Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановление Министерства культуры Республики Беларусь от 02.11.2011 № 49 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб правядзеннi рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 18 ноября 2011 г. N 8/24408 На падставе падпункта 5.10 пункта 5 Палажэння аб Мiнiстэрстве культуры Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 кастрычнiка 2001 г. N 1558 "Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь", Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзенае Палажэнне аб правядзеннi рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года". 2. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Мiнiстр П.П.Латушка УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснiк Мiнiстр iнфармацыi Мiнiстра фiнансаў Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь А.В.Праляскоўскi У.В.Амарын 08.09.2011 25.09.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Брэсцкага абласнога Вiцебскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта К.А.Сумар А.М.Косiнец 09.09.2011 09.09.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Гомельскага абласнога Гродзенскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта У.А.Дворнiк С.Б.Шапiра 08.09.2011 09.09.2011 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Старшыня Мiнскага абласнога Магiлёўскага абласнога выканаўчага камiтэта выканаўчага камiтэта Б.В.Батура П.М.Руднiк 12.09.2011 09.09.2011 ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь 02.11.2011 N 49 1. Дадзенае Палажэнне вызначае парадак падрыхтоўкi i правядзення рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года". 2. Рэспублiканская акцыя "Культурная сталiца года" праводзiцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей - Мiнiстэрства культуры) i абласнымi выканаўчымi камiтэтамi, на тэрыторыi якiх знаходзiцца горад, якому нададзены статус "Культурная сталiца года". 3. Рэспублiканская акцыя "Культурная сталiца года" - грамадска-культурнае мерапрыемства, асноўнымi мэтамi якога з'яўляюцца: прэзентацыя культурнай самабытнасцi гарадоў i рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь; развiццё i папулярызацыя традыцый i дасягненняў нацыянальнай культуры, далучэнне да iх шырокiх слаёў насельнiцтва; актывiзацыя творчай iнiцыятывы, абмен духоўнымi i культурнымi каштоўнасцямi, павышэнне якасцi i ўзроўню падрыхтоўкi i арганiзацыi культурных мерапрыемстваў; стварэнне праз сферу культуры ўмоў сацыяльна-эканамiчнага развiцця гарадоў i рэгiёнаў Рэспублiкi Беларусь, павышэння iх турыстычнай прывабнасцi. 4. Рэспублiканская акцыя "Культурная сталiца года" праводзiцца кожны год у горадзе, якому нададзены статус "Культурная сталiца года". 5. Мiнiстэрства культуры: ажыццяўляе каардынацыю работы па вызначэннi горада i наданнi яму статусу "Культурная сталiца года"; вызначае парадак i ўмовы вызначэння горада i надання яму статусу "Культурная сталiца года"; размяшчае ў сродках масавай iнфармацыi, на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай кампутарнай сетцы Iнтэрнэт iнфармацыю аб парадку i ўмовах вызначэння горада i надання яму статусу "Культурная сталiца года"; разглядае заяўкi аб наданнi гораду статусу "Культурная сталiца года" (далей - заяўкi); вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць пры арганiзацыi работы па вызначэннi горада i наданнi яму статусу "Культурная сталiца года". 6. Для арганiзацыi i правядзення рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года" ствараецца рэспублiканскi арганiзацыйны камiтэт па падрыхтоўцы i правядзеннi рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года" (далей - аргкамiтэт), якi фармiруецца з прадстаўнiкоў Мiнiстэрства культуры, мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, iншых дзяржаўных органаў i зацiкаўленых арганiзацый, што ўдзельнiчаюць у правядзеннi рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года". Персанальны i колькасны склад аргкамiтэта i план яго работы зацвярджаюцца загадам Мiнiстэрства культуры. 7. Аргкамiтэт: ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года"; ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб'ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi i правядзення рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года" i яе асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi; рыхтуе прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года"; вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года"; вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць пры падрыхтоўцы i правядзеннi рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года". 8. Статус "Культурная сталiца года" можа быць нададзены гораду абласнога цi раённага падпарадкавання. 9. Для вызначэння горада, якi будзе ўдзельнiчаць у рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года", абласныя выканаўчыя камiтэты могуць арганiзоўваць рэгiянальныя конкурсы. 10. Заяўкi падаюцца абласнымi выканаўчымi камiтэтамi ў Мiнiстэрства культуры да 20 верасня года, якi папярэднiчае году правядзення чарговай рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года". Да заяўкi дадаюцца: абгрунтаваная прапанова аб наданнi гораду статусу "Культурная сталiца года"; праект праграмы культурных мерапрыемстваў. 11. Заяўкi разглядаюцца да 10 кастрычнiка года, якi папярэднiчае году правядзення чарговай рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года". 12. Асноўнымi крытэрыямi для надання гораду статусу "Культурная сталiца года" з'яўляюцца: наяўнасць развiтой сацыяльна-культурнай iнфраструктуры горада; станоўчы вопыт арганiзацыi i правядзення культурных мерапрыемстваў; сiстэмнасць работы па даследаваннi i зберажэннi матэрыяльнай i нематэрыяльнай гiсторыка-культурнай спадчыны, захаваннi i развiццi рэгiянальных адметнасцяў; наяўнасць цiкавых мясцовых творчых праектаў, запланаваных для рэалiзацыi ў рамках рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года". 13. Рашэнне аб наданнi гораду статусу "Культурная сталiца года" прымаецца калегiяй Мiнiстэрства культуры. 14. Iнфармацыя аб наданнi гораду статусу "Культурная сталiца года" размяшчаецца ў сродках масавай iнфармацыi, на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай кампутарнай сетцы Iнтэрнэт. 15. Гораду, якому нададзены статус "Культурная сталiца года", Мiнiстэрствам культуры ўручаецца сертыфiкат. 16. У рамках правядзення рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года" на працягу года рэалiзуецца праграма культурных мерапрыемстваў. Праграма культурных мерапрыемстваў распрацоўваецца мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi, на тэрыторыi якiх знаходзiцца горад, якому нададзены статус "Культурная сталiца года". Праграма культурных мерапрыемстваў складаецца з улiкам мясцовай спецыфiкi i задач развiцця рэгiёна i можа ўключаць у сябе канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкi, выстаўкi, агляды, конкурсы, канферэнцыi, пленэры, семiнары i iншыя культурныя мерапрыемствы. 17. Праграма культурных мерапрыемстваў зацвярджаецца абласным выканаўчым камiтэтам, на тэрыторыi якога знаходзiцца горад, якому нададзены статус "Культурная сталiца года", па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам культуры. 18. Мiнiстэрства культуры, Мiнiстэрства iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, абласныя, гарадскiя (гарадоў абласнога падпарадкавання), раённыя выканаўчыя камiтэты, на тэрыторыi якiх знаходзiцца горад, якому нададзены статус "Культурная сталiца года", забяспечваюць размяшчэнне матэрыялаў аб культурных мерапрыемствах рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года" ў сродках масавай iнфармацыi на ўсiх этапах яе правядзення. 19. Фiнансаванне выдаткаў па правядзеннi рэспублiканскай акцыi "Культурная сталiца года" ажыццяўляецца за кошт сродкаў, якiя прадугледжаны ў рэспублiканскiм бюджэце на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама за кошт iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|