Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.07.2010 № 1129 "Аб унясеннi змяненняў у пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. № 762 i ад 18 лютага 2010 г. № 229"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 2 августа 2010 г. N 5/32268 У адпаведнасцi з абзацам трэцiм пункта 6 Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавiка 2010 г. N 200 "Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан" i ў мэтах удасканальвання аховы гiсторыка-культурнай спадчыны Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Унесцi змяненнi ў наступныя пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь: 1.1. у пастанове Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 чэрвеня 2006 г. N 762 "Аб некаторых пытаннях аховы гiсторыка-культурнай спадчыны" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 103, 5/22474; 2007 г., N 14, 5/24509; 2008 г., N 6, 5/26438): 1.1.1. пункт 2 Палажэння аб парадку вядзення Дзяржаўнага спiса гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага гэтай пастановай, выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Дзяржаўны спiс рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў."; 1.1.2. у Палажэннi аб парадку фармiравання Банка звестак аб гiсторыка-культурнай спадчыне Рэспублiкi Беларусь i парадку азнаямлення з iнфармацыяй, якая змяшчаецца ў iм, зацверджаным гэтай пастановай: пункт 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "2. Банк звестак рэгiструецца ў Дзяржаўным рэгiстры iнфармацыйных рэсурсаў."; у пункце 3 словы "праектным рэспублiканскiм унiтарным прадпрыемствам "Праектрэстаўрацыя" (далей - УП "Праектрэстаўрацыя")" замянiць словамi "адкрытым акцыянерным таварыствам "Праектрэстаўрацыя" (далей - ААТ "Праектрэстаўрацыя")"; у пункце 8, частцы першай пункта 11, частцы другой пункта 12, у пункце 13 i частцы другой пункта 16 словы "УП "Праектрэстаўрацыя" замянiць словамi "ААТ "Праектрэстаўрацыя"; 1.1.3. пункт 9-1 Палажэння аб парадку выдачы дазволу на выкананне работ на гiсторыка-культурных каштоўнасцях, зацверджанага гэтай пастановай, выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "9-1. Пералiк дакументаў i (або) звестак, якiя прадстаўляе фiзiчная асоба, акрамя iндывiдуальнага прадпрымальнiка, у Мiнiстэрства культуры для атрымання дазволу, вызначаны ў пункце 8.5 пералiку адмiнiстрацыйных працэдур, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымi органамi i iншымi арганiзацыямi па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 красавiка 2010 г. N 200 "Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 119, 1/11590)."; 1.1.4. у складзе Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры, зацверджаным гэтай пастановай: уключыць у склад гэтай рады Кiтову Вольгу Мiкалаеўну - вядучага спецыялiста ўпраўлення па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны i рэстаўрацыi Мiнiстэрства культуры (вучоны сакратар Навукова-метадычнай рады), Багласава Сяргея Георгiевiча - намеснiка начальнiка архiтэктурна-праектнай майстэрнi праектнага камунальнага унiтарнага прадпрыемства "Мiнскпраект", Бутэвiча Анатоля Iванавiча - старшыню грамадскай назiральнай камiсii пры Мiнiстэрстве культуры па ахове гiсторыка-культурнай спадчыны, Карпука Андрэя Мiхайлавiча - вядучага архiтэктара адкрытага акцыянернага таварыства "Праектрэстаўрацыя", выключыўшы з дадзенага складу В.Ф.Мiхайлаву; словы "дырэктар праектнага рэспублiканскага унiтарнага прадпрыемства "Праектрэстаўрацыя" замянiць словамi "намеснiк дырэктара праектнага фiлiяла адкрытага акцыянернага таварыства "Белрэстаўрацыя"; 1.2. у пункце 3 Палажэння аб парадку спагнання платы за пазашкольнае выхаванне i навучанне ў дзяржаўных дзiцячых школах мастацтваў у сферы культуры, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лютага 2010 г. N 229 "О размере платы за внешкольное воспитание и обучение в государственных детских школах искусств в сфере культуры, порядке ее взимания и признании утратившим силу постановления Совета Министров Республики Беларусь от 27 февраля 2008 г. N 281" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 53, 5/31303): 1.2.1. частку першую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Законные представители, с которых плата за внешкольное воспитание и обучение в школах искусств не взимается, подают в соответствующую школу искусств документы, указанные в пункте 6.17 перечня административных процедур, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан, утвержденного Указом Президента Республики Беларусь от 26 апреля 2010 г. N 200 "Об административных процедурах, осуществляемых государственными органами и иными организациями по заявлениям граждан" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 119, 5/11590) (далее - перечень)."; 1.2.2. часткi другую i трэцюю выключыць; 1.2.3. часткi чацвёртую - шостую лiчыць адпаведна часткамi другой - чацвёртай; 1.2.4. частку чацвёртую выкласцi ў наступнай рэдакцыi: "Школы искусств в сроки, указанные в пункте 6.17 перечня, принимают решение об освобождении либо об отказе в освобождении от платы за внешкольное воспитание и обучение в школах искусств, которое действует до окончания учебного года.". 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|