Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Праграма супрацоўнiцтва памiж Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Арменiя i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь на 2011 - 2013 гады"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 4 августа 2011 г. N 3/2727 Уступiла ў сiлу 19 мая 2011 года Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Арменiя i Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, якiя далей называюцца Бакамi, у мэтах рэалiзацыi Пагаднення аб супрацоўнiцтве памiж Мiнiстэрствам культуры i па справах моладзi Рэспублiкi Арменiя i Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь у галiне культуры ад 17 кастрычнiка 2003 года пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным. Артыкул 1Бакi пагадзiлiся правесцi Днi культуры Рэспублiкi Беларусь у Рэспублiцы Арменiя ў 2011 годзе i Днi культуры Рэспублiкi Арменiя ў Рэспублiцы Беларусь у 2013 годзе. Умовы i канкрэтныя тэрмiны правядзення Дзён культуры будуць узгоднены Бакамi дадаткова ў рабочым парадку. Артыкул 2Бакi акажуць садзейнiчанне правядзенню гастроляў тэатраў, музычных i танцавальных калектываў Арменii i Беларусi (штогадова па аднаму з кожнага з Бакоў) на працягу дзеяння Праграмы. Артыкул 3Бакi правядуць Днi армянскага кiно ў Беларусi i Днi беларускага кiно ў Арменii. Умовы i тэрмiны правядзення Дзён кiно будуць узгоднены Бакамi дадаткова ў рабочым парадку. Беларускi Бок будзе спрыяць удзелу прадстаўнiкоў Армянскага Боку ў наступных мерапрыемствах: у Мiжнародным фестывалi анiмацыйных фiльмаў "Анiмаёўка" (г. Магiлёў, верасень, штогадова); у Мiнскiм мiжнародным кiнафестывалi "Лiстапад" (г. Мiнск, лiстапад, штогадова). Армянскi Бок будзе спрыяць удзелу прадстаўнiкоў Беларускага Боку ў наступных мерапрыемствах: у Мiжнародным кiнафестывалi "Залаты абрыкос"; Мiжнародным маладзёжным кiнафестывалi "Гэта я"; Мiжнародным кiнафестывалi анiмацыi i дзiцяча-юнацкага кiно. Артыкул 4Бакi будуць садзейнiчаць абмену тэатральнымi пастаноўкамi i артыстамi Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра оперы i балета iмя А.А.Спендзiярава (Рэспублiка Арменiя) i Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатра оперы i балета Рэспублiкi Беларусь. Артыкул 5Бакi акажуць садзейнiчанне ўдзелу прадстаўнiкоў сваiх краiн у музычных i тэатральных фестывалях, якiя праводзяцца на тэрыторыi другой краiны. Беларускi Бок будзе спрыяць удзелу прадстаўнiкоў Армянскага Боку ў наступных мерапрыемствах: у цыкле канцэртаў "Мiнская вясна" (г. Мiнск, красавiк, штогадова); у Мiжнародным фестывалi мастацтваў "Славянскi базар у Вiцебску" (г. Вiцебск, лiпень, штогадова); у Мiжнародным тэатральным фестывалi "Белая Вежа" (г. Брэст, верасень, штогадова); у Мiжнародным фестывалi мастацтваў "Беларуская музычная восень" (г. Мiнск, лiстапад, штогадова); у Мiжнародным фестывалi сучаснай харэаграфii (г. Вiцебск, жнiвень - верасень, штогадова); у Мiжнародным конкурсе вакалiстаў iмя Л.П.Александроўскай (г. Мiнск, лiстапад - снежань 2011 года); у Мiжнародным дзiцячым конкурсе "Музыка надзеi" (г. Гомель, снежань, штогадова); у Мiжнародным конкурсе выканаўцаў на аркестравых iнструментах iмя М.Ельскага (лiстапад - снежань 2012 года). Армянскi Бок будзе спрыяць удзелу прадстаўнiкоў Беларускага Боку ў наступных мерапрыемствах: у конкурсе вакалiстаў iмя Гоар Гаспарян (г. Ерэван, штогадова); у Мiжнародным тэатральным фестывалi "Арммона" (г. Ерэван, штогадова); у Мiжнародным тэатральным фестывалi "Армфэст" (г. Ерэван, штогадова); у Дзiцяча-юнацкiм тэатральным фестывалi "Нран аттык" (г. Ерэван, штогадова); у Мiжнародным лялечным фестывалi "Дзень туманянаўскай казкi"; у Мiжнародным фестывалi класiчнай музыкi "Ерэванскiя перспектывы"; у Мiжнародным фестывалi класiчнай музыкi "Вяртанне"; у Мiжнародным конкурсе iмя Арама Хачатурана (г. Ерэван, штогадова). Артыкул 6Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых кантактаў памiж бiблiятэкамi сваiх краiн, а таксама спрыяць узаемнаму абмену спецыялiстамi памiж Нацыянальнай бiблiятэкай Арменii i Нацыянальнай бiблiятэкай Беларусi ў мэтах развiцця непасрэднага супрацоўнiцтва i абмену вопытам па ўсiх накiрунках дзейнасцi ў бiблiятэчнай сферы. Артыкул 7Бакi будуць заахвочваць устанаўленне прамых кантактаў памiж музеямi сваiх краiн, а таксама будуць садзейнiчаць абмену выстаўкамi маладых мастакоў Арменii i Беларусi. Артыкул 8Бакi акажуць садзейнiчанне арганiзацыi выстаўкi, прысвечанай 500-годдзю першай армянскай друкаванай кнiгi, у г. Мiнску ў 2012 годзе. Артыкул 9Бакi будуць абменьвацца iнфармацыяй у галiне ўлiку, аховы, рэстаўрацыi, выкарыстання i папулярызацыi гiсторыка-культурнай спадчыны, а таксама вывучаць магчымасцi сумеснага правядзення семiнараў i сiмпозiумаў. Артыкул 10Бакi ў межах сваёй кампетэнцыi будуць супрацоўнiчаць у рэалiзацыi праграм у рамках Савета Еўропы, Еўрапейскага саюза, ЮНЕСКА i СНД. Артыкул 11Бакi будуць садзейнiчаць устанаўленню прамых кантактаў памiж вышэйшымi i сярэднiмi спецыяльнымi ўстановамi адукацыi ў сферы культуры Бакоў, а таксама заахвочваць абмен спецыялiстамi ў гэтай галiне. Артыкул 12Бакi будуць ажыццяўляць культурны абмен на наступных умовах. Пры абмене творчымi калектывамi, дэлегацыямi i асобнымi прадстаўнiкамi: прымаючы Бок аплачвае выдаткi па пражыванню i харчаванню ў адпаведнасцi з зацверджанымi ў краiне нормамi, а таксама забяспечвае транспартам у адпаведнасцi з праграмай знаходжання; накiроўваючы Бок аплачвае выдаткi на праезд (у тым лiку правоз багажу i рэквiзiту) у абодва бакi. Пры абмене выстаўкамi з музейных фондаў i выстаўкамi сучаснага мастацтва ўмовы, тэрмiны, характар, месца экспанавання i выдаткi па страхаванню будуць вызначацца асобнымi дагаворамi. Артыкул 13Гэта Праграма ўступае ў сiлу з дня яе падпiсання i дзейнiчае да 31 снежня 2013 года. Здзейснена ў горадзе Ерэване 19 мая 2011 года ў двух экзэмплярах, кожны на армянскай, беларускай i рускай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. У выпадку ўзнiкнення рознагалоссяў перавагу мае тэкст на рускай мове. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|