Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления Белстата

Постановления иных органов

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 04.07.2011 № 148 "Аб зацверджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-пу (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi" i ўказанняў па яе запаўненнi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 21 марта 2012 г. N 7/1922



На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-пу (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi" перыядычнасцю прадстаўлення 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2011 г.;

1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-пу (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi" i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану на 1 снежня 2011 г.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi - цэнтры (палацы).

3. Прызнаць cтрацiўшымi сiлу:

пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 22 кастрычнiка 2007 г. N 350 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-пу (Мiнадукацыi) "Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне пазашкольнага выхавання i навучання" i ўказанняў па яе запаўненнi";

падпункт 1.2 пункта 1 пастановы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 23 верасня 2008 г. N 193 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у некаторыя пастановы Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь па статыстыцы адукацыi".

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 верасня 2011 г.



Старшыня У.I.Зiноўскi



                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     04.07.2011 N 148

----------------------------------------------------------------------
¦                 ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ                 ¦
¦--------------------------------------------------------------------------

----------------------------------------------------------------------
¦  Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi,  ¦
¦  несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi  ¦
¦  цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi ў  ¦
¦        парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь         ¦
¦--------------------------------------------------------------------------

   ----------------------------------------------------------------
   ¦                            СПРАВАЗДАЧА                            ¦
   ¦           ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi           ¦
   ¦                   па стану на 1 снежня 20__ г.                    ¦
   ¦--------------------------------------------------------------------

----------------------------------------+--------- --------------
¦             Прадстаўляюць             ¦   Тэрмiн    ¦ ¦   Форма 1-пу    ¦
¦                                       ¦прадстаўлення¦ ¦  (Мiнадукацыя)  ¦
+---------------------------------------+-------------+ +--------+--------+
¦Установы дадатковай адукацыi дзяцей i  ¦  20 снежня  ¦ ¦Код     ¦0613508 ¦
¦моладзi - цэнтры (палацы) (далей -     ¦             ¦ ¦формы па¦        ¦
¦установа)                              ¦             ¦ ¦ОКУД    ¦        ¦
¦  упраўленням адукацыi абласных        ¦             ¦ ¦--------+---------
¦  (камiтэту па адукацыi Мiнскага       ¦             ¦
¦  гарадскога) выканаўчых камiтэтаў;    ¦             ¦ --------------
¦упраўленнi адукацыi абласных (камiтэт  ¦ 10 студзеня ¦ ¦   1 раз у год   ¦
¦па адукацыi Мiнскага гарадскога)       ¦             ¦ ¦------------------
¦выканаўчых камiтэтаў - зводныя         ¦             ¦
¦статыстычныя даныя (iнфармацыю)        ¦             ¦
¦  установе "Галоўны iнфармацыйна-      ¦             ¦
¦  аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства        ¦             ¦
¦  адукацыi Рэспублiкi Беларусь";       ¦             ¦
¦установа "Галоўны iнфармацыйна-        ¦  1 лютага   ¦
¦аналiтычны цэнтр Мiнiстэрства адукацыi ¦             ¦
¦Рэспублiкi Беларусь" - зводныя         ¦             ¦
¦статыстычныя даныя (iнфармацыю)        ¦             ¦
¦  Мiнiстэрству адукацыi Рэспублiкi     ¦             ¦
¦  Беларусь;                            ¦             ¦
¦Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi       ¦  5 лютага   ¦
¦Беларусь - зводныя статыстычныя даныя  ¦             ¦
¦(iнфармацыю) па сагласаванай праграме  ¦             ¦
¦  Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту ¦             ¦
¦  Рэспублiкi Беларусь                  ¦             ¦
¦---------------------------------------+--------------

----------------------------------------------------------------------
¦Поўная назва юрыдычнай асобы ____________________________________________¦
¦_________________________________________________________________________¦
¦Паштовы адрас (фактычны) ________________________________________________¦
¦Электронны адрас (www, e-mail) __________________________________________¦
+--------------------------------+----------------------+------------------
¦Рэгiстрацыйны нумар рэспандэнта ¦    Улiковы нумар     ¦
¦ ў статыстычным рэгiстры (ОКПО) ¦  плацельшчыка (УНП)  ¦
+--------------------------------+----------------------+
¦               1                ¦          2           ¦
+--------------------------------+----------------------+
¦                                ¦                      ¦
¦--------------------------------+-----------------------

                                 РАЗДЗЕЛ I
                            АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

                                                                  Таблiца 1

---------------------------------------------------------------+-----T
¦                       Назва паказчыка                        ¦ Код ¦Код ¦
¦                                                              ¦радка¦    ¦
+--------------------------------------------------------------+-----+----+
¦                              А                               ¦  Б  ¦ 1  ¦
+--------------------------------------------------------------+-----+----+
¦Код вiда ўстановы (10 - аднапрофiльная; 20 - шматпрофiльная)  ¦ 01  ¦    ¦
¦                                                              ¦     +----+
¦Код профiля аднапрофiльнай установы (11 - тэхнiчны; 12 -      ¦     ¦    ¦
¦эколага-бiялагiчны; 13 - турысцка-краязнаўчы; 14 -            ¦     ¦    ¦
¦фiзкультурна-спартыўны; 15 - iншы)                            ¦ 02  ¦    ¦
¦--------------------------------------------------------------+-----+-----

                                РАЗДЗЕЛ II
                          АБ'ЯДНАННI ПА IНТАРЭСАХ

                                                                  Таблiца 2

--------------------------------------------+-----T------------+------
¦                                           ¦     ¦ Колькасць  ¦Колькасць ¦
¦                                           ¦ Код ¦аб'яднанняў ¦навучэнцаў¦
¦               Назва паказчыка             ¦радка¦     па     ¦  у iх,   ¦
¦                                           ¦     ¦ iнтарэсах, ¦ чалавек  ¦
¦                                           ¦     ¦  адзiнак   ¦          ¦
+-------------------------------------------+-----+------------+----------+
¦                      А                    ¦  Б  ¦     1      ¦    2     ¦
+-------------------------------------------+-----+------------+----------+
¦Аб'яднаннi па iнтарэсах - усяго (сума      ¦     ¦            ¦          ¦
¦радкоў з 11 па 16)                         ¦ 10  ¦            ¦          ¦
¦                                           ¦     +------------+----------+
¦  У тым лiку:                              ¦     ¦            ¦          ¦
¦                                           ¦     ¦            ¦          ¦
¦  тэхнiчныя, спартыўна-тэхнiчныя           ¦ 11  ¦            ¦          ¦
¦                                           ¦     +------------+----------+
¦  эколага-бiялагiчныя                      ¦ 12  ¦            ¦          ¦
¦                                           ¦     +------------+----------+
¦  турысцка-краязнаўчыя                     ¦ 13  ¦            ¦          ¦
¦                                           ¦     +------------+----------+
¦  фiзкультурна-спартыўныя                  ¦ 14  ¦            ¦          ¦
¦                                           ¦     +------------+----------+
¦  мастацкiя                                ¦ 15  ¦            ¦          ¦
¦                                           ¦     +------------+----------+
¦  iншыя                                    ¦ 16  ¦            ¦          ¦
¦-------------------------------------------+-----+------------+-----------

                                РАЗДЗЕЛ III
                КОЛЬКАСЦЬ I САСТАЎ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ

                                                                  Таблiца 3

                                                                  (чалавек)
----------------------------+-----T-------------------+---------------
¦                           ¦     ¦     Колькасць     ¦                   ¦
¦                           ¦     ¦   педагагiчных    ¦Колькасць педагогаў¦
¦                           ¦     ¦работнiкаў (акрамя ¦    дадатковай     ¦
¦     Назва паказчыка       ¦ Код ¦     педагогаў     ¦     адукацыi,     ¦
¦                           ¦радка¦    дадатковай     ¦культарганiзатараў,¦
¦                           ¦     ¦     адукацыi,     ¦  акампанiятараў   ¦
¦                           ¦     ¦культарганiзатараў,¦                   ¦
¦                           ¦     ¦  акампанiятараў)  ¦                   ¦
+---------------------------+-----+-------------------+-------------------+
¦            А              ¦  Б  ¦         1         ¦         2         ¦
+---------------------------+-----+-------------------+-------------------+
¦Усяго (уключаючы           ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦сумяшчальнiкаў) (сума      ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦радкоў 26, 28, 30, 32)     ¦ 20  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦  З iх:                    ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦  жанчыны                  ¦ 21  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦  штатныя работнiкi        ¦ 22  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦З радка 20 - маюць         ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦адукацыю:                  ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦  вышэйшую (сума радкоў    ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦  27, 29, 31, 33)          ¦ 23  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦  сярэднюю спецыяльную     ¦ 24  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦  агульную сярэднюю        ¦ 25  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦З радка 20 - маюць         ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦квалiфiкацыйную катэгорыю: ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦  вышэйшую                 ¦ 26  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦     з iх з вышэйшай       ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦     адукацыяй             ¦ 27  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦  першую                   ¦ 28  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦     з iх з вышэйшай       ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦     адукацыяй             ¦ 29  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦  другую                   ¦ 30  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦     з iх з вышэйшай       ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦     адукацыяй             ¦ 31  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦  без катэгорыi            ¦ 32  ¦                   ¦                   ¦
¦                           ¦     +-------------------+-------------------+
¦     з iх з вышэйшай       ¦     ¦                   ¦                   ¦
¦     адукацыяй             ¦ 33  ¦                   ¦                   ¦
¦---------------------------+-----+-------------------+--------------------

                                РАЗДЗЕЛ IV
              ЗВЕСТКI АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ

                                                                  Таблiца 4

-----------------------------------------------+-----T-----------+----
¦                Назва паказчыка               ¦ Код ¦  Адзiнка  ¦Фактычна¦
¦                                              ¦радка¦ вымярэння ¦        ¦
+----------------------------------------------+-----+-----------+--------+
¦                       А                      ¦  Б  ¦     В     ¦   1    ¦
+----------------------------------------------+-----+-----------+--------+
¦Агульная плошча ўсiх памяшканняў              ¦ 40  ¦квадратных ¦        ¦
¦                                              ¦     ¦  метраў   ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Плошча ўласнага зямельнага ўчастка            ¦ 41  ¦ гектараў  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць майстэрняў                          ¦ 42  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Бiблiятэчны фонд                              ¦ 43  ¦экзэмпляраў¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць аўтобусаў                           ¦ 44  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць грузавых аўтамабiльных транспартных ¦ 45  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦сродкаў                                       ¦     ¦           ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць глядзельных (лекцыйных) залаў       ¦ 46  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць спартыўных залаў                    ¦ 47  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць цяплiц, аранжарэй                   ¦ 48  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць заалагiчных баз                     ¦ 49  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць басейнаў                            ¦ 50  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць камп'ютэрных класаў                 ¦ 51  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць музеяў                              ¦ 52  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦----------------------------------------------+-----+-----------+---------

                                 РАЗДЗЕЛ V
                  ЗВЕСТКI АБ АРГАНIЗАЦЫI АДПАЧЫНКУ ДЗЯЦЕЙ

                                                                  Таблiца 5

-----------------------------------------------+-----T-----------+----
¦               Назва паказчыка                ¦ Код ¦  Адзiнка  ¦Фактычна¦
¦                                              ¦радка¦ вымярэння ¦        ¦
+----------------------------------------------+-----+-----------+--------+
¦                      А                       ¦  Б  ¦     В     ¦   1    ¦
+----------------------------------------------+-----+-----------+--------+
¦Колькасць уласных турысцкiх баз для           ¦ 60  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦размяшчэння навучэнцаў-турыстаў               ¦     ¦           ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць месцаў для навучэнцаў-турыстаў на   ¦ 61  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦гэтых турысцкiх базах                         ¦     ¦           ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць навучэнцаў-турыстаў, якiя           ¦ 62  ¦  чалавек  ¦        ¦
¦абслугоўвалiся гэтымi турысцкiмi базамi       ¦     ¦           ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць навучэнцаў, якiя прымалi ўдзел:     ¦     ¦           ¦        ¦
¦                                              ¦     ¦           ¦        ¦
¦  у экскурсiях                                ¦ 63  ¦  чалавек  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦  у паходах                                   ¦ 64  ¦  чалавек  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць профiльных лагераў                  ¦ 65  ¦  адзiнак  ¦        ¦
¦                                              ¦     +-----------+--------+
¦Колькасць навучэнцаў, якiя абслугоўвалiся     ¦ 66  ¦  чалавек  ¦        ¦
¦профiльнымi лагерамi                          ¦     ¦           ¦        ¦
¦----------------------------------------------+-----+-----------+---------

Кiраўнiк юрыдычнай асобы                 _________  _______________________
                                         (подпiс)    (iнiцыялы, прозвiшча)
Асоба, адказная
за складанне дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi ___________ _________  _______________________
                              (пасада)   (подпiс)    (iнiцыялы, прозвiшча)

______________________________         "__" _______________________ 20__ г.
 (нумар кантактнага тэлефона,               (дата складання дзяржаўнай
   адрас электроннай пошты)               статыстычнай справаздачнасцi)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     04.07.2011 N 148


ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-пу (Мiнадукацыя) "Справаздача ўстановы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi" (далей - справаздача) прадстаўляюць установы дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi - цэнтры (палацы) (далей - установа).

2. Справаздача складаецца па стану на 1 снежня.

3. Усе паказчыкi справаздачы павiнны запаўняцца па даных пярвiчнай улiковай дакументацыi.



ГЛАВА 2 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II "АБ'ЯДНАННI ПА IНТАРЭСАХ"

4. Па радку 10 у графе 1 паказваюцца даныя аб агульнай колькасцi аб'яднанняў па iнтарэсах, якiя працавалi ва ўстанове па стану на 1 снежня справаздачнага года, а ў графе 2 - даныя аб колькасцi ўдзельнiкаў у гэтых аб'яднаннях.

5. Да аб'яднанняў па iнтарэсах адносяцца кружкi, клубы, секцыi, студыi, аркестры, хоры, ансамблi, тэатры, навуковыя таварыствы навучэнцаў i iншыя аб'яднаннi.

6. Пры вызначэннi колькасцi аб'яднанняў па iнтарэсах неабходна зыходзiць з таго, што аб'яднаннем па iнтарэсах лiчыцца група навучэнцаў, якiя аб'яднаны для заняткаў, навучанне якiх можа весцi адначасова адзiн педагог дадатковай адукацыi.

7. Да аб'яднанняў па iнтарэсах тэхнiчнага i спартыўна-тэхнiчнага профiлю (радок 11) адносяцца: аб'яднаннi пачатковага мадэлiравання, вывучэння i канструявання тэхнiкi, аўтааматараў, мотааматараў, канструявання малагабарытнай тэхнiкi; аб'яднаннi электра-, радыё-, электроннай тэхнiкi; аб'яднаннi юных рацыяналiзатараў i вынаходнiкаў, аб'яднаннi iнфарматыкi i камп'ютарнай тэхнiкi, фота-, вiдэагурткi, секцыi па аўта-, мотаспорту, авiя-, суда-, аўтамадэлiраванню i iншыя.

8. Да аб'яднанняў па iнтарэсах эколага-бiялагiчнага профiлю (радок 12) адносяцца аб'яднаннi раслiнаводства, жывёлагадоўлi, пчалярства, рыбалоўства i рыбаводства, прыродаахоўныя, ландшафтнага азелянення i дызайна, выкарыстання прыродных рэсурсаў i энергii i iншыя.

9. Да аб'яднанняў па iнтарэсах турысцка-краязнаўчага профiлю (радок 13) адносяцца аб'яднаннi па вiдах турызма, спартыўнаму арыентаванню, спартыўнаму скалалажанню, гiсторыкаў-краязнаўцаў, географаў, экскурсаводаў i iншыя.

10. Да аб'яднанняў па iнтарэсах фiзкультурна-спартыўнага профiлю (радок 14) адносяцца гурткi па вiдах спорту.

11. Да аб'яднанняў па iнтарэсах мастацкага профiлю (радок 15) неабходна аднесцi харавыя, харэаграфiчныя, аркестравыя, тэатральныя, лiтаратурна-творчыя, выяўленчай i дэкаратыўна-прыкладной творчасцi i iншыя па накiрунках мастацтва.

12. Па радку 16 паказваюцца даныя аб аб'яднаннях па iнтарэсах, якiя не пералiчаны па радках 11 - 15.



ГЛАВА 3 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА III "КОЛЬКАСЦЬ I САСТАЎ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ"

13. У раздзеле III паказваюцца даныя аб педагагiчных работнiках установы, уключаючы сумяшчальнiкаў.

14. Па радку 20 у графе 1 паказваецца колькасць усiх педагагiчных работнiкаў установы, акрамя педагогаў дадатковай адукацыi, культарганiзатараў, акампанiятараў, якiя паказваюцца асобна у графе 2.

15. Па радку 20 у графе 2 у колькасць педагогаў дадатковай адукацыi, культарганiзатараў i акампанiятараў уключаецца таксама колькасць дырэктараў, намеснiкаў дырэктараў, загадчыкаў аддзелаў i iншых педагагiчных работнiкаў, якiя разам са сваёй асноўнай работай вядуць заняткi ў аб'яднаннях па iнтарэсах.

16. Даныя па радку 20 могуць быць больш за суму даных па радках з 23 па 25 на колькасць асоб, якiя не маюць агульнай сярэдняй адукацыi.



ГЛАВА 4 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА IV "ЗВЕСТКI АБ МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ БАЗЕ ЎСТАНОВЫ" I РАЗДЗЕЛА V "ЗВЕСТКI АБ АРГАНIЗАЦЫI АДПАЧЫНКУ ДЗЯЦЕЙ"

17. У раздзеле IV:

па радку 40 паказваецца плошча памяшканняў, якiя займае ўстанова. Агульная плошча падвалаў, паўпадвалаў, плошча, занятая пад склады i iншыя патрэбы ўстановы, а таксама плошча надворных пабудоў не паказваецца;

па радку 41 паказваецца плошча ўласнага зямельнага ўчастка, якi прызначаны для вучэбна-даследнiцкай, гуртковай i спартыўнай работы;

па радку 42 паказваецца колькасць майстэрняў для адначасовых заняткаў з навучэнцамi;

па радку 43 паказваецца памер бiблiятэчнага фонду бiблiятэкi, якая належыць установе i абслугоўвае толькi яе навучэнцаў. Памер бiблiятэчнага фонду паказваецца на падставе даных кнiгi сумарнага ўлiку бiблiятэчнага фонду;

па радках 44 i 45 паказваецца адпаведна колькасць аўтобусаў i грузавых аўтамабiльных транспартных сродкаў, якiя належаць дадзенай установе.

18. Раздзел V запаўняюць установы, якiя мелi ўласныя турысцкiя базы для навучэнцаў на 1 снежня справаздачнага года, або якiя арганiзоўвалi экскурсii, паходы, профiльныя лагеры у перыядзе з 1 снежня мiнулага каляндарнага года па 30 лiстапада бягучага каляндарнага года.

Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList