![]() |
|
|
Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 19.07.2011 № 87 "Аб устанаўленнi ўзору пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка)"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 2 августа 2011 г. N 8/23973 На падставе пункта 2 артыкула 223 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Устанавiць: 1.1. узор бланка пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) згодна з дадаткам 1; 1.2. апiсанне пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) згодна з дадаткам 2. 2. Вызначыць, што: 2.1. бланк пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) вырабляецца на спецыяльнай паперы i адносiцца да бланкаў строгай справаздачнасцi; 2.2. запаўненне бланка пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) ажыццяўляецца шляхам удрукоўвання тэксту на беларускай мове ў адпаведнасцi з зацверджаным узорам, пры гэтым на пярэднiх баках кожнага з лiстоў бланка ў верхнiх левых вуглах змяшчаецца выява таварнага знака (пры яго наяўнасцi ў установы адукацыi, арганiзацыi, якая рэалiзуе адукацыйныя праграмы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi (далей - установа пасляўнiверсiтэцкай адукацыi), уверсе на пярэднiх баках кожнага з лiстоў указваецца найменне дзяржаўнага органа, у падначаленнi якога знаходзiцца дзяржаўная ўстанова пасляўнiверсiтэцкай адукацыi, найменне ўстановы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi, для прыватнай установы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi - толькi найменне ўстановы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi, на пярэднiм баку левага лiста бланка ў нiжнiм левым вугле змяшчаецца лiчбавы фотаздымак аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка); 2.3. пасведчаннi аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) падлягаюць рэгiстрацыi ў кнiзе рэгiстрацыi выдачы пасведчанняў аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) установы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi (структурнага падраздзялення, якое ажыццяўляе падрыхтоўку навуковых работнiкаў вышэйшай квалiфiкацыi) з указаннем наступных дадзеных: прозвiшча, уласнага iмя, iмя па бацьку (калi такое маецца) аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка); нумара бланка пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка); нумара пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка); даты залiчэння; кафедры (аддзела, лабараторыi); даты выдачы пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка); тэрмiну дзеяння пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка); заводскага нумара мiкрапрацэсара (пры наяўнасцi); асабiстага подпiсу ўладальнiка пасведчання аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка); 2.4. пасведчаннi аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка), выдадзеныя да ўступлення ў сiлу дадзенай пастановы, абавязковай замене на пасведчаннi новага ўзору не падлягаюць. 3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 верасня 2011 г. Мiнiстр С.А.Маскевiч УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў Старшыня Дзяржаўнага
Рэспублiкi Беларусь камiтэта па навуцы i тэхналогiях
А.М.Харкавец Рэспублiкi Беларусь
18.07.2011 I.В.Войтаў
15.07.2011
Дадатак 1 Узор бланка пасведчання аспiранта
(ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка)
-------------------------------- --------------------------------
¦ 0000000 ¦ ¦ 0000000 ¦
¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦
¦ Пасведчанне N ¦ ¦ Дата залiчэння ¦
¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ ¦
¦ Прозвiшча ¦ ¦ Дата выдачы ¦
¦ Уласнае iмя ¦ ¦ пасведчання ¦
¦ Iмя па бацьку ¦ ¦ ¦
¦ (калi такое маецца) ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ Пасведчанне сапраўдна да ¦
¦ ¦ ¦ ----------+--------+------- ¦
¦ Кафедра ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ (аддзел, лабараторыя) ¦ ¦ ¦---------+--------+------------ ¦
¦ Форма атрымання ¦ ¦ ¦
¦ адукацыi ¦ ¦ ¦
¦ ¦ ¦ Асабiсты подпiс Подпiс кiраўнiка ¦
¦ ¦ ¦ М.П. ¦
¦------------------------------------ ¦------------------------------------
Дадатак 2 АПIСАННЕ ПАСВЕДЧАННЯ АСПIРАНТА (АД'ЮНКТА, ДАКТАРАНТА, СУIСКАЛЬНIКА)Пасведчанне аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) уяўляе сабой пластыкавую картку фармату ID1 памерам 85,6 x 54,1 мм. Пасведчанне аспiранта (ад'юнкта, дактаранта, суiскальнiка) вырабляецца шляхам ламiнiравання персанiфiкаванага бланка, якi складаецца з левага i правага лiстоў, на пярэднiх баках якiх размяшчаецца iнфармацыя ў адпаведнасцi з зацверджаным узорам, пры гэтым лiсты ў пластыкавым канверце размяшчаюцца адваротнымi бакамi адзiн да другога. Пры наяўнасцi магчымасцi ў установы пасляўнiверсiтэцкай адукацыi ў пластыкавым канверце памiж адваротнымi бакамi лiстоў бланка размяшчаецца мiкрапрацэсар з памяццю не менш за 2 кбайта з антэнай для бескантактнай перадачы i прыёму iнфармацыi. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|