Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 13.06.2011 № 28 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку вывучэння беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 22 августа 2011 г. N 8/24043 На падставе пункта 3 артыкула 90 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку вывучэння беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь. 2. Прызнаць страцiўшымi сiлу: пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 2006 г. N 117 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 43, 8/15719); пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 верасня 2008 г. N 88 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 2006 г. N 117" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 250, 8/19615). 3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 верасня 2011 г. Мiнiстр С.А.Маскевiч УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Першы намеснiк старшынi Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта К.А.Сумар У.Г.Навацкi 10.06.2011 10.06.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта У.А.Дворнiк С.Б.Шапiра 10.06.2011 10.06.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта Б.В.Батура П.М.Руднiк 10.06.2011 10.06.2011 УЗГОДНЕНА Старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта М.А.Ладуцька 04.06.2011 ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь 13.06.2011 N 28 ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак вывучэння беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi i асобамi без грамадзянства, якiя часова знаходзяцца або часова пражываюць у Рэспублiцы Беларусь (далей - замежныя грамадзяне), пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi. 2. Беларуская i руская мовы вывучаюцца замежнымi грамадзянамi на вучэбных занятках па адпаведным вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Беларуская мова" цi "Русский язык". 3. Вывучэнне беларускай i рускай моў замежнымi грамадзянамi з лiку асоб з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 2 ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ЗАМЕЖНЫМI ГРАМАДЗЯНАМI ПРЫ АТРЫМАННI АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, А ТАКСАМА ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНАЙ I СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI З АДНАЧАСОВЫМ АТРЫМАННЕМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI4. Замежныя грамадзяне, якiя залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi з рускай мовай навучання пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Беларуская мова" тэрмiнам не больш за два гады, калi яны: 4.1. не вывучалi раней вучэбны прадмет "Беларуская мова" i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi; 4.2. не атэставаны па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi для прадаўжэння адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi; 4.3. не вывучалi вучэбны прадмет "Беларуская мова" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi; 4.4. не вывучалi вучэбны прадмет "Беларуская мова" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыi. 5. Замежныя грамадзяне, якiя не вывучалi вучэбны прадмет "Беларуская мова" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы вышэйшай адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета "Беларуская мова" на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi. 6. Замежныя грамадзяне, якiя вызваляюцца ад вывучэння беларускай мовы, прысутнiчаюць на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Беларуская мова". 7. Замежныя грамадзяне, што навучаюцца ва ўстановах адукацыi з рускай мовай навучання i выхавання, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, больш за два гады, вывучаюць вучэбны прадмет (вучэбную дысцыплiну) "Беларуская мова", праходзяць атэстацыю па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Беларуская мова" i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi абавязковага экзамену i на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi выпускнога экзамену па выбары. 8. Прамежкавая атэстацыя па вучэбным прадмеце "Беларуская мова" можа не праводзiцца па рашэннi педагагiчнага савета на працягу I паўгоддзя, калi замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў пункце 7 дадзенай Iнструкцыi, не змаглi ў поўным аб'ёме засвоiць вучэбную праграму. 9. Замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў падпунктах 4.1 - 4.4 пункта 4 i ў пункце 5 дадзенай Iнструкцыi, i тыя, хто самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiў змест вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Беларуская мова", маюць права здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) у форме, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. ГЛАВА 3 ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ РУСКАЙ МОВЫ ЗАМЕЖНЫМI ГРАМАДЗЯНАМI ПРЫ АТРЫМАННI АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI, А ТАКСАМА ПРАФЕСIЙНА-ТЭХНIЧНАЙ I СЯРЭДНЯЙ СПЕЦЫЯЛЬНАЙ АДУКАЦЫI З АДНАЧАСОВЫМ АТРЫМАННЕМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI10. Замежныя грамадзяне, якiя залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi з беларускай мовай навучання пры атрыманнi агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi з адначасовым атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Русский язык" тэрмiнам не больш за два гады, калi яны: 10.1. не вывучалi раней вучэбны прадмет "Русский язык" i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi; 10.2. не атэставаны па вучэбным прадмеце "Русский язык" па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыi для прадаўжэння адукацыi на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi; 10.3. не вывучалi вучэбны прадмет "Русский язык" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы прафесiйна-тэхнiчнай адукацыi; 10.4. не вывучалi вучэбны прадмет "Русский язык" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыi. 11. Замежныя грамадзяне, якiя не вывучалi вучэбны прадмет "Русский язык" на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi i залiчаны ва ўстановы вышэйшай адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйную праграму сярэдняй адукацыi, вызваляюцца ад вывучэння вучэбнага прадмета "Русский язык" на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi. 12. Замежныя грамадзяне, якiя вызваляюцца ад вывучэння рускай мовы, прысутнiчаюць на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Русский язык". 13. Замежныя грамадзяне, што навучаюцца ва ўстановах адукацыi з беларускай мовай навучання i выхавання, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, больш за два гады, вывучаюць вучэбны прадмет (вучэбную дысцыплiну) "Русский язык", праходзяць атэстацыю па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) "Русский язык" i здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце па завяршэннi навучання i выхавання на II ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi абавязковага экзамену i на III ступенi агульнай сярэдняй адукацыi ў якасцi выпускнога экзамену па выбары. 14. Прамежкавая атэстацыя па вучэбным прадмеце "Русский язык" можа не праводзiцца па рашэннi педагагiчнага савета на працягу I паўгоддзя, калi замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў пункце 13 дадзенай Iнструкцыi, не змаглi ў поўным аб'ёме засвоiць вучэбную праграму. 15. Замежныя грамадзяне, пералiчаныя ў падпунктах 10.1 - 10.4 пункта 10 i ў пункце 11 дадзенай Iнструкцыi, i тыя, хто самастойна або з дапамогай педагагiчнага работнiка засвоiў змест вучэбнага прадмета (вучэбнай дысцыплiны) "Русский язык", маюць права здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыплiне) у форме, прадугледжанай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|