтай Праграмы Бакi будуць ажыццяўляць абмен дэлегацыямi сваiх прадстаўнiкоў i спецыялiстаў. Склад дэлегацый, працягласць i праграмы вiзiтаў будуць узгадняцца Бакамi ў кожным канкрэтным выпадку дадаткова. Артыкул 2Ажыццяўленне супрацоўнiцтва ў галiне культуры будзе каардынавацца створанай Бакамi дзвюхбаковай рабочай групай. У склад гэтай рабочай групы будуць уваходзiць прадстаўнiкi зацiкаўленых арганiзацый абодвух Бакоў у роўнай колькасцi ад кожнага Боку. Дзейнасць рабочай групы будзе каардынавацца Бакамi. Артыкул 3Бакi пагадзiлiся правесцi Днi культуры Рэспублiкi Беларусь у Лiтоўскай Рэспублiцы i Днi культуры Лiтоўскай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь. Умовы i канкрэтныя тэрмiны правядзення Дзён культуры будуць узгоднены Бакамi дадаткова ў рабочым парадку. Артыкул 4Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню i развiццю прамых кантактаў у галiне музычнага мастацтва, у межах сваiх магчымасцей будуць спрыяць абмену салiстамi i калектывамi, садзейнiчаць арганiзацыi гастроляў i выступленняў музычных калектываў i асобных выканаўцаў другога Боку на тэрыторыi сваёй дзяржавы. Беларускi Бок у межах сваiх магчымасцей будзе аказваць садзейнiчанне арганiзацыi гастроляў Лiтоўскага сiмфанiчнага аркестра i Лiтоўскага камернага аркестра ў г. Мiнску. Лiтоўскi Бок у межах сваiх магчымасцей будзе аказваць садзейнiчанне арганiзацыi гастроляў Дзяржаўнага акадэмiчнага сiмфанiчнага аркестра Рэспублiкi Беларусь, ансамбля салiстаў "Класiк-Авангард", Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублiкi Беларусь у г. Вiльнюсе. Артыкул 5Бакi будуць спрыяць развiццю прамых кантактаў памiж тэатрамi абодвух Бакоў шляхам арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў другога Боку. Беларускi Бок у межах сваiх магчымасцей будзе аказваць садзейнiчанне арганiзацыi гастроляў Лiтоўскага нацыянальнага тэатра оперы i балета i Лiтоўскага нацыянальнага драматычнага тэатра ў Беларусi. Лiтоўскi Бок у межах сваiх магчымасцей будзе аказваць садзейнiчанне арганiзацыi гастроляў Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра iмя Я. Купалы i Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь у Лiтве. Артыкул 6Бакi будуць спрыяць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii, уключаючы сумесную беларуска-лiтоўскую кiнавытворчасць. Бакi ў межах сваiх магчымасцей будуць садзейнiчаць правядзенню Дзён беларускага кiно ў Лiтоўскай Рэспублiцы i Дзён лiтоўскага кiно ў Рэспублiцы Беларусь. Бакi ў межах сваiх магчымасцей будуць аказваць садзейнiчанне ўдзелу беларускiх кiнематаграфiстаў у мiжнародных кiнафестывалях, якiя праводзяцца ў Лiтоўскай Рэспублiцы, i лiтоўскiх кiнематаграфiстаў з прадстаўленнем фiльмаў у Мiнскiм мiжнародным кiнафестывалi "Лiстапад" (лiстапад, штогадова) i ў Мiжнародным фестывалi анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка" (г. Магiлёў, верасень, штогадова). Артыкул 7Бакi будуць заахвочваць непасрэднае супрацоўнiцтва памiж Нацыянальным мастацкiм музеем Рэспублiкi Беларусь i Лiтоўскiм мастацкiм музеем. Бакi ў межах сваiх магчымасцей будуць спрыяць супрацоўнiцтву музея Марка Шагала ў г. Вiцебску i Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы з Лiтоўскiм музеем тэатра, музыкi i кiно, а таксама будуць аказваць садзейнiчанне арганiзацыi абмену выстаўкамi i адукацыйнымi праграмамi. Артыкул 8Бакi будуць спрыяць развiццю непасрэднага супрацоўнiцтва памiж Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi i Лiтоўскай нацыянальнай бiблiятэкай iмя Марцiнаса Мажвiдаса. Артыкул 9Бакi будуць садзейнiчаць улiку, даследаванням i ахове размешчаных на тэрыторыях дзяржаў аб'ектаў гiстарычнай i культурнай спадчыны, звязаных з агульнай гiсторыяй i культурай дзяржаў, у адпаведнасцi з заканадаўствам дзяржаў Бакоў i абменьвацца iнфармацыяй у гэтай галiне. Артыкул 10Бакi ў межах сваiх магчымасцей будуць садзейнiчаць абмену дэлегацыямi спецыялiстаў з мэтай правядзення даследаванняў аб'ектаў нерухомай культурнай спадчыны, працы ў сховiшчах музеяў, бiблiятэк, архiваў па вывучэннi i зборы неабходнай iнфармацыi аб культурнай спадчыне дзяржаў Бакоў, а таксама абмену матэрыялам, сабраным падчас правядзення гэтых даследаванняў. Артыкул 11Усе дадатковыя пытаннi, якiя могуць узнiкнуць у перыяд дзеяння гэтай Праграмы, вырашаюцца па агульнай згодзе. У гэту Праграму па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў могуць быць унесены змяненнi, якiя павiнны быць зроблены ў пiсьмовай форме. Гэта Праграма ўступае ў сiлу з дня яе падпiсання i дзейнiчае да 31 снежня 2011 года. Здзейснена ў горадзе Мiнску 9 сакавiка 2010 года ў двух экзэмплярах на беларускай, лiтоўскай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|