|  | |
| Навигация 
 Новые документы Реклама Ресурсы в тему | Указы Президента РБУказ Президента Республики Беларусь от 25.10.2011 № 487 "Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 26 октября 2011 г. N 1/13027 У мэтах арганiзацыi шырокага святкавання 130-годдзя з дня нараджэння класiкаў беларускай i сусветнай лiтаратуры народных паэтаў БССР Янкi Купалы i Якуба Коласа ПАСТАНАЎЛЯЮ: 1. Зацвердзiць прыкладзеныя: склад рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта па правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа (далей - рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт); план мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа. 2. Рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту сумесна з зацiкаўленымi забяспечыць рэалiзацыю плана мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа. Рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму аказваць садзейнiчанне рэспублiканскаму арганiзацыйнаму камiтэту ў правядзеннi названых мерапрыемстваў. 3. Фiнансаванне арганiзацыi i правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкi Купалы i Якуба Коласа, ажыццяўляць у межах сродкаў, прадугледжаных рэспублiканскiм i мясцовымi бюджэтамi на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам. 4. Дадзены Указ уступае ў сiлу з дня яго падпiсання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А.Лукашэнка                                                          ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Указ Прэзiдэнта
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        25.10.2011 N 487СКЛАД РЭСПУБЛIКАНСКАГА АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПРАВЯДЗЕННЮ МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ 130-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯНКI КУПАЛЫ I ЯКУБА КОЛАСАТозiк                   -  Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Анатолiй Афанасьевiч       (старшыня рэспублiканскага арганiзацыйнага
                           камiтэта)
Латушка                 -  Мiнiстр культуры (намеснiк старшынi
Павел Паўлавiч             рэспублiканскага арганiзацыйнага камiтэта)
Адамушка                -  дырэктар Дэпартамента па архiвах i справаводству
Уладзiмiр Iванавiч         Мiнiстэрства юстыцыi
Алейнiк                 -  намеснiк Мiнiстра замежных спраў
Сяргей Фёдаравiч
Ананiч                  -  першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна
Анцiпенка               -  старшыня Лагойскага райвыканкама
Анатоль Якаўлевiч
Васiленка               -  намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Вячаслаў Аляксандравiч
Дамаценка               -  старшыня Маладзечанскага райвыканкама
Фёдар Аляксандравiч
Дзедушкiн               -  старшыня Аршанскага райвыканкама
Уладзiмiр Мiхайлавiч
Дудко                   -  першы намеснiк генеральнага дырэктара закрытага
Вiктар Дзмiтрыевiч         акцыянернага таварыства "Сталiчнае тэлебачанне"
Жук                     -  намеснiк старшынi Гродзенскага аблвыканкама
Iгар Георгiевiч
Iванова                 -  старшыня прэзiдыума грамадскай арганiзацыi
Нiна Сямёнаўна             "Беларускае таварыства дружбы i культурнай
                           сувязi з замежнымi краiнамi"
Каваленя                -  акадэмiк-сакратар Аддзялення гуманiтарных навук
Аляксандр Аляксандравiч    i мастацтваў Нацыянальнай акадэмii навук
                           Беларусi
Камароўская             -  дырэктар установы "Дзяржаўны лiтаратурна-
Зiнаiда Мiкалаеўна         мемарыяльны музей Якуба Коласа"
Карпенка                -  намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкама
Iгар Васiльевiч
Кiрычэнка               -  намеснiк старшынi Гомельскага аблвыканкама
Пётр Аляксеевiч
Кiсель                  -  старшыня праўлення закрытага акцыянернага
Рыгор Леанiдавiч           таварыства "Другi нацыянальны тэлеканал"
Лукашанец               -  дырэктар дзяржаўнай навуковай установы "Iнстытут
Аляксандр Аляксандравiч    мовы i лiтаратуры iмя Якуба Коласа i Янкi Купалы
                           Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi"
Малашка                 -  намеснiк старшынi Магiлёўскага аблвыканкама
Валерый Анатольевiч
Мацевасян               -  дырэктар установы "Дзяржаўны лiтаратурны музей
Алена Раманаўна            Янкi Купалы"
Мiсько                  -  старшыня Стаўбцоўскага райвыканкама
Уладзiмiр Трафiмавiч
Саламаха                -  першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай
Аляксандр Пятровiч         тэлерадыёкампанii
Сiвалобава              -  начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы
Алена Аляксандраўна        Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
Субоцiн                 -  начальнiк аддзела паштовай сувязi Мiнiстэрства
Алег Iванавiч              сувязi i iнфарматызацыi
Фарыно                  -  намеснiк Мiнiстра адукацыi
Казiмiр Сцяпанавiч
Цупрык                  -  намеснiк старшынi Брэсцкага аблвыканкама
Леанiд Аляксандравiч
Чаргiнец                -  старшыня грамадскага аб'яднання "Саюз
Мiкалай Iванавiч           пiсьменнiкаў Беларусi"
Шчэцька                 -  намеснiк старшынi Мiнскага аблвыканкама
Вiктар Уладзiмiравiч
                                                        ЗАЦВЕРДЖАНА
                                                        Указ Прэзiдэнта
                                                        Рэспублiкi Беларусь
                                                        25.10.2011 N 487ПЛАН МЕРАПРЫЕМСТВАЎ, ПРЫСВЕЧАНЫХ 130-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯНКI КУПАЛЫ I ЯКУБА КОЛАСА------------------------------------+----------+---------------------------
        Назва мерапрыемства         ¦ Тэрмiны  ¦   Адказныя за выкананне
                                    ¦выканання ¦
------------------------------------+----------+---------------------------
1. Правядзенне ў месцах i            на працягу аблвыканкамы, Мiнскi
арганiзацыях, звязаных з жыццём i    2012 года  гарвыканкам, Мiнiстэрства
творчасцю паэтаў, ва ўстановах                  культуры, Мiнiстэрства
культуры i адукацыi ў г. Мiнску,                адукацыi, Мiнiстэрства
абласных i раённых цэнтрах, гарадах,            iнфармацыi, Мiнiстэрства
iншых населеных пунктах, а таксама ў            замежных спраў,
замежных установах Рэспублiкi                   Нацыянальная акадэмiя навук
Беларусь святочных мерапрыемстваў,              Беларусi, грамадскае
прысвечаных 130-годдзю з дня                    аб'яднанне "Саюз
нараджэння Янкi Купалы i Якуба                  пiсьменнiкаў Беларусi"
Коласа, з прыцягненнем да ўдзелу ў
iх вядомых дзеячаў лiтаратуры i
мастацтва, творчай i навуковай
iнтэлiгенцыi рэспублiкi
2. Стварэнне тэматычных лiтаратурна- на працягу Мiнiстэрства iнфармацыi,
мастацкiх i дакументальна-           2012 года  Нацыянальная дзяржаўная
публiцыстычных праграм па творах                тэлерадыёкампанiя, закрытыя
Янкi Купалы i Якуба Коласа цi                   акцыянерныя таварыствы
прысвечаных iх жыццю i творчасцi                "Другi нацыянальны
                                                тэлеканал" i "Сталiчнае
                                                тэлебачанне", Мiнiстэрства
                                                культуры
3. Забеспячэнне выдання друкаванай   на працягу Мiнiстэрства iнфармацыi,
прадукцыi да 130-годдзя з дня        2012 года  Мiнiстэрства адукацыi,
нараджэння Янкi Купалы i Якуба                  Нацыянальная акадэмiя навук
Коласа, у тым лiку факсiмiльнага                Беларусi, грамадскае
выдання кнiг Янкi Купалы "Шляхам                аб'яднанне "Саюз
жыцця" i Якуба Коласа "Сымон-                   пiсьменнiкаў Беларусi"
музыка", выдання ў серыях "Жыццё
знакамiтых людзей Беларусi" i
"Школьная бiблiятэка" кнiг,
прысвечаных жыццю i творчасцi
паэтаў, а таксама iх твораў
4. Правядзенне рэспублiканскiх свят  лiпень,    Мiнскi аблвыканкам,
паэзii, прысвечаных жыццю i          лiстапад   Мiнiстэрства культуры,
творчасцi Янкi Купалы i Якуба Коласа 2012 г.    грамадскае аб'яднанне "Саюз
                                                пiсьменнiкаў Беларусi"
5. Добраўпарадкаванне тэрыторый      на працягу Мiнiстэрства культуры,
гiсторыка-культурных аб'ектаў,       2012 года  Мiнiстэрства ўнутраных
звязаных з жыццём i творчасцю Янкi              спраў, аблвыканкамы, Мiнскi
Купалы i Якуба Коласа, устаноўка                гарвыканкам
iнфармацыйных паказальнiкаў аб гэтых
аб'ектах, правядзенне капiтальнага
рамонту будынкаў устаноў "Дзяржаўны
лiтаратурны музей Янкi Купалы" i
"Дзяржаўны лiтаратурны музей Якуба
Коласа"
--------------------------------------------------------------------------- | Новости законодательства Новости Спецпроекта "Тюрьма" Новости сайта Новости Беларуси Полезные ресурсы 
 
 Счетчики |