Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 19.07.2011 № 94 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб дапаможнай школе (дапаможнай школе-iнтэрнаце) i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 2 ноября 2011 г. N 8/24341



На падставе абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiпеня 2011 г. N 969 "О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании" Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб дапаможнай школе (дапаможнай школе-iнтэрнаце).

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 26 мая 2005 г. N 40 "Об утверждении Положения о вспомогательной школе (школе-интернате)" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 91, 8/12690);

пункт 3 пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 29 жнiўня 2006 г. N 87 "О внесении изменений в некоторые нормативные правовые акты Министерства образования Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 149, 8/14986);

пункт 4 пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 12 студзеня 2010 г. N 4 "О внесении изменений и дополнений в некоторые нормативные правовые акты Министерства образования Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 57, 8/21990);

пункт 2 пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiпеня 2010 г. N 68 "О внесении изменений в некоторые нормативные правовые акты Министерства образования Республики Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 237, 8/22800).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр С.А.Маскевiч



УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Мiнiстр працы              Мiнiстр аховы здароўя
i сацыяльнай абароны       Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь                В.I.Жарко
        М.А.Шчоткiна       19.07.2011
19.07.2011

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў           Старшыня
Рэспублiкi Беларусь        Брэсцкага абласнога
        А.М.Харкавец       выканаўчага камiтэта
19.07.2011                         К.А.Сумар
                           19.07.2011

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Вiцебскага абласнога       Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        А.М.Косiнец                У.А.Дворнiк
19.07.2011                 19.07.2011

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Гродзенскага абласнога     Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        С.Б.Шапiра                 Б.В.Батура
19.07.2011                 19.07.2011

УЗГОДНЕНА                  УЗГОДНЕНА
Старшыня                   Старшыня
Магiлёўскага абласнога     Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта       выканаўчага камiтэта
        П.М.Руднiк                 М.А.Ладуцька
19.07.2011                 19.07.2011

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства адукацыi
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      19.07.2011 N 94


ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак дзейнасцi дапаможнай школы (дапаможнай школы-iнтэрната).

2. Для мэт дадзенага Палажэння прымяняюцца тэрмiны i iх азначэннi ў значэннях, устаноўленых Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, iншым заканадаўствам.

3. Дапаможная школа (дапаможная школа-iнтэрнат) (далей - дапаможная школа) - установа спецыяльнай адукацыi, якая рэалiзуе адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю, праграму выхавання i абароны правоў i законных iнтарэсаў дзяцей, якiя знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становiшчы, а таксама можа рэалiзоўваць адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi дашкольнай адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю, адукацыйную праграму дадатковай адукацыi дзяцей i моладзi, адукацыйную праграму прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых), праграму выхавання дзяцей, якiя маюць патрэбу ў аздараўленнi. У дапаможнай школе-iнтэрнаце ствараюцца ўмовы для пражывання i харчавання вучняў.

4. Дапаможная школа з'яўляецца юрыдычнай асобай i ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, дадзеным Палажэннем, iншымi заканадаўчымi актамi Рэспублiкi Беларусь, статутам дапаможнай школы, якi зацвярджаецца яе заснавальнiкам.

5. Дапаможная школа можа быць дзяржаўнай або прыватнай формы ўласнасцi i ствараецца ў форме ўстановы.

6. Дапаможная школа мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўнiцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i мiжнароднымi пагадненнямi Рэспублiкi Беларусь.

7. Дапаможная школа вядзе справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

8. Дапаможная школа забяспечвае назапашванне, улiк, захоўванне i выкарыстанне архiўных дакументаў у адпаведнасцi з патрабаваннямi заканадаўства аб Нацыянальным архiўным фондзе i архiвах у Рэспублiцы Беларусь.

9. Медыцынская дапамога вучням у дапаможнай школе аказваецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

10. Кантроль за забеспячэннем якасцi адукацыi ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

11. Дапаможная школа ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасцi адукацыi ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

12. Рашэнне аб рэарганiзацыi i лiквiдацыi дзяржаўнай дапаможнай школы прымаецца яе заснавальнiкам па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

13. Па пытаннях функцыянавання, якiя не ўрэгуляваны дадзеным Палажэннем, дапаможная школа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.



ГЛАВА 2 ЗАДАЧЫ I ФУНКЦЫI ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ (ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА)

14. Асноўнымi задачамi дапаможнай школы з'яўляюцца:

забеспячэнне атрымання спецыяльнай адукацыi вучнямi з iнтэлектуальнай недастатковасцю з улiкам структуры i ступенi цяжкасцi фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў;

стварэнне адаптыўнага адукацыйнага асяроддзя для навучання i выхавання вучняў, iх гарманiчнага развiцця;

фармiраванне сацыяльна значных ведаў i ўменняў, неабходных у штодзённым жыццi;

падрыхтоўка вучняў да ўсвядомленага прафесiянальнага самавызначэння, працоўнай дзейнасцi, сямейнага жыцця;

выхаванне жыццяздольнай асобы, забеспячэнне магчымасцi iнтэграцыi i актыўнага ўдзелу ў жыццi грамадства;

стварэнне бяспечных умоў пры ажыццяўленнi адукацыйнага працэсу;

аказанне кансультатыўнай дапамогi сем'ям, якiя выхоўваюць дзяцей з iнтэлектуальнай недастатковасцю, фармiраванне ў членаў сямей адэкватных адносiн да асаблiвасцей развiцця дзiцяцi, выпрацоўка аптымальных падыходаў да сямейнага выхавання.

15. Для рэалiзацыi сваiх задач дапаможная школа ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь ажыццяўляе:

адукацыйны працэс на падставе вучэбна-праграмнай дакументацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi;

карэкцыю фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў у вучняў;

выхаванне вучняў у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь;

стварэнне спецыяльных умоў для атрымання спецыяльнай адукацыi;

сiстэматычнае назiранне за iндывiдуальна-тыпалагiчнымi асаблiвасцямi вучняў i станам iх здароўя на працягу навучання i выхавання ў дапаможнай школе;

ахову здароўя вучняў у час ажыццяўлення адукацыйнага працэсу;

патранат выпускнiкоў дапаможнай школы.

16. Дапаможная школа акрамя асноўных функцый, пералiчаных у пункце 15 дадзенага Палажэння, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, можа ажыццяўляць:

навучанне i выхаванне выхаванцаў пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi дашкольнай адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю;

арганiзацыю навучання i выхавання для атрымання спецыяльнай адукацыi дома вучняў, якiя па медыцынскiх паказчыках часова або пастаянна не могуць наведваць установы адукацыi;

арганiзацыю навучання i выхавання ва ўмовах арганiзацый аховы здароўя вучняў, якiя засвойваюць змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю i якiм аказваецца медыцынская дапамога ў арганiзацыях аховы здароўя ва ўмовах стацыянару;

арганiзацыю навучання i выхавання ва ўмовах санаторна-курортных i аздараўленчых арганiзацый вучняў, якiя засвойваюць змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю i накiраваны ў складзе арганiзаваных груп у санаторна-курортныя i аздараўленчыя арганiзацыi;

арганiзацыю навучання i выхавання вучняў, якiя засвойваюць змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю i знаходзяцца ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання;

iнавацыйную i эксперыментальную дзейнасць.



ГЛАВА 3 СТРУКТУРА ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ (ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА)

17. Дапаможная школа фармiруе сваю структуру ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, са статутам.

18. Дапаможная школа можа мець у сваёй структуры адасобленыя падраздзяленнi i структурныя падраздзяленнi.

Структурнае падраздзяленне можа стварацца як адасобленае падраздзяленне.

19. Дапаможная школа можа мець вучэбна-доследныя ўчасткi (гаспадаркi), вытворчыя (вучэбна-вытворчыя) майстэрнi i iншыя аб'екты, якiя забяспечваюць рэалiзацыю задач i статутных мэтаў дапаможнай школы.

Вучэбна-доследныя ўчасткi (гаспадаркi), вытворчыя (вучэбна-вытворчыя) майстэрнi ствараюцца з мэтай арганiзацыi працоўнага навучання, а таксама рэалiзацыi адукацыйнай праграмы падрыхтоўкi рабочых (служачых). Вучэбныя (вучэбна-вытворчыя) майстэрнi дапаможнай школы забяспечваюцца абсталяваннем i iнструментам са спецыяльнымi прыстасаваннямi, якiя папярэджваюць траўматызм i дазваляюць пераадольваць сэнсарныя i рухальныя парушэннi вучняў.



ГЛАВА 4 КАМПЛЕКТАВАННЕ ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ (ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА)

20. Камплектаванне дапаможнай школы ажыццяўляецца заснавальнiкам на падставе заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi (далей - ЦКРНiР) з улiкам структуры i ступенi цяжкасцi фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў у дзяцей згодна з дадаткам.

Прыём у дапаможную школу ажыццяўляецца на падставе заявы законнага прадстаўнiка пры прад'яўленнi iм пасведчання аб нараджэннi або дакумента, якi сведчыць пра асобу навучэнца, заключэння ЦКРНiР, медыцынскай даведкi аб стане здароўя навучэнца. Прыём у дапаможную школу, утрыманне i выпуск вучняў з iнтэлектуальнай недастатковасцю з лiку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, ажыццяўляюцца ў парадку, якi ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

21. Вучнi з устаноў агульнай сярэдняй адукацыi прымаюцца ў класы адпаведна iх развiццю i ўзроўню адукацыйнай падрыхтоўкi.

22. У выпадку спынення дзейнасцi дапаможнай школы заснавальнiк ажыццяўляе перавод вучняў па ўзгадненнi з iх законнымi прадстаўнiкамi ў iншыя ўстановы адукацыi, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы спецыяльнай адукацыi.



ГЛАВА 5 АСАБЛIВАСЦI АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ Ў ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЕ (ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЕ-IНТЭРНАЦЕ)

23. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю арганiзуецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi да арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi з улiкам асаблiвасцей, вызначаных артыкулам 268 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, дадзеным Палажэннем.

24. Адукацыйны працэс у дапаможнай школе носiць карэкцыйную накiраванасць i арганiзуецца з улiкам структуры i ступенi цяжкасцi фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў i ўзросту вучняў на падставе вучэбна-праграмнай дакументацыi адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi.

25. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыi, якая рэгламентуе адукацыйны працэс, вызначана артыкулам 279 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

26. Навучанне i выхаванне пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю ажыццяўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублiкi Беларусь.

Асноўная мова навучання i выхавання (беларуская або руская) пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю вызначаецца яе заснавальнiкам з улiкам пажаданняў законных прадстаўнiкоў вучняў.

27. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю ажыццяўляецца ў класах, якiя адкрываюцца ў залежнасцi ад структуры i ступенi цяжкасцi фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў i ўзросту вучняў.

28. Адукацыйны працэс у дапаможнай школе ажыццяўляецца ў аддзяленнях (першае i другое), якiя аб'ядноўваюць класы. Першае i другое аддзяленнi ствараюцца ў залежнасцi ад структуры i ступенi цяжкасцi фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў i ўзросту вучняў.

У дапаможнай школе могуць адкрывацца XI - XII класы паглыбленай сацыяльнай i прафесiянальнай падрыхтоўкi, напаўняльнасць якiх складае 12 вучняў. XI - XII класы паглыбленай сацыяльнай i прафесiянальнай падрыхтоўкi - класы, у якiх адначасова з адукацыйнай праграмай спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю рэалiзуецца адукацыйная праграма прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых).

29. Напаўняльнасць класаў у дапаможнай школе ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з пунктам 13 артыкула 268 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

30. Па рашэннi заснавальнiка ў дапаможнай школе можа быць устаноўлена меншая напаўняльнасць класаў.

31. Колькасць класаў у дапаможнай школе вызначаецца заснавальнiкам у адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў з улiкам умоў, якiя неабходны для ажыццяўлення адукацыйнага працэсу.

32. Асноўнай формай арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю з'яўляюцца вучэбныя заняткi: урок, назiранне, экскурсiя i iншыя. Дадаткова праводзяцца карэкцыйныя, факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымлiваючыя заняткi, практыка.

Факультатыўныя заняткi могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай, гуманiтарнай, грамадазнаўчай, экалагiчнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфiчнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай i iншай накiраванасцi.

33. Вучэбныя заняткi ў дапаможнай школе праводзяцца ў першую змену.

34. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў у дапаможнай школе i iх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам, якi складаецца з улiкам патрабаванняў санiтарных нормаў i правiлаў i гiгiенiчных нарматываў i зацвярджаецца кiраўнiком дапаможнай школы.

35. Пры правядзеннi вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах "Працоўнае навучанне" ў V - Х класах, "Прафесiянальная падрыхтоўка" ў XI - XII класах паглыбленай сацыяльнай i прафесiянальнай падрыхтоўкi клас дзелiцца на групы пры ўмове навучання ў кожнай з iх розным прафесiям. Напаўняльнасць групы складае не менш за 3 вучнi, дазваляецца камплектаванне груп вучнямi паралельных класаў.

36. Атэстацыя (бягучая, прамежкавая, вынiковая) вучняў дапаможнай школы пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з артыкуламi 275, 277 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi, Правiламi правядзення атэстацыi навучэнцаў пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю, якiя зацверджаны пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 19 лiпеня 2011 г. N 93 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 100, 8/24104).

37. З мэтай удакладнення адпаведнасцi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю пазнавальным магчымасцям вучняў дапаможная школа накiроўвае iх са згоды i ў прысутнасцi законных прадстаўнiкоў непаўналетнiх вучняў у ЦКРНiР для правядзення псiхолага-медыка-педагагiчнага абследавання.

38. Карэкцыя фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў у вучняў ажыццяўляецца на карэкцыйных занятках. Карэкцыйныя заняткi накiраваны на выпраўленне i (або) паслабленне фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў у вучняў.

39. Работу па карэкцыi фiзiчных i (або) псiхiчных парушэнняў у вучняў ажыццяўляе настаўнiк, якi мае вышэйшую адукацыю па профiлям "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" (напрамак "Спецыяльная адукацыя") або вышэйшую адукацыю па профiлям "Педагогiка", "Педагогiка. Прафесiянальная адукацыя" i перападрыхтоўку па напрамку "Спецыяльная адукацыя".

40. Карэкцыйныя i факультатыўныя заняткi, як правiла, праводзяцца пасля завяршэння або да пачатку ўрокаў. Факультатыўныя заняткi ў IX - XII класах могуць праводзiцца ў шосты школьны дзень.

41. Карэкцыйныя i факультатыўныя заняткi, у тым лiку i па асновах бяспекi жыццядзейнасцi i радыяцыйнай бяспекi, а таксама стымулюючыя i падтрымлiваючыя заняткi праводзяцца ў адпаведнасцi з раскладам, якi зацвярджаецца кiраўнiком дапаможнай школы.

42. Для арганiзацыi карэкцыйных, факультатыўных, стымулюючых i падтрымлiваючых заняткаў вучнi, як правiла, аднаго або паралельных класаў аб'ядноўваюцца ў групы. Напаўняльнасць груп павiнна складаць не менш за тры вучнi.

43. У дапаможнай школе вучням, якiя маюць парушэннi маўлення, аказваецца лагапедычная дапамога настаўнiкам-дэфектолагам (настаўнiкам-лагапедам). Для аказання лагапедычнай дапамогi вучнi аб'ядноўваюцца ў групы.

44. У дапаможнай школе з мэтай арганiзацыi работы па фiзiчнай рэабiлiтацыi вучняў уводзiцца пасада iнструктара-метадыста па фiзiчнай рэабiлiтацыi (iнструктара па лячэбнай фiзкультуры).

45. У дапаможнай школе з мэтай аказання дапамогi сям'i ў навучаннi i выхаваннi вучняў могуць адкрывацца групы падоўжанага дня для вучняў I - X класаў, парадак дзейнасцi якiх вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

46. Адукацыйны працэс пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi дашкольнай адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi да арганiзацыi адукацыйнага працэсу пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыi з улiкам асаблiвасцей, адзначаных у пункце 3 артыкула 268 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

47. Сацыяльна-педагагiчная падтрымка вучняў i аказанне iм псiхалагiчнай дапамогi ажыццяўляюцца сацыяльна-педагагiчнай i псiхалагiчнай службай дапаможнай школы.

48. Вучням дапаможнай школы, якiя засвоiлi змест адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю, выдаецца пасведчанне аб спецыяльнай адукацыi.

49. Адукацыйны працэс у XI - XII класах паглыбленай сацыяльнай i прафесiянальнай падрыхтоўкi накiраваны на фармiраванне сацыяльна значных уменняў, неабходных вучням для рэалiзацыi сваiх правоў i выканання грамадскiх, сямейных i прафесiянальных абавязкаў у самастойным жыццi, забяспечвае завяршэнне прафесiянальнай падрыхтоўкi.

Першасная сацыяльна-прафесiянальная адаптацыя вучняў забяспечваецца вытворчай практыкай.

50. Арганiзацыя адукацыйнага працэсу, атэстацыя вучняў пры рэалiзацыi адукацыйнай праграмы прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых (служачых) ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з Палажэннем аб бесперапынным прафесiянальным навучаннi па прафесiях рабочых, якое зацверджана пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiпеня 2011 г. N 954 "Об отдельных вопросах дополнительного образования взрослых" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 86, 5/34189).



ГЛАВА 6 КIРАВАННЕ ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛАЙ (ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛАЙ-IНТЭРНАТАМ). УЗАЕМААДНОСIНЫ ЎДЗЕЛЬНIКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

51. Непасрэднае кiраванне дзяржаўнай дапаможнай школай ажыццяўляе дырэктар, якi прызначаецца на ўмовах працоўнага дагавору (кантракту) на пасаду i вызваляецца ад займаемай пасады яе заснавальнiкам па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

52. Асноўным органам самакiравання дапаможнай школы з'яўляецца савет, якi ўзначальвае яе дырэктар.

У дапаможнай школе ствараецца педагагiчны савет i можа стварацца апякунскi савет, бацькоўскi камiтэт.

Структуру i штатны расклад дапаможнай школы распрацоўвае i зацвярджае дырэктар дапаможнай школы на падставе тыпавых штатаў i нарматываў колькасцi работнiкаў дапаможнай школы, якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, у межах выдзеленых сродкаў.

53. Дырэктар дапаможнай школы нясе адказнасць перад дзяржавай, заснавальнiкам, законнымi прадстаўнiкамi навучэнцаў за сваю дзейнасць у адпаведнасцi са службовымi абавязкамi, якiя прадугледжаны квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi, працоўным дагаворам (кантрактам) i статутам дапаможнай школы.

54. Прыём на работу ў дапаможную школу педагагiчных, медыцынскiх i iншых работнiкаў, заключэнне (працяг, скасаванне) з iмi працоўнага дагавору (кантракту), прымяненне да iх мер заахвочвання i дысцыплiнарнага спагнання, звальненне ажыццяўляе дырэктар у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

55. Працоўныя адносiны работнiкаў у дапаможнай школе рэгулююцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

56. Квалiфiкацыйныя патрабаваннi да педагагiчных i медыцынскiх работнiкаў вызначаюцца квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi, зацверджанымi ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь парадку.



ГЛАВА 7 ФIНАНСАВАННЕ I МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ (ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА)

57. Фiнансаванне дзяржаўнай дапаможнай школы ажыццяўляецца за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, сродкаў ад дзейнасцi, якая прыносiць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Фiнансаванне прыватных дапаможных школ ажыццяўляецца за кошт сродкаў заснавальнiка, сродкаў ад дзейнасцi, якая прыносiць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогi юрыдычных асоб i iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

Аплата працы супрацоўнiкаў дапаможнай школы ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

58. Матэрыяльна-тэхнiчная база дапаможнай школы фармiруецца заснавальнiкам у адпаведнасцi з патрабаваннямi, якiя ўстаноўлены заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь, уключае ў тым лiку зямельныя ўчасткi, будынкi, абсталяванне, транспартныя сродкi i iншую маёмасць, неабходную для арганiзацыi навучання i выхавання вучняў дапаможнай школы.

59. Заснавальнiк замацоўвае маёмасць за дапаможнай школай на праве аператыўнага кiравання. Права распараджэння маёмасцю ажыццяўляецца па ўзгадненнi з заснавальнiкам.

60. Дапаможная школа нясе перад заснавальнiкам адказнасць за захаванне i эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасцi.

61. Дапаможная школа павiнна мець памяшканнi, кабiнеты, майстэрнi, пляцоўкi, забяспечаныя мэбляй, iнвентаром, сродкамi навучання, неабходнымi для арганiзацыi адукацыйнага працэсу, памяшканнi для заняткаў фiзiчнай культурай i спортам, iншую маёмасць у адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правiлаў i гiгiенiчных нарматываў.



Дадатак
да Палажэння аб дапаможнай школе
(дапаможнай школе-iнтэрнаце)



КАМПЛЕКТАВАННЕ ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ (ДАПАМОЖНАЙ ШКОЛЫ-IНТЭРНАТА) З УЛIКАМ СТРУКТУРЫ I СТУПЕНI ЦЯЖКАСЦI ФIЗIЧНЫХ I (АБО) ПСIХIЧНЫХ ПАРУШЭННЯЎ

----------------------+-----------------------------------------------
¦     Аддзяленне      ¦   Структура i ступень цяжкасцi фiзiчных i (або)   ¦
¦                     ¦               псiхiчных парушэнняў                ¦
+---------------------+---------------------------------------------------+
¦Першае аддзяленне    ¦Лёгкая iнтэлектуальная недастатковасць             ¦
+---------------------+---------------------------------------------------+
¦Другое аддзяленне    ¦Умераная i цяжкая iнтэлектуальная недастатковасць  ¦
¦---------------------+----------------------------------------------------





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList