Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 23.09.2011 № 45 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб рэестры музеяў"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 5 октября 2011 г. N 8/24232 На падставе пункта 4 артыкула 10-1 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб рэестры музеяў. 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр П.П.Латушка УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Намеснiк Мiнiстра фiнансаў Старшыня Рэспублiкi Беларусь Брэсцкага абласнога I.С.Шунько выканаўчага камiтэта 15.09.2011 К.А.Сумар 21.09.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Вiцебскага абласнога Гомельскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта А.М.Косiнец У.А.Дворнiк 09.09.2011 19.09.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гродзенскага абласнога Мiнскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта С.Б.Шапiра Б.В.Батура 09.09.2011 12.09.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Магiлёўскага абласнога Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта П.М.Руднiк М.А.Ладуцька 09.09.2011 13.09.2011 ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 23.09.2011 N 45 1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 12 снежня 2005 года "Аб музеях i Музейным фондзе Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., N 197, 2/1167) i вызначае парадак вядзення рэестра музеяў (далей - рэестр), а таксама прадстаўлення звестак аб музеях, якiя ў iм змяшчаюцца. 2. Рэестр вядзецца ў мэтах: арганiзацыi ўлiку музеяў усiх формаў уласнасцi, якiя знаходзяцца i дзейнiчаюць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь; стварэння адзiнай базы даных аб дзейнасцi музеяў; публiчнага прадстаўлення звестак, якiя ў iм змяшчаюцца. 3. Вядзенне рэестра прадстаўляе сабой збор звестак аб музеях, iх сiстэматызацыю i актуалiзацыю. 4. Рэестр вядзецца па форме згодна з дадаткам 1. 5. Фармiраванне i вядзенне рэестра ажыццяўляецца дзяржаўнай установай адукацыi "Iнстытут культуры Беларусi" (далей - Iнстытут). 6. Звесткi прадстаўляюцца музеямi па форме згодна з дадаткам 2. 7. Звесткi накiроўваюцца музеямi ў адпаведныя ўпраўленнi культуры абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў (па тэрытарыяльнасцi). 8. Упраўленнi культуры абласных, Мiнскага гарадскога выканаўчых камiтэтаў на працягу 30 дзён разглядаюць звесткi i накiроўваюць iх i прапановы аб уключэннi музея ў рэестр у Iнстытут. 9. У выпадку змяненняў звестак аб назве музея, яго заснавальнiку, профiлю (профiлях), месцазнаходжаннi i рэжыме работы музей на працягу 10 дзён паведамляе аб гэтым у Iнстытут. 10. У выпадку лiквiдацыi музея заснавальнiк або кiраўнiк музея павiнен на працягу 10 дзён пiсьмова паведамiць аб гэтым у Iнстытут. 11. Рэестр з'яўляецца адкрытым. 12. Доступ да дадзеных рэестра забяспечваецца шляхам: публiкацыi ў сродках масавай iнфармацыi звестак, уключаных у рэестр; размяшчэння звестак рэестра ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт i на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь. Дадатак 1 Форма Рэестр музеяў ----+---------+------------+---------+------------+----------------+------+--- ¦ ¦ Дата ¦ Поўная ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ N ¦ўключэння¦(скарочаная)¦ Профiль ¦Заснавальнiк¦Месцазнаходжанне¦Рэжым ¦Заўвагi¦ ¦п/п¦ў рэестр ¦назва музея ¦(профiлi)¦ музея ¦ ¦работы¦ ¦ ¦ ¦ музеяў ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ +---+---------+------------+---------+------------+----------------+------+-------+ ¦ 1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦ 7 ¦ 8 ¦ +---+---------+------------+---------+------------+----------------+------+-------+ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ Дадатак 2 Форма Звесткi аб музеi ---+------------------------------+----------------------------------- ¦1 ¦Поўнае найменне музея ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦2 ¦Скарочанае найменне музея ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦3 ¦Дата заснавання музея ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦4 ¦Форма ўласнасцi ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦5 ¦Арганiзацыйна-прававая форма ¦ ¦ ¦ ¦(запаўняецца ў выпадку, калi ¦ ¦ ¦ ¦музей з'яўляецца юрыдычнай ¦ ¦ ¦ ¦асобай) ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦6 ¦Заснавальнiк музея ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦7 ¦Месцазнаходжанне музея (адрас,¦ ¦ ¦ ¦тэлефон, факс, адрас ¦ ¦ ¦ ¦электроннай пошты (вэб-сайта) ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦8 ¦Прозвiшча, уласнае iмя, iмя па¦ ¦ ¦ ¦бацьку (калi такое маецца) ¦ ¦ ¦ ¦кiраўнiка музея ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦9 ¦Колькасць работнiкаў музея (з ¦ ¦ ¦ ¦iх навуковых супрацоўнiкаў) ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦10¦Профiль (профiлi) музея ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦11¦Рэжым працы ¦ ¦ +--+------------------------------+-------------------+-------------------+ ¦12¦Колькасць адзiнак захоўвання ¦ асноўны фонд ¦навукова-дапаможны ¦ ¦ ¦(з iх унесена ў Дзяржаўны ¦ ¦ фонд ¦ ¦ ¦каталог Музейнага фонду +-------------------+-------------------+ ¦ ¦Рэспублiкi Беларусь) ¦ ¦ ¦ +--+------------------------------+-------------------+-------------------+ ¦13¦Пералiк асноўных калекцый ¦ ¦ +--+------------------------------+---------------------------------------+ ¦14¦Характарыстыка будынкаў ¦ ¦ ¦ ¦(памяшканняў) музея (уласнiк, ¦ ¦ ¦ ¦тып пабудовы, матэрыял, дата ¦ ¦ ¦ ¦пабудовы, стан) ¦ ¦ +--+------------------------------+-------------+-----------+-------------+ ¦15¦Плошча музея (кв.м) ¦экспазiцыйная¦выставачная¦фондасховiшча¦ ¦ ¦ +-------------+-----------+-------------+ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ L--+------------------------------+-------------+-----------+-------------- Кiраўнiк музея ______________ _________________________ (подпiс) (iнiцыялы, прозвiшча) |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|