Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11.06.2011 № 759 "Аб Падзяцы Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь i Падзячным пiсьме Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 14 июня 2011 г. N 5/33953 У мэтах удасканальвання мер стымулявання працоўнай дзейнасцi Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзеныя: Палажэнне аб аб'яўленнi Падзякi Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь; Палажэнне аб Падзячным пiсьме Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь; узор спецыяльнага лiста аб аб'яўленнi Падзякi Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь <*>; узор спецыяльнага лiста Падзячнага пiсьма Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь <*>. 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з дня яе афiцыйнага апублiкавання. -------------------------------- <*> Не рассылаецца. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 11.06.2011 N 759 1. Дадзеным Палажэннем устанаўлiваецца парадак прадстаўлення грамадзян Рэспублiкi Беларусь, калектываў арганiзацый да аб'яўлення Падзякi Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь (далей - Падзяка). 2. Падзяка грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, калектывам арганiзацый аб'яўляецца за: шматгадовую i бездакорную працу, паспяховае i добрасумленнае выкананне працоўных абавязкаў, iншыя дасягненнi ў рабоце; выкананне заданняў асаблiвай важнасцi i складанасцi; дасягненнi ў навуцы, гаспадарчым, сацыяльна-эканамiчным развiццi. 3. Падзяка грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, калектывам арганiзацый аб'яўляецца па iнiцыятыве Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, па прапановах членаў Урада Рэспублiкi Беларусь, дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў, дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў. 4. Хадайнiцтвы аб аб'яўленнi Падзякi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь узбуджаюцца па месцы працы (службы) грамадзян i накiроўваюцца ў адпаведныя рэспублiканскiя органы дзяржаўнага кiравання i iншыя дзяржаўныя арганiзацыi, падпарадкаваныя Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, абласныя (Мiнскi гарадскi) выканаўчыя камiтэты, дзяржаўныя органы, грамадскiя аб'яднаннi, а затым уносяцца для разгляду Прэм'ер-мiнiстру Рэспублiкi Беларусь. 5. Хадайнiцтвы аб аб'яўленнi Падзякi калектывам арганiзацый узбуджаюцца рэспублiканскiмi органамi дзяржаўнага кiравання, або iншымi дзяржаўнымi арганiзацыямi, падпарадкаванымi Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, або абласнымi (Мiнскiм гарадскiм) выканаўчымi камiтэтамi, або дзяржаўнымi органамi, або грамадскiмi аб'яднаннямi i ўносяцца для разгляду Прэм'ер-мiнiстру Рэспублiкi Беларусь. 6. Хадайнiцтвы аб аб'яўленнi Падзякi, якiя ўносяцца Прэм'ер-мiнiстру Рэспублiкi Беларусь, павiнны ўключаць: для аб'яўлення Падзякi грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь - прадстаўленне згодна з дадаткам 1 i даведку-аб'ектыўку, падпiсаную кiраўнiком арганiзацыi, у якой узбуджаецца хадайнiцтва аб аб'яўленнi Падзякi; для аб'яўлення Падзякi калектыву арганiзацыi - прадстаўленне згодна з дадаткам 2 i даведку аб асноўных паказчыках работы арганiзацыi за апошнi год работы i справаздачны перыяд бягучага года на дату прадстаўлення да аб'яўлення Падзякi, падпiсаную кiраўнiком арганiзацыi. 7. Падзяка аб'яўляецца распараджэннем Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь. Грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь уручаецца спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi i грашовае ўзнагароджанне ў памеры да 5 базавых велiчынь. Выплата ажыццяўляецца за кошт сродкаў арганiзацыi, у якой працуе (служыць) грамадзянiн, прадстаўлены да аб'яўлення Падзякi. Калектыву арганiзацыi ўручаецца толькi спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi. 8. Спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi i грашовае ўзнагароджанне ўручаюцца Прэм'ер-мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь цi па яго даручэнню: намеснiкамi Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь; кiраўнiкамi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання; старшынямi абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў; iншымi службовымi асобамi. 9. Спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi i грашовае ўзнагароджанне ўручаюцца асабiста грамадзянiну Рэспублiкi Беларусь пры ўрачыстых абставiнах, а спецыяльны лiст аб аб'яўленнi Падзякi калектыву арганiзацыi - на ўрачыстым сходзе цi пасяджэннi гэтага калектыву не пазней як праз месяц з дня падпiсання Прэм'ер-мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь распараджэння аб аб'яўленнi Падзякi. Дадатак 1 ПРАДСТАЎЛЕННЕ 1. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку __________________________________ 2. Пасада, месца працы (службы) ___________________________________________ ___________________________________________________________________________ 3. Чысло, месяц i год нараджэння __________________________________________ 4. Адукацыя _______________________________________________________________ 5. Цi аб'яўлялася раней Падзяка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь i дата аб'яўлення ________________________________________________________________ 6. Месца жыхарства або знаходжання i тэлефон ______________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ 7. Агульны стаж работы (службы) ___________________________________________ Стаж работы (службы) у дадзеным калектыве _________________________________ 8. Заслугi, за якiя прадстаўляецца да аб'яўлення Падзякi Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь _______________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ Член Урада Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiк дзяржаўнай арганiзацыi, падпарадкаванай Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, старшыня абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, кiраўнiк дзяржаўнага органа, упаўнаважаны прадстаўнiк грамадскага аб'яднання _____________________________ (подпiс, iнiцыялы, прозвiшча) М.П. __ _______________ ____ г. Дадатак 2 ПРАДСТАЎЛЕННЕ 1. Назва арганiзацыi ______________________________________________________ ___________________________________________________________________________ 2. Месца знаходжання i тэлефон ____________________________________________ ___________________________________________________________________________ 3. Цi аб'яўлялася раней Падзяка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь i дата аб'яўлення ________________________________________________________________ 4. Заслугi, за якiя прадстаўляецца да аб'яўлення Падзякi Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь _______________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ ___________________________________________________________________________ Член Урада Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiк дзяржаўнай арганiзацыi, падпарадкаванай Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, старшыня абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта, кiраўнiк дзяржаўнага органа, упаўнаважаны прадстаўнiк грамадскага аб'яднання _____________________________ (подпiс, iнiцыялы, прозвiшча) М.П. __ _______________ ____ г. ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 11.06.2011 N 759 ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАДЗЯЧНЫМ ПIСЬМЕ ПРЭМ'ЕР-МIНIСТРА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ1. Дадзеным Палажэннем устанаўлiваюцца парадак i ўмовы ўручэння Падзячнага пiсьма Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь (далей - Падзячнае пiсьмо). 2. Падзячнае пiсьмо ўручаецца грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, калектывам арганiзацый за дасягненне высокiх вытворчых паказчыкаў, выкананне найбольш важных работ i даручэнняў, актыўны ўдзел у арганiзацыi i правядзеннi мерапрыемстваў з удзелам Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь або яго намеснiкаў. 3. Падзячнае пiсьмо ўручаецца па iнiцыятыве Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, па прапановах намеснiкаў Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, кiраўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i iншых дзяржаўных арганiзацый, падпарадкаваных Савету Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, старшынь абласных (Мiнскага гарадскога) выканаўчых камiтэтаў, кiраўнiкоў iншых дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў. 4. Хадайнiцтвы аб уручэннi Падзячнага пiсьма павiнны змяшчаць звесткi аб грамадзянiне Рэспублiкi Беларусь або калектыве арганiзацыi, а таксама ў iх указваюцца заслугi, за якiя прадстаўляюцца да ўручэння Падзячнага пiсьма. 5. Па даручэнню Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь афармляецца спецыяльны лiст Падзячнага пiсьма. 6. Спецыяльныя лiсты Падзячнага пiсьма ўручаюцца грамадзянам Рэспублiкi Беларусь, калектывам арганiзацый Прэм'ер-мiнiстрам Рэспублiкi Беларусь цi па яго даручэнню службовымi асобамi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|