Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

"Праграма супрацоўнiцтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрствам культуры Расiйскай Федэрацыi на 2011 - 2012 гады"

Документ утратил силу
< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 9 декабря 2010 г. N 3/2632



Уступiла ў сiлу 29 лiстапада 2010 года


Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства культуры Расiйскай Федэрацыi, у далейшым названыя Бакамi,

з мэтай рэалiзацыi Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Расiйскай Федэрацыi аб супрацоўнiцтве ў галiне культуры, адукацыi i навукi, падпiсанага 21 студзеня 1995 года,

пагадзiлiся аб наступным:



Артыкул 1

Бакi будуць садзейнiчаць пашырэнню супрацоўнiцтва i ўстанаўленню прамых кантактаў памiж музычнымi ўстановамi, канцэртнымi арганiзацыямi, творчымi саюзамi, а таксама абмену асобнымi выканаўцамi, музычнымi калектывамi i спецыялiстамi.

Бакi будуць развiваць прамое супрацоўнiцтва ва ўсiх сферах культуры i мастацтва шляхам садзейнiчання абмену iнфармацыяй аб правядзеннi мiжнародных фестываляў, святкаваннi памятных дат i iншых значных падзей, якiя будуць праходзiць на тэрыторыi абедзвюх краiн.

Бакi будуць садзейнiчаць удзелу беларускiх i расiйскiх выканаўцаў у мiжнародных музычных фестывалях i конкурсах, якiя праводзяцца на тэрыторыi абедзвюх дзяржаў, згодна з рэгламентам гэтых мерапрыемстваў.

Беларускi Бок запросiць прадстаўнiкоў Расiйскага Боку прыняць удзел у:

Мiжнародным фестывалi мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" (г. Вiцебск, лiпень);

Мiжнародным фестывалi мастацтваў "Беларуская музычная восень" (г. Мiнск, лiстапад).

Расiйскi Бок запросiць прадстаўнiкоў Беларускага Боку прыняць удзел у:

Мiжнародным фестывалi мастацтваў "Сыктыўкарская вясна" (Рэспублiка Комi, май);

Мiжнародным фестывалi мастацтваў iмя А.Д.Сахарава (г. Нiжнi Ноўгарад, верасень).



Артыкул 2

Бакi будуць заахвочваць развiццё прамых кантактаў памiж прафесiйнымi тэатрамi, тэатральнымi саюзамi, садзейнiчаць абмену выканаўцамi i пастаноўчымi групамi, крытыкамi i тэатразнаўцамi, тэатральнымi рэжысёрамi, а таксама абмену пастаноўкамi, абмену вопытам памiж творчымi групамi тэатраў Беларусi i Расii, абмену спектаклямi i майстар-класамi памiж тэатрамi абедзвюх краiн.

Беларускi Бок запросiць прадстаўнiкоў Расiйскага Боку ў 2011 годзе да ўдзелу ў:

Мiжнародным тэатральным фестывалi "Белая вежа" (г. Брэст, верасень);

Мiжнародным тэатральным фестывалi "Панарама" (г. Мiнск, кастрычнiк);

Мiжнародным тэатральным фестывалi "Славянскiя тэатральныя сустрэчы".

Арганiзацыi i ўстановы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, будуць вырашаць пытаннi, звязаныя з удзелам у iм, непасрэдна з арганiзатарамi мерапрыемства.



Артыкул 3

Бакi будуць садзейнiчаць развiццю супрацоўнiцтва ў галiне мастацкай адукацыi i падтрымлiваць непасрэдныя кантакты памiж вышэйшымi, сярэднiмi спецыяльнымi навучальнымi ўстановамi культуры i мастацтва.

З гэтай мэтай Бакi будуць садзейнiчаць правядзенню наступных мерапрыемстваў:

арганiзацыя i правядзенне творчых школ у галiне iнструментальнага выканальнiцтва, акадэмiчных спеваў, кампазiцыi, сiмфанiчнага дырыжыравання;

творчыя стажыроўкi ў буйнейшых творчых цэнтрах Расii, оперных тэатрах, сiмфанiчных аркестрах гарадоў Масквы i Санкт-Пецярбурга студэнтаў старшых курсаў, студэнтаў магiстратуры i аспiрантаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi па спецыяльнасцях "Сiмфанiчнае дырыжыраванне" i "Акадэмiчныя спевы";

навуковыя стажыроўкi для аспiрантаў i выкладчыкаў ВНУ культуры i мастацтва Рэспублiкi Беларусь у буйных навукова-даследчых цэнтрах, бiблiятэках i архiвах Расiйскай Федэрацыi;

правядзенне сумеснага канцэрта творчай моладзi i ВНУ-партнёраў на базе 1 - 2 ВНУ-партнёраў (Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя iмя П.I.Чайкоўскага i Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя iмя М.А.Рымскага-Корсакава, Растоўская дзяржаўная кансерваторыя iмя С.В.Рахманiнава, Федэральная дзяржаўная навуковая ўстанова вышэйшай прафесiйнай установы адукацыi "Нiжагародская дзяржаўная кансерваторыя iмя М.I.Глiнкi", Расiйская акадэмiя музыкi (РАМ) iмя Гнесiных (2011 г.), на базе Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi (2012 г.);

садзейнiчанне ўстанаўленню кантактаў памiж Беларускай дзяржаўнай акадэмiяй мастацтваў i Маскоўскiм дзяржаўным акадэмiчным мастацкiм iнстытутам iмя Сурыкава, Маскоўскiм дзяржаўным унiверсiтэтам дызайна i тэхналогiй, Вышэйшым тэатральным вучылiшчам iмя М.С.Шчэпкiна, Усерасiйскiм дзяржаўным iнстытутам кiнематаграфii iмя С.А.Герасiмава;

увядзенне ў практыку навучання i падрыхтоўкi абменных спектакляў студэнтаў выпускных курсаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў i Расiйскай акадэмii тэатральнага мастацтва;

удзел выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў у канферэнцыях па праблемах навучання на рэжысёрскiх курсах творчых ВНУ на базе Тэатральнага iнстытута iмя Б.Шчукiна;

удзел прадстаўнiкоў творчых ВНУ гарадоў Масквы, Санкт-Пецярбурга i iншых у штогадовай Мiжнароднай канферэнцыi "Культура. Навука. Творчасць" (г. Мiнск).



Артыкул 4

Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых кантактаў памiж нацыянальнымi, унiверсiтэцкiмi i публiчнымi бiблiятэкамi абедзвюх краiн, развiваць супрацоўнiцтва ў галiне бiблiятэчнай справы, садзейнiчаць устанаўленню карпаратыўных сувязей у сферы распаўсюджвання iнфармацыi, навукi i культуры, выкарыстоўваць патэнцыял бiблiятэк для вырашэння пытанняў, якiя звязаны з арганiзацыяй доступу да iнфармацыйных рэсурсаў, узаемна забяспечваць доступ да сваiх фондаў, развiваць мiжнародны кнiгаабмен для распаўсюджвання бiблiятэчных фондаў, садзейнiчаць абмену навуковымi i практычнымi дасягненнямi ў галiне тэхналогiй па захаваннi i абнаўленнi бiблiятэчных дакументаў, ажыццяўляць абмен спецыялiстамi з мэтай павышэння квалiфiкацыi ў сферы бiблiятэчнай справы i iнфармацыйных тэхналогiй, стажыроўкi спецыялiстаў па праблемах, якiя прадстаўляюць iнтарэс для абодвух Бакоў, арганiзоўваць абмен выстаўкамi з фондаў нацыянальных бiблiятэк дзвюх краiн.



Артыкул 5

Бакi будуць заахвочваць развiццё прамых кантактаў памiж музеямi сваiх краiн, а таксама будуць садзейнiчаць абмену выстаўкамi выяўленчага мастацтва i сучаснага мастацтва Беларусi i Расii.

Беларускi Бок арганiзуе ў 2011 годзе правядзенне сумеснай беларуска-расiйскай выстаўкi твораў сучасных мастакоў пры ўдзеле Расiйскага саюза мастакоў у Нацыянальным мастацкiм музеi Рэспублiкi Беларусь;

выстаўкi Валагодскага дзяржаўнага гiсторыка-архiтэктурнага i мастацкага музея-запаведнiка ў Нацыянальным гiстарычным музеi Рэспублiкi Беларусь;

выстаўкi "Парад Перамогi" з фондаў Дзяржаўнага гiстарычнага музея, Масква (2011 г., верасень) i выстаўкi, прысвечанай заканчэнню Другой сусветнай вайны, сумесна з Дзяржаўным архiвам Расiйскай Федэрацыi ў Беларускiм дзяржаўным музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны;

выстаўкi дзiцячага малюнка, прысвечанай 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы, сумесна з Растоўскай рэгiянальнай нацыянальна-культурнай аўтаномiяй "Беларусы Дона" ў Лiтаратурным музеi Янкi Купалы (г. Мiнск).

Расiйскi Бок арганiзуе ў 2011 годзе правядзенне ў г. Яраслаўлi выстаўкi твораў I.Хруцкага, В.Бялынiцкага-Бiрулi, С.Жукоўскага з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублiкi Беларусь;

выстаўкi, прысвечанай вайне 1812 года, з фондаў Нацыянальнага гiстарычнага музея Рэспублiкi Беларусь у Дзяржаўным гiстарычным музеi ў Маскве;

выстаўкi "Я.Колас i Клязьма" з фондаў Лiтаратурнага музея Я.Коласа ў г. Пушкiне Маскоўскай вобласцi;

выстаўкi "Я.Колас i Куршчына" з фондаў Лiтаратурнага музея Я.Коласа ў Лiтаратурным музеi г. Курска Курскай вобласцi.



Артыкул 6

Бакi будуць працягваць супрацоўнiцтва ў галiне народнай творчасцi i садзейнiчаць наладжванню прамых сувязей памiж самадзейнымi калектывамi i дамамi народнай творчасцi абедзвюх дзяржаў.

Беларускi Бок iнфармуе Расiйскi Бок аб наступных мiжнародных фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь:

Мiжнародны фестываль народнай музыкi "Звiняць цымбалы i гармонiк";

Мiжнародны фестываль юных талентаў "Зямля пад белымi крыламi";

Мiжнародны фестываль харэаграфiчнага мастацтва "Сожскi карагод".

Расiйскi Бок iнфармуе Беларускi Бок аб наступных мiжнародных фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi:

Мiжнародны фестываль народнай творчасцi "Садружнасць" (г. Азоў, Растоўская вобласць);

фестываль народнай творчасцi "Садко" (г. Вялiкi Ноўгарад).

Арганiзацыi i ўстановы, зацiкаўленыя ва ўдзеле ў мерапрыемстве, будуць вырашаць пытаннi, звязаныя з удзелам у iм, непасрэдна з арганiзатарамi мерапрыемства.



Артыкул 7

Бакi будуць падтрымлiваць супрацоўнiцтва ў галiне кiнавiдэамастацтва, удзельнiчаць у мiжнародных кiнафестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi абедзвюх краiн, у адпаведнасцi з iх рэгламентамi.

Бакi будуць аказваць садзейнiчанне ў вытворчасцi сумесных беларуска-расiйскiх фiльмаў i ў арганiзацыi iх пракату на тэрыторыi дзяржаў Бакоў у адпаведнасцi з дзеючым нацыянальным заканадаўствам.

Беларускi Бок будзе садзейнiчаць удзелу прадстаўнiкоў Расiйскага Боку ў Мiжнародным фестывалi анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка" (г. Магiлёў, штогод);

Мiнскiм мiжнародным кiнафестывалi "Лiстапад" (г. Мiнск, штогод).

Расiйскi Бок будзе садзейнiчаць удзелу прадстаўнiкоў Беларускага Боку ў кiнафестывалi краiн СНД i Балтыi "Кiнашок" (г. Анапа, верасень).



Артыкул 8

Бакi будуць працягваць супрацоўнiцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, садзейнiчаць правядзенню сумесных мерапрыемстваў, якiя фiнансуюцца з бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2011 - 2012 гады.



Артыкул 9

Бакi будуць садзейнiчаць абмену iнфармацыяй па пытаннях аховы размешчаных на тэрыторыях iх дзяржаў каштоўнасцей гiстарычнай i культурнай спадчыны, звязаных з агульнай гiсторыяй i культурай абедзвюх дзяржаў.



Артыкул 10

Бакi дамовiлiся, што абмен дэлегацыямi, мастацкiмi калектывамi, асобнымi выканаўцамi i мастакамi ў рамках гэтай Праграмы будзе здзяйсняцца на наступных умовах:

а) Бок, якi накiроўвае, бярэ на сябе выдаткi, звязаныя з пераездам да месца правядзення мерапрыемства i ў адваротным накiрунку (у тым лiку з перавозкай багажу i рэквiзiту), страхаваннем асоб i абсталявання.

б) Бок, якi прымае, бярэ на сябе выдаткi, звязаныя з пражываннем, харчаваннем, i бязвыплатна прадастаўляе залы з неабходным тэхнiчным абсталяваннем для правядзення мерапрыемства, а таксама забяспечвае ўнутраным транспартам у адпаведнасцi з праграмай правядзення мерапрыемства.

в) Усе дэталi правядзення абменных паездак мастацкiх калектываў, асобных выканаўцаў i мастакоў будуць узгадняцца дадаткова памiж непасрэднымi арганiзатарамi мерапрыемства.

г) Умовы правядзення выставак будуць узгадняцца дадаткова асобнымi пратаколамi, якiя будуць падпiсвацца памiж непасрэднымi арганiзатарамi.



Артыкул 11

Гэта Праграма не выключае магчымасцi арганiзацыi i правядзення iншых мерапрыемстваў па ўзаемнай дамоўленасцi Бакоў.



Артыкул 12

Гэта Праграма ўступае ў сiлу з дня яе падпiсання i дзейнiчае да 31 снежня 2012 года.


Здзейснена ў горадзе Маскве 29 лiстапада 2010 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай i рускай мовах, прычым абодва тэксты з'яўляюцца аўтэнтычнымi i маюць аднолькавую сiлу.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList