Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23.06.2011 № 22 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 20 июля 2011 г. N 8/23923 На падставе пункта 2 Палажэння аб нагрудным знаку Мiнiстэрства культуры "За ўклад у развiццё культуры Беларусi", зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2002 г. N 407 "Об учреждении нагрудного знака Министерства культуры "За ўклад у развiццё культуры Беларусi", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi". 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр П.П.Латушка УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснiк старшынi Старшыня Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта М.I.Юхiмук А.М.Косiнец 17.06.2011 17.06.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта У.А.Дворнiк С.Б.Шапiра 17.06.2011 17.06.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта Б.В.Батура П.М.Руднiк 17.06.2011 17.06.2011 УЗГОДНЕНА Старшыня Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта М.А.Ладуцька 22.06.2011 ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 23.06.2011 N 22 1. Дадзеная Iнструкцыя распрацавана на падставе Указа Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2002 г. N 407 "Об учреждении нагрудного знака Министерства культуры "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., N 86, 1/3903) i вызначае парадак прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" (далей, калi не ўсталявана iншае, - нагрудны знак): работнiкаў Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства), падпарадкаваных яму арганiзацый, упраўленняў культуры абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, аддзелаў культуры раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў i арганiзацый, падпарадкаваных мясцовым выканаўчым i распарадчым органам, за значны асабiсты ўклад у развiццё беларускай культуры i мастацтва, захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны; iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства, якiя ўнеслi значны ўклад у рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры. 2. Узнагароджанне нагрудным знакам ажыццяўляецца на падставе загада Мiнiстра культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстр). 3. Хадайнiцтва да ўзнагароджання нагрудным знакам узбуджаецца: 3.1. намеснiкамi Мiнiстра адносна: кiраўнiкоў структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства; кiраўнiкоў арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству; кiраўнiкоў упраўленняў культуры абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў; 3.2. кiраўнiкамi структурных падраздзяленняў цэнтральнага апарата Мiнiстэрства па ўзгадненнi з намеснiкамi Мiнiстра, якiя курыруюць адпаведны кiрунак дзейнасцi Мiнiстэрства, адносна работнiкаў гэтых падраздзяленняў; 3.3. кiраўнiкамi арганiзацый, падпарадкаваных Мiнiстэрству, адносна: работнiкаў гэтых арганiзацый; iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства; 3.4. кiраўнiкамi ўпраўленняў культуры абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў па ўзгадненнi з кiраўнiкамi або намеснiкамi кiраўнiкоў адпаведных абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў адносна: работнiкаў упраўленняў культуры абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў i падпарадкаваных iм арганiзацый; кiраўнiкоў аддзелаў культуры раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў; iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства; 3.5. кiраўнiкамi аддзелаў культуры раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў па ўзгадненнi з кiраўнiкамi або намеснiкамi кiраўнiкоў упраўленняў культуры адпаведных абласных i Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў адносна: работнiкаў аддзелаў культуры раённых (гарадскiх) выканаўчых камiтэтаў i падпарадкаваных iм арганiзацый; iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства; 3.6. кiраўнiкамi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў i iншых арганiзацый адносна: работнiкаў гэтых арганiзацый (членаў); iншых грамадзян Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзян i асоб без грамадзянства. 4. Мiнiстрам можа быць прынята рашэнне аб узнагароджаннi нагрудным знакам любой асобы з лiку ўказаных у пункце 1 дадзенай Iнструкцыi. 5. Хадайнiцтва да ўзнагароджання нагрудным знакам афармляецца ў выглядзе прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" па форме згодна з дадаткам да дадзенай Iнструкцыi. Да прастаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам прыкладаецца даведка-аб'ектыўка. 6. Прадстаўленне да ўзнагароджання нагрудным знакам запаўняецца на беларускай мове машынапiсным спосабам цi з выкарыстаннем камп'ютарных тэхналогiй. Усе пазначаныя графы прадстаўлення да ўзнагароджання нагрудным знакам павiнны змяшчаць дакладную iнфармацыю. 7. Прадстаўленне да ўзнагароджання нагрудным знакам накiроўваецца ў Мiнiстэрства не пазней чым за месяц да дня магчымага ўзнагароджання нагрудным знакам. 8. Улiк асоб, узнагароджаных нагрудным знакам, вядзецца кадравай службай Мiнiстэрства. Дадатак Форма ПРАДСТАЎЛЕННЕ да ўзнагароджання нагрудным знакам Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь "За ўклад у развiццё культуры Беларусi" 1. Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) ______________ 2. Чысло, месяц i год нараджэння __________________________________________ 3. Пасада, месца працы (службы) ___________________________________________ 4. Адукацыя _______________________________________________________________ 5. Агульны стаж работы (службы) ___________________________________________ 6. Стаж работы ў сферы культуры ___________________________________________ 7. Стаж работы (службы) у дадзенай арганiзацыi ____________________________ 8. Узнагароды Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь: __________________ (якiя i калi) 9. Заслугi, за якiя прадстаўляецца да ўзнагароджання: _____________________ (адзначаюцца ___________________________________________________________________________ прафесiйныя, дзелавыя, асабiстыя якасцi, працоўная, выканаўчая дысцыплiна, ___________________________________________________________________________ iншыя паказчыкi, якiя характарызуюць уклад у развiццё беларускай ___________________________________________________________________________ культуры i мастацтва, захаванне гiсторыка-культурнай спадчыны, рэалiзацыю дзяржаўнай палiтыкi ў сферы культуры) Кiраўнiк ________________ _____________ _________________________ (пасада) (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча) М.П. __ _____________ ____ г. УЗГОДНЕНА _______________________________ (пасада) _______________________________ (подпiс, iнiцыялы, прозвiшча) __ _____________ ____ г. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|