Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 09.12.2010 № 46 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Падзяцы Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь, Грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 26 мая 2011 г. N 8/23668



На падставе падпункта 5.11-1 пункта 5 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб Падзяцы Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь, Грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 17 кастрычнiка 2003 г. N 27 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб Ганаровай грамаце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 124, 8/10164);

пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 4 красавiка 2006 г. N 7 "Об утверждении положений о Грамоте Министерства культуры Республики Беларусь и о Благодарности Министра культуры Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 60, 8/14280);

пастанову Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 26 верасня 2006 г. N 26 "О внесении изменений в постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 4 апреля 2006 г. N 7" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 169, 8/15133).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр П.П.Латушка



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      09.12.2010 N 46


1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак аб'яўлення Падзякi Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Падзяка), узнагароджання Граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Грамата), Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Ганаровая грамата).

2. Падзякай, Граматай, Ганаровай граматай могуць быць заахвочаны:

работнiкi цэнтральнага апарата Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства), падпарадкаваных яму арганiзацый, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i падпарадкаваных iм арганiзацый;

iншыя грамадзяне i арганiзацыi.

3. Падзяка аб'яўляецца за:

плённую працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў i дасягненне высокiх паказчыкаў у рабоце;

паспяховае рашэнне актуальных задач, якiя стаяць перад Мiнiстэрствам, праяўленую пры гэтым iнiцыятыву i адказныя адносiны да справы;

актыўны ўдзел у правядзеннi культурных мерапрыемстваў, грамадскiм жыццi, iдэалагiчнай i выхаваўчай рабоце;

асабiсты ўклад у захаванне нацыянальнай гiсторыка-культурнай спадчыны;

iншыя дасягненнi ў працы.

4. Граматай узнагароджваюцца за:

шматгадовую добрасумленную працу ў сферы культуры;

асабiсты ўклад у рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;

заслугi ў развiццi культуры i мастацтва, актыўны ўдзел у культурных мерапрыемствах, грамадскiм жыццi;

плённую творчую, навуковую, грамадскую i культурную дзейнасць;

поспехi ў арганiзацыi вучэбна-выхаваўчага працэсу, эстэтычным i духоўным выхаваннi насельнiцтва, культурна-асветнiцкай дзейнасцi;

iншыя дасягненнi ў працы.

5. Ганаровай граматай узнагароджваюцца за:

шматгадовую плённую працу, накiраваную на развiццё i захаванне беларускай культуры;

значны ўклад у рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры;

высокiя дасягненнi ў галiне культуры i мастацтва, атрымаўшыя грамадскае прызнанне;

асабiсты ўклад у прапаганду культуры i мастацтва Беларусi, захаванне нацыянальнай гiсторыка-культурнай спадчыны;

значныя поспехi ў падрыхтоўцы высокаквалiфiкаваных спецыялiстаў для сферы культуры, эстэтычным i духоўным выхаваннi насельнiцтва, культурна-асветнiцкай дзейнасцi;

iншыя дасягненнi ў працы.

6. Аб'яўленне Падзякi, узнагароджанне Граматай, Ганаровай граматай ажыццяўляецца, як правiла, паслядоўна.

Узнагароджанне Граматай ажыццяўляецца, як правiла, не раней як праз тры гады з дня аб'яўлення Падзякi.

Узнагароджанне Ганаровай граматай ажыццяўляецца, як правiла, не раней як праз пяць гадоў з дня ўзнагароджання Граматай.

7. Хадайнiцтвы аб аб'яўленнi Падзякi, узнагароджаннi Граматай, Ганаровай граматай (далей - хадайнiцтва) уносяцца на iмя Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстр):

намеснiкамi Мiнiстра, якiя курыруюць адпаведны накiрунак дзейнасцi Мiнiстэрства, адносна кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства, структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i падпарадкаваных iм арганiзацый, а таксама кiраўнiкоў арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству;

кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства па ўзгадненнi з намеснiкамi Мiнiстра, якiя курыруюць адпаведны накiрунак дзейнасцi Мiнiстэрства, адносна работнiкаў гэтых падраздзяленняў;

кiраўнiкамi арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству, адносна работнiкаў гэтых арганiзацый, а таксама iншых грамадзян i арганiзацый;

кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы культуры, i падпарадкаваных iм арганiзацый адносна работнiкаў гэтых органаў i арганiзацый, а таксама iншых грамадзян i арганiзацый;

кiраўнiкамi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў i iншых арганiзацый адносна сваiх работнiкаў (членаў), а таксама iншых грамадзян i арганiзацый.

Рашэнне аб аб'яўленнi Падзякi, узнагароджаннi Граматай, Ганаровай граматай можа быць прынята Мiнiстрам па ўласнай iнiцыятыве.

8. Намеснiкамi Мiнiстра, кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства хадайнiцтвы ўносяцца ў выглядзе дакладной запiскi.

9. Хадайнiцтва на асоб, якiя названы у абзацах чацвёртым - шостым пункта 7 дадзенага Палажэння, павiнна ўключаць:

суправаджальнае пiсьмо;

прадстаўленне па форме згодна з дадаткам 1 або з дадаткам 2 да дадзенага Палажэння;

копiю 31-й старонкi пашпарта грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь (пры наяўнасцi).

Хадайнiцтва накiроўваецца ў Мiнiстэрства не пазней чым за месяц да дня магчымага аб'яўлення Падзякi, узнагароджання Граматай, Ганаровай граматай.

10. Прадстаўленнi запаўняюцца на беларускай мове машынапiсным спосабам цi з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогiй. Усе пазначаныя графы прадстаўлення павiнны быць запоўнены i змяшчаць дакладную iнфармацыю.

11. Уносiмыя на разгляд Мiнiстра хадайнiцтвы на асоб, якiя названы ў абзацах чацвёртым - шостым пункта 7 дадзенага Палажэння, падлягаюць разгляду i ўзгадненню кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства i намеснiкамi Мiнiстра, якiя курыруюць адпаведны накiрунак дзейнасцi Мiнiстэрства.

12. Аб'яўленне Падзякi, узнагароджанне Граматай, Ганаровай граматай ажыццяўляецца на падставе загада Мiнiстра.

Праект загада рыхтуе кадравая служба Мiнiстэрства.

13. Аб'яўленне Падзякi суправаджаецца ўручэннем спецыяльнага лiста аб аб'яўленнi Падзякi.

14. Спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi, Грамата, Ганаровая грамата ўручаюцца Мiнiстрам цi па яго даручэннi iншай упаўнаважанай асобай асабiста грамадзянiну ва ўрачыстай абстаноўцы, а арганiзацыi - на ўрачыстым сходзе або пасяджэннi калектыву работнiкаў гэтай арганiзацыi.

15. Грамадзянам, якiм аб'яўлена Падзяка, уручана Грамата, Ганаровая грамата, можа выплачвацца грашовая прэмiя згодна з лакальнымi нарматыўнымi прававымi актамi.

Арганiзацыям уручаецца толькi спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi, Грамата, Ганаровая грамата.

16. Запiс аб аб'яўленнi Падзякi, узнагароджаннi Граматай, Ганаровай граматай заносiцца ў працоўную кнiжку грамадзянiна.



Дадатак 1
да Палажэння аб Падзяцы
Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Беларусь, Грамаце Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь,
Ганаровай грамаце Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь



Форма



                               ПРАДСТАЎЛЕННЕ
       да __________________________________________________________
          (аб'яўлення Падзякi Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь,
           узнагароджання Граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
              Беларусь, Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры
                              Рэспублiкi Беларусь)

1. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) ______________
___________________________________________________________________________
2. Пасада, месца працы (службы) ___________________________________________
3. Чысло, месяц i год нараджэння __________________________________________
4. Грамадзянства __________________________________________________________
5. Адукацыя _______________________________________________________________
6.   Звесткi  аб  ранейшых  узнагародах  Мiнiстэрства  культуры  Рэспублiкi
Беларусь i дата ўзнагароджання ____________________________________________
7. Месца жыхарства або знаходжання, нумар тэлефона ________________________
8. Агульны стаж работы (службы) ___________________________________________
9. Стаж работы (службы) у дадзенай арганiзацыi ____________________________
10. Характарыстыка з указаннем заслуг i дасягненняў _______________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________

Кiраўнiк ___________________    ________________  _________________________
         (назва арганiзацыi)        (подпiс)        (iнiцыялы, прозвiшча)
                                     М.П.
__ _______________ ____ г.


Дадатак 2
да Палажэння аб Падзяцы
Мiнiстра культуры Рэспублiкi
Беларусь, Грамаце Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь,
Ганаровай грамаце Мiнiстэрства
культуры Рэспублiкi Беларусь



Форма



                               ПРАДСТАЎЛЕННЕ
       да __________________________________________________________
          (аб'яўлення Падзякi Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь,
           узнагароджання Граматай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi
              Беларусь, Ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры
                               Рэспублiкi Беларусь)

1. Назва арганiзацыi ______________________________________________________
2. Месцазнаходжанне _______________________________________________________
3. Заслугi i дасягненнi ___________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________
___________________________________________________________________________

Кiраўнiк ___________________    ________________  _________________________
         (назва арганiзацыi)        (подпiс)        (iнiцыялы, прозвiшча)
                                     М.П.
__ _______________ ____ г.





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList