Навигация
Новые документы
Реклама
Ресурсы в тему
|
Постановления СМ РБПостановления других органов Республики Беларусь Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 06.01.2012 № 17 "Аб зацвярджэннi Дзяржаўнай праграмы "Замкi Беларусi" на 2012 - 2018 гады"< Главная страница Зарегистрировано в НРПА РБ 11 января 2012 г. N 5/35092 Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Зацвердзiць прыкладзеную Дзяржаўную праграму "Замкi Беларусi" на 2012 - 2018 гады (далей - Дзяржаўная праграма). 2. Вызначыць: заказчыкамi Дзяржаўнай праграмы Мiнiстэрства культуры, аблвыканкамы i Мiнскi гарвыканкам; заказчыкам - каардынатарам Дзяржаўнай праграмы Мiнiстэрства культуры. 3. Заказчыкi Дзяржаўнай праграмы ў межах сваёй кампетэнцыi: ажыццяўляюць кантроль за выкананнем мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы; штогод да 10 лютага прадстаўляюць у Мiнiстэрства культуры справаздачы аб ходзе рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы. 4. Мiнiстэрства культуры штогод на аснове справаздач, прадстаўленых заказчыкамi Дзяржаўнай праграмы, да 25 лютага ўносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь iнфармацыю аб ходзе выканання Дзяржаўнай праграмы. 5. Устанавiць, што фiнансаванне Дзяржаўнай праграмы ажыццяўляецца ў межах сродкаў, прадугледжаных на гэтыя мэты ў рэспублiканскiм i мясцовых бюджэтах, а таксама за кошт уласных сродкаў арганiзацый - выканаўцаў Дзяржаўнай праграмы i з iншых крынiц. Мiнiстэрству фiнансаў, аблвыканкамам i Мiнскаму гарвыканкаму пры фармiраваннi рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў на чарговы фiнансавы год прадугледжваць ва ўстаноўленым парадку сродкi для фiнансавання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы з улiкам магчымасцей бюджэтаў. 6. Кантроль за выкананнем дадзенай пастановы ўскласцi на Намеснiка Прэм'ер-мiнiстра Рэспублiкi Беларусь, якi курыруе пытаннi сацыяльна-культурнай сферы. 7. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання. Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь М.Мяснiковiч ЗАЦВЕРДЖАНА Пастанова Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 06.01.2012 N 17 ДЗЯРЖАЎНАЯ ПРАГРАМА "ЗАМКI БЕЛАРУСI" НА 2012 - 2018 ГАДЫГЛАВА 1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННIДзяржаўная праграма "Замкi Беларусi" на 2012 - 2018 гады (далей - Дзяржаўная праграма) распрацавана ў адпаведнасцi з даручэннем Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Лукашэнкi А.Р., якое было дадзена 16 снежня 2010 г. у час урачыстых мерапрыемстваў адкрыцця адрэстаўрыраванага замкавага комплексу ў г.п. Мiр, i ў мэтах рэалiзацыi мерапрыемстваў Праграмы дзейнасцi Урада Рэспублiкi Беларусь на 2011 - 2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 18 лютага 2011 г. N 216 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 29, 5/33370). Дзяржаўная праграма падрыхтавана з улiкам палажэнняў законаў Рэспублiкi Беларусь ад 9 студзеня 2006 года "Аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., N 9, 2/1195) i ад 4 студзеня 2010 года "О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 17, 2/1660) i накiравана на вырашэнне пытанняў адраджэння i захавання гiсторыка-культурнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь, развiццё турызму. Заказчыкамi Дзяржаўнай праграмы з'яўляюцца Мiнiстэрства культуры, аблвыканкамы, Мiнскi гарвыканкам, заказчыкам-каардынатарам - Мiнiстэрства культуры. Манiторынг Дзяржаўнай праграмы плануецца ажыццяўляць шляхам аналiзу дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi. ГЛАВА 2 ТЭХНIКА-ЭКАНАМIЧНАЕ АБГРУНТАВАННЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫЗгодна з матэрыяламi даследчыкаў старажытнай архiтэктуры на тэрыторыi Беларусi ў розныя часы iснавала не менш 150 замкаў, адметных сваёй гiсторыяй, архiтэктурнымi i ландшафтнымi асаблiвасцямi. Замкi - гэта будынкi, комплекс будынкаў i збудаванняў, якiя адносяцца да помнiкаў абарончага дойлiдства, археалогii, гiсторыi, спалучаюць культурныя традыцыi i будаўнiчае майстэрства продкаў. У выпадку знешняй агрэсii замкi, якiя ў мiрны час выконвалi ролю рэзiдэнцый, станавiлiся магутнымi фарпостамi, абараняючы ад ворагаў як навакольныя населеныя пункты, так i ў цэлым краiну. Да нашага часу захавалiся далёка не ўсе збудаваннi гэтага тыпу. Большасць замкаў пацярпела ў час жорсткай барацьбы з захопнiкамi. Iх рэшткi разбуралiся пад уздзеяннем прыродных фактараў. Асобныя замкi, якiя належалi беларускiм магнатам, былi адноўлены i выкарыстоўвалiся ў якасцi рэзiдэнцый. Значныя страты, што спазналi помнiкi абарончага дойлiдства, вымушаюць з асаблiвай увагай ставiцца да ацалелых збудаванняў гэтага тыпу, iх рэшткаў i месцаў, дзе ў мiнулым яны iснавалi. У Дзяржаўным спiсе гiсторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублiкi Беларусь замкi розных перыядаў стварэння i ступенi захаванасцi прадстаўлены як помнiкi архiтэктуры (збудаваннi або iх рэшткi, якiя даюць уяўленне пра колiшняе архiтэктурнае аблiчча) i помнiкi археалогii (сведчаннi пра характар збудаванняў захавалiся ў культурным пласце). Дзяржаўная праграма накiравана на каардынацыю плануемых мерапрыемстваў па захаванню, кансервацыi, рэстаўрацыi, прыстасаванню, выяўленню замкаў у iснуючай планiровачнай сiстэме населеных пунктаў. Варта прызнаць, што на сённяшнi час большасць замкаў, фрагментаў i рэшткаў замкавых збудаванняў знаходзiцца ў нездавальняючым стане. Дзяржаўнай праграмай прадугледжана правядзенне рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ, прыстасавання i экспанавання 38 аб'ектаў. Так, на 7 помнiках архiтэктуры, што найбольш захавалiся, з улiкам наяўных дакументальных сведчанняў пра iх архiтэктурна-мастацкiя асаблiвасцi выкананы, праводзяцца або плануюцца рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы i прыстасаванне да сучасных сацыяльна-культурных патрэб. Да такiх помнiкаў адносяцца Камянецкая вежа ў г. Камянцы, рэшткi былога палацавага комплексу (узнiк на месцы замка XVI стагоддзя) у г.п. Ружаны Пружанскага раёна, Стары замак у г. Гродне, замак у г. Лiдзе, замкавы комплекс у г.п. Мiр Карэлiцкага раёна, замак у г.п. Любча Навагрудскага раёна, палацава-паркавы ансамбль у г. Нясвiжы. На 7 аб'ектах, якiя захавалiся часткова (замкi ў г. Навагрудку, вёсках Крэва Смаргонскага раёна, Гальшаны Ашмянскага раёна, Геранёны Iўеўскага раёна, Смаляны Аршанскага раёна, г. Быхаве, пас. Тэльман Брагiнскага раёна), плануецца правядзенне кансервацыi рэшткаў пабудоў у мэтах забеспячэння iх доўгатэрмiновага захавання i экспанавання ў iснуючым выглядзе. Прадугледжваецца магчымасць прыстасавання асобных збудаванняў у некаторых з гэтых аб'ектаў для размяшчэння музейнай экспазiцыi (замкi ў вёсках Крэва Смаргонскага раёна, Гальшаны Ашмянскага раёна, гарадах Быхаве i Навагрудку). У культурным пласце захавалiся рэшткi 19 былых збудаванняў, што належаць да помнiкаў археалогii, у тым лiку рэшткi былога замка Вiшнявецкiх у в. Жабер Драгiчынскага раёна, рэшткi замка ў в. Крыўляны Жабiнкаўскага раёна, гарадзiшча на Замкавай гары ў г. Браславе, гарадзiшча ў г. Заслаўi, на якiм быў створаны бастыённы замак, гарадзiшча з селiшчам у г. Мядзелi, дзе ў XVII стагоддзi быў пабудаваны мураваны замак з фартыфiкацыяй бастыённага тыпу. З улiкам гiстарычнай значнасцi i археалагiчнай вартасцi гэтых аб'ектаў найбольш мэтазгодным з'яўляецца добраўпарадкаванне iх тэрыторый з выяўленнем месцазнаходжання замкавых пабудоў у сiстэме планiроўкi. На 5 помнiках археалогii (гарадзiшчы ў г. Тураве, в. Мiлаград Рэчыцкага раёна, замак у г. Глуску, замчышчы ў в. Рыжкавiчы Шклоўскага раёна i г. Мiнску) плануецца правесцi работы па музеефiкацыi. У мэтах рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў па захаванню гiсторыка-культурных каштоўнасцей. Плануемыя дзеяннi ўлiчваюць своеасаблiвасць аблiчча гiстарычных аб'ектаў (сiлуэты замкаў, прыроднае асяроддзе, ландшафт), наяўнасць у кожным з iх характэрных рыс, сярод якiх - выразнасць агульнага сiлуэта, незвычайная тапаграфiя, асаблiвая маляўнiчасць ландшафту, мясцовыя мастацкiя i будаўнiчыя традыцыi. Правядзенне работ будзе ажыццяўляцца на падставе распрацаванай навукова-праектнай дакументацыi, гiсторыка-археалагiчных апорных планаў, устанаўлення межаў гiстарычных тэрыторый, вызначэння рэгламентаў iх выкарыстання i падыходаў да рэстаўрацыi, рэканструкцыi i прыстасавання. ГЛАВА 3 МЭТА I ЗАДАЧЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫМэтай Дзяржаўнай праграмы з'яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для захавання, аднаўлення i рацыянальнага выкарыстання аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны, развiцця ўнутранага i ўязнога турызму. Згодна з пастаўленай мэтай у рамках рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы мяркуецца рашэнне наступных задач: правядзенне рэстаўрацыйных работ i кансервацыйных мерапрыемстваў на гiсторыка-культурных каштоўнасцях з аднаўленнем iх кампазiцыйнай структуры i гiстарычнай забудовы, прыстасаваннем да сучасных сацыяльна-культурных патрэб; музеефiкацыя помнiкаў археалогii ў мэтах прыцягнення ўвагi грамадзян да пытанняў захавання гiсторыка-культурнай спадчыны; вызначэнне межаў i рэгламентаў утрымання тэрыторый гiсторыка-культурных каштоўнасцей, стварэнне ўмоў для развiцця турызму. Выкананне названых задач будзе вырашацца шляхам рэалiзацыi мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы згодна з дадаткам 1. ГЛАВА 4 АБГРУНТАВАННЕ НЕАБХОДНАСЦI ВЫКАРЫСТАННЯ IМПАРТНЫХ МАТЭРЫЯЛАЎ ПРЫ РЭАЛIЗАЦЫI МЕРАПРЫЕМСТВАЎ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫДзяржаўная праграма распрацавана з улiкам выкарыстання мiнiмальнай колькасцi iмпартных матэрыялаў. Праектна-каштарыснай дакументацыяй на рэстаўрацыю i рэканструкцыю замка ў г. Лiдзе прадугледжваецца выкарыстанне керамагранiту, якi ў Рэспублiцы Беларусь не вырабляецца, у колькасцi 1057 кв. метраў. Агульны кошт на ажыццяўленне закупкi дадзенага матэрыялу складае 528,5 млн. рублёў (у цэнах на 1 жнiўня 2011 г.). Сродкi на яго закупку прадугледжаны iншымi дзяржаўнымi праграмамi. Пры арганiзацыi ў Рэспублiцы Беларусь вытворчасцi новых вiдаў iмпартазамяшчальных матэрыялаў у ходзе рэалiзацыi Дзяржаўнай праграмы прадугледжваецца пераход на iх закупку ў мэтах знiжэння яе iмпартаёмiстасцi. У рамках Дзяржаўнай праграмы не патрабуюцца дадатковыя сродкi на закупку iмпартных матэрыялаў. ГЛАВА 5 ВЫНIКI, ЯКIЯ ЧАКАЮЦЦА АД РЭАЛIЗАЦЫI ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫВыкананне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы дасць магчымасць забяспечыць: адраджэнне i захаванне культурнай i духоўнай спадчыны Рэспублiкi Беларусь; умацаванне прэстыжу краiны ў мiжнароднай супольнасцi; уключэнне гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што належаць да абарончага дойлiдства, у сферу сучаснага культурнага i эканамiчнага жыцця; стварэнне дадатковых рабочых месцаў з улiкам новага функцыянальнага прызначэння аб'ектаў гiсторыка-культурнай спадчыны, у тым лiку праз стварэнне прывабнай прыдарожнай iнфраструктуры турызму; пашырэнне разнастайнасцi i геаграфii турыстычных маршрутаў, што будзе спрыяць прытоку ў рэспублiку замежных турыстаў; значныя паступленнi ў дзяржаўны бюджэт, у тым лiку валютныя, найперш за кошт рэалiзацыi турыстычных паслуг. Эфектыўнасць рэалiзацыi задач Дзяржаўнай праграмы вызначаецца дасягненнем паказчыкаў згодна з дадаткам 2, якiя прадстаўлены па гадах на працягу ўсяго тэрмiну яе рэалiзацыi. ГЛАВА 6 РЭСУРСНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫФiнансаванне мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы прадугледжваецца за кошт бюджэтных сродкаў, сродкаў, прыцягнутых дабрачынным фондам "Любчанскi замак", i iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам. У 2012 - 2018 гадах на рэалiзацыю Дзяржаўнай праграмы спатрэбяцца сродкi ў суме 131406,3 млн. рублёў, у тым лiку з рэспублiканскага бюджэту - 2500 млн. рублёў, мясцовых бюджэтаў - 128881,3 млн. рублёў, сродкi iнвестараў - 25 млн. рублёў. Акрамя таго, на рэалiзацыю Дзяржаўнай праграмы будуць накiраваны сродкi ў рамках штогод зацвярджаемай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы. Рэсурснае забеспячэнне Дзяржаўнай праграмы ажыццяўляецца згодна з дадаткам 3. Па шэрагу аб'ектаў фiнансаванне мерапрыемстваў запланавана ў рамках iншых праграм, у тым лiку: па замкаваму комплексу "Мiр", палацава-паркаваму ансамблю ў г. Нясвiжы, Старому замку ў г. Гродне, замку ў г. Лiдзе (рэканструкцыя), палацаваму комплексу ў г.п. Ружаны Пружанскага раёна - за кошт долевага ўдзелу сродкаў дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы; па замках у гарадах Быхаве, Лiдзе (рэстаўрацыя), Навагрудку i в. Гальшаны Ашмянскага раёна - у Дзяржаўнай праграме "Культура Беларусi" на 2011 - 2015 гады, зацверджанай пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 снежня 2010 г. N 1905 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., N 11, 5/33091); па будаўнiцтву гiсторыка-культурнага комплексу "Замчышча" ў г. Тураве - за кошт сродкаў Дзяржаўнай праграмы сацыяльна-эканамiчнага развiцця i комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010 - 2015 гады, зацверджанай Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 29 сакавiка 2010 г. N 161 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., N 80, 1/11503). Дадатак 1 МЕРАПРЫЕМСТВЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ "ЗАМКI БЕЛАРУСI" НА 2012 - 2018 ГАДЫ----------------+-------------------+-----------+-------------+--------------+------------- Назва, датаванне¦ ¦ ¦ ¦ ¦ i ¦ ¦ Тэрмiн ¦ Плануемыя ¦ ¦ месцазнаходжанне¦ Назва ¦выканання, ¦ аб'ёмы ¦ Крынiцы ¦ Адказныя гiсторыка- ¦ мерапрыемства ¦ гады ¦ расходаў, ¦ фiнансавання ¦ выканаўцы культурнай ¦ ¦ ¦ млн. рублёў ¦ ¦ каштоўнасцi ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ----------------+-------------------+-----------+-------------+--------------+------------- Правядзенне рэстаўрацыйных работ i кансервацыйных мерапрыемстваў на гiсторыка-культурных каштоўнасцях з аднаўленнем iх кампазiцыйнай структуры i гiстарычнай забудовы, прыстасаваннем да сучасных сацыяльна-культурных патрэб Брэсцкая вобласць 1. Камянецкая замена пакрыцця 2012 51,8 мясцовы бюджэт Брэсцкi вежа (ХIII даху будынка, аблвыканкам стагоддзе), планавы рамонт г. Камянец 2. Рэшткi былога рэстаўрацыя i 2013 1200,0 -"- -"- палацавага прыстасаванне 2014 1200,0 комплексу (ХVI Усходняга корпуса 2015 1200,0 стагоддзе, <*> 2016 1300,0 першая палова 2017 1300,0 ХVIII стагоддзя, 2018 1300,0 1784 - 1786 гады), г.п. Ружаны, Пружанскi раён 2013 - рэспублiканскi Мiнiстэрства 2018 бюджэт <**> культуры Вiцебская вобласць 3. Руiны замка кансервацыя 2015 20,0 мясцовы бюджэт Вiцебскi "Белы Ковель" рэшткаў муроў, 2016 20,0 аблвыканкам, (першая чвэрць добраўпарадкаванне Аршанскi ХVII стагоддзя), тэрыторыi райвыканкам в. Смаляны, Аршанскi раён Гомельская вобласць 4. Парк з кансервацыя 2012 25,0 сродкi грамадская рэшткамi сцяны рэшткаў муроў, iнвестараў арганiзацыя замка добраўпарадкаванне "Наследие без Вiшнявецкiх тэрыторыi границ" (канец XVIII (Францыя), стагоддзя), Асацыяцыя пас. Тэльман, "Валь де Брагiнскi раён Вуар" (Францыя) Гродзенская вобласць 5. Комплекс кансервацыя i 2013 6200,0 мясцовы Гродзенскi Старога замка: рэстаўрацыя 2014 6200,0 бюджэт аблвыканкам палац, фрагмент гiстарычных 2015 6200,0 абарончых сцен, пабудоў, 2016 6200,0 Нiжняя царква рэканструкцыя 2017 6200,0 (руiны), Верхняя комплексу з 2018 6200,0 царква (рэшткi), прыстасаваннем пад княжацкi хорам установу культуры (руiны), мост, "Гродзенскi замчышча (канец дзяржаўны ХI - ХIХ гiсторыка- 2013 - рэспублiканскi Мiнiстэрства стагоддзе), археалагiчны 2018 бюджэт <**> культуры г. Гродна, музей" <*> Замкавая гара, вул. Замкавая, 22 6. Руiны былога кансервацыя 2012 - мясцовы Гродзенскi замка Сапегi з рэшткаў муроў, 2015 бюджэт <***> аблвыканкам фрагментамi арганiзацыя iх абарончых экспанавання збудаванняў (ХVI - ХVII 2012 - рэспублiканскi Мiнiстэрства стагоддзi, 2015 бюджэт культуры ХVIII - ХХ <***> стагоддзi), в. Гальшаны, Ашмянскi раён 7. Рэшткi замка кансервацыя 2012 10,0 мясцовы бюджэт Гродзенскi (ХV - ХVI рэшткаў муроў аблвыканкам, стагоддзi), Iўеўскi в. Геранёны, райвыканкам Iўеўскi раён 8. Замкавы другая - трэцяя 2012 - рэспублiканскi Мiнiстэрства комплекс "Мiр" чэргi: 2013 бюджэт <**> культуры (ХVI - ХХ рэканструкцыя стагоддзi), былога рэгулярнага г.п. Мiр, парку, пейзажнага Карэлiцкi раён парку, рэстаўрацыя мемарыяла на месцы знiшчэння мiрных жыхароў, става, дамбы, агароджы, малых архiтэктурных форм; чацвёртая чарга: рэканструкцыя флiгеля, рэшткаў асноўнага корпуса палаца, фрагмента агароджы з уязной брамай i ўваходнай групай, малых архiтэктурных форм, добраўпарадкаванне тэрыторыi 9. Рэшткi замка кансервацыя руiн з 2012 - мясцовы Гродзенскi (ХIII - ХVI частковай 2015 бюджэт <***> аблвыканкам, стагоддзi), рэканструкцыяй Навагрудскi г. Навагрудак, вежы "Шчытоўка" райвыканкам вул. Малы Замак 2012 - рэспублiканскi Мiнiстэрства 2015 бюджэт культуры <***> 10. Замак рэстаўрацыя 2012 - мясцовы бюджэт Гродзенскi (ХIV стагоддзе), 2013 <***> аблвыканкам, г. Лiда Лiдскi райвыканкам 2012 - рэспублiканскi Мiнiстэрства 2013 бюджэт <***> культуры рэканструкцыя 2013 6500,0 мясцовы бюджэт Гродзенскi 2014 6532,0 аблвыканкам, Лiдскi райвыканкам 2013 - рэспублiканскi Мiнiстэрства 2014 бюджэт <**> культуры 11. Фрагменты рэстаўрацыя <*> 2012 - аб'ём сродкi Навагрудскi замка: дзве 2018 фiнансавання дабрачыннага райвыканкам, вежы, земляныя будзе фонду дабрачынны ўмацаваннi з вызначаны "Любчанскi фонд рэшткамi пасля замак" "Любчанскi абарончых распрацоўкi замак" збудаванняў, праектна- былы палац, каштарыснай флiгель дакументацыi (ХVI - ХIХ стагоддзi), г.п. Любча, Навагрудскi раён 12. Фрагменты кансервацыя 2012 600,0 мясцовы бюджэт Гродзенскi замка (ХIV абарончых муроў, 2013 600,0 аблвыканкам стагоддзе), рэканструкцыя 2014 600,0 в. Крэва, паўночнай вежы з 2015 700,0 Смаргонскi раён размяшчэннем музейнай экспазiцыi <*> 2012 600,0 рэспублiканскi Мiнiстэрства 2013 600,0 бюджэт культуры 2014 600,0 2015 700,0 Магiлёўская вобласць 13. Фрагменты кансервацыя 2012 - мясцовы Магiлёўскi замка пабудоў (пры 2015 бюджэт <***> аблвыканкам (1610 - 1619 наяўнасцi гады), г. Быхаў пазабюджэтных iнвестыцый магчыма 2012 - рэспублiканскi Мiнiстэрства рэстаўрацыя з 2015 бюджэт культуры рэканструкцыяй i <***> прыстасаваннем) Мiнская вобласць 14. Палацава- другi - трэцi 2012 рэспублiканскi Мiнiстэрства паркавы ансамбль этапы: бюджэт <**> культуры (ХVI - XIХ рэканструкцыя стагоддзi), гаража, лядоўнi, г. Нясвiж добраўпарадкаванне тэрыторыi чацвёрты этап - 2012 1000,0 мясцовы бюджэт Мiнскi рэканструкцыя 2013 1000,0 аблвыканкам парку Вызначэнне межаў i рэгламентаў утрымання тэрыторый гiсторыка-культурных каштоўнасцей, стварэнне ўмоў для развiцця турызму Брэсцкая вобласць 15. Гарадзiшча распрацоўка 2012 3,0 мясцовы бюджэт Брэсцкi перыяду праекта зон аховы, 2013 5,0 аблвыканкам, сярэднявечча добраўпарадкаванне 2014 8,0 Баранавiцкi (ХVI стагоддзе), тэрыторыi з 2015 7,0 райвыканкам в. Старая Мыш, устаноўкай Баранавiцкi памятнага знака раён, 0,1 км на поўдзень, на правым беразе р. Мышанка 16. Рэшткi распрацоўка 2013 5,0 -"- Брэсцкi былога замка праекта зон аховы, 2014 5,0 аблвыканкам, Вiшнявецкiх добраўпарадкаванне Драгiчынскi (XVII - XVIII тэрыторыi райвыканкам стагоддзi), в. Жабер, Драгiчынскi раён 17. Рэшткi замка -"- 2013 5,0 -"- Брэсцкi (XVII 2014 5,0 аблвыканкам, стагоддзе), 2015 5,0 Жабiнкаўскi в. Крыўляны, 2016 5,0 райвыканкам Жабiнкаўскi раён 18. Гарадзiшча распрацоўка 2013 5,0 -"- Брэсцкi перыяду праекта зон аховы, 2014 5,0 аблвыканкам, сярэднявечча добраўпарадкаванне 2015 5,0 Пружанскi (XV - XVI тэрыторыi з райвыканкам стагоддзi), устаноўкай в. Лыскава, памятнага знака Пружанскi раён, 0,5 км на паўночны ўсход, урочышча Гарадзiшча 19. Замчышча распрацоўка 2012 5,0 -"- Брэсцкi (ХIV - ХVII праекта зон аховы, 2014 10,0 аблвыканкам, стагоддзi), добраўпарадкаванне Кобрынскi в. Запруды, тэрыторыi райвыканкам Кобрынскi раён Вiцебская вобласць 20. Гарадзiшча добраўпарадкаванне 2012 300,0 мясцовы бюджэт Вiцебскi (IХ - ХV тэрыторыi, 2013 300,0 аблвыканкам, стагоддзi), аднаўленне 2014 300,0 Браслаўскi г. Браслаў, у фрагментаў замка 2015 300,0 райвыканкам цэнтры горада, 2016 300,0 на перашыйку 2017 500,0 памiж азёрамi 2018 500,0 Дрывяты i Навята, на Замкавай гары (14 м) 21. Замчышча добраўпарадкаванне 2015 100,0 -"- -"- (ХVI - XVII тэрыторыi стагоддзi), в. Iказнь, Браслаўскi раён, на востраве воз. Iказнь, на штучным пагорку, якi ўзнiмаецца над пляцоўкай на 5 м 22. Замчышча -"- 2012 2,0 -"- Вiцебскi (IX - XVII 2013 2,0 аблвыканкам, стагоддзi), 2014 3,0 Вiцебскi г.п. Сураж, 2015 3,0 райвыканкам Вiцебскi раён, на мысе пры злiццi рэк Заходняя Дзвiна i Каспля 23. Селiшча, добраўпарадкаванне 2012 1,0 -"- Вiцебскi замчышча тэрыторыi, 2013 2,0 аблвыканкам, (XIV - XVI распрацоўка 2014 3,0 Лепельскi стагоддзi), праекта зон аховы 2015 10,0 райвыканкам в. Стары Лепель, 2016 3,0 Лепельскi раён, 2017 3,0 насупраць вёскi, 2018 3,0 на востраве 24. Верхнi замак добраўпарадкаванне 2012 200,0 -"- Вiцебскi (X - XIII тэрыторыi 2013 200,0 аблвыканкам, стагоддзi), 2014 200,0 Полацкi г. Полацк 2015 200,0 гарвыканкам 25. Нiжнi замак -"- 2012 - 2015 сума на -"- -"- з валам Iвана фiнансаванне Грознага (XVI закладзена ў стагоддзе), пункце 24 г. Полацк дадзенага дадатку 26. Замчышча -"- 2012 20,0 -"- Вiцебскi (XVI стагоддзе), 2013 20,0 аблвыканкам, в. Кульнева, Расонскi Расонскi раён, райвыканкам 1,5 км ад вёскi Мiнская вобласць 27. Замчышча распрацоўка 2013 10,0 мясцовы бюджэт Мiнскi (XII - XIV праекта зон аховы, 2014 20,0 аблвыканкам, стагоддзi), добраўпарадкаванне 2015 20,0 Барысаўскi г. Барысаў тэрыторыi 2016 20,0 райвыканкам 2017 20,0 28. Гарадзiшча добраўпарадкаванне 2014 180,0 -"- Мiнскi (XV - XIX тэрыторыi (з аблвыканкам, стагоддзi), уладкаваннем Маладзечанскi г. Маладзечна стаянкi для райвыканкам аўтатранспарту ўздоўж р. Уша) 29. Гарадзiшча добраўпарадкаванне 2016 35,0 -"- -"- (XIV - XVII тэрыторыi стагоддзi), (устаноўка в. Гарадок, агароджы з Маладзечанскi уладкаваннем раён, у падыходу i паўночнай частцы пляцоўкi для вёскi, на левым агляду) беразе р. Бярэзiна 30. Гарадзiшча добраўпарадкаванне 2018 3,0 -"- Мiнскi Вал (другая тэрыторыi аблвыканкам, палова X - XI Мiнскi стагоддзе), райвыканкам г. Заслаўе, вул. Мiнская, Мiнскi раён 31. Гарадзiшча распрацоўка 2013 10,0 -"- Мiнскi старажытнага праекта зон аховы, 2018 10,0 аблвыканкам, Лагойска добраўпарадкаванне Лагойскi (замчышча) тэрыторыi райвыканкам (X - XV стагоддзi), г. Лагойск 32. Гарадзiшча добраўпарадкаванне 2017 2,0 -"- Мiнскi (X - XIII, тэрыторыi аблвыканкам, XVI - XVIII Мядзелькi стагоддзi), райвыканкам г. Мядзель 33. Гарадзiшча -"- 2018 1,5 -"- Мiнскi (IX - XIII аблвыканкам, стагоддзi), Слуцкi г. Слуцк, на райвыканкам правым беразе р. Случ, памiж вулiцамi Пiянерскай, Вiленскай i Ленiна Музеефiкацыя помнiкаў археалогii ў мэтах прыцягнення ўвагi грамадзян да пытанняў захавання гiсторыка-культурнай спадчыны Гомельская вобласць 34. Гарадзiшча будаўнiцтва 2012 - сродкi Гомельскi старажытнага гiсторыка- 2015 аблiгацыйнай аблвыканкам, Турава перыяду культурнага пазыкi <****> Жыткавiцкi ранняга комплексу райвыканкам сярэднявечча "Замчышча" (Х - ХIII стагоддзi), г. Тураў, Жыткавiцкi раён 35. Гарадзiшча музеефiкацыя 2012 5,0 мясцовы бюджэт Гомельскi перыяду ранняга 2013 5,0 аблвыканкам, жалезнага веку Рэчыцкi (VII - III райвыканкам стагоддзi да н.э.), в. Мiлаград, Рэчыцкi раён Магiлёўская вобласць 36. Замак музеефiкацыя з 2015 5,0 мясцовы бюджэт Магiлёўскi (ХVI - ХVIII аднаўленнем 2016 10,0 аблвыканкам, стагоддзi), асобных элементаў 2017 10,0 Глускi г. Глуск 2018 10,0 райвыканкам 37. Археалагiчны музеефiкацыя 2016 10,0 -"- Магiлёўскi комплекс: 2017 10,0 аблвыканкам, замчышча, месца 2018 20,0 Шклоўскi Шклоўскае, райвыканкам рэшткi кляштара дамiнiканцаў, руiны Петрапаўлаўскай царквы (ХIV - XVIII стагоддзi), в. Рыжкавiчы, Шклоўскi раён, паўднёвая ўскраiна г. Шклова Горад Мiнск 38. Замчышча распрацоўка 2014 12500,0 мясцовы бюджэт Мiнскi (ХI - ХХ праекта i 2015 12500,0 гарвыканкам стагоддзi), у будаўнiцтва 2016 12500,0 складзе музейнага аб'екта 2017 12500,0 гiстарычнага "Мiнскае замчышча. 2018 12573,0 цэнтра г. Мiнска Паўднёва-заходняя частка. Нацыянальны гiсторыка- археалагiчны цэнтр" <*> ------------------------------------------------------------------------------------------- Усяго на рэалiзацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы спатрэбiцца 131406,3 млн. рублёў, у тым лiку па гадах (млн. рублёў): 2012 - 2822,8, 2013 - 16669, 2014 - 28371, 2015 - 21975, 2016 - 20403, 2017 - 20545, 2018 - 20625,5, з iх: рэспублiканскi бюджэт - 2500 млн. рублёў, у тым лiку па гадах (млн. рублёў): 2012 - 600, 2013 - 600, 2014 - 600, 2015 - 700; мясцовыя бюджэты - 128881,3 млн. рублёў, у тым лiку па гадах (млн. рублёў): 2012 - 2197,8, 2013 - 16069, 2014 - 27771, 2015 - 21275, 2016 - 20403, 2017 - 20545, 2018 - 20620,5, з iх аблвыканкамы: Брэсцкi - 7634,8 млн. рублёў (у тым лiку па гадах (млн. рублёў): 2012 - 59,8, 2013 - 1220, 2014 - 1233, 2015 - 1217, 2016 - 1305, 2017 - 1300, 2018 - 1300), Вiцебскi - 3515 млн. рублёў (у тым лiку па гадах (млн. рублёў): 2012 - 523, 2013 - 524, 2014 - 506, 2015 - 633, 2016 - 323, 2017 - 503, 2018 - 503), Гомельскi - 10 млн. рублёў (у тым лiку па гадах (млн. рублёў): 2012 - 5, 2013 - 5), Гродзенскi - 52742 млн. рублёў (у тым лiку па гадах (млн. рублёў): 2012 - 610, 2013 - 13300, 2014 - 13332, 2015 - 6900, 2016 - 6200, 2017 - 6200, 2018 - 6200), Магiлёўскi - 75 млн. рублёў (у тым лiку па гадах (млн. рублёў): 2015 - 5, 2016 - 20, 2017 - 20, 2018 - 30), Мiнскi - 2331,5 млн. рублёў (у тым лiку па гадах (млн. рублёў): 2012 - 1000, 2013 - 1020, 2014 - 200, 2015 - 20, 2016 - 55, 2017 - 22, 2018 - 14,5), Мiнскi гарвыканкам - 62573 млн. рублёў (у тым лiку па гадах (млн. рублёў): 2014 - 12500, 2015 - 12500, 2016 - 12500, 2017 - 12500, 2018 - 12573); сродкi iнвестараў - 2012 год - 25 млн. рублёў. -------------------------------- <*> Аб'ём фiнансавання будзе ўдакладнены пасля распрацоўкi праектна-каштарыснай дакументацыi. <**> Фiнансаванне мерапрыемства плануецца ў рамках дзяржаўнай iнвестыцыйнай праграмы, якая штогод зацвярджаецца Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь. <***> Фiнансаванне мерапрыемства прадугледжана Дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусi" на 2011 - 2015 гады. <****> Фiнансаванне мерапрыемства прадугледжана Дзяржаўнай праграмай сацыяльна-эканамiчнага развiцця i комплекснага выкарыстання прыродных рэсурсаў Прыпяцкага Палесся на 2010 - 2015 гады. Дадатак 2 ПАКАЗЧЫКI ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ "ЗАМКI БЕЛАРУСI" НА 2012 - 2018 ГАДЫ---------------+---------------------+---------+---------------------------------------- ¦ ¦ Адзiнка ¦ Значэнне паказчыка па гадах Задача ¦Паказчыкi рэалiзацыi ¦вымярэння+----+-----T-----+-----T-----+-----T----- ¦ задачы ¦паказчыка¦2012¦2013 ¦2014 ¦2015 ¦2016 ¦2017 ¦2018 ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ---------------+---------------------+---------+----+-----+-----+-----+-----+-----+----- Правядзенне колькасць аб'ектаў штук 11 10 8 8 4 3 3 рэстаўрацыйных гiсторыка-культурнай работ i спадчыны, на якiх кансервацыйных праводзяцца мерапрыемстваў рэстаўрацыйна- на гiсторыка- аднаўленчыя работы (у культурных 2011 годзе такiх каштоўнасцях з аб'ектаў - 6) аднаўленнем iх кампазiцыйнай павелiчэнне колькасцi працэнтаў - 3 3 3 3 3 3 структуры i наведванняў аб'ектаў, гiстарычнай на якiх створаны забудовы, музейныя экспазiцыi прыстасаваннем (на 18 працэнтаў да да сучасных 2018 года, па стану сацыяльна- на 1 кастрычнiка культурных 2011 г. - патрэб 500 тыс. наведванняў) Вызначэнне колькасць аб'ектаў, штук - 1 3 6 2 2 5 межаў i на якiх выканана рэгламентаў добраўпарадкаванне утрымання тэрыторый, тэрыторый зацверджаны праекты гiсторыка- зон аховы культурных каштоўнасцей, стварэнне ўмоў для развiцця турызму Музеефiкацыя колькасць створаных -"- - 1 - 1 - - 3 помнiкаў музейных экспазiцый археалогii ў мэтах прыцягнення ўвагi грамадзян да пытанняў захавання гiсторыка- культурнай спадчыны ---------------------------------------------------------------------------------------- Дадатак 3 РЭСУРСНАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ДЗЯРЖАЎНАЙ ПРАГРАМЫ "ЗАМКI БЕЛАРУСI" НА 2012 - 2018 ГАДЫ----------------+---------------+------------------------------------------------------------- Задачы ¦ ¦ Плануемыя аб'ёмы расходаў па гадах, тыс. рублёў <*> Дзяржаўнай ¦ ¦ праграмы i ¦ Заказчык +-------+--------+--------+--------+--------+--------+-------- крынiцы ¦ ¦ 2012 ¦ 2013 ¦ 2014 ¦ 2015 ¦ 2016 ¦ 2017 ¦ 2018 фiнансавання ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ¦ ----------------+---------------+-------+--------+--------+--------+--------+--------+-------- 1. Правядзенне 2286800 16100000 15132000 8820000 7520000 7500000 7500000 рэстаўрацыйных работ i кансервацыйных мерапрыемстваў на гiсторыка- культурных каштоўнасцях з аднаўленнем iх кампазiцыйнай структуры i гiстарычнай забудовы, прыстасаваннем да сучасных сацыяльна- культурных патрэб - усяго у тым лiку: рэспублiканскi Мiнкультуры 600000 600000 600000 700000 - - - бюджэт мясцовыя аблвыканкамы 1661800 15500000 14532000 8120000 7520000 7500000 7500000 бюджэты у тым лiку: Брэсцкi 51800 1200000 1200000 1200000 1300000 1300000 1300000 Вiцебскi - - - 20000 20000 - - Гродзенскi 610000 13300000 13332000 6900000 6200000 6200000 6200000 Мiнскi 1000000 1000000 - - - - - сродкi грамадская 25000 - - - - - - iнвестараў арганiзацыя "Наследие без границ" (Францыя), Асацыяцыя "Валь де Вуар" (Францыя) 2. Вызначэнне аблвыканкамы 531000 564000 739000 650000 363000 525000 517500 межаў i рэгламентаў утрымання у тым лiку: тэрыторый гiсторыка- Брэсцкi культурных каштоўнасцей, Вiцебскi 8000 20000 33000 17000 5000 - - стварэнне ўмоў для развiцця Мiнскi 523000 524000 506000 613000 303000 503000 503000 турызму - мясцовыя бюджэты - 20000 200000 20000 55000 22000 14500 3. Музеефiкацыя аблвыканкамы, 5000 5000 12500000 12505000 12520000 12520000 12603000 помнiкаў Мiнскi археалогii ў гарвыканкам мэтах прыцягнення у тым лiку: ўвагi грамадзян да пытанняў Гомельскi захавання аблвыканкам 5000 5000 - - - - - гiсторыка- культурнай Магiлёўскi спадчыны - аблвыканкам - - - 5000 20000 20000 30000 мясцовыя бюджэты Мiнскi - - 12500000 12500000 12500000 12500000 12573000 гарвыканкам ---------------------------------------------------------------------------------------------- Усяго па 2822800 16669000 28371000 21975000 20403000 20545000 20620500 Дзяржаўнай праграме у тым лiку: рэспублiканскi Мiнкультуры 600000 600000 600000 700000 - - - бюджэт мясцовыя аблвыканкамы, 2197800 16069000 27771000 21275000 20403000 20545000 20620500 бюджэты Мiнскi гарвыканкам у тым лiку: аблвыканкамы: Брэсцкi 59800 1220000 1233000 1217000 1305000 1300000 1300000 Вiцебскi 523000 524000 506000 633000 323000 503000 503000 Гомельскi 5000 5000 - - - - - Гродзенскi 610000 13300000 13332000 6900000 6200000 6200000 6200000 Магiлёўскi - - - 5000 20000 20000 30000 Мiнскi 1000000 1020000 200000 20000 55000 22000 14500 Мiнскi гарвыканкам - - 12500000 12500000 12500000 12500000 12573000 сродкi грамадская 25000 - - - - - - iнвестараў арганiзацыя "Наследие без границ" (Францыя), Асацыяцыя "Валь де Вуар" (Францыя) -------------------------------- <*> Аб'ёмы фiнансавання з рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў будуць удакладняцца пры iх планаваннi на чарговы фiнансавы год. |
Новости законодательства
Новости Спецпроекта "Тюрьма"
Новости сайта
Новости Беларуси
Полезные ресурсы
Счетчики
|