Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления Белстата

Постановления иных органов

Постановление Национального статистического комитета Республики Беларусь от 31.08.2011 № 237 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-музей (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi музея" i ўказанняў па яе запаўненнi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 21 марта 2012 г. N 7/1952



На падставе Палажэння аб Нацыянальным статыстычным камiтэце Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2008 г. N 445 "О некоторых вопросах органов государственной статистики", Нацыянальны статыстычны камiтэт Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзiць па прадстаўленнi Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь прыкладзеныя:

1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-музей (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi музея" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2011 год;

1.2. Указаннi па запаўненнi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-музей (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi музея" гадавой перыядычнасцi i ўвесцi iх у дзеянне пачынаючы са справаздачы за 2011 год.

2. Распаўсюдзiць указаную ў падпункце 1.1 пункта 1 дадзенай пастановы форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя займаюцца музейнай дзейнасцю.

3. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Нацыянальнага статыстычнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь ад 30 верасня 2009 г. N 198 "Аб зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-музей (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi музея" i ўказанняў па яе запаўненнi".

4. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу з 1 верасня 2011 г.



Старшыня У.I.Зiноўскi



                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     31.08.2011 N 237

----------------------------------------------------------------------
¦                 ДЗЯРЖАЎНАЯ СТАТЫСТЫЧНАЯ СПРАВАЗДАЧНАСЦЬ                 ¦
¦--------------------------------------------------------------------------

----------------------------------------------------------------------
¦  Прадстаўленне скажоных даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi,  ¦
¦  несвоечасовае прадстаўленне або непрадстаўленне такой справаздачнасцi  ¦
¦   цягнуць прымяненне мер адмiнiстрацыйнай або крымiнальнай адказнасцi   ¦
¦       ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь        ¦
¦--------------------------------------------------------------------------

   ----------------------------------------------------------------
   ¦                            Справаздача                            ¦
   ¦                        аб дзейнасцi музея                         ¦
   ¦                            за 20__ год                            ¦
   ¦--------------------------------------------------------------------

---------------------------------------+---------  --------------
¦            Прадстаўляюць             ¦   Тэрмiн    ¦  ¦  Форма 1-музей  ¦
¦                                      ¦прадстаўлення¦  ¦  (Мiнкультуры)  ¦
+--------------------------------------+-------------+  +---------+-------+
¦Юрыдычныя асобы, iх адасобленыя       ¦ 15 студзеня ¦  ¦Код формы¦0629507¦
¦падраздзяленнi, якiя займаюцца        ¦             ¦  ¦па ОКУД  ¦       ¦
¦музейнай дзейнасцю:                   ¦             ¦  ¦---------+--------
¦  упраўленню культуры абласнога,      ¦             ¦
¦  Мiнскага гарадскога выканаўчага     ¦             ¦  --------------
¦  камiтэта;                           ¦             ¦  ¦     Гадавая     ¦
¦  сваёй вышэйстаячай арганiзацыi      ¦             ¦  ¦------------------
¦  (копiю па яе патрабаваннi);         ¦             ¦
¦                                      ¦             ¦
¦упраўленнi культуры абласных, Мiнскага¦ 25 студзеня ¦
¦гарадскога выканаўчых камiтэтаў -     ¦             ¦
¦зводныя статыстычныя даныя            ¦             ¦
¦(iнфармацыю)                          ¦             ¦
¦                                      ¦             ¦
¦  Мiнiстэрству культуры Рэспублiкi    ¦             ¦
¦  Беларусь;                           ¦             ¦
¦                                      ¦             ¦
¦Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi      ¦  15 лютага  ¦
¦Беларусь - зводныя статыстычныя даныя ¦             ¦
¦(iнфармацыю) па сагласаванай праграме ¦             ¦
¦                                      ¦             ¦
¦  Нацыянальнаму статыстычнаму камiтэту¦             ¦
¦  Рэспублiкi Беларусь                 ¦             ¦
¦--------------------------------------+--------------

----------------------------------------------------------------------
¦Поўная назва юрыдычнай асобы ____________________________________________¦
¦Поўная назва адасобленага падраздзялення юрыдычнай асобы ________________¦
¦_________________________________________________________________________¦
¦Паштовы адрас (фактычны) ________________________________________________¦
¦Электронны адрас (www, e-mail) __________________________________________¦
+-------------+------------+--------------------+---------------+----------
¦             ¦            ¦                    ¦Код мясцовасцi,¦
¦Рэгiстрацыйны¦            ¦ Код профiля музея: ¦дзе знаходзiцца¦
¦    нумар    ¦  Улiковы   ¦  1 - гiстарычны,   ¦    музей:     ¦
¦рэспандэнта ў¦   нумар    ¦  2 - комплексны,   ¦  1 - горад i  ¦
¦статыстычным ¦плацельшчыка¦ 3 - прыродазнаўчы, ¦    паселак    ¦
¦  рэгiстры   ¦   (УНП)    ¦4 - мастацтвазнаўчы,¦  гарадскога   ¦
¦   (ОКПО)    ¦            ¦  5 - лiтаратурны,  ¦     тыпу,     ¦
¦             ¦            ¦    6 - галiновы    ¦  2 - сельскi  ¦
¦             ¦            ¦                    ¦населены пункт ¦
+-------------+------------+--------------------+---------------+
¦      1      ¦     2      ¦         3          ¦       4       ¦
+-------------+------------+--------------------+---------------+
¦             ¦            ¦                    ¦               ¦
¦-------------+------------+--------------------+----------------

                                 РАЗДЗЕЛ I
          МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ СПРАВАЗДАЧНАГА ГОДА

                                                                  Таблiца 1

------+---------+-----------+----------+--------+-------------------------+-----------------
¦     ¦         ¦           ¦          ¦ Плошча ¦   З графы 4 - плошча    ¦ З графы 4 - плошча  ¦
¦     ¦  Коль-  ¦   З iх    ¦ Агульная ¦ памяш- ¦       памяшканняў       ¦     памяшканняў     ¦
¦ Код ¦  касць  ¦ колькасць ¦  плошча  ¦канняў -+--------+------+---------+------------+--------+
¦радка¦будынкаў,¦ помнiкаў  ¦тэрыторыi,¦ усяго, ¦экспазi-¦выста-¦   пад   ¦патрабуючых ¦ маючых ¦
¦     ¦ адзiнак ¦архiтэктуры¦    га    ¦  кв.м  ¦ цыйных ¦вачных¦захаванне¦капiтальнага¦аварыйны¦
¦     ¦         ¦           ¦          ¦        ¦        ¦      ¦ фондаў  ¦  рамонту   ¦  стан  ¦
+-----+---------+-----------+----------+--------+--------+------+---------+------------+--------+
¦  А  ¦    1    ¦     2     ¦    3     ¦   4    ¦   5    ¦  6   ¦    7    ¦     8      ¦   9    ¦
+-----+---------+-----------+----------+--------+--------+------+---------+------------+--------+
¦ 01  ¦         ¦           ¦          ¦        ¦        ¦      ¦         ¦            ¦        ¦
¦-----+---------+-----------+----------+--------+--------+------+---------+------------+---------

                                РАЗДЗЕЛ II
                      ХАРАКТАРЫСТЫКА МУЗЕЙНАГА ФОНДУ

                                                                  Таблiца 2

                                                                  (адзiнак)
------------------+-----T--------------+-----------+-------------+-------------+----------
¦                 ¦     ¦              ¦           ¦             ¦  Колькасць  ¦  Колькасць   ¦
¦                 ¦     ¦  Колькасць   ¦   З iх    ¦  Колькасць  ¦  музейных   ¦  прадметаў   ¦
¦                 ¦     ¦   музейных   ¦ колькасць ¦  музейных   ¦  прадметаў  ¦    фонду     ¦
¦                 ¦     ¦  прадметаў   ¦ музейных  ¦  прадметаў  ¦  асноўнага  ¦  навукова-   ¦
¦   Тыпы крынiц   ¦ Код ¦  асноўнага   ¦ прадметаў ¦  асноўнага  ¦ фонду, якiя ¦  дапаможных  ¦
¦                 ¦радка¦фонду на канец¦ асноўнага ¦ фонду, якiя ¦  ўнесены ў  ¦  матэрыялаў  ¦
¦                 ¦     ¦справаздачнага¦фонду, якiя¦  набыты ў   ¦ электронны  ¦   на канец   ¦
¦                 ¦     ¦ года - усяго ¦патрабуюць ¦справаздачным¦  каталог у  ¦справаздачнага¦
¦                 ¦     ¦              ¦рэстаўрацыi¦    годзе    ¦справаздачным¦     года     ¦
¦                 ¦     ¦              ¦           ¦             ¦    годзе    ¦              ¦
+-----------------+-----+--------------+-----------+-------------+-------------+--------------+
¦        А        ¦  Б  ¦      1       ¦     2     ¦      3      ¦      4      ¦      5       ¦
+-----------------+-----+--------------+-----------+-------------+-------------+--------------+
¦Усяго музейных   ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦прадметаў (сума  ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦радкоў з 03 па   ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦07)              ¦ 02  ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦                 ¦     +--------------+-----------+-------------+-------------+--------------+
¦  У тым лiку:    ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦                 ¦     +--------------+-----------+-------------+-------------+--------------+
¦  рэчавыя        ¦ 03  ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦                 ¦     +--------------+-----------+-------------+-------------+--------------+
¦  пiсьмовыя      ¦ 04  ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦                 ¦     +--------------+-----------+-------------+-------------+--------------+
¦  выяўленчыя     ¦ 05  ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦                 ¦     +--------------+-----------+-------------+-------------+--------------+
¦  аўдыявiзуальныя¦ 06  ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦                 ¦     +--------------+-----------+-------------+-------------+--------------+
¦  натуральна-    ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦  гiстарычныя    ¦ 07  ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦                 ¦     +--------------+-----------+-------------+-------------+--------------+
¦З агульнай       ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦колькасцi        ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦музейных         ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦прадметаў (з     ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦радка 02) -      ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦прадметы, якiя   ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦ўтрымлiваюць     ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦каштоўныя металы ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦i камянi         ¦ 08  ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦                 ¦     +--------------+-----------+-------------+-------------+--------------+
¦З агульнай       ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦колькасцi        ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦музейных         ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦прадметаў (з     ¦     ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦радка 02) - зброя¦ 09  ¦              ¦           ¦             ¦             ¦              ¦
¦-----------------+-----+--------------+-----------+-------------+-------------+---------------

                                РАЗДЗЕЛ III
                        КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАННЯЎ МУЗЕЯ

                                                                  Таблiца 3

                                                                  (чалавек)
------+---------------------+----------------------------------------+--------------------
¦     ¦      Колькасць      ¦                                        ¦ Колькасць наведванняў  ¦
¦     ¦     наведванняў     ¦               З графы 1                ¦ культурна-адукацыйных  ¦
¦     ¦    экспазiцый i     ¦                                        ¦     мерапрыемстваў     ¦
¦     ¦      выставак       ¦                                        ¦                        ¦
¦     +-----+---------------+------------+--------+-------+----------+-----+------------------+
¦     ¦     ¦     з iх      ¦            ¦        ¦       ¦          ¦     ¦                  ¦
¦     ¦усяго¦  навучэнцамi  ¦            ¦        ¦       ¦          ¦     ¦                  ¦
¦ Код ¦(сума¦    ўстаноў    ¦            ¦        ¦       ¦          ¦     ¦    у тым лiку    ¦
¦радка¦граф ¦   агульнай    ¦            ¦        ¦       ¦          ¦     ¦                  ¦
¦     ¦ 3 i ¦   сярэдняй,   ¦            ¦iндывi- ¦       ¦          ¦     ¦                  ¦
¦     ¦ 4), ¦прафесiянальна-¦экскурсiйных¦дуальных¦платных¦бясплатных¦усяго+-------+----------+
¦     ¦(сума¦  тэхнiчнай,   ¦            ¦        ¦       ¦          ¦     ¦       ¦          ¦
¦     ¦граф ¦   сярэдняй    ¦            ¦        ¦       ¦          ¦     ¦       ¦          ¦
¦     ¦ 5 i ¦ спецыяльнай i ¦            ¦        ¦       ¦          ¦     ¦платных¦бясплатных¦
¦     ¦ 6)  ¦   вышэйшай    ¦            ¦        ¦       ¦          ¦     ¦       ¦          ¦
¦     ¦     ¦   адукацыi    ¦            ¦        ¦       ¦          ¦     ¦       ¦          ¦
+-----+-----+---------------+------------+--------+-------+----------+-----+-------+----------+
¦  А  ¦  1  ¦       2       ¦     3      ¦   4    ¦   5   ¦    6     ¦  7  ¦   8   ¦    9     ¦
+-----+-----+---------------+------------+--------+-------+----------+-----+-------+----------+
¦ 10  ¦     ¦               ¦            ¦        ¦       ¦          ¦     ¦       ¦          ¦
¦-----+-----+---------------+------------+--------+-------+----------+-----+-------+-----------

                                РАЗДЗЕЛ IV
         ЗВЕСТКI АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ КУЛЬТУРНА-АДУКАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

                                                                  Таблiца 4

                                                                  (адзiнак)
------+----------+------------------------+---------+-----------------
¦ Код ¦Колькасць ¦  З iх экспанаваных у   ¦Колькасць¦      Колькасць      ¦
¦радка¦выставак -¦  справаздачным годзе   ¦экскурсiй¦культурна-адукацыйных¦
¦     ¦  усяго   ¦      па-за музеем      ¦         ¦   мерапрыемстваў    ¦
+-----+----------+------------------------+---------+---------------------+
¦  А  ¦    1     ¦           2            ¦    3    ¦          4          ¦
+-----+----------+------------------------+---------+---------------------+
¦ 11  ¦          ¦                        ¦         ¦                     ¦
¦-----+----------+------------------------+---------+----------------------

Кiраўнiк юрыдычнай асобы,
адасобленага падраздзялення
(неабходнае падкрэслiць)                  __________  _____________________
                                           (подпiс)   (iнiцыялы, прозвiшча)
Асоба, адказная за складанне дзяржаўнай
статыстычнай справаздачнасцi _________    __________  _____________________
                             (пасада)      (подпiс)   (iнiцыялы, прозвiшча)

_____________________________                 "___" _______________ 20___ г.
(нумар кантактнага тэлефона,                    (дата складання дзяржаўнай
  адрас электроннай пошты)                     статыстычнай справаздачнасцi)

                                                     ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                     Пастанова
                                                     Нацыянальнага
                                                     статыстычнага камiтэта
                                                     Рэспублiкi Беларусь
                                                     31.08.2011 N 237


ГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1. Дзяржаўную статыстычную справаздачнасць па форме 1-музей (Мiнкультуры) "Справаздача аб дзейнасцi музея" (далей - справаздача) прадстаўляюць юрыдычныя асобы, адасобленыя падраздзяленнi юрыдычных асоб, якiя займаюцца музейнай дзейнасцю (далей - музеi).

Музейная дзейнасць пазначана ва ўстаноўчых дакументах музея (статуце цi палажэннi) альбо ўстаноўчых дакументах юрыдычнай асобы, да якой належыць музей.

2. Музей - юрыдычная асоба цi адасобленае падраздзяленне юрыдычнай асобы - складае справаздачу самастойна.

Юрыдычная асоба, у склад якой уваходзiць музей у якасцi структурнага падраздзялення, складае справаздачу i прадстаўляе яе ва ўпраўленне культуры абласнога (Мiнскага гарадскога) выканаўчага камiтэта па месцы знаходжання музея.

Музеi, якiя працуюць на грамадскiх пачатках, справаздачу не складаюць.

Музеi, часова закрытыя для наведвання па розных прычынах (рамонт, замена экспазiцыi, выкарыстанне памяшканняў у iншых мэтах), запаўняюць толькi паказчыкi, якiя адпавядаюць iх дзейнасцi за справаздачны перыяд.

Адкрытыя пасля капiтальнага рамонту, рэканструкцыi цi новыя музеi запаўняюць усе раздзелы справаздачы.

3. У графе 3 рэквiзiта "Сведения о респонденте" указваецца код профiля музея, якi абумоўлены прыналежнасцю музея да той цi iншай профiльнай навуковай дысцыплiны:

1 - гiстарычны. Да гэтага профiлю адносяцца ўсе тыпы музеяў гэтай групы: агульнагiстарычныя, ваенна-гiстарычныя, археалагiчныя, этнаграфiчныя, гiсторыi рэлiгii, гiстарычныя манаграфiчныя (гiсторыi адной падзеi), сучаснай культуры, iншыя;

2 - комплексны. Да гэтага профiлю адносяцца музеi, у дзейнасцi якiх аб'ядноўваюцца розныя профiльныя адгалiнаваннi: краязнаўчыя, архiтэктуры i этнаграфii, гiсторыка-мастацкiя, гiсторыка-культурныя запаведнiкi, iншыя;

3 - прыродазнаўчы. Да гэтага профiлю адносяцца прыродазнаўчыя музеi шырокага профiлю, геаграфiчныя, бiялагiчныя, заалагiчныя, батанiчныя, геалагiчныя, мiнералагiчныя, антрапалагiчныя, iншыя;

4 - мастацтвазнаўчы. Да гэтага профiлю адносяцца музеi выяўленчых мастацтваў, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, народнага мастацтва, палацавага i паркавага мастацтва, мастацкiя манаграфiчныя, iншыя;

5 - лiтаратурны. Да гэтага профiлю адносяцца музеi гiсторыi лiтаратуры, гiсторыi кнiгi, лiтаратурныя манаграфiчныя, iншыя;

6 - галiновы. Да гэтага профiлю адносяцца музеi, якiя прысвячаюцца асобным галiнам дзейнасцi: сельскагаспадарчыя, медыцынскiя, спорту, чыгункi, транспарту, тэатра i музыкi, iншыя.



ГЛАВА 2 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА I "МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНIЧНАЯ БАЗА НА КАНЕЦ СПРАВАЗДАЧНАГА ГОДА"

4. У графе 1 паказваецца агульная колькасць будынкаў, адведзеных пад асноўныя, дапаможныя, службовыя i iншыя памяшканнi, у тым лiку i арандаваных, акрамя ўласных будынкаў, цалкам здадзеных у арэнду.

5. У графе 3 паказваецца агульная плошча тэрыторыi музея (зямельная), якая ўключае плошчу паркаў, садоў i iншых тэрыторый, якiя знаходзяцца ў карыстаннi музея. Гэта датычыцца ў асноўным музеяў пад адкрытым небам, музеяў архiтэктуры, музеяў-запаведнiкаў i паркаў-ансамбляў, дамоў-музеяў, музеяў-сядзiб.

6. У графе 4 паказваецца плошча ўсiх памяшканняў, якая ўключае ў сябе плошчу, адведзеную пад экспазiцыю, выстаўкi i захаванне фондаў, дапаможных, службовых i iншых памяшканняў, як ва ўласных, так i ў арандаваных будынках незалежна ад таго, знаходзяцца яны па аднаму цi па некалькiх адрасах. Плошчы памяшканняў, якiя здаюцца ў арэнду, не паказваюцца. Звесткi аб памеры плошчы памяшканняў паказваюцца на аснове тэхнiчнага пашпарта цi дагавора арэнды.

7. У графах 5 i 6 паказваецца плошча, адведзеная для экспазiцый i выставак адпаведна. Экспазiцыйная i выставачная плошчы паказваюцца толькi для будынкаў. Плошча экспазiцый i выставак на адкрытай тэрыторыi, уключаючы ўкрытыя навесам, у экспазiцыйную i выставачную плошчу не ўваходзiць.

8. У графе 7 паказваецца плошча, якая выкарыстоўваецца пад захаванне фондаў i ўключае ў сябе плошчу памяшканняў для часовага захавання паступiўшых матэрыялаў, плошчу фондасховiшчаў з комплексным захаваннем цi па вiдах матэрыялаў, плошчу, адведзеную пад адкрытае захаванне фондаў, а таксама плошчу службовых памяшканняў для супрацоўнiкаў фондавых аддзелаў, якiя не выдзелены са сховiшчаў.

9. Графы 8 i 9 запаўняюцца на падставе акта (заключэння) цi складзенага ва ўстаноўленым парадку iншага дакумента, якi характарызуе стан уласных (не арандаваных) памяшканняў.



ГЛАВА 3 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА II "ХАРАКТАРЫСТЫКА МУЗЕЙНАГА ФОНДУ"

10. У графах 1 - 4 паказваюцца даныя толькi аб музейных прадметах асноўнага фонду, вызначаных нарматыўнымi прававымi актамi па ўлiку i захоўванню музейных фондаў.

11. Даныя па радках 03 - 07 прыводзяцца згодна з дадаткам 2 да Iнструкцыi аб парадку камплектавання музейных фондаў, унутрымузейнага ўлiку, навуковай апрацоўкi i захоўвання музейных прадметаў i музейных калекцый, уключаных у Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, навукова-дапаможных i сыравiнных матэрыялаў, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ад 1 лiстапада 2007 г. N 44 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., N 54, 8/18050).

12. Па радку 03 паказваюцца даныя па крынiцы "Рэчавыя", да якой адносяцца помнiкi матэрыяльнай культуры, якiя перадаюць iнфармацыю пра розныя аспекты гiсторыка-культурнай рэчаiснасцi праз матэрыяльны бок прадмета.

13. Па радку 04 паказваюцца даныя па крынiцы "Пiсьмовыя", да якой адносяцца крынiцы, якiя ўтрымлiваюць iнфармацыю, зафiксаваную з дапамогай знакаў пiсьма (лiтар, лiчбаў, iншых сiмвалаў).

14. Па радку 05 паказваюцца даныя па крынiцы "Выяўленчыя", да якой адносяцца крынiцы, якiя перадаюць iнфармацыю, зафiксаваную сродкамi пластычных мастацтваў, з дапамогай вiзуальных вобразаў.

15. Па радку 06 паказваюцца даныя па крынiцы "Аўдыявiзуальныя", да якой адносяцца крынiцы, якiя ажыццяўляюць выяўленне i перадачу iнфармацыi праз гук (фонаматэрыялы) з дапамогай розных тэхнiчных сродкаў (фота-, кiна-, тэле-, вiдэаматэрыялы i iншыя).

16. Па радку 07 паказваюцца даныя па крынiцы "Натуральна-гiстарычныя", да якой адносяцца прыродныя аб'екты, якiя падлягаюць музейнаму камплектаванню i захаванню ў музейных зборах.

17. Сума даных па радках з 03 па 07 павiнна быць роўнай адпаведным даным па радку 02.

18. Па радку 08 паказваецца колькасць адзiнак асноўнага фонду (ад агульнай колькасцi музейных прадметаў), якiя цалкам цi часткова выраблены з каштоўных металаў цi камянёў i знаходзяцца на спецыяльным улiку.

19. Графа 2 запаўняецца на падставе прафiлактычных аглядаў музейных прадметаў цi па матэрыялах зверкi.

20. Графа 5 запаўняецца на падставе даных кнiгi ўлiку фонду навукова-дапаможных матэрыялаў.



ГЛАВА 4 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА III "КОЛЬКАСЦЬ НАВЕДВАННЯЎ МУЗЕЯ"

21. У графе 1 паказваецца агульная колькасць наведванняў экспазiцый i выставак музея як экскурсiйных, так i iндывiдуальных. Музеi-запаведнiкi ў графе 1 паказваюць таксама экскурсiйныя наведваннi аб'ектаў, якiя размешчаны на iх тэрыторыi.

Колькасць наведванняў экспазiцый i выставак паказваецца на падставе ўваходных бiлетаў (платных цi бясплатных) i даных журнала ўлiку экскурсiйных наведванняў, калi ўваходны бiлет не выдаваўся.

Даныя ў графе 1 павiнны быць роўныя суме даных у графах 3 i 4, а таксама суме даных у графах 5 i 6.

22. У графе 5 паказваецца колькасць платных наведванняў экспазiцый i выставак, якая вызначаецца па колькасцi платных уваходных бiлетаў i па запiсах у журнале ўлiку экскурсiйных наведванняў, калi на групу чалавек прадаваўся экскурсiйны бiлет (пуцёўка).

23. Колькасць наведванняў культурна-адукацыйных мерапрыемстваў (графа 7) паказваецца на падставе даных журнала ўлiку культурна-адукацыйных мерапрыемстваў i па бiлетах.

Даныя ў графе 7 павiнны быць роўныя суме даных у графах 8 i 9.



ГЛАВА 5 ПАРАДАК ЗАПАЎНЕННЯ РАЗДЗЕЛА IV "ЗВЕСТКI АБ МЕРАПРЫЕМСТВАХ КУЛЬТУРНА-АДУКАЦЫЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦI"

24. У графе 1 паказваецца колькасць выставак, якiя праведзены ў справаздачным годзе ў будынку музея i экспанавалiся па-за музеем.

У графе 2 паказваюцца выстаўкi, якiя экспанавалiся па-за музеем.

У выпадку, калi музей арганiзоўваў выстаўкi ў iншым музеi, даныя аб праведзеных выстаўках паказваюць абодва музеi, але колькасць наведванняў паказвае той музей, якi гэту выстаўку экспанаваў.

25. У графе 3 паказваецца колькасць экскурсiй, праведзеных за справаздачны перыяд. Колькасць экскурсiй вызначаецца па бiлетах (пуцёўках) на экскурсiйнае абслугоўванне i на падставе даных журнала ўлiку экскурсiй, калi экскурсii бясплатныя.

26. У графе 4 паказваецца колькасць культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, да якiх адносяцца ўсе формы мерапрыемстваў, якiя выкарыстоўвае музей: лекцыi, музейна-педагагiчныя заняткi, культурна-адукацыйныя праграмы, канцэрты i iншыя. Калi музей арганiзоўвае цыклы, абанементы лекцый (заняткаў), тады кожная лекцыя (занятак) паказваецца як адно мерапрыемства.

Заўвага. Тэрмiналогiя, якая прымяняецца ў гэтых Указаннях, выкарыстоўваецца толькi для запаўнення справаздачы.






Archive documents
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList