Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Конституционного Суда Республики Беларусь от 11.05.2010 № Р-448/2010 "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 15 мая 2010 г. N 6/875 Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., суддзяў Бойка Т.С., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П. на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь" разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы". Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Чыгрынава С.П., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы", Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь", iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, якiя маюць дачыненне да разглядаемага пытання, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў: Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 2 красавiка 2010 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 26 красавiка 2010 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс. Закон з'яўляецца актам аб выражэннi згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы (далей - Дагавор), якi падпiсаны ў г. Кiеве 12 мая 1997 года з мэтай усталявання дзяржаўнай гранiцы памiж вышэйназванымi краiнамi. У Дагаворы даецца вызначэнне дзяржаўнай гранiцы памiж Дагаворнымi Бакамi на сушы, водах, у нетрах, паветранай прасторы. Яе праходжанне зафiксавана ў Пратаколе-апiсаннi пралягання лiнii дзяржаўнай гранiцы i ў альбоме тапаграфiчных карт, што з'яўляюцца неад'емнымi часткамi Дагавора. Згодна з артыкулам 7 Дагавора ён падлягае ратыфiкацыi. У адпаведнасцi з абзацамi другiм i пятым артыкула 19 Закона "Аб мiжнародных дагаворах Рэспублiкi Беларусь" ратыфiкацыi падлягаюць мiждзяржаўныя i мiжурадавыя дагаворы, у якiх прадугледжана ратыфiкацыя як адзiны спосаб выражэння згоды на абавязковасць мiжнароднага дагавора, а таксама аб тэрытарыяльным размежаваннi Рэспублiкi Беларусь з iншымi дзяржавамi. На падставе часткi першай артыкула 20 названага Закона ратыфiкацыя мiжнароднага дагавора Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца Нацыянальным сходам Рэспублiкi Беларусь у форме закона. Такiм чынам, выражэнне згоды Рэспублiкi Беларусь на абавязковасць для яе Дагавора ў форме закона аб ратыфiкацыi з'яўляецца абгрунтаваным. Па форме нарматыўнага прававога акта Закон адпавядае патрабаванням пункта 2 часткi першай артыкула 97 i часткi першай артыкула 104 Канстытуцыi, часткi першай артыкула 15 i часткi першай артыкула 16 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб нарматыўных прававых актах Рэспублiкi Беларусь". Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у межах кампетэнцыi ў адпаведнасцi з пунктам 2 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi, адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 98 Канстытуцыi. Такiм чынам, Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта, парадку яго прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыi. Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасцi Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь вырашыў:1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб ратыфiкацыi Дагавора памiж Рэспублiкай Беларусь i Украiнай аб дзяржаўнай гранiцы" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. 2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця. 3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Старшынствуючы - Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П.Мiклашэвiч |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|