Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 01.04.2010 № 336-ПСР4 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Палажэнне аб Ганаровай грамаце Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница


Прэзiдыум Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў Палажэнне аб Ганаровай грамаце Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, зацверджанае Пастановай Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ад 4 лютага 2009 года N 64-ПСР4 (са змяненнямi, унесенымi Пастановай Прэзiдыума Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь ад 10 сакавiка 2009 года N 92-ПСР4), наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1.1. у частцы трэцяй пункта 2 словы "Арганiзацыi i грамадзяне" замянiць словамi "Грамадзяне i арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь, а таксама грамадзяне замежных дзяржаў";

1.2. у пункце 4:

абзац шосты выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"даведка аб асноўных паказчыках дзейнасцi, якiя з'явiлiся падставай для прадстаўлення да ўзнагароджання (для арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь).";

дапоўнiць пункт часткай другой наступнага зместу:

"Характарыстыка (для грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь або грамадзянiна замежнай дзяржавы) i даведка аб асноўных паказчыках дзейнасцi (для арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь) павiнны змяшчаць усебаковую i аб'ектыўную ацэнку заслуг адпаведнага суб'екта, што з'явiлiся падставай для прадстаўлення яго да ўзнагароджання Ганаровай граматай. У iх прыводзiцца падрабязнае апiсанне гэтых заслуг, а таксама раскрываецца ўклад грамадзянiна або арганiзацыi Рэспублiкi Беларусь, грамадзянiна замежнай дзяржавы ў дасягненне атрыманых вынiкаў.";

1.3. у частцы другой пункта 5 слова "пункце" замянiць словамi "частцы першай пункта";

1.4. у пункце 8:

пасля часткi першай дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:

"Ганаровая грамата грамадзянiну замежнай дзяржавы, якi не пражывае пастаянна на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, можа накiроўвацца для ўручэння ў дыпламатычнае прадстаўнiцтва або консульскую ўстанову Рэспублiкi Беларусь, размешчаныя на тэрыторыi дзяржавы, грамадзянiнам якой ён з'яўляецца або на тэрыторыi якой ён пастаянна пражывае.";

частку другую лiчыць часткай трэцяй;

другi сказ часткi трэцяй выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Грашовая ўзнагарода выплачваецца, а каштоўны падарунак набываецца за кошт сродкаў арганiзацый, у якiх працуюць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, грамадзянiн замежнай дзяржавы, прадстаўленыя да ўзнагароджання Ганаровай граматай.";

1.5. пункт 9 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"9. Паўторнае ўзнагароджанне Ганаровай граматай не дапускаецца.".

2. Накiраваць гэту Пастанову ў Палату прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь.



Старшыня Савета Рэспублiкi 

Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Б.Батура






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList