Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 26.08.2011 № 41 "Аб фестывалi мастацтваў беларусаў свету"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 12 сентября 2011 г. N 8/24135



На падставе абзаца другога падпункта 5.1 пункта 5 Палажэння аб парадку арганiзацыi i правядзення фестываляў на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь, якiя фiнансуюцца з рэспублiканскага i (або) мясцовых бюджэтаў, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 красавiка 2006 г. N 521, Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб фестывалi мастацтваў беларусаў свету.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.



Мiнiстр П.П.Латушка



УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Мiнiстр iнфармацыi            Мiнiстр фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь           Рэспублiкi Беларусь
        А.В.Праляскоўскi              А.М.Харкавец
05.07.2011                    22.08.2011

УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Упаўнаважаны па справах       Старшыня
рэлiгiй i нацыянальнасцей     Брэсцкага абласнога
        Л.П.Гуляка            выканаўчага камiтэта
01.07.2011                            К.А.Сумар
                              04.07.2011

УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Выконваючы абавязкi старшынi
Вiцебскага абласнога          Гомельскага абласнога
выканаўчага камiтэта          выканаўчага камiтэта
        А.М.Косiнец                   А.В.Баранаў
04.07.2011                    06.07.2011

УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня
Гродзенскага абласнога        Мiнскага абласнога
выканаўчага камiтэта          выканаўчага камiтэта
        С.Б.Шапiра                    Б.В.Батура
05.07.2011                    05.07.2011

УЗГОДНЕНА                     УЗГОДНЕНА
Старшыня                      Старшыня
Магiлёўскага абласнога        Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта          выканаўчага камiтэта
        П.М.Руднiк                    М.А.Ладуцька
05.07.2011                    04.07.2011

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                      Пастанова
                                                      Мiнiстэрства культуры
                                                      Рэспублiкi Беларусь
                                                      26.08.2011 N 41


1. Дадзенае Палажэнне вызначае агульны парадак падрыхтоўкi i правядзення фестывалю мастацтваў беларусаў свету (далей - фестываль).

2. Галоўнымi мэтамi фестывалю з'яўляюцца:

прэзентацыя ў Рэспублiцы Беларусь дасягненняў мастацкай творчасцi i падтрымка творчых праектаў беларусаў замежжа;

актывiзацыя культурных сувязей з беларускай дыяспарай;

захаванне i развiццё нацыянальна-культурнай самабытнасцi беларусаў замежжа;

папулярызацыя культурных каштоўнасцей беларускага народа.

3. Фестываль праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь пры садзейнiчаннi Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Упаўнаважанага па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў, iншых зацiкаўленых дзяржаўных органаў i арганiзацый, грамадскiх аб'яднанняў.

4. Фестываль праводзiцца раз у тры гады.

Культурныя мерапрыемствы фестывалю арганiзуюцца ў г. Мiнску i ў iншых гарадах Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi.

5. У рамках фестывалю праводзяцца канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкi, выстаўкi, агляды, канферэнцыi, пленэры, семiнары i iншыя культурныя мерапрыемствы.

6. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт (далей - аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб'яднанняў, iншых зацiкаўленых арганiзацый.

Персанальны i колькасны склад аргкамiтэта i план яго работы зацвярджаецца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь.

7. Аргкамiтэт:

7.1. вызначае тэрмiны правядзення фестывалю;

7.2. пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;

7.3. вызначае колькасны склад творчых дэлегацый беларусаў замежжа;

7.4. разглядае i зацвярджае:

праграму правядзення фестывалю;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенню фестывалю;

спiс удзельнiкаў фестывалю;

склад рэжысёрска-пастановачнай групы фестывалю;

сiмволiку, узоры i колькасць узнагарод, iншую атрыбутыку фестывалю;

7.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

7.6. разглядае пытаннi фiнансавання падрыхтоўкi i правядзення фестывалю;

7.7. вырашае iншыя пытаннi, звязаныя з падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю.

8. Удзельнiкамi фестывалю з'яўляюцца:

члены арганiзацыйнага камiтэта;

дзеячы культуры i мастацтва, творчыя калектывы мастацкай самадзейнасцi, асобныя выканаўцы з лiку творчых работнiкаў i суправаджаючыя iх асобы (не больш трох для кожнага выканаўцы), мастакi, скульптары, дызайнеры, майстры народных рамёстваў, фотамастакi, фатографы, празаiкi, паэты з лiку беларусаў замежжа;

прадстаўнiкi грамадскiх аб'яднанняў беларусаў замежжа;

прадстаўнiкi замежных сродкаў масавай iнфармацыi;

госцi фестывалю, якiя маюць афiцыйнае запрашэнне ад арганiзацыйнага камiтэта фестывалю;

iншыя асобы, якiя ўдзельнiчаюць у падрыхтоўцы i правядзеннi фестывалю.

9. На заключных мерапрыемствах фестывалю Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь, iншымi дзяржаўнымi органамi i арганiзацыямi, грамадскiмi аб'яднаннямi ажыццяўляецца ўзнагароджанне ўзнагародамi i памятнымi падарункамi ўдзельнiкаў фестывалю з замежных дзяржаў, якiя ўнеслi значны ўклад у развiццё i папулярызацыю беларускай культуры i мовы ў краiнах пражывання.

10. Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, абласныя, Мiнскi гарадскi выканаўчыя камiтэты забяспечваюць размяшчэнне матэрыялаў аб культурных мерапрыемствах фестывалю ў сродках масавай iнфармацыi на працягу яго правядзення.

11. Аплата расходаў, звязаных з падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага бюджэту на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў i iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.






Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList