Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20.10.2010 № 1524 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 22 октября 2010 г. N 5/32691



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi з 20 снежня 2010 г. па 10 студзеня 2011 г. навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама i iншых мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

2. Мiнiстэрству адукацыi да 10 снежня 2010 г. зацвердзiць пералiк рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў, якiм прапануецца ўдзельнiчаць у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi яго да ведама гэтых арганiзацый.

3. Кiраўнiкам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя дамы, у тым лiку сямейнага тыпу, школы-iнтэрнаты, дзiцячыя вёскi (гарадкi), дамы-iнтэрнаты для дзяцей-iнвалiдаў з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, апякунскiя i прыёмныя сем'i, сем'i, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, цэнтры карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, дзiцячыя сацыяльныя прытулкi, дамы дзiцяцi, дзiцячыя бальнiцы з мэтай вiншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння падарункаў, аказання дапамогi ў вырашэннi iснуючых праблем.

Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням i iншым юрыдычным асобам далучыцца да дабрачыннай акцыi.

4. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" 24 снежня 2010 г. у г. Мiнску ў дзяржаўнай установе "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дабрачыннае навагодняе свята з уручэннем падарункаў дзецям ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў з лiку:

дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, выхаванцаў дзiцячых iнтэрнатных устаноў, дзяцей-iнвалiдаў;

дзяцей з мнагадзетных i малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў;

дзяцей з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў), з сем'яў работнiкаў, што абслугоўвалi воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане або iншых дзяржавах, на тэрыторыi якiх вялiся баявыя дзеяннi, што загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;

дзяцей, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

навучэнцаў, якiя ўзнагароджаны па вынiках раённых, абласных (мiнскай гарадской), рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд, творчых конкурсаў i спартыўных спаборнiцтваў;

навучэнцаў, якiя маюць поспехi ў грамадскай рабоце.

У дабрачынным навагоднiм свяце ў г. Мiнску прымаюць удзел ад Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мiнскай вобласцi - 300 i г. Мiнска - 1570 дзяцей у адпаведнасцi са спiсамi, якiя ўзгадняюцца аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам.

У якасцi рэзерву на дабрачыннае навагодняе свята прадугледжваецца 30 падарункаў i 251 бiлет без падарунка для асоб, якiя суправаджаюць групы дзяцей, а таксама прадстаўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i грамадскiх аб'яднанняў.

Рэкамендаваць аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму правесцi 25 - 30 снежня 2010 г. з удзелам кiраўнiцтва аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама аналагiчныя мерапрыемствы ў абласных цэнтрах i г. Мiнску, а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўсiх гарадах i раёнах краiны ў час школьных канiкулаў з удзелам кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.

5. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню 24 снежня 2010 г. у г. Мiнску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей у складзе згодна з дадаткам.

Дадзенаму арганiзацыйнаму камiтэту вызначыць расходы на арганiзацыю i правядзенне дабрачыннага навагодняга свята.

6. Аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму забяспечыць дастаўку дзiцячых дэлегацый на дабрачыннае навагодняе свята i назад.

Мiнскаму гарвыканкаму арганiзаваць пры неабходнасцi пражыванне, харчаванне i культурную праграму для дэлегацый абласцей.

7. Фiнансаванне расходаў на правядзенне навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў.

Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам ажыццяўляць фiнансаванне названага мерапрыемства за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў i сродкаў з iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi



Дадатак
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
20.10.2010 N 1524



СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПРАВЯДЗЕННЮ 24 СНЕЖНЯ 2010 Г. У Г. МIНСКУ ДАБРАЧЫННАГА НАВАГОДНЯГА СВЯТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Патупчык             - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Уладзiмiр Мiкалаевiч   (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)

Радзькоў             - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi арганiзацыйнага
Аляксандр Мiхайлавiч   камiтэта)

Амарын               - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Уладзiмiр Вiктаравiч

Амельяновiч          - Мiнiстр лясной гаспадаркi
Мiхаiл Мiхайлавiч

Ананiч               - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна

Бузоўскi             - першы сакратар Цэнтральнага камiтэта грамадскага
Iгар Iванавiч          аб'яднання "Беларускi рэспублiканскi саюз моладзi"

Волкаў               - дырэктар дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi"
Пётр Андрэевiч         Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Драгун               - намеснiк Мiнiстра гандлю
Вячаслаў Леанiдавiч

Емяльяненка          - начальнiк упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы
Юрый Уладзiмiравiч     Мiнiстэрства адукацыi

Карачэўскi           - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Мiхайлавiч

Мiкша                - намеснiк Старшынi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi
Аляксандр Сяргеевiч

Полудзень            - намеснiк Мiнiстра ўнутраных спраў - начальнiк
Яўгенiй Яўгенавiч      мiлiцыi грамадскай бяспекi

Саламаха             - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай
Аляксандр Пятровiч     тэлерадыёкампанii

Салановiч            - начальнiк упраўлення нагляду i прафiлактыкi
Сяргей Адамавiч        Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях

Сiвалобава           - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы
Алена Аляксандраўна    Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Хандогiна            - галоўны саветнiк аддзела адукацыi, спорту,
Юлiя Сяргееўна         па справах сям'i i моладзi ўпраўлення
                       сацыяльна-культурнай сферы Апарату Савета Мiнiстраў
                       Рэспублiкi Беларусь

Хаджаеў              - першы намеснiк Мiнiстра аховы здароўя
Валерый Асiмавiч

Цiцянкоў             - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкама
Мiхаiл Сяргеевiч

Якжык                - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Вiктар Вiктаравiч





dokumenty archiwalne
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList