Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
"Сумеснае камюнiке аб устанаўленнi дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Княствам Андора"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 8 ноября 2011 г. N 3/2736 Уступiла ў сiлу 27 верасня 2011 года Рэспублiка Беларусь i Княства Андора, жадаючы развiваць i ўмацоўваць дружалюбныя адносiны i супрацоўнiцтва памiж дзвюма дзяржавамi ў палiтычнай, эканамiчнай i культурнай галiнах на аснове роўнасцi, узаемнай павагi да суверэнiтэту i незалежнасцi абедзвюх дзяржаў i неўмяшання ва ўнутраныя справы кожнай з дзяржаў, кiруючыся мэтамi i прынцыпамi Статута Арганiзацыi Аб'яднаных Нацый, Венскай канвенцыi аб дыпламатычных зносiнах 1961 года i Венскай канвенцыi аб консульскiх зносiнах 1963 года, будучы ўпэўненымi, што ўстанаўленне дыпламатычных адносiн памiж Рэспублiкай Беларусь i Княствам Андора адпавядае iнтарэсам абедзвюх дзяржаў, не накiравана супраць любой iншай дзяржавы i будзе садзейнiчаць умацаванню мiжнароднага супрацоўнiцтва i мiру, дамовiлiся ўстанавiць дыпламатычныя адносiны з даты падпiсання гэтага Сумеснага камюнiке. У сведчанне чаго ўпаўнаважаныя прадстаўнiкi Рэспублiкi Беларусь i Княства Андора падпiсалi гэта Сумеснае камюнiке. Здзейснена ў горадзе Нью-Ёрку 27 верасня 2011 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, каталанскай i англiйскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу. За Рэспублiку Беларусь За Княства Андора Сяргей Мартынаў, Жыльбер Сабайя Сунiе, Мiнiстр замежных спраў Мiнiстр замежных спраў |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|