Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 08.06.2011 № 732 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 10 июня 2011 г. N 5/33929



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесцi ў пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 верасня 2008 г. N 1372 "Аб некаторых пытаннях стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 235, 5/28395) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1.1. абзац чацвёрты пункта 1 выключыць;

1.2. у Палажэннi аб парадку стварэння (рэканструкцыi) i прыёмкi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджаным гэтай пастановай:

1.2.1. у пункце 2:

частку чацвёртую пасля слова "фрэскi," дапоўнiць словамi "мазаiкi, вiтражу,";

у частцы пятай:

пасля слова "мастацка-дэкаратыўныя" дапоўнiць частку словамi "i дызайнерскiя";

словы "i невыяўленчага" выключыць;

1.2.2. пункт 4 дапоўнiць часткамi другой - пятай наступнага зместу:

"Стварэнне (рэканструкцыя) твораў манументальнай скульптуры (незалежна ад крынiцы фiнансавання) i манументальна-дэкаратыўнай скульптуры (за кошт сродкаў бюджэту) ажыццяўляецца на падставе заключэння Мiнiстэрства культуры.

Для атрымання заключэння Мiнiстэрства культуры мясцовы выканаўчы i распарадчы орган накiроўвае ў дадзенае Мiнiстэрства пiсьмо-зварот з абгрунтаваннем неабходнасцi стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твора манументальнай або манументальна-дэкаратыўнай скульптуры.

Мiнiстэрства культуры ў 15-дзённы тэрмiн пасля атрымання пiсьма-звароту дае заключэнне аб мэтазгоднасцi (немэтазгоднасцi) стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твора манументальнай або манументальна-дэкаратыўнай скульптуры.

Пры гэтым улiчваюцца:

сувязь твора манументальна-дэкаратыўнай скульптуры з нацыянальнай культурай Рэспублiкi Беларусь;

значэнне для Рэспублiкi Беларусь асобы (гiстарычнай падзеi), у гонар якой плануецца ўстанавiць твор манументальнай скульптуры;

увекавечанне памяцi аб дадзенай асобе (гiстарычнай падзеi) у iснуючых творах манументальнай скульптуры, назвах вулiц, паркаў, сквераў, населеных пунктаў i iншым;

магчымасцi фiнансавання стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твора манументальнай скульптуры;

iншыя абставiны.";

1.2.3. пункт 5 дапоўнiць словамi ", акрамя тых, што ўстанаўлiваюцца на тэрыторыi мемарыяльных комплексаў, ахоўных зон гiсторыка-культурных каштоўнасцей";

1.2.4. главу 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:



ГЛАВА 2 СТВАРЭННЕ (РЭКАНСТРУКЦЫЯ) I ЎСТАНОЎКА ТВОРАЎ МАНУМЕНТАЛЬНАЙ СКУЛЬПТУРЫ

6. Стварэнне (рэканструкцыя) твораў манументальнай скульптуры i ўстаноўка iх на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца па рашэнню мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў на падставе заключэння Мiнiстэрства культуры.

7. Рашэнне мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы такiх твораў манументальнай скульптуры, як мемарыяльныя ансамблi, манументы-помнiкi, помнiкi, помнiкi-бюсты, надмагiльныя помнiкi:

у абласных цэнтрах i г. Мiнску - прымаецца па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

у раённых цэнтрах i на тэрыторыях раёнаў - прымаецца па ўзгадненню з абласнымi выканаўчымi камiтэтамi.

8. Узгадненне рашэння аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры, названых у пункце 7 дадзенага Палажэння, ажыццяўляецца пасля атрымання заключэння Мiнiстэрства культуры.

Для ўзгаднення рашэння аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры ў раённых цэнтрах i на тэрыторыях раёнаў мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi прадстаўляюцца ў абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт:

пiсьмо-зварот аб узгадненнi рашэння;

даведка-абгрунтаванне неабходнасцi стварэння (рэканструкцыi) i ўстаноўкi твораў манументальнай скульптуры, у тым лiку з вызначэннем крынiц i памераў фiнансавання;

заключэнне Мiнiстэрства культуры;

iншыя iнфармацыйныя матэрыялы.

Для ўзгаднення рашэння аб стварэннi (рэканструкцыi) i ўстаноўцы твораў манументальнай скульптуры ў абласных цэнтрах i г. Мiнску абласныя выканаўчыя камiтэты, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт накiроўваюць на разгляд Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь дакументы, названыя ў частцы другой дадзенага пункта.

9. Стварэнне твораў манументальнай скульптуры для ўстаноўкi iх за межамi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляецца па рашэнню Мiнiстэрства культуры пры згодзе кампетэнтнага органа замежнай дзяржавы, на тэрыторыi якой плануецца ўстанавiць твор манументальнай скульптуры. Устаноўка дадзеных твораў ажыццяўляецца па ўзгадненню з Мiнiстэрствам замежных спраў.

Пры гэтым стварэнне такiх твораў манументальнай скульптуры, як мемарыяльныя ансамблi, манументы-помнiкi, помнiкi, помнiкi-бюсты, надмагiльныя помнiкi, ажыццяўляецца па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.";

1.2.5. пункт 11 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"11. Адбор эскiзных праектаў твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, за выключэннем твораў манументальнай скульптуры, праводзiцца заказчыкам на падставе экспертнага заключэння абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў.

Адбор эскiзных праектаў твораў манументальнай скульптуры праводзiцца заказчыкам пасля прыняцця адпаведнага рашэння выканаўчымi i распарадчымi органамi на падставе экспертнага заключэння:

Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Рэспублiканскi савет) - для твораў, якiя ствараюцца (рэканструююцца) i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - для iншых твораў.

Адбор эскiзных праектаў твораў манументальнага мастацтва для ўстаноўкi iх за межамi Рэспублiкi Беларусь праводзiцца заказчыкам на падставе экспертнага заключэння Рэспублiканскага савета.

Прадстаўленне эскiзных праектаў для заключэння мастацка-экспертных саветаў ажыццяўляецца заказчыкам.";

1.2.6. у пункце 12:

у частцы першай словы "Склад i палажэнне" замянiць словам "Палажэнне";

пасля часткi першай дапоўнiць пункт часткай наступнага зместу:

"Склад Рэспублiканскага савета зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры, абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - абласнымi i Мiнскiм гарадскiм выканаўчымi камiтэтамi па ўзгадненню з Мiнiстэрствам культуры.";

частку другую лiчыць часткай трэцяй;

дапоўнiць пункт часткай чацвёртай наступнага зместу:

"Пры гэтым у склад абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў уключаецца не менш за двух прадстаўнiкоў Рэспублiканскага савета. Склад мастацка-экспертных саветаў зацвярджаецца на 3 гады. Пры чарговым зацвярджэннi змяненню падлягае не менш за адну трэцюю складу савета.";

1.2.7. пункт 13 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"13. У выпадках, звязаных са стварэннем найбольш значных i складаных па тэматыцы i кампазiцыi твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, заказчык праводзiць конкурс эскiзных праектаў (далей - конкурс).

У выпадку стварэння твораў манументальнай скульптуры конкурс праводзiцца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi або Мiнiстэрствам культуры. Парадак арганiзацыi i правядзення такога конкурсу, склад журы конкурсу зацвярджаюцца адпаведна мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi або Мiнiстэрствам культуры. Пры гэтым у склад журы конкурсу абавязкова ўключаюцца прадстаўнiкi Рэспублiканскага савета i Мiнiстэрства культуры.";

1.2.8. у пункце 14:

абзац трэцi выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"эскiз кампазiцыйнага рашэння (для скульптуры - у мяккiм матэрыяле) у маштабе не менш за 1:10;";

з абзаца дванаццатага слова "скульптурных" выключыць;

1.2.9. у пункце 15 слова "каштарысамi" замянiць словамi "калькуляцыямi i (або) каштарыснай дакументацыяй";

1.2.10. пункт 16 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"16. Пры вызначэннi кошту работ i паслуг, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) i ўстаноўкай твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, улiчваюцца ў тым лiку наступныя работы i паслугi:

распрацоўка эскiзнага праекта;

выкананне рабочага праекта i канструктыўнай часткi;

выкананне твораў у матэрыяле (натуры);

ажыццяўленне будаўнiча-мантажных работ, прадугледжаных эскiзнымi i рабочымi праектамi;

аўтарскае кiраўнiцтва пры ўстаноўцы твораў;

ажыццяўленне экспертызы (у тым лiку праезд, харчаванне, пражыванне членаў мастацка-экспертных саветаў);

iншыя работы i паслугi, звязаныя з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) i ўстаноўкай твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.";

1.2.11. пункт 17 выключыць;

1.2.12. пункт 18 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"18. Адабраныя эскiзныя праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца для ўстаноўкi на адкрытай прасторы i звонку будынкаў, па-за межамi памяшканняў, зацвярджаюцца iх заказчыкамi пасля ўзгаднення з адпаведнымi структурнымi падраздзяленнямi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, якiя ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў галiне архiтэктурнай, горадабудаўнiчай i будаўнiчай дзейнасцi на тэрыторыi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнай адзiнкi.";

1.2.13. у пункце 20:

у абзацы першым словы "Работы" i "ажыццяўляюцца" замянiць адпаведна словамi "Работа аўтара (калектыву аўтараў)" i "выконваецца";

пасля абзаца першага дапоўнiць пункт абзацам наступнага зместу:

"выкананне эскiзнага праекта;";

абзацы другi - чацвёрты лiчыць адпаведна абзацамi трэцiм - пятым;

абзац трэцi пасля слова "мадэлi" дапоўнiць словамi "(рабочага эскiзу)";

у абзацы чацвёртым словы "мадэлi ў" замянiць словамi "мадэлi (кардону) у";

дапоўнiць пункт часткай другой наступнага зместу:

"Фактычнае выкананне аб'ёмаў работы аўтара (калектыву аўтараў) вызначаецца па кожнаму этапу на падставе экспертных заключэнняў:

Рэспублiканскага савета - для твораў, якiя ствараюцца i ўстанаўлiваюцца ў абласных цэнтрах i г. Мiнску па ўзгадненню з Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь;

абласных i Мiнскага гарадскога мастацка-экспертных саветаў - для iншых твораў.";

1.2.14. у частцы другой пункта 21:

пасля слоў "якiя маюць" дапоўнiць частку словамi "адпаведную квалiфiкацыю i";

слова "(або)" выключыць;

1.2.15. пункт 22 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

"22. Выкананне будаўнiчых работ, звязаных з устаноўкай твораў манументальнай скульптуры, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам у галiне архiтэктуры, горадабудаўнiцтва i будаўнiцтва.";

1.2.16. з пункта 23 словы "ўсiх этапаў" выключыць;

1.2.17. у пункце 24 словы "экспертных заключэнняў" замянiць словам "рэкамендацый";

1.2.18. пункт 25 выключыць;

1.2.19. пункт 26 дапоўнiць часткай другой наступнага зместу:

"Канчатковыя разлiкi за выкананне работы аўтара (калектыву аўтараў) па стварэнню твораў манументальнага мастацтва для ўстаноўкi за межамi Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляюцца на падставе экспертнага заключэння Рэспублiканскага савета аб гатоўнасцi твора.";

1.2.20. у пункце 30:

абзац чацвёрты выключыць;

абзацы пяты - восьмы лiчыць адпаведна абзацамi чацвёртым - сёмым;

1.3. Палажэнне аб Рэспублiканскiм мастацка-экспертным савеце па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву, зацверджанае гэтай пастановай, выкласцi ў новай рэдакцыi (дадаецца);

1.4. склад Рэспублiканскага мастацка-экспертнага савета па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву, зацверджаны гэтай пастановай, прызнаць страцiўшым сiлу.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Першы намеснiк Прэм'ер-мiнiстра

Рэспублiкi Беларусь У.Семашка



                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      19.09.2008 N 1372
                                                      (у рэдакцыi пастановы
                                                      Савета Мiнiстраў
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      08.06.2011 N 732)


ПАЛАЖЭННЕ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ МАСТАЦКА-ЭКСПЕРТНЫМ САВЕЦЕ ПА МАНУМЕНТАЛЬНАМУ I МАНУМЕНТАЛЬНА-ДЭКАРАТЫЎНАМУ МАСТАЦТВУ

1. Рэспублiканскi мастацка-экспертны савет па манументальнаму i манументальна-дэкаратыўнаму мастацтву (далей - Рэспублiканскi савет) з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадча-рэкамендацыйным органам.

2. Асноўнымi задачамi Рэспублiканскага савета з'яўляюцца падрыхтоўка экспертных заключэнняў, а таксама выпрацоўка практычных рэкамендацый, звязаных з праектаваннем, стварэннем (рэканструкцыяй) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

3. Рэспублiканскi савет у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i дадзеным Палажэннем.

4. У мэтах выканання сваiх задач Рэспублiканскi савет дае:

экспертныя заключэннi па эскiзных праектах твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва;

практычныя рэкамендацыi, якiя садзейнiчаюць якаснай рэалiзацыi творчай задумы аўтара (калектыву аўтараў);

заключэнне па этапах выканання работы аўтарам (калектывам аўтараў) па стварэнню (рэканструкцыi) твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя ствараюцца (рэканструююцца) у абласных цэнтрах i г. Мiнску;

рэкамендацыi аб неабходнасцi павелiчэння (памяншэння) аўтарскага ўзнагароджання ў залежнасцi ад мастацкага ўзроўню твора;

экспертныя заключэннi аб завершанасцi работы аўтара (калектыву аўтараў) па стварэнню твораў манументальнага мастацтва для ўстаноўкi за межамi Рэспублiкi Беларусь.

5. Рэспублiканскi савет адхiляе праекты твораў манументальнага i манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якiя не адпавядаюць высокаму вобразна-мастацкаму ўзроўню або належнаму архiтэктурна-кампазiцыйнаму рашэнню цi выкананы з парушэннем iснуючага парадку iх стварэння (рэканструкцыi).

6. На пасяджэннi Рэспублiканскага савета прысутнiчаюць прадстаўнiкi заказчыка, аўтары або аўтарскi калектыў, выканаўцы, пры неабходнасцi запрашаюцца прадстаўнiкi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, органаў дзяржаўнага кiравання, творчых саюзаў, навуковых i грамадскiх арганiзацый, сродкаў масавай iнфармацыi.

7. Рэспублiканскi савет узначальвае старшыня. Старшыня мае намеснiка, якi ў яго адсутнасць кiруе работай Рэспублiканскага савета. Рэспублiканскi савет мае няцотную колькасць членаў, але не больш за 17 чалавек з улiкам старшынi.

Склад Рэспублiканскага савета зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры. У яго ўваходзяць вядучыя дзеячы выяўленчага мастацтва, архiтэктары, мастацтвазнаўцы, прадстаўнiкi дзяржаўных органаў, дзяржаўных i грамадскiх арганiзацый.

8. Пасяджэннi Рэспублiканскага савета праводзяцца па меры неабходнасцi. Пры неабходнасцi старшыня Рэспублiканскага савета, а ў яго адсутнасць - намеснiк старшынi, прызначае рабочую экспертную групу з членаў Рэспублiканскага савета i iншых спецыялiстаў, якая рыхтуе праект экспертнага заключэння Рэспублiканскага савета па асобных пытаннях i выносiць яго для абмеркавання i зацвярджэння на чарговым пасяджэннi Рэспублiканскага савета.

9. Рашэннi Рэспублiканскага савета прымаюцца простай большасцю галасоў i лiчацца правамоцнымi пры ўмове прысутнасцi на пасяджэннi не менш за адну другую складу Рэспублiканскага савета i афармляюцца пратаколам.

10. Прадстаўленне матэрыялаў для iх разгляду Рэспублiканскiм саветам, работу Рэспублiканскага савета i кантроль за выкананнем яго рашэнняў забяспечвае Мiнiстэрства культуры.






Archiv Dokumente
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList