Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Решение Конституционного Суда Республики Беларусь от 24.06.2011 № Р-615/2011 "Аб адпаведнасцi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 29 июня 2011 г. N 6/1060 Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь у складзе старшынствуючага - Старшынi Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., намеснiка Старшынi Марыскiна А.У., суддзяў Варановiча Т.В., Данiлюка С.Я., Iзоткi У.П., Козыравай Л.Р., Падгрушы В.В., Рабцава Л.М., Сяргеевай В.Г., Цiкавенкi А.Г., Чыгрынава С.П. на падставе часткi першай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, падпункта 1.1 пункта 1 i пункта 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь" разгледзеў у адкрытым судовым пасяджэннi ў парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь". Заслухаўшы суддзю-дакладчыка Варановiча Т.В., прааналiзаваўшы палажэннi Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь (далей - Канстытуцыя), Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" i iншых заканадаўчых актаў Рэспублiкi Беларусь, Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь устанавiў: Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (далей - Закон) прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 25 мая 2011 г., адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь 17 чэрвеня 2011 г. i прадстаўлены Прэзiдэнту Рэспублiкi Беларусь на подпiс. Прыняцце Закона абумоўлена неабходнасцю ўдасканальвання норм, якiя рэгулююць грамадскiя адносiны ў сферы забеспячэння захаванасцi гiстарычна-культурнай i духоўнай спадчыны, з улiкам сучасных патрабаванняў развiцця музейнай справы. У адпаведнасцi са змяненнямi i дапаўненнямi, якiя ўносяцца ў Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (далей - Закон аб музеях), устанаўлiваецца парадак ажыццяўлення кантролю за выкананнем заканадаўства аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь (далей - Музейны фонд); даецца новае азначэнне тэрмiна "музей", у якiм змяшчаецца канкрэтны пералiк вiдаў музейнай дзейнасцi, што павiнен ажыццяўляць музей; удакладняюцца тэрмiны, у тым лiку "музейны прадмет", "музейны фонд", "прадмет музейнага значэння"; замацоўваюцца новыя падыходы да рэгулявання мiжнароднага супрацоўнiцтва ў сферы музейнай справы; упершыню атрымалi заканадаўчае забеспячэнне дзейнасць Рэспублiканскай рады дырэктараў музеяў, дзейнасць музеяў пад адкрытым небам i iнш. Пры праверцы канстытуцыйнасцi Закона Канстытуцыйны Суд зыходзiць з наступнага. 1. Дзяржава гарантуе правы i свабоды грамадзян, замацаваныя ў Канстытуцыi, законах i прадугледжаныя мiжнароднымi абавязацельствамi дзяржавы (частка трэцяя артыкула 21 Канстытуцыi); кожны мае права на ўдзел у культурным жыццi, якое забяспечваецца агульнадаступнасцю каштоўнасцей айчыннай i сусветнай культуры, што знаходзяцца ў дзяржаўных i грамадскiх фондах, развiццём сеткi культурна-асветных устаноў (частка першая артыкула 51 Канстытуцыi). На стварэнне неабходных механiзмаў рэалiзацыi ўказаных канстытуцыйных норм накiраваны рад палажэнняў Закона. Так, згодна з пунктам 9 артыкула 1 Закона музейная дзейнасць ажыццяўляецца музеямi ў мэтах забеспячэння агульнадаступнасцi культурных каштоўнасцей айчыннай i сусветнай спадчыны, iнтэлектуальнага i культурнага развiцця грамадства, у тым лiку распаўсюджвання ведаў аб навакольным асяроддзi, гiсторыi i культуры (пункт 1 артыкула 12 Закона аб музеях). З мэтай пашырэння мiжнароднага супрацоўнiцтва ў галiне музейнай справы i ўстаранення перашкод для арганiзацыi выставак з фондаў замежных музеяў у пункце 4 артыкула 1 Закона прадугледжваецца прадастаўленне з боку дзяржавы гарантыйных абавязацельстваў па захаванасцi i своечасоваму вяртанню музейных прадметаў, якiя ўвозяцца ў Рэспублiку Беларусь у сувязi з арганiзацыяй мiжнародных музейных выставак (артыкул 6 Закона аб музеях). Канстытуцыйны Суд лiчыць, што ўказанымi нормамi Закона забяспечваецца агульнадаступнасць у Рэспублiцы Беларусь каштоўнасцей як айчыннай, так i сусветнай культуры. Тым самым рэалiзуецца канстытуцыйнае права кожнага на ўдзел у культурным жыццi. 2. Згодна з артыкулам 15 Канстытуцыi дзяржава адказная за захаванне гiстарычна-культурнай i духоўнай спадчыны. На рэалiзацыю гэтай нормы накiраваны палажэннi артыкула 1 Закона, якiя ўстанаўлiваюць, у прыватнасцi, формы ажыццяўлення дзяржаўнага кантролю за выкананнем заканадаўства аб музеях i Музейным фондзе (пункт 5), улiчваюць спецыфiку функцыянiравання музеяў пад адкрытым небам (пункт 13), прадугледжваюць уключэнне музейных прадметаў у Музейны фонд, iх улiк i выключэнне з гэтага фонду (пункт 17), а таксама меры забеспячэння цэласнасцi i захаванасцi музейных прадметаў i музейных калекцый пры лiквiдацыi дзяржаўнага музея (абзацы пяты - дзявяты пункта 7). Канстытуцыйны Суд звяртае ўвагу на тое, што разам з адказнасцю дзяржавы перад грамадствам за захаванне гiстарычна-культурнай i духоўнай спадчыны ў Канстытуцыi замацаваны абавязак кожнага берагчы гiстарычна-культурную, духоўную спадчыну i iншыя нацыянальныя каштоўнасцi (артыкул 54). Напрыклад, на забеспячэнне захаванасцi асаблiва каштоўных музейных прадметаў накiравана палажэнне пункта 17 артыкула 1 Закона, якое ўстанаўлiвае, што ўладальнiкi такiх музейных прадметаў абавязаны прадстаўляць у Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь або ва ўпаўнаважаную iм арганiзацыю звесткi аб гэтых музейных прадметах (пункт 3 артыкула 23 Закона аб музеях). Уключаныя ў Музейны фонд музейныя прадметы маюць культурнае, гiстарычнае, навуковае або мастацкае значэнне i складаюць духоўную спадчыну Рэспублiкi Беларусь, у сувязi з чым палажэннi, якiя прадугледжваюцца Законам, аб абавязку не толькi дзяржавы, але i кожнага члена грамадства захоўваць яе адпавядаюць канстытуцыйным нормам. 3. Рэспублiка Беларусь прызнае прыярытэт агульнапрызнаных прынцыпаў мiжнароднага права i забяспечвае адпаведнасць iм заканадаўства (частка першая артыкула 8 Канстытуцыi). Пункт 9 артыкула 1 Закона, згодна з якiм артыкул 12 "Музейная дзейнасць" Закона аб музеях выкладаецца ў новай рэдакцыi, прадугледжвае, у прыватнасцi, такiя вiды музейнай дзейнасцi, як культурна-адукацыйная дзейнасць, звязаная з музейнымi прадметамi, музейнымi калекцыямi i нематэрыяльнымi гiсторыка-культурнымi каштоўнасцямi адпаведна профiлю (профiлям) музея, вывучэнне i папулярызацыя нематэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што адпавядае падыходам, замацаваным у канвенцыях ЮНЕСКА аб ахове сусветнай культурнай i прыроднай спадчыны ад 16 лiстапада 1972 года i аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ад 17 кастрычнiка 2003 года, удзельнiцай якiх з'яўляецца Рэспублiка Беларусь. 4. У артыкуле 11 Канстытуцыi прадугледжана, што замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства на тэрыторыi Беларусi карыстаюцца правамi i свабодамi i выконваюць абавязкi нароўнi з грамадзянамi Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Канстытуцыяй, законамi i мiжнароднымi дагаворамi. З улiкам указанай канстытуцыйнай нормы ў Законе вызначаецца, што музеi, якiя поўнасцю або часткова фiнансуюцца за кошт сродкаў рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, прадастаўляюць наведвальнiкам права бясплатнага наведвання экспазiцый i выставак, створаных на аснове ўласных музейных экспанатаў, не радзей чым адзiн раз у месяц (пункт 3 артыкула 1), тады як раней гэта льгота прадастаўлялася толькi грамадзянам Рэспублiкi Беларусь. 5. Аналiз зместу норм Закона, якiмi ўдакладняюцца асобныя тэрмiны, уносяцца змяненнi ў некаторыя артыкулы Закона аб музеях з мэтай узгаднення iх з палажэннямi рада iншых актаў заканадаўства, сведчыць аб тым, што яны забяспечваюць дакладнасць, яснасць, недвухсэнсоўнасць заканадаўчага рэгулявання i тым самым узмацняюць гарантыi абароны канстытуцыйных правоў i свабод, сцвярджаюць прынцып вяршэнства права, папярэджваюць супярэчлiвую правапрымяняльную практыку. Разам з тым Канстытуцыйны Суд адзначае, што раней у радзе рашэнняў (ад 6 лiпеня 2010 г., ад 6 мая 2011 г. i iнш.) iм звярталася ўвага заканадаўца на неадпаведнасць разгледжаных у парадку абавязковага папярэдняга кантролю законаў патрабаванням пункта 30 Правiлаў падрыхтоўкi праектаў нарматыўных прававых актаў, зацверджаных Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 11 жнiўня 2003 г. N 359 "О мерах по совершенствованию нормотворческой деятельности", згодна з якiмi, калi колькасць уносiмых у дзеючую рэдакцыю змяненняў i (або) дапаўненняў складае больш за палавiну тэксту акта, неабходна падрыхтоўка акта ў новай рэдакцыi. Паколькi ў адпаведнасцi з Законам 8 артыкулаў Закона аб музеях з 29 артыкулаў выкладаецца ў новай рэдакцыi, у 3 артыкулах у новай рэдакцыi прыводзяцца асобныя пункты, у 8 артыкулаў уносяцца змяненнi i (або) дапаўненнi, уводзяцца 3 новыя артыкулы, было б абгрунтаваным выкласцi дадзены нарматыўны прававы акт у цэлым у новай рэдакцыi. Указанае не ўплывае на агульны вывад аб канстытуцыйнасцi Закона. Закон прыняты Палатай прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у рамках кампетэнцыi ў адпаведнасцi з пунктам 2 часткi першай артыкула 97 Канстытуцыi, адобраны Саветам Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з пунктам 1 часткi першай артыкула 98 Канстытуцыi. На падставе выкладзенага Канстытуцыйны Суд прыходзiць да вываду аб тым, што па зместу норм, форме акта i парадку яго прыняцця Закон адпавядае Канстытуцыi. Кiруючыся часткамi першай, сёмай артыкула 116 Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь, часткамi восьмай, трынаццатай, чатырнаццатай артыкула 24 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб судаўладкаваннi i статусе суддзяў, падпунктам 1.1 пункта 1 i пунктам 3 Дэкрэта Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. N 14 "О некоторых мерах по совершенствованию деятельности Конституционного Суда Республики Беларусь", Канстытуцыйны Суд Рэспублiкi Беларусь вырашыў:1. Прызнаць Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Закон Рэспублiкi Беларусь "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" адпаведным Канстытуцыi Рэспублiкi Беларусь. 2. Гэта рашэнне ўступае ў сiлу з дня прыняцця. 3. Апублiкаваць гэта рашэнне ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Старшынствуючы - Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублiкi Беларусь П.П.Мiклашэвiч |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|