Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 25.07.2011 № 130 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб атэстацыi ў парадку экстэрнату i прызнаннi страцiўшымi сiлу некаторых пастаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 28 декабря 2011 г. N 8/24611



На падставе часткi трэцяй пункта 5 артыкула 163 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб атэстацыi ў парадку экстэрнату.

2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:

пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2003 г. N 39 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., N 75, 8/9680);

пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 8 снежня 2006 г. N 122 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2003 г. N 39" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., N 68, 8/15893);

пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 2008 г. N 90 "Аб унясеннi змяненняў у пастанову Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 28 мая 2003 г. N 39" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 276, 8/19761).

3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр С.А.Маскевiч



УЗГОДНЕНА                УЗГОДНЕНА
Мiнiстр фiнансаў         Мiнiстр працы
Рэспублiкi Беларусь      i сацыяльнай абароны
        А.М.Харкавец     Рэспублiкi Беларусь
20.07.2011                       М.А.Шчоткiна
                         20.07.2011

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства адукацыi
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      25.07.2011 N 130


1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак атэстацыi ў парадку экстэрнату.

Для мэт дадзенай Iнструкцыi выкарыстоўваюцца тэрмiны, вызначаныя артыкулам 163 Кодэкса Рэспублiкi Беларусь аб адукацыi.

2. Рашэнне аб допуску асобы да атэстацыi ў парадку экстэрнату прымаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы жыхарства (месцы знаходжання) асобы на падставе пададзенай iм заявы i прад'яўлення iм пасведчання аб нараджэннi або дакумента, якi сведчыць пра асобу. Ад iмя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўнiком.

Частковае засваенне зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi, адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi ва ўстанове адукацыi пры атэстацыi ў парадку экстэрнату можа быць пацверджана даведкай аб навучаннi, поўнае засваенне адукацыйнай праграмы базавай адукацыi - пасведчаннем аб базавай адукацыi.

3. Заява i iншыя дакументы для прыняцця рашэння аб допуску асобы да атэстацыi ў парадку экстэрнату, прадугледжаныя пунктам 2 дадзенай Iнструкцыi (далей, калi не вызначана iншае, - дакументы), падаюцца ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа да 25 красавiка года атэстацыi ў парадку экстэрнату.

Дакументы, пададзеныя ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа пасля 25 красавiка года атэстацыi ў парадку экстэрнату, прымаюцца для разгляду са згоды Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. Адпаведная згода Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь на праходжанне атэстацыi ў парадку экстэрнату можа быць дадзена пры наяўнасцi ўважлiвых прычын пропуску тэрмiну падачы дакументаў (прызыў на тэрмiновую ваенную службу або звальненне з тэрмiновай ваеннай службы па заканчэннi тэрмiну ваеннай службы па прызыве, выезд за мяжу на часовае або пастаяннае месца жыхарства, службовая камандзiроўка, па стане здароўя i iншае).

Уважлiвасць прычын вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь на падставе заявы асобы, якая звярнулася для атрымання згоды на праходжанне атэстацыi ў парадку экстэрнату. Дакументы i прынятае рашэнне аб згодзе або адмове ў разглядзе заявы аб допуску да атэстацыi ў парадку экстэрнату пасля 25 красавiка года атэстацыi ў парадку экстэрнату Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь накiроўвае ў аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа на працягу пятнаццацi каляндарных дзён з дня паступлення заявы.

4. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа разглядае дакументы, якiя паступiлi, i ў тэрмiн да 1 мая:

вызначае вучэбныя прадметы, па якiх асобе неабходна здаць экзамены;

вызначае вучэбныя прадметы, па якiх адзнака выстаўляецца з даведкi аб навучаннi;

вызначае ўстанову адукацыi, у якой будзе праводзiцца атэстацыя ў парадку экстэрнату;

накiроўвае ва ўстанову адукацыi рашэнне аб допуску асобы да вынiковай атэстацыi;

паведамляе асобе аб допуску да атэстацыi ў парадку экстэрнату або аб адмове. Адмова ў допуску да атэстацыi ў парадку экстэрнату павiнна быць матываванай.

Пры падачы заявы аб допуску да атэстацыi ў парадку экстэрнату пасля 25 красавiка года атэстацыi ў парадку экстэрнату аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа адпаведнае рашэнне павiнна быць прынята на працягу трох каляндарных дзён з дня атрымання згоды Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

5. Формай атэстацыi ў парадку экстэрнату з'яўляецца экзамен, у тым лiку выпускны экзамен. Вучэбныя прадметы, па якiх праводзяцца выпускныя экзамены, формы i тэрмiны iх правядзення адпавядаюць пералiку вучэбных прадметаў i iх формам, па якiх праводзяцца выпускныя экзамены, якiя штогод устанаўлiвае Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

Экзамены, за выключэннем выпускных экзаменаў, праводзяцца ў вуснай форме.

6. Атэстацыя ў парадку экстэрнату праводзiцца ў маi - чэрвенi. Пры падачы заявы аб допуску да атэстацыi ў парадку эстэрнату пасля 25 красавiка года атэстацыi ў парадку эстэрнату такая атэстацыя можа праводзiцца ў iншы тэрмiн, якi вызначаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.

7. Кiраўнiк установы адукацыi, вызначанай для правядзення атэстацыi ў парадку экстэрнату, на падставе рашэння аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа:

выдае загад аб залiчэннi асобы ў лiк вучняў;

зацвярджае расклад правядзення экзаменаў, якi даводзiцца да ведама экстэрна не менш чым за тры днi да пачатку экзаменаў.

8. Атэстацыя ў парадку экстэрнату складаецца з выстаўлення экзаменацыйных адзнак па вучэбных прадметах тыпавога вучэбнага плана базавай школы пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы базавай адукацыi, тыпавога вучэбнага плана сярэдняй школы пры засваеннi зместу адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыi, па якiх экстэрн здае экзамены, у тым лiку выпускныя экзамены, i (або) з выстаўлення адзнак з даведкi аб навучаннi.

9. Пры атэстацыi ў парадку экстэрнату:

экзамены праводзяцца ў парадку, вызначаным Правiламi правядзення атэстацыi навучэнцаў пры засваеннi зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыi, зацверджанымi пастановай Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 чэрвеня 2011 г. N 38 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 92, 8/23993);

адзнака па вучэбным прадмеце выстаўляецца з даведкi аб навучаннi, калi ў даведцы аб навучаннi па гэтым вучэбным прадмеце выстаўлена станоўчая адзнака;

вынiковая атэстацыя па вучэбных прадметах "Фiзiчная культура i здароўе", "Працоўнае навучанне", "Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка" праводзiцца па жаданнi экстэрна. Калi па гэтых вучэбных прадметах экстэрн не праходзiць атэстацыю, то ў пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi або атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс: "не вывучаў(ла)".

10. Экстэрн мае права на карыстанне падручнiкамi, вучэбнымi дапаможнiкамi i на атрыманне кансультацый па вучэбных прадметах.

11. Вынiкi здачы экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах фiксуюцца ў пратаколе экзаменаў, выпускных экзаменаў з паметкай "экстэрнат", якi падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.

12. Экстэрну, якi атрымаў па адным, некалькiх экзаменах, у тым лiку выпускных экзаменах па вучэбных прадметах, адзнаку 0 (нуль) балаў, выдаецца даведка аб навучаннi.

13. Экстэрну, якi паспяхова прайшоў атэстацыю ў парадку экстэрнату, на падставе рашэння кiраўнiка ўстановы адукацыi, у якой ён праходзiў атэстацыю, у парадку, вызначаным заканадаўствам, выдаецца дакумент аб адукацыi.






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList