Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пратакол памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Рэспублiкi Славенii аб стварэннi Мiжурадавай Беларуска-Славенскай камiсii па гандлёва-эканамiчнаму i навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 23 августа 2010 г. N 3/2589



--------------------------------

<*> Вступил в силу 1 октября 2010 года.


Урад Рэспублiкi Беларусь i Урад Рэспублiкi Славенii, якiя далей называюцца Бакамi,

кiруючыся артыкулам 12 Пагаднення памiж Урадам Беларускай Савецкай Сацыялiстычнай Рэспублiкi i Выканаўчым Вечам Скупшчыны Рэспублiкi Славенii аб гандлёва-эканамiчным, навукова-тэхнiчным i культурным супрацоўнiцтве ад 3 чэрвеня 1991 года (далей - Пагадненне),

у мэтах рэалiзацыi напрамкаў супрацоўнiцтва i забеспячэння выканання палажэнняў Пагаднення

дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:



Артыкул 1

Бакi ствараюць Мiжурадавую Беларуска-Славенскую камiсiю па гандлёва-эканамiчнаму i навукова-тэхнiчнаму супрацоўнiцтву (далей - Камiсiя).



Артыкул 2

Асноўнымi задачамi Камiсii з'яўляюцца:

абмеркаванне пытанняў гандлёва-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, кантроль за выкананнем палажэнняў Пагаднення, унясенне неабходных прапаноў па iх выкананню;

вывучэнне магчымасцей для далейшага развiцця гандлёва-эканамiчнага i навукова-тэхнiчнага супрацоўнiцтва, унясенне ў гэтых мэтах адпаведных прапаноў;

аказанне садзейнiчання зацiкаўленым арганiзацыям, прадпрыемствам i дзелавым колам у развiццi i пашырэннi ўзаемадзеяння, а таксама ўмацаваннi двухбаковых сувязяў у гандлёва-эканамiчнай i навукова-тэхнiчнай сферах;

абмен iнфармацыяй па пытаннях двухбаковага супрацоўнiцтва ў гандлёва-эканамiчнай i навукова-тэхнiчнай сферах;

падрыхтоўка прапаноў па далейшаму пашырэнню ўзаемадзеяння памiж зацiкаўленымi арганiзацыямi дзвюх краiн, павелiчэнню гандлёвага абароту i паляпшэнню транспарцiроўкi тавараў памiж краiнамi.



Артыкул 3

У склад Камiсii ўваходзяць прадстаўнiкi Беларускага i Славенскага Бакоў, прызначаныя кампетэнтнымi органамi Бакоў.



Артыкул 4

Пасяджэннi Камiсii праводзяцца штогод па чарзе ў Рэспублiцы Беларусь i Рэспублiцы Славенii.

Пазачарговае пасяджэнне Камiсii можа быць склiкана па iнiцыятыве аднаго з Бакоў, тэрмiн i месца пасяджэння вызначаюцца па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў.

На пасяджэннях Камiсii старшынствуе кiраўнiк дэлегацыi прымаючага Боку.

Для ўдзелу ў пасяджэннях Камiсii кожны з Бакоў можа запрашаць экспертаў.



Артыкул 5

Прапанаваны парадак дня чарговага пасяджэння Камiсii накiроўваецца прымаючым Бокам на ўзгадненне не менш як за трыццаць дзён да правядзення пасяджэння i ўзгадняецца не менш як за два тыднi да правядзення пасяджэння.



Артыкул 6

У мэтах найлепшага функцыянавання Камiсiя ў межах сваёй кампетэнцыi можа ствараць пастаянныя або часовыя працоўныя групы або падкамiсii.



Артыкул 7

Вынiкi пасяджэнняў Камiсii афармляюцца пратаколамi i падпiсваюцца кiраўнiкамi дэлегацый абодвух Бакоў. Пратаколы ўключаюць у сябе дамоўленасцi, якiя былi дасягнуты па кожнаму з пунктаў парадку дня пасяджэння, а таксама могуць змяшчаць асобныя прапановы ўдзельнiкаў пасяджэнняў.



Артыкул 8

У перыяд памiж пасяджэннямi Камiсii арганiзацыйныя пытаннi, якiя датычацца дзейнасцi Камiсii, вырашаюцца сакратарамi Беларускай i Славенскай частак Камiсii.

У кампетэнцыю сакратароў уваходзiць пастаянны кантроль за развiццём супрацоўнiцтва памiж дзяржавамi ў межах Пагаднення.



Артыкул 9

Выдаткi, звязаныя з арганiзацыяй i правядзеннем пасяджэнняў Камiсii, аплачвае Бок, якi праводзiць пасяджэнне на сваёй тэрыторыi.

Бок, якi накiроўвае сваiх прадстаўнiкоў на пасяджэннi Камiсii або яе пастаянных цi часовых працоўных органаў, нясе транспартныя выдаткi сваiх прадстаўнiкоў i выдаткi, звязаныя з iх пражываннем.



Артыкул 10

Дадзены Пратакол уступае ў сiлу ў першы дзень другога месяца, якi iдзе за датай атрымання апошняга з пiсьмовых паведамленняў аб выкананнi Бакамi ўсiх унутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для ўступлення ў сiлу дадзенага Пратакола.

Дадзены Пратакол спыняе сваё дзеянне адначасова з Пагадненнем.


Здзейснена ў г. Любляна 6 красавiка 2010 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i славенскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList