Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Праграма супрацоўнiцтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры i турызму Украiны на 2010 - 2013 гады"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 22 июля 2010 г. N 3/2583 -------------------------------- <*> Вступила в силу 29 апреля 2010 года. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры i турызму Украiны (далей - Бакi), iмкнучыся ўмацоўваць культурныя сувязi i паглыбляць узаемаразуменне памiж народамi абедзвюх краiн, у адпаведнасцi з Пагадненнем аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Украiны ад 10 лютага 1993 года дамовiлiся аб наступным: Артыкул 1Бакi будуць развiваць прамое супрацоўнiцтва ва ўсiх сферах культуры i мастацтва шляхам садзейнiчання абмену iнфармацыяй аб правядзеннi мiжнародных фестываляў, святкаваннi памятных дат i iншых значных падзей, якiя будуць адбывацца на тэрыторыi абедзвюх дзяржаў. Артыкул 2Бакi пагадзiлiся правесцi Днi культуры Рэспублiкi Беларусь ва Украiне ў 2010 годзе i Днi культуры Украiны ў Рэспублiцы Беларусь у 2011 годзе. Умовы i канкрэтныя тэрмiны правядзення Дзён культуры будуць узгадняцца Бакамi дадаткова ў рабочым парадку. Артыкул 3Бакi будуць аказваць садзейнiчанне ўдзелу беларускiх i ўкраiнскiх музычных калектываў, асобных выканаўцаў у мiжнародных музычных конкурсах i фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi дзяржаў Бакоў, устанаўленню i развiццю непасрэдных кантактаў у сферы музычнага мастацтва памiж канцэртнымi арганiзацыямi i творчымi саюзамi, абмену салiстамi i калектывамi. Украiнскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб такiх мiжнародных музычных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Украiны: Мiжнародны фестываль "Два днi i дзве ночы новай музыкi"; Мiжнародны музычны фестываль "Прэм'еры сезона"; Мiжнародны форум "Музыка маладых"; Мiжнародны музычны фестываль "Вiртуозы"; Мiжнародны фестываль класiчнай музыкi "Зоркi планеты"; Мiжнародны фестываль "Кiеў-музык-фэст". Беларускi Бок iнфармуе Украiнскi Бок аб наступных мiжнародных музычных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь: Мiжнародны фестываль мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску"; Мiжнародны конкурс пiянiстаў "Мiнск-2010"; Мiжнародны фестываль "Беларуская музычная восень"; Мiжнародны музычны фестываль "Залаты шлягер". Арганiзацыi i ўстановы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, будуць вырашаць пытаннi, звязаныя з удзелам у iм, непасрэдна з арганiзатарамi мерапрыемства. Артыкул 4Бакi будуць працягваць супрацоўнiцтва ў галiне народнай творчасцi i садзейнiчаць усталяванню прамых сувязяў памiж самадзейнымi калектывамi i дамамi народнай творчасцi абедзвюх дзяржаў. Украiнскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб такiх мiжнародных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Украiны: Мiжнародны фестываль сучаснага мастацтва "Гогаль-фэст"; Мiжнародны фестываль "Краина мрий"; Мiжнародны эка-культурны фестываль "Трипильське коло". Беларускi Бок iнфармуе Украiнскi Бок аб наступных мiжнародных фестывалях, што праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь: Мiжнародны фестываль народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк"; Мiжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымi крыламi"; Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва "Сожскi карагод". Арганiзацыi i ўстановы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, будуць вырашаць пытаннi, звязаныя з удзелам у iм, непасрэдна з арганiзатарамi мерапрыемства. Артыкул 5Бакi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам будуць падтрымлiваць розныя формы супрацоўнiцтва ў сферы забеспячэння культурных патрэбнасцяў нацыянальных меншасцяў. Артыкул 6Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне кiнематаграфii, уключаючы ўдзел беларускiх i ўкраiнскiх кiнематаграфiстаў, iх фiльмаў у мiжнародных кiнафестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi дзяржаў Бакоў, а таксама будуць спрыяць абмену iнфармацыяй у гэтай сферы. Украiнскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб такiх кiнафестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi Украiны: Кiеўскi мiжнародны кiнафестываль; Бярдзянскi мiжнародны кiнафестываль; Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў "Крок"; Кiеўскi мiжнародны кiнафестываль "Маладосць". Беларускi Бок iнфармуе Украiнскi Бок аб такiх кiнафестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь: Мiнскi мiжнародны кiнафестываль "Лiстапад"; Мiжнародны фестываль анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка"; Мiжнародны кiнатэлефорум экалагiчнага кiно "Экафiльм". Арганiзацыi i ўстановы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, будуць вырашаць пытаннi, звязаныя з удзелам у iм, непасрэдна з арганiзатарамi мерапрыемства. Артыкул 7Бакi будуць спрыяць развiццю непасрэдных кантактаў памiж тэатральнымi саюзамi, драматычнымi, лялечнымi i iншымi тэатрамi дзяржаў Бакоў шляхам аказання садзейнiчання ў арганiзацыi гастроляў i выступленняў тэатральных калектываў i асобных выканаўцаў, а таксама ўдзелу ў тэатральных фестывалях на парытэтных прынцыпах. Украiнскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб такiх мiжнародных тэатральных фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi Украiны: Мiжнародны тэатральны фестываль "Залаты Леў"; Мiжнародны тэатральны фестываль "Славянскiя тэатральныя сустрэчы". Беларускi Бок iнфармуе Украiнскi Бок аб такiх мiжнародных тэатральных фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь: Мiжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа"; Мiжнародны тэатральны фестываль "Славянскiя тэатральныя сустрэчы". Арганiзацыi i ўстановы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, будуць вырашаць пытаннi, звязаныя з удзелам у iм, непасрэдна з арганiзатарамi мерапрыемства. Артыкул 8Бакi будуць заахвочваць развiццё прамых кантактаў памiж Нацыянальным мастацкiм музеем Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальным гiстарычным музеем Рэспублiкi Беларусь i Нацыянальным мастацкiм музеем Украiны, Нацыянальным музеем гiсторыi Украiны. Бакi будуць аказваць садзейнiчанне абмену выстаўкамi, спецыялiстамi ў сферы музейнай справы, iнфармацыйнымi матэрыяламi. Артыкул 9Бакi будуць спрыяць усталяванню прамых кантактаў памiж вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi культуры i мастацтваў Рэспублiкi Беларусь i Украiны, заахвочваючы абмен студэнтамi i выкладчыкамi з мэтай азнаямлення з асаблiвасцямi навучання i правядзення навуковых даследаванняў, а таксама будуць аказваць садзейнiчанне ажыццяўленню стажыровак для прафесарска-выкладчыцкага складу ў навучальных установах культуры i мастацтваў дзяржаў Бакоў. Артыкул 10Бакi будуць аказваць садзейнiчанне ўдзелу навуковых работнiкаў i спецыялiстаў у сферы культуры i мастацтва ў мiжнародных канферэнцыях, сiмпозiумах i семiнарах, якiя праводзяцца ў абедзвюх краiнах. Артыкул 11Бакi будуць заахвочваць развiццё прамога супрацоўнiцтва памiж Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi i Нацыянальнай бiблiятэкай Украiны iмя У.I.Вярнадскага. Бакi будуць аказваць садзейнiчанне фармiраванню агульных iнфармацыйных рэсурсаў у галiне бiблiятэчнай справы. Артыкул 12Бакi будуць аказваць садзейнiчанне пашырэнню i актывiзацыi супрацоўнiцтва ў сферы культурнай спадчыны. Формы супрацоўнiцтва будуць узгадняцца непасрэдна адпаведнымi ўстановамi Бакоў. Артыкул 13Бакi ў межах сваёй кампетэнцыi i ў адпаведнасцi з нормамi дзеючага мiжнароднага права i нацыянальнага заканадаўства дзяржаў Бакоў будуць прымаць меры для папярэджвання незаконнага ўвозу i вывазу культурных каштоўнасцей. Артыкул 14Бакi будуць садзейнiчаць сумеснаму ўдзелу ў двухбаковых i шматбаковых праектах знешнепалiтычнай iнiцыятывы Еўрапейскага саюза "Усходняе партнёрства". Артыкул 15Украiнскi Бок падтрымлiвае далучэнне Беларускага Боку да пiлотнага праекта "Рэабiлiтацыя культурнай спадчыны ў гiстарычных месцах" у рамках Рэгiянальнай праграмы Савета Еўропы "Кiеўская iнiцыятыва для дэмакратычнага развiцця праз культуру Азербайджана, Арменii, Грузii, Малдовы i Украiны" пад эгiдай Савета Еўропы i пры актыўнай падтрымцы Еўрапейскага саюза, разлiчанага на 2009 - 2013 гады. Артыкул 16Бакi дамовiлiся, што абмен дэлегацыямi, мастацкiмi калектывамi, асобнымi выканаўцамi i мастакамi ў рамках гэтай Праграмы будзе ажыццяўляцца на наступных умовах: а) накiроўваючы Бок бярэ на сябе выдаткi, звязаныя з пераездам да месца правядзення мерапрыемства i ў зваротным напрамку (у тым лiку на перавоз багажу i рэквiзiтаў), страхаваннем асоб i абсталявання; б) прымаючы Бок бярэ на сябе выдаткi, звязаныя з пражываннем, харчаваннем, i бязвыплатна прадастаўляе залы для правядзення мерапрыемства, а таксама забяспечвае ўнутраным транспартам у адпаведнасцi з праграмай яго правядзення; в) усе дэталi правядзення абменных паездак мастацкiх калектываў, асобных выканаўцаў i мастакоў будуць узгадняцца дадаткова памiж непасрэднымi арганiзатарамi мерапрыемства; г) умовы правядзення выставак будуць узгадняцца дадаткова асобнымi пратаколамi, якiя будуць падпiсвацца памiж непасрэднымi арганiзатарамi. Артыкул 17Рознагалоссi адносна тлумачэння цi прымянення палажэнняў гэтай Праграмы вырашаюцца шляхам кансультацый i перагавораў памiж Бакамi. Артыкул 18Па ўзаемнай згодзе Бакоў у гэту Праграму могуць быць унесены змяненнi i дапаўненнi, якiя афармляюцца асобнымi пратаколамi i складаюць яе неад'емную частку. Артыкул 19Гэта Праграма ўступае ў сiлу з даты яе падпiсання i дзейнiчае да 31 снежня 2013 года. Здзейснена ў г. Мiнску 29 красавiка 2010 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i ўкраiнскай мовах, прычым усе тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|