Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 24.11.2010 № 1719 "Аб Рэспублiканскiм грамадскiм савеце па справах культуры i мастацтва пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 26 ноября 2010 г. N 5/32896 У адпаведнасцi з артыкулам 36 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 23 лiпеня 2008 года "О Совете Министров Республики Беларусь" i ў мэтах далейшага развiцця i папулярызацыi нацыянальнай культуры i мастацтва Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Стварыць пастаянна дзеючы Рэспублiканскi грамадскi савет па справах культуры i мастацтва пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 2. Зацвердзiць прыкладзеныя: Палажэнне аб Рэспублiканскiм грамадскiм савеце па справах культуры i мастацтва пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь; склад Рэспублiканскага грамадскага савета па справах культуры i мастацтва пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь С.Сiдорскi ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 24.11.2010 N 1719 1. Рэспублiканскi грамадскi савет па справах культуры i мастацтва пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь (далей - грамадскi савет) ствараецца ў мэтах забеспячэння больш шырокага ўдзелу творчай iнтэлiгенцыi ў ажыццяўленнi дзяржаўнай культурнай палiтыкi, аб'ектыўнай ацэнкi праблемных пытанняў i распрацоўкi канкрэтных мер па iх вырашэнню ў дзейнасцi тэатральных, музычных i iншых калектываў мастацкай творчасцi i арганiзацый культуры. 2. Грамадскi савет з'яўляецца пастаянна дзеючым кансультатыўным органам, якi забяспечвае ўзаемадзеянне Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, рэспублiканскiх i мясцовых органаў дзяржаўнага кiравання, арганiзацый культуры, грамадскiх аб'яднанняў. 3. Грамадскi савет у сваёй дзейнасцi кiруецца Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, законамi Рэспублiкi Беларусь, дэкрэтамi, указамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь i iншымi актамi заканадаўства, у тым лiку дадзеным Палажэннем. 4. Асноўнымi задачамi дзейнасцi грамадскага савета з'яўляюцца: падрыхтоўка прапаноў па вызначэнню накiрункаў дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры i мер па яе рэалiзацыi; удзел у падрыхтоўцы праектаў асноўных рашэнняў Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства культуры, нарматыўных прававых актаў па пытаннях культуры i мастацтва; падрыхтоўка прапаноў рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання аб паляпшэннi iх узаемадзеяння з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi ў галiне культуры; прыцягненне творчых саюзаў, грамадскiх аб'яднанняў, фондаў, юрыдычных i фiзiчных асоб да ажыццяўлення дзяржаўнай палiтыкi ў галiне культуры i выпрацоўкi канкрэтных мер па яе рэалiзацыi; удзел у падрыхтоўцы прапаноў на разгляд Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь па пытаннях сацыяльнай абароны работнiкаў культуры; садзейнiчанне ў рэалiзацыi найбольш значных культурных iнiцыятыў, праграм i праектаў; развiццё i ўзмацненне мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне культуры. 5. Грамадскi савет для ажыццяўлення ўскладзеных на яго задач можа: звяртацца з iнiцыятывамi па вырашэнню праблем сферы культуры ў Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, iншыя дзяржаўныя органы; запрошваць ва ўстаноўленым парадку неабходную iнфармацыю ад арганiзацый культуры; прыцягваць ва ўстаноўленым парадку для вырашэння праблемных пытанняў дзеячаў культуры, мастацтва, навукi, iншых спецыялiстаў. 6. Члены грамадскага савета маюць права па запрашэнню прымаць удзел у рабоце калегii Мiнiстэрства культуры, iншых пасяджэннях па разгляду i вырашэнню пытанняў развiцця культуры. 7. Арганiзацыйнае забеспячэнне дзейнасцi грамадскага савета ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры. 8. Для прапрацоўкi пытанняў, падрыхтоўкi пасяджэнняў грамадскага савета, правядзення экспертных i аналiтычных работ грамадскi савет можа ствараць пастаянныя i часовыя рабочыя групы, якiя будуць дзейнiчаць пад кiраўнiцтвам аднаго з яго членаў. 9. Пасяджэннi грамадскага савета праводзяцца па неабходнасцi. Пасяджэннi грамадскага савета правамоцныя, калi на iх прысутнiчаюць больш паловы яго членаў. Члены грамадскага савета не маюць права перадаваць свае паўнамоцтвы iншым асобам. Рашэннi грамадскага савета прымаюцца простай большасцю галасоў адкрытым або тайным галасаваннем. Асабiстае меркаванне членаў грамадскага савета, якiя галасавалi супраць прынятага рашэння, выкладаецца ў пiсьмовай форме i дадаецца да рашэння грамадскага савета. Кiруе пасяджэннямi грамадскага савета старшыня грамадскага савета, у яго адсутнасць - намеснiк старшынi грамадскага савета. 10. Склад грамадскага савета зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 11. Рашэннi грамадскага савета носяць рэкамендацыйны характар. 12. Члены грамадскага савета ўваходзяць у яго склад на добраахвотных пачатках. ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 24.11.2010 N 1719 СКЛАД РЭСПУБЛIКАНСКАГА ГРАМАДСКАГА САВЕТА ПА СПРАВАХ КУЛЬТУРЫ I МАСТАЦТВА ПРЫ САВЕЦЕ МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬЛатушка - Мiнiстр культуры (старшыня грамадскага Павел Паўлавiч савета) Бутэвiч - старшыня грамадскай назiральнай камiсii пры Анатоль Iванавiч Мiнiстэрстве культуры па захаванню гiсторыка- культурнай спадчыны (намеснiк старшынi грамадскага савета) Давыдзька - дэпутат Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага Генадзь Бранiслававiч сходу Рэспублiкi Беларусь, старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў", заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь (намеснiк старшынi грамадскага савета) Пархамовiч - кансультант упраўлення мастацтваў Таццяна Анатольеўна Мiнiстэрства культуры (сакратар грамадскага савета) Творчыя саюзы i грамадскiя аб'яднаннi Гiлеп - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi Уладзiмiр Аляксандравiч фонд культуры" Дрынеўскi - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi Мiхаiл Паўлавiч саюз музычных дзеячаў", народны артыст Беларусi Дудараў - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi Аляксей Ануфрыевiч саюз тэатральных дзеячаў", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Корбут - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi Аляксандр Iосiфавiч саюз архiтэктараў" Лучанок - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi Iгар Мiхайлавiч саюз кампазiтараў", народны артыст СССР, народны артыст Беларусi Савiч - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi Уладзiмiр Пятровiч саюз мастакоў" Сахута - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi Яўген Мiхайлавiч саюз майстроў народнай творчасцi" Сурскi - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускi Дзмiтрый Алегавiч саюз дызайнераў" Сухавей - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская Святлана Iванаўна гiльдыя акцёраў кiно", заслужаная артыстка Рэспублiкi Беларусь Трусаў - старшыня грамадскага аб'яднання "Таварыства Алег Анатольевiч беларускай мовы iмя Францiшка Скарыны" Чаргiнец - старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз Мiкалай Iванавiч пiсьменнiкаў Беларусi" Тэатральнае мастацтва Арлова - прафесар Iнстытута журналiстыкi Беларускага Таццяна Дзмiтрыеўна дзяржаўнага ўнiверсiтэта Аўсяннiкаў - вядучы майстар сцэны дзяржаўнай установы Генадзь Сцяпанавiч "Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы", народны артыст СССР, народны артыст Беларусi Курэйчык - драматург, сцэнарыст Андрэй Уладзiмiравiч Пiнiгiн - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай установы Мiкалай Мiкалаевiч "Нацыянальны акадэмiчны тэатр iмя Янкi Купалы", лаўрэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Сiгаў - вядучы майстар сцэны дзяржаўнай установы Iгар Аляксеевiч "Рэспублiканскi тэатр беларускай драматургii" Старавойтаў - дырэктар установы "Дзяржаўны маладзёжны Вiктар Андрэевiч тэатр" Шавель - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай Мiхаiл Аляксандравiч установы "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь "Брэсцкi тэатр лялек" Янкоўскi - вядучы майстар сцэны дзяржаўнай установы Расцiслаў Iванавiч "Нацыянальны акадэмiчны драматычны тэатр iмя М.Горкага", народны артыст СССР, народны артыст Беларусi Выяўленчае мастацтва Альшэўскi - мастак, член грамадскага аб'яднання Вiктар Уладзiмiравiч "Беларускi саюз мастакоў" Баразна - рэктар установы адукацыi "Беларуская Мiхаiл Рыгоравiч дзяржаўная акадэмiя мастацтваў" Гумiлеўскi - народны мастак Беларусi Леў Мiкалаевiч Кузьмiч - мастак, старшыня Брэсцкай абласной Мiкалай Пятровiч арганiзацыi грамадскага аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў" Некрашэвiч - мастак-манументалiст, член грамадскага Аляксандр Мiхайлавiч аб'яднання "Беларускi саюз мастакоў" Шчамялёў - народны мастак Беларусi Леанiд Дзмiтрыевiч Музычнае мастацтва Алданаў - мастацкi кiраўнiк - галоўны дырыжор аркестра Мiкалай Мiхайлавiч народных iнструментаў iмя народнага артыста Беларусi Iванова Л.Л. установы культуры "Магiлёўская абласная фiлармонiя" Анiсiмаў - галоўны дырыжор Дзяржаўнага сiмфанiчнага Аляксандр Мiхайлавiч аркестра Рэспублiкi Беларусь установы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя", заслужаны дзеяч мастацтваў Расiйскай Федэрацыi Елiсеенкаў - дацэнт кафедры мастацтва эстрады факультэта Алег Мiкалаевiч музычнага мастацтва ўстановы адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў", кампазiтар Кубышкiн - прадзюсар, кампазiтар Уладзiмiр Мiкалаевiч Фiнберг - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай Мiхаiл Якаўлевiч установы "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь "Нацыянальны аркестр сiмфанiчнай i эстраднай музыкi Рэспублiкi Беларусь", народны артыст Беларусi Хаменка - мастацкi кiраўнiк групы "Палац" Алег Iванавiч Цiхановiч - салiст-вакалiст, галоўны рэжысёр, генеральны Аляксандр Рыгоравiч прадзюсар закрытага акцыянернага таварыства "Профiартвiдэон", народны артыст Беларусi Ярмоленка - мастацкi кiраўнiк заслужанага калектыву Анатоль Iванавiч Рэспублiкi Беларусь ансамбля "Сябры" ўстановы "Беларуская дзяржаўная ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга фiлармонiя", народны артыст Беларусi Харэаграфiчнае i цыркавое мастацтва Бандарчук - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай Таццяна Мiкалаеўна вiдовiшчнай установы "Беларускi дзяржаўны цырк" Гайко - артыстка балета, вядучы майстар сцэны Вольга Уладзiмiраўна дзяржаўнай тэатральна-вiдовiшчнай установы "Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь", заслужаная артыстка Рэспублiкi Беларусь Гаевая - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай Валянцiна Iванаўна установы "Беларускi дзяржаўны заслужаны харэаграфiчны ансамбль "Харошкi", народная артыстка Беларусi Гуткоўская - загадчык кафедры харэаграфii ўстановы Святлана Вячаславаўна адукацыi "Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў" Дудкевiч - дырэктар - мастацкi кiраўнiк дзяржаўнай Валянцiн Уладзiмiравiч установы "Заслужаны калектыў Рэспублiкi Беларусь Дзяржаўны ансамбль танца Беларусi", народны артыст Беларусi Елiзар'еў - народны артыст СССР, народны артыст Беларусi Валянцiн Мiкалаевiч Семчанка - мастацкi кiраўнiк, балетмайстар заслужанага Таццяна Паўлаўна аматарскага калектыву Рэспублiкi Беларусь ансамбля танца "Равеснiк" установы "Рэспублiканскi Палац культуры прафсаюзаў" Траян - мастацкi кiраўнiк балета дзяржаўнай Юрый Антонавiч тэатральна-вiдовiшчнай установы "Нацыянальны акадэмiчны Вялiкi тэатр оперы i балета Рэспублiкi Беларусь", народны артыст Беларусi Кiнамастацтва i тэлебачанне Ленкiн - рэжысёр-пастаноўшчык вышэйшай катэгорыi Аляксандр Адольфавiч студыi мультыплiкацыйных фiльмаў рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм" Лукашэвiч - карэспандэнт спецыяльны першай Алег Уладзiслававiч квалiфiкацыйнай катэгорыi творчага аб'яднання падрыхтоўкi тэлепраграм галоўнай дырэкцыi тэлевытворчасцi Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампанii Перагудава - галоўны рэдактар часопiса "На экранах" Людмiла Iванаўна Рыбараў - кiнарэжысёр рэспублiканскага ўнiтарнага Валерый Паўлавiч прадпрыемства "Нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Хомiч - першы намеснiк старшынi праўлення закрытага Сяргей Мiкалаевiч акцыянернага таварыства "Другi нацыянальны тэлеканал" Яфрэмаў - мастацкi кiраўнiк тэатра-студыi кiнаакцёра Аляксандр Васiльевiч рэспублiканскага ўнiтарнага прадпрыемства "Нацыянальная кiнастудыя "Беларусьфiльм", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Ахова гiсторыка-культурнай спадчыны i музейная дзейнасць Азаронак - дырэктар установы "Беларускi дзяржаўны музей Сяргей Iванавiч гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны" Астаповiч - старшыня грамадскага аб'яднання "Беларускае Антон Уладзiмiравiч добраахвотнае таварыства аховы помнiкаў" Бародзiч - дырэктар навукова-даследчай i асветнай Вольга Канстанцiнаўна установы "Нацыянальны Полацкi гiсторыка- культурны музей-запаведнiк" Лакотка - дырэктар дзяржаўнай навуковай установы Аляксандр Iванавiч "Iнстытут мастацтвазнаўства, этнаграфii i фальклору iмя Кандрата Крапiвы Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi" Мальдзiс - доктар фiлалагiчных навук, прафесар Адам Iосiфавiч Пракапцоў - генеральны дырэктар установы "Нацыянальны Уладзiмiр Iванавiч мастацкi музей Рэспублiкi Беларусь" Рыжкоў - генеральны дырэктар дзяржаўнай гiсторыка- Алег Гар'евiч культурнай установы "Гомельскi палацава- паркавы ансамбль" Шчасны - старшыня Нацыянальнай камiсii Рэспублiкi Уладзiмiр Рыгоравiч Беларусь па справах ЮНЕСКА Сфера адукацыi, бiблiятэчная справа i культурная дзейнасць Басс - дырэктар дзяржаўнай установы "Цэнтр культуры Радзiвон Маiсеевiч "Вiцебск" Выскварка - загадчык арганiзацыйна-творчага аддзела Сяргей Георгiевiч Любанскага раённага Цэнтра культуры i вольнага часу Ляйко - дырэктар установы адукацыi "Мiнскi дзяржаўны Юрый Аляксандравiч каледж мастацтваў" Манакова - загадчык кафедры акцёрскага майстэрства Лiдзiя Аляксееўна ўстановы адукацыi "Беларуская дзяржаўная акадэмiя мастацтваў", заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Матульскi - дырэктар дзяржаўнай установы "Нацыянальная Раман Сцяпанавiч бiблiятэка Беларусi" Саладухiн - дырэктар установы адукацыi "Гродзенскi Аляксей Мiхайлавiч дзяржаўны музычны каледж" Сарока - дырэктар дзяржаўнай установы "Палац культуры Святлана Рыгораўна г. Маладзечна" Святлоў - рэктар установы адукацыi "Беларускi дзяржаўны Барыс Уладзiмiравiч ўнiверсiтэт культуры i мастацтваў" Хмялькоў - дырэктар установы культуры "Магiлёўскi Алег Фёдаравiч абласны метадычны цэнтр народнай творчасцi i культурна-асветнай работы" |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|