Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Правления Национального банка Республики Беларусь от 25.05.2011 № 191 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 1 июня 2011 г. N 8/23706



На падставе часткi першай артыкула 39 Банкаўскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь i падпункта 50.15 пункта 50 Статута Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 чэрвеня 2001 г. N 320, у рэдакцыi Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 19 чэрвеня 2007 г. N 285 Праўленне Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ад 29 жнiўня 2007 г. N 169 "Об утверждении Инструкции о порядке награждения Почетной грамотой Национального банка Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 252, 8/17246);

пастанову Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь ад 29 сакавiка 2010 г. N 77 "О внесении изменений и дополнения в Инструкцию о порядке награждения Почетной грамотой Национального банка Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 105, 8/22230).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Старшыня Праўлення П.П.Пракаповiч



                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Пастанова
                                                        Праўлення
                                                        Нацыянальнага банка
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        25.05.2011 N 191


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак i ўмовы ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь (далей - Ганаровая грамата).

2. Ганаровай граматай узнагароджваюцца работнiкi Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь (далей - Нацыянальны банк), банкаў, нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый, устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, нацыянальных (цэнтральных) банкаў i банкаўскiх устаноў замежных дзяржаў.

3. Ганаровая грамата з'яўляецца сродкам заахвочвання за:

шматгадовую (не менш за 10 гадоў) i плённую дзейнасць у Нацыянальным банку, банкаўскай сiстэме;

высокiя дасягненнi ў працы, прафесiйнае майстэрства, узорнае выкананне службовых абавязкаў i iнiцыятыўнасць;

значны ўклад у падрыхтоўку, павышэнне квалiфiкацыi i паслядыпломнае навучанне банкаўскiх спецыялiстаў;

развiццё i ўмацаванне мiждзяржаўнага супрацоўнiцтва ў банкаўскай сферы.

3-1. Падставай для ўзнагароджання работнiкаў Ганаровай граматай не могуць з'яўляцца юбiлейныя даты нараджэння.

4. Прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай ажыццяўляецца па iнiцыятыве:

Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка або яго намеснiкаў;

кiраўнiкоў галоўных (самастойных) упраўленняў цэнтральнага апарата i структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка;

калегiяльных выканаўчых органаў банкаў, нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый;

рэктара ўстановы адукацыi "Палескi дзяржаўны ўнiверсiтэт" i кiраўнiкоў iншых устаноў адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

5. Прадстаўленнi да ўзнагароджання Ганаровай граматай узгадняюць:

упраўленне кадравай палiтыкi;

галоўнае ўпраўленне банкаўскага нагляду (для работнiкаў банкаў, нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый);

галоўнае ўпраўленне знешнеэканамiчнай дзейнасцi (для работнiкаў нацыянальных (цэнтральных) банкаў i банкаўскiх устаноў замежных дзяржаў);

намеснiк Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка, якi накiроўвае дзейнасць структурнага падраздзялення, што выступiла iнiцыятарам узнагароджання;

намеснiк Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка, якi накiроўвае дзейнасць упраўлення кадравай палiтыкi;

намеснiк Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка, якi накiроўвае дзейнасць галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду (для работнiкаў банкаў, нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый);

намеснiк Старшынi Праўлення Нацыянальнага банка, якi накiроўвае дзейнасць галоўнага ўпраўлення знешнеэканамiчнай дзейнасцi (для работнiкаў нацыянальных (цэнтральных) банкаў i банкаўскiх устаноў замежных дзяржаў).

6. Арганiзацыйную работу па ўзнагароджаннi работнiкаў Ганаровай граматай ажыццяўляе ўпраўленне кадравай палiтыкi.

Для ўзнагароджання Ганаровай граматай ва ўпраўленне кадравай палiтыкi прадстаўляюцца наступныя дакументы:

суправаджальнае пiсьмо (за выключэннем работнiкаў цэнтральнага апарата Нацыянальнага банка);

прадстаўленне да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь па форме згодна з дадаткам да дадзенай Iнструкцыi, запоўненае на беларускай мове машынапiсным спосабам цi з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогiй;

даведка-аб'ектыўка (за выключэннем работнiкаў цэнтральнага апарата Нацыянальнага банка);

рашэнне калегiяльнага выканаўчага органа (кiраўнiцтва) банка, нябанкаўскай крэдытна-фiнансавай арганiзацыi, кiраўнiка ўстановы адукацыi;

копiя старонкi пашпарта, якая пацвярджае прозвiшча кандыдата на ўзнагароджанне (за выключэннем работнiкаў цэнтральнага апарата Нацыянальнага банка).

Дакументы падпiсваюцца iнiцыятарам узнагароджання, а пры ўзнагароджаннi кiраўнiка арганiзацыi - кiраўнiком вышэйстаячага органа.

7. Рашэнне аб узнагароджаннi Ганаровай граматай работнiкаў Нацыянальнага банка прымае Старшыня Праўлення Нацыянальнага банка, iншых грамадзян - Праўленне Нацыянальнага банка.

8. Cупрацоўнiкам Нацыянальнага банка, узнагароджаным Ганаровай граматай, адначасова ўручаецца грашовая прэмiя ў памеры да 7 базавых велiчынь або каштоўны падарунак на гэтую суму.

Памер грашовай прэмii работнiкам банкаў, нябанкаўскiх крэдытна-фiнансавых арганiзацый i ўстаноў адукацыi ўстанаўлiваецца кiраўнiцтвам адпаведнай арганiзацыi за кошт уласных сродкаў.

9. Ганаровая грамата ў выглядзе афiцыйнага лiста, устаўленага ў рамку, уручаецца ад iмя Нацыянальнага банка Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка або членамi Праўлення Нацыянальнага банка, а таксама асобамi, упаўнаважанымi Старшынёй Праўлення Нацыянальнага банка, ва ўрачыстай абстаноўцы.

10. Запiс аб узнагароджаннi Ганаровай граматай уносiцца ў працоўную кнiжку работнiка.

11. У выпадку адхiлення прадстаўлення да ўзнагароджання Ганаровай граматай iнiцыятар узнагароджання iнфармуецца аб адмове.

12. Асобы, узнагароджаныя Ганаровай граматай, могуць зноў прадстаўляцца да ўзнагароджання за новыя заслугi, як правiла, не раней чым праз 5 гадоў пасля ўзнагароджання.



Дадатак
да Iнструкцыi аб парадку
ўзнагароджання Ганаровай
граматай Нацыянальнага банка
Рэспублiкi Беларусь



                               ПРАДСТАЎЛЕННЕ
       да ўзнагароджання Ганаровай граматай Нацыянальнага банка
                           Рэспублiкi Беларусь

1. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку __________________________________
2. Чысло, месяц i год нараджэння __________________________________________
3. Пасада, месца працы (службы) ___________________________________________
4. Грамадзянства __________________________________________________________
5. Цi  ўзнагароджваўся  раней   Ганаровай   граматай   Нацыянальнага  банка
Рэспублiкi Беларусь, дата ўзнагароджання __________________________________
6. Агульны стаж работы (службы) ___________________________________________
   Стаж работы ў дадзенай арганiзацыi _____________________________________
7. Характарыстыка  з  указаннем   заслуг,   за   якiя   прадстаўляецца   да
ўзнагароджання Ганаровай граматай  Нацыянальнага банка  Рэспублiкi Беларусь
___________________________________________________________________________

_________________________    _________________    _________________________
         (пасада)                (подпiс)           (iнiцыялы, прозвiшча)
"__" _____________ 20__ г.

УЗГОДНЕНА <*>
_________________________    _________________    _________________________
         (пасада)                (подпiс)           (iнiцыялы, прозвiшча)
"__" _____________ 20__ г.

     --------------------------------
     <*>  Асобы, якiя ўзгадняюць прадстаўленне да ўзнагароджання, указаны ў
пункце   6   Iнструкцыi   аб   парадку  ўзнагароджання  Ганаровай  граматай
Нацыянальнага банка Рэспублiкi Беларусь.





Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList