Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.09.2010 № 1404 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб правядзеннi рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 1 октября 2010 г. N 5/32560



У мэтах далейшага развiцця нацыянальнага тэатральнага мастацтва, стымулявання творчай дзейнасцi прафесiйных тэатраў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб правядзеннi рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя".

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      29.09.2010 N 1404
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      30.06.2012 N 614)


1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак арганiзацыi i правядзення рэспублiканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмiя" (далей - конкурс).

2. Конкурс праводзiцца ў мэтах падтрымкi тэатральнага мастацтва Рэспублiкi Беларусь, заахвочвання дзеячаў тэатральнага мастацтва краiны да стварэння высокамастацкiх спектакляў i акцёрскiх работ, выяўлення лепшых сцэнiчных работ i дзеячаў тэатральнага мастацтва, якiя паказалi найбольш яркiя вынiкi сваёй творчасцi.

3. Конкурс праводзiцца Мiнiстэрствам культуры сумесна з рэспублiканскiм грамадскiм аб'яднаннем "Беларускi саюз лiтаратурна-мастацкiх крытыкаў", грамадскiмi аб'яднаннямi "Беларускi саюз тэатральных дзеячаў" i "Беларускi саюз кампазiтараў" (далей - творчыя саюзы), тэатральна-вiдовiшчнымi арганiзацыямi Рэспублiкi Беларусь у тэрмiны, вызначаныя Мiнiстэрствам культуры, не радзей аднаго раза ў два гады.

4. Iнфармацыя аб правядзеннi конкурсу размяшчаецца за месяц да пачатку яго правядзення ў газеце "Культура" i (цi) iншых друкаваных сродках масавай iнфармацыi, на сайтах дзяржаўных органаў у глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт i ўтрымлiвае звесткi аб часе, месцы правядзення конкурсу, умовах конкурсу, крытэрыях i парадку ацэнкi прадстаўленых матэрыялаў, парадку i тэрмiнах аб'яўлення вынiкаў конкурсу, а таксама iншыя неабходныя звесткi.

5. Конкурс можа праводзiцца па наступных намiнацыях:

"Лепшы спектакль";

"Лепшы спектакль тэатра лялек";

"Лепшы спектакль для дзяцей";

"Лепшая рэжысёрская работа";

"Лепшая жаночая роля";

"Лепшая мужчынская роля";

"Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка";

"Лепшае музычнае афармленне спектакля" (для ўсiх тэатраў, акрамя музычных);

"Лепшая работа харэографа-пастаноўшчыка";

"Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара" (для сучасных беларускiх драматургаў цi кампазiтараў, рэжысёраў цi балетмайстраў).

6. Удзельнiкамi конкурсу могуць выступаць прафесiйныя тэатры Рэспублiкi Беларусь (далей - удзельнiкi).

7. Конкурс праводзiцца ў два этапы.

Першы этап з'яўляецца адборачным. На першым этапе па вынiках разгляду заявак удзельнiкаў вылучаюцца спектаклi для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу. Для вылучэння спектакляў для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу ствараецца адборачная камiсiя, у склад якой уваходзяць мастацтвазнаўцы, тэатральныя крытыкi, дзеячы тэатральнага, музычнага, выяўленчага, харэаграфiчнага мастацтва Рэспублiкi Беларусь, прадстаўнiкi Мiнiстэрства культуры. Склад адборачнай камiсii фармiруецца i зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

Другi этап з'яўляецца заключным. На другiм этапе падводзяцца вынiкi конкурсу i вызначаюцца яго пераможцы.

8. Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнiкi, творчыя саюзы вылучаюць спектаклi ў адной цi некалькiх намiнацыях. Пры гэтым ад аднаго тэатра для ўдзелу ў конкурсе могуць быць вылучаны не больш за тры спектаклi.

Для ўдзелу ў конкурсе ў адборачную камiсiю накiроўваюцца наступныя матэрыялы:

заяўка на кожны спектакль з указаннем назвы спектакля, iнфармацыi аб годзе яго стварэння, членах рэжысёрска-пастановачнай групы, месцы iх працы, намiнацыi, у якой вылучаны спектакль;

кароткая анатацыя на кожны спектакль;

матэрыялы з водгукамi ў прэсе на кожны спектакль у друкаваным выглядзе i iх электронныя версii;

DVD-дыск з запiсам кожнага спектакля.

Матэрыялы, якiя прадстаўлены не ў поўным аб'ёме, разгляду не падлягаюць.

9. Асноўнымi крытэрыямi ацэнкi спектакляў з'яўляюцца:

высокi мастацкi ўзровень работ;

наяўнасць арыгiнальных творчых iдэй i здабыткаў, якiя садзейнiчаюць развiццю нацыянальнага тэатральнага мастацтва.

10. Адборачная камiсiя з улiкам заявак удзельнiкаў, творчых саюзаў пасля прагляду спектакляў у тэатрах (або прагляду вiдэаматэрыялаў) прымае рашэнне аб вылучэннi спектакляў для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу ў адной цi ў некалькiх намiнацыях, пазначаных у пункце 5 дадзенага Палажэння. Пры гэтым па вынiках прагляду спектакляў адборачная камiсiя мае права прыняць рашэнне аб адсутнасцi спектакляў на вылучэнне для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу ў той цi iншай намiнацыi.

11. Рашэннi адборачнай камiсii прымаюцца шляхам адкрытага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэннi лiчацца правамоцнымi, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш за дзве трэцiя агульнага складу адборачнай камiсii. Пры роўнасцi галасоў прымаецца рашэнне, за якое прагаласаваў старшыня адборачнай камiсii.

Рашэнне адборачнай камiсii афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй адборачнай камiсii i яе сакратаром, на працягу трох дзён пасля дня правядзення пасяджэння адборачнай камiсii.

12. Спiс спектакляў, якiя вылучаны для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, публiкуецца ў сродках масавай iнфармацыi пасля афармлення пратакола пасяджэння адборачнай камiсii.

13. Для арганiзацыi i правядзення заключнага этапу конкурсу фармiруецца i зацвярджаецца арганiзацыйны камiтэт з лiку прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў i iншых зацiкаўленых арганiзацый (са згоды iх кiраўнiкоў). Склад арганiзацыйнага камiтэта зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

14. Арганiзацыйны камiтэт:

ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем заключнага этапу конкурсу;

рыхтуе прапановы па каштарысу расходаў на правядзенне заключнага этапу конкурсу;

разглядае i зацвярджае ўзоры сiмволiкi конкурсу, узнагарод, план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы заключнага этапу конкурсу;

ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення конкурсу i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi конкурсу;

вырашае iншыя арганiзацыйныя пытаннi.

15. Для падвядзення вынiкаў конкурсу i вызначэння пераможцаў фармiруецца журы конкурсу (далей - журы) з лiку прадстаўнiкоў творчых саюзаў, Мiнiстэрства культуры, тэатральных крытыкаў, мастацтвазнаўцаў, вядучых дзеячаў тэатральнага, музычнага, выяўленчага мастацтва Рэспублiкi Беларусь, прадстаўнiкоў прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi. Склад журы зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры.

Журы конкурсу робiць прагляд у тэатрах спектакляў, якiя вылучаны адборачнай камiсiяй для ўдзелу ў другiм этапе конкурсу, абмяркоўвае iх i прымае рашэнне аб пераможцах у намiнацыях, пазначаных у пункце 5 дадзенага Палажэння.

16. Рашэнне журы прымаецца шляхам тайнага галасавання простай большасцю галасоў. Рашэнне журы лiчыцца правамоцным, калi на пасяджэннi прысутнiчала не менш за дзве трэцiя яго агульнага складу.

Рашэнне журы афармляецца пратаколам, якi падпiсваецца старшынёй i сакратаром журы. Рашэнне журы лiчыцца канчатковым, перагляду не падлягае i абнародваецца на ўрачыстай цырымонii ўзнагароджання пераможцаў.

17. Пераможцам у намiнацыях "Лепшы спектакль", "Лепшы спектакль тэатра лялек", "Лепшы спектакль для дзяцей" лiчыцца спектакль па сукупнасцi творчай дзейнасцi ўсiх яго стваральнiкаў: аўтара п'есы цi iнсцэнiроўкi, рэжысёра-пастаноўшчыка цi балетмайстра-пастаноўшчыка, мастака-пастаноўшчыка, мастака па касцюмах, акцёраў - выканаўцаў галоўных роляў, рэжысёра пластыкi, кампазiтара цi аўтара музычнага афармлення.

18. Па вынiках конкурсу пераможцы кожнай з намiнацый, акрамя пераможцаў у намiнацыях "Лепшы спектакль", "Лепшы спектакль тэатра лялек", "Лепшы спектакль для дзяцей", атрымлiваюць грашовую прэмiю ў памеры 60 базавых велiчынь.

Пераможцы кожнай з намiнацый "Лепшы спектакль", "Лепшы спектакль тэатра лялек", "Лепшы спектакль для дзяцей" атрымлiваюць грашовую прэмiю ў памеры 250 базавых велiчынь. Грашовая прэмiя ў кожнай з гэтых намiнацый дзелiцца на роўныя часткi памiж стваральнiкамi спектакля, пазначанымi ў пункце 17 дадзенага Палажэння.

Калi ў намiнацыях "Лепшая рэжысёрская работа", "Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка", "Лепшае музычнае афармленне спектакля" (для ўсiх тэатраў, акрамя музычных), "Лепшая работа харэографа-пастаноўшчыка", "Лепшая пастаноўка па творы сучаснага беларускага аўтара" (для сучасных беларускiх драматургаў цi кампазiтараў, рэжысёраў цi балетмайстраў) пераможцамi вызначаны некалькi стваральнiкаў, грашовая прэмiя дзелiцца на роўныя часткi памiж iмi.

Дзяржаўнымi органамi, арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi для пераможцаў могуць быць устаноўлены iншыя ўзнагароды i заахвочваннi. Крынiцай для адзначаных выплат з'яўляюцца пазабюджэтныя сродкi.

19. Вынiкi конкурсу абвяшчаюцца на ўрачыстай цырымонii, дзе кожны пераможца атрымлiвае прыз, якi з'яўляецца сiмвалам конкурсу, дыплом лаўрэата i грашовую прэмiю.

Па рашэнню арганiзацыйнага камiтэта асобныя дзеячы тэатральнага мастацтва Рэспублiкi Беларусь за ўклад у развiццё тэатральнага мастацтва Рэспублiкi Беларусь, выдатныя дасягненнi ў галiне тэатральнага мастацтва могуць быць узнагароджаны прызам, якi з'яўляецца сiмвалам конкурсу.

20. Фiнансаванне конкурсу ажыццяўляецца ў межах сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных Мiнiстэрству культуры на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.






Архив документов
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList