Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Пратакол аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам замежных спраў Рэспублiкi Эль-Сальвадор"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 2 февраля 2011 г. N 3/2662



Уступiў у сiлу 23 верасня 2010 года


Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Эль-Сальвадор, якiя далей называюцца Бакамi,

натхнёныя жаданнем умацоўваць двухбаковыя адносiны шляхам дыялогу i ўзаемнага супрацоўнiцтва,

кiруючыся iмкненнем садзейнiчаць развiццю ўзаемаадносiн у адпаведнасцi з мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый i агульнапрызнанымi нормамi мiжнароднага права,

перакананыя ў тым, што дыялог па двухбаковых i мiжнародных тэмах, што ўяўляюць узаемны iнтарэс, садзейнiчае найбольшаму зблiжэнню памiж Рэспублiкай Беларусь i Рэспублiкай Эль-Сальвадор,

заявiлi аб нiжэйпададзеным:

1. Бакi могуць праводзiць кансультацыi па пытаннях, што датычацца развiцця двухбаковага i шматбаковага супрацоўнiцтва ў галiнах палiтыкi, эканомiкi, культуры, навукi, тэхнiкi i гуманiтарнага супрацоўнiцтва.

2. Кансультацыi, згаданыя вышэй, могуць праводзiцца на ўзроўнi дэлегацый падчас сесiй Генеральнай Асамблеi Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый. Дата, парадак дня кожнай сустрэчы будуць вызначацца па ўзаемнай згодзе дыпламатычным шляхам.

3. У межах сваёй кампетэнцыi i сумесна з адпаведнымi ўстановамi кожнай краiны Бакi маюць намер супрацоўнiчаць з мэтай устанаўлення i развiцця цесных сувязей памiж дзяржаўнымi iнстытутамi i арганiзацыямi абедзвюх краiн.


Падпiсана ў г. Нью-Ёрку 23 верасня 2010 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i iспанскай мовах.






dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList