Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 02.03.2011 № 256 "Аб Рэспублiканскiм фестывалi нацыянальных культур"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 4 марта 2011 г. N 5/33406 У мэтах развiцця мiжнацыянальнага дыялогу ў Рэспублiцы Беларусь, адраджэння, захавання i фармiравання культурных традыцый нацыянальных супольнасцей Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Правесцi з мая 2011 г. па чэрвень 2012 г. IX Рэспублiканскi фестываль нацыянальных культур. 2. Зацвердзiць прыкладзеныя: Палажэнне аб Рэспублiканскiм фестывалi нацыянальных культур; склад арганiзацыйнага камiтэта па падрыхтоўцы i правядзенню IX Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур. 3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 02.03.2011 N 256 1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца агульны парадак арганiзацыi i правядзення Рэспублiканскага фестывалю нацыянальных культур (далей - фестываль). 2. Рашэнне аб арганiзацыi фестывалю i тэрмiнах яго правядзення прымаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 3. Мэтай фестывалю з'яўляецца яднанне народа Рэспублiкi Беларусь, развiццё мiжнацыянальнага сяброўства, адраджэнне культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, адлюстраванне культурнай разнастайнасцi беларускага грамадства. 4. Фестываль арганiзуецца Мiнiстэрствам культуры, Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, Мiнiстэрствам адукацыi, Мiнiстэрствам iнфармацыi, дзяржаўнай установай "Рэспублiканскi цэнтр нацыянальных культур", аблвыканкамамi, Мiнскiм i Гродзенскiм гарвыканкамамi. Каардынацыю работы па арганiзацыi падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляе Мiнiстэрства культуры. 5. Фестываль праводзiцца на працягу двух гадоў i ўключае мерапрыемствы грамадскiх аб'яднанняў грамадзян, якiя адносяць сябе да нацыянальных меншасцей (далей - нацыянальныя грамадскiя аб'яднаннi). 6. Фестываль праводзiцца ў некалькi тураў (раённыя, гарадскiя, абласныя i мiнскi гарадскi), а таксама ўключае заключныя мерапрыемствы. 7. У фестывалi прымаюць удзел непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi i выканаўцы (далей - калектывы i выканаўцы) нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў, арганiзацый культуры i ўстаноў адукацыi, якiя маюць у сваiм рэпертуары творы нацыянальных культур, народныя майстры, установы адукацыi, бiблiятэкi з фондамi дакументаў розных народаў, выдавецкiя арганiзацыi, сродкi масавай iнфармацыi, друкаваныя выданнi нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў, а таксама арганiзацыi грамадскага харчавання з нацыянальнымi кухнямi. У якасцi гасцей у мерапрыемствах адкрыцця i закрыцця фестывалю могуць прымаць удзел прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i выканаўцы з Рэспублiкi Беларусь i этнiчнай радзiмы ўдзельнiкаў нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў. 8. Для ажыццяўлення кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт (далей - аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, iншых зацiкаўленых арганiзацый, што ўдзельнiчаюць у правядзеннi фестывалю. Склад аргкамiтэта зацвярджаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь. 9. Аргкамiтэт: фармiруе i зацвярджае склад рэспублiканскага журы, рэжысёрска-пастановачнай групы i дырэкцыi фестывалю; разглядае i зацвярджае спiс удзельнiкаў фестывалю; зацвярджае фестывальную сiмволiку, iншую яго атрыбутыку; разглядае пытаннi фiнансавання фестывалю; вызначае арганiзацыi для размяшчэння сацыяльна-творчага заказу на падрыхтоўку i правядзенне фестывалю; вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць пры падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю. 10. Аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам ствараюць рабочыя групы, якiя па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры вызначаюць парадак i тэрмiны правядзення раённых, гарадскiх, абласных i мiнскага гарадскога тураў фестывалю, аказваюць практычную дапамогу ўдзельнiкам фестывалю ў рэалiзацыi запланаваных мерапрыемстваў. 11. Адкрыццё фестывалю адбываецца ў г. Мiнску. Раённыя i гарадскiя туры праводзяцца ў мэтах адбору лепшых удзельнiкаў на абласныя i мiнскi гарадскi туры. У час абласных i мiнскага гарадскога тураў рэспублiканскiм журы ажыццяўляецца адбор калектываў i выканаўцаў для ўдзелу ў заключных мерапрыемствах фестывалю. 12. Заключныя мерапрыемствы фестывалю праводзяцца дырэкцыяй фестывалю, Гродзенскiм аблвыканкамам i Гродзенскiм гарвыканкамам у г. Гродне. Гродзенскi гарвыканкам сваiм рашэннем зацвярджае склад рэжысёрска-пастановачнай групы эпiзодаў заключных мерапрыемстваў фестывалю i прадстаўляе на разгляд аргкамiтэта праекты праграмы, каштарыс, эскiзы мастацкага афармлення i iншыя дакументы па правядзенню заключных мерапрыемстваў. 13. Сцэнарыi цырымонiй адкрыцця i закрыцця фестывалю зацвярджае Мiнiстэрства культуры. 14. Па рашэнню рэспублiканскага журы на заключных мерапрыемствах фестывалю дыпломам лаўрэата фестывалю ўзнагароджваюцца лепшыя калектывы i выканаўцы. Асноўнымi крытэрыямi ў вызначэннi калектываў i выканаўцаў для прадстаўлення iх да ўзнагароджання дыпломам лаўрэата з'яўляюцца: адметнае ўвасабленне нацыянальнага каларыту супольнасцi; выканальнiцкае майстэрства; высокамастацкае афармленне мерапрыемстваў фестывалю, сцэнiчных пляцовак i нацыянальных падворкаў. Рэспублiканскае журы можа вызначаць асобныя тэматычныя намiнацыi i адпаведнае ўзнагароджанне пераможцаў у гэтых намiнацыях. 15. Мiнiстэрства культуры вызначае сярод удзельнiкаў фестывалю калектывы i выканаўцаў, дзеячаў культуры i мастацтва, якiя паказалi высокае выканальнiцкае майстэрства на мерапрыемствах фестывалю, для прадстаўлення iх да розных вiдаў заахвочвання i арганiзуе iх узнагароджанне. 16. Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей з'яўляецца заснавальнiкам спецыяльных прызоў, арганiзуе ўзнагароджанне гэтымi прызамi i каштоўнымi падарункамi ўдзельнiкаў i арганiзатараў мерапрыемстваў фестывалю за эфектыўную дапамогу ў ажыццяўленнi статутнай дзейнасцi нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў, значны ўклад у справу захавання мiжнацыянальнай згоды ў Рэспублiцы Беларусь. 17. Мiнiстэрства адукацыi вызначае лепшыя ўстановы адукацыi, якiя паказалi высокiя вынiкi ў выхаваннi дзяцей i падлеткаў у мэтах адраджэння i фармiравання культурных традыцый нацыянальных супольнасцей, арганiзуе iх узнагароджанне на заключных мерапрыемствах фестывалю. 18. Мiнiстэрства iнфармацыi вызначае i ўзнагароджвае лепшыя выданнi нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў i iх аўтараў на заключных мерапрыемствах фестывалю. 19. Аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам самастойна вызначаюць формы заахвочвання ўдзельнiкаў раённых, гарадскiх, абласных i мiнскага гарадскога тураў фестывалю i прымаюць рашэннi па iх узнагароджанню. 20. Падзякай арганiзатараў фестывалю адзначаюцца прадстаўнiкi дзяржаўных органаў i арганiзацый, якiя ўнеслi значны ўклад у рэалiзацыю мерапрыемстваў фестывалю i забяспечылi падтрымку iх удзельнiкаў. 21. Мiнiстэрства iнфармацыi, Мiнiстэрства культуры, аблвыканкамы i Мiнскi гарвыканкам забяспечваюць публiкацыю матэрыялаў аб мерапрыемствах фестывалю ў рэспублiканскiх i рэгiянальных сродках масавай iнфармацыi на ўсiх этапах яго правядзення. 22. Фiнансаванне на правядзенне раённых, гарадскiх, абласных i мiнскага гарадскога тураў фестывалю, а таксама транспартнае забеспячэнне творчых дэлегацый у мэтах iх удзелу ў мерапрыемствах фестывалю, уключаючы заключныя мерапрыемствы ў г. Гродне, ажыццяўляецца за кошт сродкаў аблвыканкамаў, раённых i гарадскiх выканкамаў, нацыянальных грамадскiх аб'яднанняў, арганiзацый культуры, устаноў адукацыi i iншых арганiзацый, якiя ўдзельнiчаюць у фестывалi. 23. Аплата расходаў, звязаных з арганiзацыяй i правядзеннем заключных мерапрыемстваў фестывалю i дзейнасцю рэспублiканскага журы ў час абласных i мiнскага гарадскога тураў фестывалю, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту, прадугледжаных Мiнiстэрству культуры на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 24. Нацыянальныя грамадскiя аб'яднаннi на добраахвотнай аснове могуць аказваць арганiзацыйна-метадычную, фiнансавую i iншую дапамогу ўдзельнiкам фестывалю па рэалiзацыi яго мерапрыемстваў, прымаць удзел у распрацоўцы канцэпцыi праграмы фестывалю i аздаблення нацыянальных падворкаў. ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 02.03.2011 N 256 СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПАДРЫХТОЎЦЫ I ПРАВЯДЗЕННЮ IX РЭСПУБЛIКАНСКАГА ФЕСТЫВАЛЮ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ КУЛЬТУРТозiк - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь Анатолiй Афанасьевiч (старшыня арганiзацыйнага камiтэта) Латушка - Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi арганiзацыйнага Павел Паўлавiч камiтэта) Жук - намеснiк старшынi Гродзенскага аблвыканкама Iгар Георгiевiч (намеснiк старшынi арганiзацыйнага камiтэта) Ананiч - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi Лiлiя Станiславаўна Вярсоцкi - начальнiк ўпраўлення культуры Гродзенскага Аляксандр Людвiгавiч аблвыканкама Гуляко - Упаўнаважаны па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей Леанiд Паўлавiч Егiазаран - старшыня кансультатыўнага мiжэтнiчнага савета пры Георгiй Анушаванавiч Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей Казялкоў - старшыня Гродзенскага гарвыканкама Барыс Мiкалаевiч Рыбакоў - дырэктар дзяржаўнай установы "Рэспублiканскi цэнтр Мiхаiл Леанiдавiч нацыянальных культур" Сiвалобава - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Алена Аляксандраўна Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь Стружэцкi - намеснiк Мiнiстра культуры Тадэуш Iванавiч Шчэрбiч - начальнiк ўпраўлення ўстаноў культуры i народнай Вадзiм Мiхайлавiч творчасцi Мiнiстэрства культуры Якжык - намеснiк Мiнiстра адукацыi Вiктар Вiктаравiч |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|