Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб унясеннi дапаўнення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 16 июля 2012 г. N 3/2819 НОТА МIНIСТЭРСТВА ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ МIНIСТЭРСТВУ ЗАМЕЖНЫХ СПРАЎ СЛАВАЦКАЙ РЭСПУБЛIКIМiнск, 12 верасня 2011 года Уступiла у сiлу 29 жнiуня 2012 года Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь сведчыць сваю павагу Пасольству Славацкай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь i маe гонар пацвердзiць атрыманне Ноты Пасольства Славацкай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь ад 23 жнiўня 2010 года N 1.455/2010ВYVV наступнага зместу: "Пасольства Славацкай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь сведчыць сваю павагу Мiнiстэрству замежных спраў Рэспублiкi Беларусь i мае гонар прапанаваць дапоўнiць артыкул 11 Пагаднення памiж Урадам Славацкай Рэспублiкi i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 г. пунктам 4 у наступнай рэдакцыi: "Палажэннi пункта 1 гэтага артыкула i палажэннi артыкула 12 гэтага Пагаднення не перашкаджаюць мытным органам дзяржаў Дагаворных Бакоў перадаваць iнфармацыю, дакументы i iншыя дадзеныя, атрыманыя ў рамках гэтага Пагаднення, Еўрапейскай Камiсii i iншым дзяржавам - членам Еўрапейскага Саюза". Пасольства прапануе, каб дадзеная Нота i зваротная Нота Беларускага Боку склалi Дадатковае пагадненне памiж Урадам Славацкай Рэспублiкi i Урадам Рэспублiкi Беларусь аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года ў форме абмену нотамi, якое ўступiць у сiлу на трыццаты дзень з даты атрымання апошняга з пiсьмовых паведамленняў па дыпламатычных каналах аб выкананнi Дагаворнымi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу. Пасольства Славацкай Рэспублiкi карыстаецца дадзеным выпадкам, каб аднавiць Мiнiстэрству замежных спраў Рэспублiкi Беларусь запэўненнi ў сваёй вельмi глыбокай павазе.". Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь мае гонар пацвердзiць згоду са зместам вышэйзгаданай Ноты з тым, каб дадзеная Нота i Нота Пасольства Славацкай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь склалi Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб унясеннi дапаўнення ў Пагадненне памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Славацкай Рэспублiкi аб супрацоўнiцтве i ўзаемнай дапамозе ў мытных справах ад 22 сакавiка 1999 года, якое ўступiць у сiлу на трыццаты дзень з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга з пiсьмовых паведамленняў аб выкананнi Дагаворнымi Бакамi ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу. Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь будзе ўдзячна за пацвярджэнне атрымання Славацкiм Бокам гэтай Ноты. Мiнiстэрства замежных спраў Рэспублiкi Беларусь карыстаецца дадзеным выпадкам, каб аднавiць Пасольству Славацкай Рэспублiкi ў Рэспублiцы Беларусь запэўненнi ў сваёй вельмi высокай павазе. НОТА МИНИСТЕРСТВА ИНОСТРАННЫХ ДЕЛ СЛОВАЦКОЙ РЕСПУБЛИКИ МИНИСТЕРСТВУ ИНОСТРАННЫХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬМинск, 23 августа 2010 года Посольство Словацкой Республики в Республике Беларусь свидетельствует свое уважение Министерству иностранных дел Республики Беларусь и имеет честь предложить дополнить Статью 11 Соглашения между Правительством Словацкой Республики и Правительством Республики Беларусь о сотрудничестве и взаимной помощи в таможенных делах от 22 марта 1999 года пунктом 4 в следующей редакции: "Положения пункта 1 настоящей Статьи и положения Статьи 12 настоящего Соглашения не препятствуют таможенным органам государств Договаривающихся Сторон передавать информацию, документы и другие данные, полученные в рамках настоящего Соглашения, Европейской Комиссии и другим государствам - членам Европейского Союза". Посольство предлагает, чтобы настоящая Нота и ответная Нота белорусской стороны составили Дополнительное Соглашение между Правительством Словацкой Республики и Правительством Республики Беларусь о сотрудничестве и взаимной помощи в таможенных делах от 22 марта 1999 года в форме обмена нотами, которое вступит в силу на тридцатый день с даты получения последнего из письменных уведомлений по дипломатическим каналам о выполнении Договаривающимися Сторонами внутригосударственных процедур, необходимых для его вступления в силу. Посольство Словацкой Республики пользуется настоящим случаем, чтобы возобновить Министерству иностранных дел Республики Беларусь уверения в своем весьма глубоком уважении. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|