Право
Загрузить Adobe Flash Player
Навигация
Новые документы

Реклама

Законодательство России

Долой пост президента Беларуси

Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановления СМ РБ

Постановления других органов Республики Беларусь

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 02.11.2011 № 1474 "Аб правядзеннi навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi"

Текст документа с изменениями и дополнениями по состоянию на ноябрь 2013 года

< Главная страница

Зарегистрировано в НРПА РБ 4 ноября 2011 г. N 5/34708



Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Правесцi з 12 снежня 2011 г. па 12 студзеня 2012 г. навагоднюю дабрачынную акцыю "Нашы дзецi" з удзелам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, аблвыканкамаў, Мiнскага гарвыканкама i iншых мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў.

2. Мiнiстэрству адукацыi:

да 9 снежня 2011 г. зацвердзiць пералiк рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, грамадскiх аб'яднанняў, якiм прапанавана прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", i давесцi гэты пералiк да iх ведама;

пры неабходнасцi па ўзгадненню з зацiкаўленымi ўносiць змяненнi ў названы пералiк.

3. Кiраўнiкам рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў прыняць удзел у навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi", наведаць дзiцячыя iнтэрнатныя ўстановы, апякунскiя i прыёмныя сем'i, дзiцячыя дамы сямейнага тыпу, сем'i, якiя выхоўваюць дзяцей-iнвалiдаў, цэнтры карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi, дзiцячыя бальнiцы з мэтай вiншавання дзяцей з Новым годам, Нараджэннем Хрыстовым, уручэння iм падарункаў, аказання дапамогi ў вырашэннi ў адпаведнасцi з заканадаўствам iснуючых праблем.

Рэкамендаваць грамадскiм аб'яднанням i iншым юрыдычным асобам далучыцца да названай акцыi.

4. Правесцi ў рамках навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" 27 снежня 2011 г. у г. Мiнску на базе дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дабрачыннае навагодняе свята з уручэннем падарункаў дзецям ва ўзросце 8 - 14 гадоў з лiку:

дзяцей-сiрот, дзяцей, якiя засталiся без бацькоўскай апекi, выхаванцаў дзiцячых iнтэрнатных устаноў, дзяцей-iнвалiдаў;

дзяцей з мнагадзетных i малазабяспечаных сем'яў, сем'яў бежанцаў;

дзяцей з сем'яў ваеннаслужачых, асоб начальнiцкага i радавога саставу органаў унутраных спраў i фiнансавых расследаванняў, органаў i падраздзяленняў па надзвычайных сiтуацыях, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы (службовых абавязкаў), з сем'яў работнiкаў, што абслугоўвалi воiнскiя кантынгенты ў Афганiстане або iншых дзяржавах, на тэрыторыi якiх вялiся баявыя дзеяннi, якiя загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi ў перыяд вядзення баявых дзеянняў;

дзяцей, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС;

навучэнцаў, якiя ўзнагароджаны па вынiках раённых, абласных (мiнскай гарадской), рэспублiканскiх i мiжнародных алiмпiяд, творчых конкурсаў i спартыўных спаборнiцтваў;

навучэнцаў, якiя маюць поспехi ў грамадскай рабоце.

Устанавiць, што ў дабрачынным навагоднiм свяце ў г. Мiнску прымаюць удзел ад Брэсцкай, Вiцебскай, Гомельскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцей па 100 дзяцей ад кожнай, ад Мiнскай вобласцi - 300 i г. Мiнска - 1570 дзяцей, у тым лiку навучэнцы Рыжскай беларускай школы (Латвiйская Рэспублiка) i Беларускай сярэдняй школы iмя Францыска Скарыны г. Вiльнюса (Лiтоўская Рэспублiка), у адпаведнасцi са спiсамi, якiя ўзгадняюцца аблвыканкамамi i Мiнскiм гарвыканкамам.

Прыняць да ведама, што на дабрачыннае навагодняе свята прадугледжваецца ў якасцi рэзерву 30 падарункаў i 251 бiлет без падарунка для асоб, якiя суправаджаюць групы дзяцей, а таксама прадстаўнiкоў рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання i грамадскiх аб'яднанняў.

Рэкамендаваць аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму правесцi 28 - 30 снежня 2011 г. з удзелам кiраўнiцтва аблвыканкамаў i Мiнскага гарвыканкама аналагiчныя мерапрыемствы ў абласных цэнтрах i г. Мiнску, а таксама дабрачынныя навагоднiя святы для дзяцей ва ўсiх гарадах i раёнах краiны ў час школьных канiкулаў з удзелам кiраўнiцтва гарадоў i раёнаў.

5. Стварыць арганiзацыйны камiтэт па правядзенню 27 снежня 2011 г. у г. Мiнску дабрачыннага навагодняга свята для дзяцей згодна з дадаткам.

Дадзенаму арганiзацыйнаму камiтэту вызначыць расходы на арганiзацыю i правядзенне дабрачыннага навагодняга свята.

6. Аблвыканкамам, Мiнскаму гарвыканкаму забяспечыць дастаўку дзiцячых дэлегацый на дабрачыннае навагодняе свята i назад.

Мiнскаму гарвыканкаму арганiзаваць пры неабходнасцi пражыванне, харчаванне i культурную праграму для дэлегацый абласцей.

7. Фiнансаванне расходаў на правядзенне навагодняй дабрачыннай акцыi "Нашы дзецi" ажыццявiць за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспублiканскiм бюджэце рэспублiканскiм органам дзяржаўнага кiравання на цэнтралiзаваныя мерапрыемствы, а таксама пазабюджэтных сродкаў i эканомii каштарыса расходаў.

Рэкамендаваць мясцовым выканаўчым i распарадчым органам ажыццяўляць фiнансаванне названага мерапрыемства за кошт сродкаў мясцовых бюджэтаў, пазабюджэтных асiгнаванняў i сродкаў з iншых крынiц, якiя не забаронены заканадаўствам.



Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч



Дадатак
да пастановы
Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
02.11.2011 N 1474



СКЛАД АРГАНIЗАЦЫЙНАГА КАМIТЭТА ПА ПРАВЯДЗЕННЮ 27 СНЕЖНЯ 2011 Г. У Г. МIНСКУ ДАБРАЧЫННАГА НАВАГОДНЯГА СВЯТА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ

Тозiк                - Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь
Анатолiй Афанасьевiч   (старшыня арганiзацыйнага камiтэта)

Маскевiч             - Мiнiстр адукацыi (намеснiк старшынi арганiзацыйнага
Сяргей Аляксандравiч   камiтэта)

Амарын               - першы намеснiк Мiнiстра фiнансаў
Уладзiмiр Вiктаравiч

Ананiч               - першы намеснiк Мiнiстра iнфармацыi
Лiлiя Станiславаўна

Волкаў               - дырэктар дзяржаўнай установы "Палац Рэспублiкi"
Пётр Андрэевiч         Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь

Драгун               - намеснiк Мiнiстра гандлю
Вячаслаў Леанiдавiч

Емяльяненка          - начальнiк упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы
Юрый Уладзiмiравiч     Мiнiстэрства адукацыi

Карачэўскi           - першы намеснiк Мiнiстра культуры
Уладзiмiр Мiхайлавiч

Карпенка             - намеснiк старшынi Мiнскага гарвыканкама
Iгар Васiльевiч

Мiкша                - намеснiк Старшынi Федэрацыi прафсаюзаў Беларусi
Аляксандр Сяргеевiч

Пiневiч              - першы намеснiк Мiнiстра аховы здароўя
Дзмiтрый Леанiдавiч

Полудзень            - намеснiк Мiнiстра ўнутраных спраў - начальнiк
Яўгенiй Яўгенавiч      мiлiцыi грамадскай бяспекi

Рафальскi            - начальнiк упраўлення нагляду i прафiлактыкi
Уладзiмiр Мiкалаевiч   Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях

Саламаха             - першы намеснiк Старшынi Нацыянальнай дзяржаўнай
Аляксандр Пятровiч     тэлерадыёкампанii

Сiвалобава           - начальнiк упраўлення сацыяльна-культурнай сферы
Алена Аляксандраўна    Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Хандогiна            - загадчык аддзела адукацыi, спорту, па справах сям'i
Юлiя Сяргееўна         i моладзi ўпраўлення сацыяльна-культурнай сферы
                       Апарату Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

Якжык                - намеснiк Мiнiстра адукацыi
Вiктар Вiктаравiч





Архіў дакументаў
Папярэдні | Наступны
Новости законодательства

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Новости сайта
Новости Беларуси

Полезные ресурсы

Счетчики
Rambler's Top100
TopList